Чтение онлайн

на главную

Жанры

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

“Хто застанецца незабыўным з беларускіх паэтаў?” І Максім Танк сказаў: “Купала, Колас, Багдановіч, Дубоўка”.

Дык ці ж маеш Ты права думаць пра сваю зіму? Ты павінен сказаць яшчэ сваё вялікае слова… Братачка, дарагі, пішы вершы, ніхто лепш не напіша. Усе чакаюць, будучыня чакае, моладзь чакае, каб павучыцца

ў Вялікага Майстра, у Старэйшага, самага таленавітага…»

А ў адказ Майстар толькі мудра ўсьміхнуўся. Бо ведаў, што ў адну рэчку другі раз ужо ня ўвойдзе. І такі цяжар на душы адчуваў – аніякаму волату не пад сілу. І за маладымі ўжо – не пасьпее.

Ды і якая паэзія – на восьмым дзясятку?! Тут хоць бы ўжо прозай пасьпець дагаварыць…

6.

Ноччу ня спалася. Хварэла жонка, а лекі скончыліся.

Падскочыў мароз, аж гуло шкло ў вакне.

І трэба ж: вясна, сакавік, а тут – мароз.

Трывожна чакаў раніцы – адкрыцьця аптэкі.

Калі адыходзіў, Марыя прачнулася:

– Можа, не хадзі? І без таблетак жыць буду… Холад, яшчэ сам захварэеш.

А ён адно матнуў рукой – і палец да вуснаў: сьпі, маўляў, не хвалюйся.

На вуліцы ўжо і ліхтары патушылі, і дворнік пачаў на ходніку дзяўбаць рыдлёўкай лёд.

Прывіталіся, і Дубоўка падумаў, што ўжо даўнавата ня быў на Беларускім вакзале, куды раней, – асабліва летам, калі чыгункай прыязджала ў Маскву шмат беларусаў, з гароднінай, з насеньнем, з пазнавальнай гаворкай, – любіў езьдзіць са сваіх Чаромушак часта.

Пайшоў напрасткі, паўз дзіцячую пляцоўку, каб хутчэй управіцца і вярнуцца дамоў.

Прачнуліся, пачуў, вароны на даху суседняй хрушчоўкі.

І ў ветры ўжо штось адліжнае, вясновае… І бадзёрасьць незвычайная…

Ён нават не пасьпеў напачатку зразумець – адкуль

гэты пякучы боль па ўсёй назе. Пасьлізнуўся, выцяўся аб пакрытыя ільдом і сьнегам прыступкі. І трэба ж – ня ўстаць. Пальцы варушацца, а як толькі на калена спрабуе ўзьняцца – токам па ўсім целе, ажно да жывата, ажно ў вачах іскрыцца, і пацямнела ўсё…

Яго першым заўважыў дворнік. Ён і выклікаў «хуткую».

Бальніца, шмат сьвятла і сонных хірургаў. Некалькі ўколаў для пад­трымкі – і медычная канстатацыя: пералом бярцовай косьці, патрэбен наркоз – і тэрміновая аперацыя.

Што ж: трэба – дык трэба.

Вось толькі нешта сэрца пачынала марудзіць, зьбівацца. Яго спрацаванае і надарванае двума інфарктамі сэрца…

Наркоз доўга ня мог яго скарыць. Мроілася штось прыгожа-каляровае, далёкае. Чуліся галасы. У вачах плылі кніжныя старонкі, радкі. Нават усьміхнуўся: як штось вязанае – за нітку, так вось цяпер па радках разьбіраўся ў галаве друкаваны тэкст…

А затым ён заснуў – мякка, соладка. Бачыў сябе малым – вечарам у бацькоўскай хаце.

…На вуліцы пасьвістваў марозны вецер, а ён сьцішыўся ў запечку, каля коміна, наклаў на чарэн, каб не было мулка, старых апранахаў і цікаваў зьверху за тым, што робіць бацька… А ў вакне, за агародамі, там, дзе намятала найболей сьнегу, такая горка!

І не было ні зямлянкі, ні маскоўскай кватэры, ні лагерных сьценаў, ні сібірскіх пабудоваў…

Ён – толькі на горцы. На іскрыстым белым узвышэньні. Узьлятае – і становіцца лёгкім, як аблачынка над хатай. Пэўна, расьцерушыла-раздала ўвесь сьнежны запас – і таму такая сьветлая… таму такая лёгкая…

Таму такая…

Таму…

2001, 2003

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Целеполагание

Владимиров Денис
4. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Целеполагание

Осколки маски

Метельский Николай Александрович
7. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.71
рейтинг книги
Осколки маски

Зеркало силы

Кас Маркус
3. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Зеркало силы

Дважды одаренный

Тарс Элиан
1. Дважды одаренный
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный

Инженер Петра Великого 4

Гросов Виктор
4. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 4

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Законы Рода. Том 4

Мельник Андрей
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Кукловод

Майерс Александр
4. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кукловод

Первый среди равных

Бор Жорж
1. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных

И.Бабель. Воспоминания современников

Паустовский Константин Георгиевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
И.Бабель. Воспоминания современников

Бастард Императора. Том 4

Орлов Андрей Юрьевич
4. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 4

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4