Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Яму зблажэла. Страта прытомнасьці млосна перарастала ў сон, мрою, трызьненьне… З Лідчыкавай хаты ён глядзіць у бінокль на манькаўскую дарогу, на калееўскае поле, на лес, а ўсё тое знаёмае раптам пачынае зьнікаць, зьмяняцца чужым, сполашным, а затым і зусім накрываецца белым туманам… І недзе зьверху – голас прадзеда Якуба: «Не хачу жыць… працаваць не магу…» І галавой – у ваду, у сьцюдзёную вазёрную бездань… І словы з незнаёмым хрыпам: «Не подох там ещё?»

Гэта на ягоную галаву вядро вады лінуў хтось хрыпаты. І сілы – як у сна пазычаныя – вярнуліся.

– Я і вас

яшчэ перажыву…

– О! И голосок прорезался! Давай на выход!

А ўстаў – каменныя сьцены, пачырванелыя ўраз, уваччу паплылі. Так і йшоў, за сьцены трымаючыся. Ледзь адолеў доўгія зашмальцаваныя прыступкі.

Той жа белагаловы «ўпаўнаважаны»:

– Не одумался ещё?

І на яго як штось найшло: выпрастаўся, зболенымі вачыма апёк…

Белагаловы расьціснуў папяросу – і зьніякавеў, перахапіўшы позірк падсьледнага. Наструніўся, уздрыгануў плячыма – і асеў.

– Увести арестованного! – загадаў і пацягнуўся да новай папяросы.

Што ўбачыў ён у скатаваных вачах? Усплёск хваль Доўжы? Цень звонкай мядзельскай дубровы? Глыбіню Чортавага вока – балота прыагародніцкага лесу? Глыбіню ўжо нечалавечую, адбітак чагосьці іншага, незалежнага, няскорнага? Адчуў, што гэты – ня зломіцца перад ім, у анічым ня скорыцца?..

…У камеру прынесьлі ежу: місу баланды і лусту хлеба. Еў скрозь сілу, адкашліваючыся крывёю і нейкай кіслай сьлізьзю. А затым зноў права­ліўся ў сон – на вогкай бетоннай падлозе.

Была ноч, калі пачуў рэзкі дзіцячы плач – пад сабой, зьнізу, – як з пекла. Сьціхне – і зноў, больш выразны і пякельны.

Прымроілася, падумаў. А праз дзень, калі пачалі выводзіць у дворык, стары наглядчык шэптам торапка распавёў, што на першым паверсе, пад ягонай «адзіночкай», адна жанчына, настаўніца, нарадзіла сына… Нара­дзіла… Тут…

А далей ён зблытаў выклікі наверх: раніцай, увечары, ноччу. Больш ноччу. Людзі ў форме мяняліся, амаль усе курылі. Паказвалі розныя паперы – даносы на яго.

Усьміхаліся і білі. Зноў усьміхаліся. Зламалі палец на правай руцэ. І зноў тыя паперы – з рыпучай шуфляды – на стол:

– Читай, с-сука!

І ён чытаў, чытаў і, каб ня боль ад пальца да локця, згодны б быў думаць, што зноў сьпіць і трызьніць немагчымае: былыя сябры-знаёмцы запэўнівалі ледзь не аднымі і тымі ж словамі: ён вораг, нацдэм, якога трэба тэрмінова пакараць, асудзіць… год таму пры сустрэчы казаў тое і тое… А ў той паэме дапісаўся да такога… а чытаючы ў Менску перад студэнтамі вершы, дагаварыўся да… А в его стихах чувствуется злостное хихиканье классового врага, который высмеивает и советскую действительность, и культурное строительство… А яшчэ ж два гады таму гэты «падпісант» кляўся ў сяброўстве, геніем, выпіўшы, называў, прасіў паспрыяць сваёй публікацыі…

І зноў подпісы… Знаёмыя подпісы – і па «Маладняку», і па «Узвышшы». І… брат… Родны брат Язэп – у адзін голас з імі! Запэўнівае, што не паўторыць ягоных памылак, больш таго – сам пачне пісаць, каб сваімі народнымі творамі перакрыць-адчысьціць братаву контррэвалюцыйнасьць…

Вось тады перад ім зноў пайшлі ўкруга сьцены. У галаве пачаў хтось сьмяяцца, гаварыць штось разрывіста… І часткай

сваёй незацемненай сьвядомасьці ён пачаў разумець, што – вар’яцее, і сілаў ня мае супраціўляцца, нават думаць ужо ня мае сілаў…

…І звар’яцеў бы, калі б ня гэты стук жалезных дзьвярэй – непадобны да ранейшага, – спакойны, стоены.

На падлогу ўпаў скрутак у палатнянай сумцы.

– Передача от жены.

Знаёмая сумка. У ёй – адзежа і кніга… Цёплая бялізна, швэдар, шкарпэткі, чаравікі. Томік Байрана ў цьвёрдай зялёнай вокладцы, адзін са збору твораў.

Расклаў, як не сваё, на кант жалезнага ложку (апускаць дазвалялі толькі ноччу), а ў галаве з кожным стукам сэрца: «…от жены… от жены… от жены…».

На другі дзень пасьля арышту Марыя пачала шукаць мужа па маскоўскіх турмах. «Такога няма», – быў аднолькавым адказ. Адзін стары, які некалькі разоў сядзеў «за рэвалюцыю» яшчэ пры цары, параіў ёй: «Не пытайся, ці ёсьць, а прасі перадачу пакінуць».

Так і рабіла. У Бутырцы адказалі: «Перадачы яму забароненыя». Значыць, тут.

Праз два дні прыйшла туды ж, і перадача – тая ж. Адказам агаломшылі: «Такога ў нас няма і не было ніколі». Ледзь не самлела, адразу ж пра горшае прымярэсьцілася…

Вечарам пайшла да Адамовіча, адрас знала яшчэ з таго часу, калі была з мужам, з мужам аднаго разу і гасьціла ў Адамовіча – колішняга старшыні Саўнаркому Беларусі.

Той адразу ж зразумеў, нават не даслухаў:

– Паспрабуйце пашукаць мужа ў Менску.

Назаўтра з прадуктамі і адзеньнем цягніком падалася ў Беларусь. У сталічным ДПУ – тое ж: «Ён тут, але перадачы забароненыя».

І тады яна ўжо не змагла стрымаць сьлёз.

– Ідзіце, грамадзянка, раней трэба было плакаць…

У ЦК дастаялася да самога сакратара Васілевіча. Размова адбылася кароткая, нярвовая.

– Ці тут Дубоўка?

– Тут.

– Я ўжо ня веру словам. І ў Маскве казалі «тут», а назаўтра: «Няма і ніколі не было»…

– Што ж вы хочаце?

– Хачу калі не пабачыць яго, дык хоць што-небудзь ім перададзенае. Мне трэба атрымаць ад яго даверанасьці на грошы. Вось расьпіска і засьведчыць… А яшчэ трэ’… (Яна хацела высіліць слова «перадачу», аднак не змагла, – не прывыкла яшчэ да такой крымінальнай казёншчыны.) трэба рэчы яму перадаць, цёплую вопратку… Яго ж у летнім касьцюме забралі, у сандалях.

Гледзячы ў ледзяныя вочы Васілевіча, на яго твар, які, здалося, усё разумеў і ніводным мускулікам не запярэчыў, адчула: тое надоўга, калі ня супраць цёплага…

Штось зразумеў і сакратар ЦК:

– Ведаеце, бываюць жа меры ня толькі фізічнага ўзьдзеяньня…

І тады яе ўздрыганула:

– Ах, вось як! Значыць, тое – мера ўзьдзеяньня: адарваць ад сям’і, пакінуць сям’ю без кармільца, а таму – прызнацца ў тым, чаго не рабіў! – Яна добра ведала ўжо – і ад мужа, і ад знаёмых – пра тыя меры, і фізічныя, і ня толькі, ведала і многіх, каго жонкі і па сёньня шукаюць; хацела выгаварыцца, але замоўкла, – каму гаварыць? Яе бровы напяліся, вузкія вусны сьціснуліся, вось-вось зьявіцца здрадлівая сьлязіна, – а каштанавыя зрэнкі яшчэ зіхцяць упэўненасьцю, праўдай зіхцяць…

Поделиться:
Популярные книги

Князь Андер Арес 3

Грехов Тимофей
3. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 3

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Мастер решений

Земляной Андрей Борисович
3. Специалист по выживанию
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.20
рейтинг книги
Мастер решений

Неучтенный элемент. Том 1

NikL
1. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 1

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2

1941, Великая Отечественная катастрофа: Итоги дискуссии

Коллектив авторов
Документальная литература:
военная документалистика
6.25
рейтинг книги
1941, Великая Отечественная катастрофа: Итоги дискуссии

Страж Кодекса. Книга IV

Романов Илья Николаевич
4. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IV

Черная стрела

Стивенсон Роберт Льюис
Приключения:
исторические приключения
8.83
рейтинг книги
Черная стрела

Старый, но крепкий 7

Крынов Макс
7. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 7

Последний Герой. Том 1

Дамиров Рафаэль
1. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 1

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Ермоленков Алексей
2. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 2

Князь Целитель 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Князь Целитель
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Целитель 2