Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

– Ахініцеся, калі ласка!

Тая ажно напалохалася, нібы ад сну адарвалася:

– Дзякуй, ага… Шчыры дзякуй!

Параходзік пачало моцна хістаць. Над самай галавой – невядома скуль – навісла шэрая хмара, ішла за імі – не адстаючы.

Мамчыц доўга ўзіраўся ў яе, а затым загаварыў вершам, нібы нясьпешна счытваючы радкі з хмаравага пергаменту:

Гаманілі хмары – неба спахмурнела. Гэта мы залічым, гэта – мы успомнім, калі словы стануць агнявою дзеяй. А
цяпер –
пакрышэце косьці, пакрышэце гэтым, пакрышэце новым невядомым. Трэ цярпець – вецер помсту носіць, вецер будзіць нетры…

Гэта былі радкі з Дубоўкавых мелодый «Плач навальніцы». Іх цытавалі шмат – і пры ім, і па-за ім, аднак гэты агучаны сябрам урывак нібыта працяў яго токам. Запякло сэрца. Зірнуў – а на вачах Мамчыца сьлёзы… Калючы камяк здушыў горла, і каб самому не заплакаць, Дубоўка працягнуў:

Завязьлі на мукі, завязьлі на рогат, завязьлі на зьдзек чыноў вяльможных… Павязалі рукі, павязалі ногі, павязалі цела, – дух зьвязаць ня можна…

З гадзіну маўчалі, разглядвалі берагі Вяткі, да якой усё бліжэй наступаў сіняваты лес, а затым Мамчыц папрасіў:

– Прычытай што-небудзь з новага… Ці ёсьць?

І Дубоўка спакойна, расьцяжна прадэкламаваў яму напісанае ў «клетцы» цягніка, правільней, запомненае там:

Здраднікам Вы, што звыклі поўзаць ракам і на задніх танчыць лапках перад кожным небаракам, што трымае з маслам «папку», вы, прасякнутыя брудам, ад пяты да самай шыі, звыклі біць тых, хто пад спудам, ліць на бліжняга памыі, – дзе ваш сорам чалавечы, дзе павага да людзіны? Як ад вас нам асьцярэгчы гонар нашае краіны? Месца ваша ў ніцалозьзі, ганьба вам наканавана, бо пры вашай дапамозе Бацькаўшчына ўкрыжавана…

Зноў доўгае маўчаньне – і новы верш:

…Забыўся ты. Схіліўся на далоні… Язда… шляхі – і водбліскі пагоні… Забыўся ты – галубіш сьвет шырокі, Ня чуеш варты няспынянай крокі… Забыўся ты… Табе ўсё воля сьніцца… Мой брат! Ці ж сьвет увесь – вязьніца?

5.

Параход давёз іх да Кукаркі. З прыстані ўсіх – чалавек з дваццаць – павялі ў Яранск. Ахова – чатыры вершнікі: два сьпераду, два – ззаду.

Ішлі «па-летняму», зноў пахаваўшы кажухі. На калону напаў гнюс – хмары вялікіх камароў, ад якіх цяжка было бараніцца: пакуль зграбаеш

з левай шчакі, кусаюць правую.

У дворыку Яранскага НКВД іх яшчэ раз пастроілі, зачыталі доўгі сьпіс патрабаваньняў (першы месяц кожны мусіў праз двое сутак «адзначацца»). Затым кожнаму далі паперку (адрас будучай працы) і выпусьцілі за сьцены.

Мамчыца накіравалі ў будаўнічую брыгаду – за дзесяць кіламетраў ад Яранска. Дубоўку ж пакінулі ў самім горадзе – рахункаводам мясцовага райспажыўсаюзу.

Праз паўмесяца на першыя невялікія грошы ён зьняў непадалёк ад канторы пакойчык (дагэтуль спаў у калідоры райспажыўсаюзу– на лаве, якую днём займалі наведвальнікі).

У першы ж дзень паслаў жонцы ў Менск і Маскву (хто ведае, дзе яна) тэлеграмы: «Жывы, здаровы. Працую ў Яранску. Беражы сябе і сына». Затым – некалькі кароткіх лістоў. Кожны дзень хадзіў на пошту, але адказу не было.

