Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Пачыналася ранішняя паверка.

За сьпіной і па-за жыцьцём – два месяцы лагеру. З апошняй чыгуначнай станцыі Завудзінск іх калона пятнаццаць дзён пехам дабіралася па забайкальскай зіме да гэтай стаянкі. Каб не зблудзіць, трымаліся рэчышча Селенгі. Па дарозе грызьлі цьвілыя сухары. Там, дзе даганяў вячэрні змрок, ставілі намёты, тапілі ў катлах сьнег, варылі посную баланду, – ёй і грэліся, абпальваючы рот і страўнік, ёй і жывіліся. І правальваліся ў змрочны сон – тыя, каго не забраў сон вечны. Мёртвых сьцягвалі на замерзлую рэчку, засыпалі сьнегам – і вярталіся ў калону.

Да

іх прыходу ў лагеры ўжо было некалькі брыгадаў, якія ўзьвялі вышкі, паставілі брызентавыя палаткі, абгарадзілі іх калючым дротам і спакваля пачалі ўзводзіць драўляныя баракі.

Іхняя ж брыгада працавала ў тайзе за тры кіламетры ад лагера, кудой павінна была прайсьці чыгунка. Цяпер пракладвалася яе драўляная «падушка», на якую зразалі бліжэйшыя лістоўніцы.

Працавалі аддзяленьнямі па дзесяць чалавек. На кожную «дзясятку» – па два канваіры. Яны звычайна выбіралі большага дахадзягу і прызначалі яго кастравым: без агню не прабылі б і гадзіны.

Піла звонка ўразалася ў задубелае дрэва, злосна грызла яго нутро. Лістоўніца разьвітвалася са сьветам надрыўным крэхтам – і гохкала на пустоту, пакрываючы катаржанаў воблакам іскрыстага сьнегу й інею. Затым двое пільшчыкаў пераходзілі да наступнай ахвяры, а астатнія пачыналі «сьвежаваць» зрэзаную: абсякалі гольле, дзялілі гонкі ствол на тры роўныя (па два метры) бярвёны – і цягліся далей.

У другой палове дня, хвілінаў з дваццаць пагрэўшыся каля вогнішча, яны тралявалі нарэзаныя загатоўкі да месца будучай трасы, дзе іншая брыгада пілавала і абсякала іх, ператвараючы ў шпалы.

Сьпяшалі, каб вырабіць «норму» і атрымаць на вячэры да кіслай баланды свае сямсот грамаў хлеба – аднавіць сілы на дзень наступны і пратрымацца да новага вечару.

У парваных гамашах ён падмарозіў два пальцы. У сталоўцы яны пачалі востра пячы, нібыта хтосьці спрабаваў і іх адпіліць. Яму пашанцавала: лыжка патрапіла на кавалак рыбіны. Абпечаным языком ён не адчуў смаку, аднак абсмактаў усё да апошняй касьцінкі, а тады ўжо нагнуўся, каб агледзець гарэтныя пальцы – і ў тую ж хвілю ўбачыў свае валёнкі: падшытыя гумай, з рудымі знакамі на халявах – сушачы, прыпаліў на перагрэтай «буржуйцы»…

Ураз забыўся на пальцы. Падхапіўся – і подбегам за ўладальнікам сваіх валёнак.

– Браце, пачакай хвілю! – прытрымаў ён незнаёмца на вуліцы. Той спыніўся і бліснуў шэрымі зрэнкамі. Высокі, каржакаваты, з густымі, як падфарбаванымі сажай, брывамі. Вострыя скулы не магла схаваць курчатая бародка.

– Чо табе? – шэравокі сплюнуў пад ногі, пабачыў Дубоўкавыя драныя гамашы – і зморшчыўся.

– Ведаеш, твае скараходы мне здаюцца цеснымі… Давай мяняцца, а то я не магу прыпомніць, калі гэта табе свае валёнкі пазычыў…

Дубоўка заўважыў, як наструніўся шэравокі, як нярвова ўзьняўся ягоны кадык.

– Я шас цябе самога на часьці памяняю! – злосна вымавіў ён і хацеў ісьці далей, аднак Дубоўка асадзіў яго:

– Не, так ня будзе. Ня пойдзеш ты ў маім!

– Што ж, сам напрошваешся… – Шэравокі спадылба азірнуўся, зноў сплюнуў: – Бачыш барак ненакрыты? Давай туды!

«Калі адзін на адзін – можа, і атрымаецца, – думаў па дарозе Дубоўка. – Адно каб там не было ягоных дружбакоў.

Інакш – канец…»

За сьценамі бараку іх мала хто мог убачыць. Шэравокі скінуў бушлат, шапку, і калі Дубоўка пачаў рабіць тое ж – наскочыў першым, зьбіў з ног, схапіўся за шыю і пачаў душыць. Дубоўка прыўзьняў яго каленьмі і што было сілы даў па вушах, расшчапіў ягоныя рукі – і скінуў з сябе.

Колькі хвіляў яны стаялі, пераводзячы дых, і шэравокі зноў кінуўся першым, стукнуў нагой у жывот.

Дубоўка адкінуўся да сьценкі, болю не адчуў: ці ўдар зьмякчыў ягоны валенак, ці закаржанелы бушлат выратаваў. Ад вострага кулака таксама пасьпеў уратавацца: прысеў і адказаў ударам левай зьнізу, у зарослую пашчэнку.

З вачэй спадужніка, здалося, сыпанулі іскры. Ён зьмяк і пачаў завальвацца наперад. І сустрэўся з новым ударам – пад пераносіцу, ад чаго зноў выпрастаўся, неўразумела хыкнуў і, замружваючы зрэнкі, зваліўся на сьпіну.

Дубоўка разбэрсаў гамашы, сьцягнуў з шэравокага свае валёнкі – і ўжо ў іх стомлена пацёгся да сваёй палаткі. Там расказаў пра крадзеж і бойку, папярэдзіў «дзясятку» пра магчымую адплату.

У тую ноч спалі па чарзе, але няпрошаныя ў госьці так і не завіталі.

А наступным вечарам у сталоўцы да Дубоўкі падсеў новы незнаёмец. Сербануў сваёй баланды, бліснуў жалезным зубам, – і наступіў нагой на ягоную:

– Слыш, фраер, энта ты ўчора Скулу заваліў?

Дубоўка выцягнуў нагу (тая, падмарожаная, зноў люта зашчымела) і буркнуў у адказ:

– Нікога я не валяў, а проста сваё забраў.

– Ну ты пар не гані! Знай: у бараках мы закон дзержым… Тут усе адным гаўном мазаны – і вы, контрыкі, і мы, хто па бытавусе. А Скула сам настараўся, за што на пай і нарваўся… – «Жалезны зуб» расшпіліў ватнік і дастаў з-пад яго паўбохана. – Эта табе за нервы.

– Сваё я забраў, а чужога мне ня трэба, – асадзіў нечаканага дабрадзея Дубоўка.

– Не харахорся, закон ёсьць закон. – «Жалезны зуб» адкінуў лыжку, нагбом выпіў жыжку баланды, уважліва агледзеў Дубоўку: – А ты мне спадабаўся. Чуў, што да лагера кніжкі пісаў… А тут майго Скулу падраўняў. – Устаў, сунуў рукі ў кішэні. – Словам, цяпер будзеш жыць спакойна. Калі што, шукай мяне. Спытаеш Зуба. Я тут, на лагеры… У будаў­ніках. – І пайшоў, валюхаючыся з боку ў бок.

У палатцы да яго падселі суседзі па нарах.

– Ну што, што бытавыя казалі? – хвалюючыся, першым пачаў роспыты Ванька Соўчык, трыццаціпяцігадовы хлопец з Жытоміру, колішні выкладчык геаграфіі.

– Ды нічога, – Дубоўка хітравата ўсьміхнуўся. – Дзякавалі за вучобу. І яшчэ нам за бяссонную ноч паўбохана хлеба падарылі. – Ён павольна выклаў яго на паламаную скрыню паміж нарамі, якая служыла сталом. – А цяпер давайце цяпла падкінем – і на бакавую. Сон для нас – найлепшы адпачынак…

Сон, на жаль, бяз сноў. Як ні сіліўся ён хоць у сьне пабачыць сына, жонку, бацькоў, сяброў, свабоду, – ня шчасьціла. Клаўся – і як скрозь зямлю правальваўся, разам з усімі наўкола: і нарамі, і таварышамі па няшчасьці, і гэтай замерзлай зямлёю. І, здавалася, толькі на хвілю забываўся – а з беспачуцьцёвасьці яго зноў выцягваў звон, колкі, нацяты, – таксама нібыта як з падзем’я.

Поделиться:
Популярные книги

Хранилище

Старухин Евгений
5. Лесовик
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.43
рейтинг книги
Хранилище

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Анти-Ксенонская Инициатива

Вайс Александр
7. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Анти-Ксенонская Инициатива

На границе империй. Том 10. Часть 8

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 8

Мастер решений

Земляной Андрей Борисович
3. Специалист по выживанию
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.20
рейтинг книги
Мастер решений

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней

Последний реанорец. Том IX

Павлов Вел
8. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Последний реанорец. Том IX

Я до сих пор князь. Книга XXII

Дрейк Сириус
22. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор князь. Книга XXII

Источник

Билик Дмитрий Александрович
11. Бедовый
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
мистика
7.00
рейтинг книги
Источник

Неучтенный элемент. Том 10

NikL
10. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 10

Последний Паладин. Том 13

Саваровский Роман
13. Путь Паладина
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 13

Дитя прибоя

Трофимов Ерофей
Дитя прибоя
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дитя прибоя