Днямі сядзеў хмура за сваім столікам, падводзіў справаздачы па рахунках: збожжа, лён… Пад абед зьявіўся старшыня, спалоханы, мокры, чырвоны. Дубоўка пайшоў да яго падпісваць паперы – а ў тога рукі дрыжаць, папяросу падкурыць ня можа…

Зранку яго выклікалі ў НКВД і ледзь не пакінулі там. Малады капітан трос перад тварам наганам і абяцаў расстраляць за страту пралетарскай пільнасьці. А калі пачуў прычыну – ледзь паверыў.

Хтось напісаў данос, што старшыня райспажыўсаюзу Коцікаў Іван Якаўлевіч не клапоціцца пра… сакрэтнасьць дастаўкі грузаў.

За некалькі дзён у Яранску зьбіраліся прадукты, адкуль іх на фурманках – пад трыста-чатырыста, з усёй акругі – везьлі да чыгуначнай станцыі ў Кацельнічы.

А ў горадзе ўжо месяц няма каламазі, і ў Кацельнічах няма, і ў Кукарцы… Вось і пішчаць у свае чатыры галасы кожная з фурманак – усе сто сорак кіламетраў туды і столькі ж – назад (таксама з грузам: жалеза, шкло, мануфактура).

– А дзе ж я ім той каламазі дастану?! – ледзь ня ўзвыў старшыня. – Мы ж і так спрабавалі, і так… І дзёгцем, і маслам эмтээсаўскім. Анічога не дапамагае. – Ён плюнуў і нарэшце зацягнуўся густым папяросным дымам.

У Дубоўкі нечакана загарэліся вочы:

– А што, калі паспрабаваць па-іншаму?.. Можаце тэрмінова даць тэлеграму ў Маскву?

– Магу…

– Тэкст будзе такі… – Ён падсеў да старшынёвага стала і хуценька склаў тэлеграму: «Масква. Кніга – поштай. Тэрмінова вышліце кнігі (аб) каламазнай вытворчасьці (і аб) вырабе колавай мазі (ў) індывідуальных гаспадарках. (З) камуністычным прывітаньнем старшыня Яранскага райспажыўсаюзу тав. Коцікаў».

«Тав. Коцікаў» пакруціў тэкст перад вачыма, двойчы прачытаў, паціснуў плячыма – як нейкае глупства ці дурны жарт, але ўсё ж тэлеграму паслаць загадаў.

І ўжо на трэція суткі ў Яранск прыйшла пасылка з шасьцю кнігамі! Капітальныя падручнікі з інструкцыямі, як наладзіць працу каламазнай вытворчасьці на прамысловых заводах. Дубоўку зацікавіла толькі адна з іх – «Как самому простейшим способом изготовить колёсную мазь». Ён умомант, здалося, прачытаў яе і адразу ж – да старшыні:

– Іван Якаўлевіч, дайце загад рабіць каламазь, – і пакуль той не пасьпеў агоўтацца, паклаў яму на стол кнігу.

– Якія матэрыялы патрэбны? – старшыня яшчэ выяўляў недавер.

– Па-першае – вада.

– Бяры цэлую Яранку!

– Па-другое, вапна.

– Поўны склад.

– А яшчэ – паўгудрон.

– Пазычым у МТС.

– Усё…

Праз гадзіну першы замес быў гатовы – цэлая жалезная бочка. Нікому не давяраючы, старшыня сам змазаў восі новай каламазьзю, запрог каня і выехаў з дворышча. Вярнуўся радасны, закрычаў здалёк:

– Браточкі, не пішчыць!

Назаўтра вечарам Коцікаў выклікаў Дубоўку да сябе. Паставіў пляшку гарэлкі, добры пачастунак.

Поделиться:
Популярные книги

Эпоха Опустошителя. Том II

Павлов Вел
2. Вечное Ристалище
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том II

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Древесный маг Орловского княжества 3

Павлов Игорь Васильевич
3. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 3

Адвокат Империи 14

Карелин Сергей Витальевич
14. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 14

Страж Кодекса. Книга IV

Романов Илья Николаевич
4. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IV

Я еще не бог. Книга XXXV

Дрейк Сириус
35. Дорогой барон!
Фантастика:
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще не бог. Книга XXXV

Я спас СССР! том 2

Вязовский Алексей
2. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Я спас СССР! том 2

Кодекс Охотника XXXI

Винокуров Юрий
31. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXXI

Наномашины, первоклашка! Том 4

Новиков Николай Васильевич
4. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, первоклашка! Том 4

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Снайпер

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Жнец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.60
рейтинг книги
Снайпер

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI