Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

– К душе тюремных сторожей как будто жалость путь нашла, – расьцяжна прамовіў Дубоўка.

Сьледчы зноў хмыкнуў, выклікаў дзяжурнага:

– Увести!

Атрымаўшы паперу і аловак, ён зноў паверыў у пачатае, паверыў у тое, што яно можа зьберагчыся – нават калі ягоную памяць выб’юць кулаком ці ботам.

У той раз ён убачыў больш, чым нават зьберагалася пад радкамі: убачыў і «палярны дзень», і «шаты сьнежныя», якіх не было ні ў Байрана, ні ў Жукоўскага, але якія былі ў яго. Перад ім… І –

…ні
сына, бацькі, ні радні,
ні сябра ў горы тым – адзін…

На гэтым сілы пакінулі яго. Ён зноў абрынуўся ў змрочную бездань, прыкрыўшы галавой сьпісаны аркуш.

Адзін…

3.

Дні, тыдні, нават месяцы зьліваліся ў адно, аж пакуль яго з паўсотняй іншых вязьняў адной сакавіцкай ноччу не прывялі да вагону.

Калі вагон – значыць, ня ў лес…

Ах, як п’янілі маладыя подыхі вясны, чагосьці далёкага і недасяжнага – з закратаванай камеры. І гэтая поўня над капялюшыкам срэбнай хмурынкі…

Дзьверы закрыліся – і зноў цемра, зноў задуха.

Па тым, колькі і як ехалі, ён адчуваў, што – зноў Масква. Так яно і было.

Бутырка, перасыльны корпус.

На трэці дзень да яго ў камеру прывялі яшчэ аднаго зэка. Ён прачнуўся, мружыў вочы ад сьвятла вялікай лямпачкі і не даваў веры бачанаму: перад ім, з ім – Бабарэка! Такі ж, як і ён сам, – няголены, нямыты.

Рэшту ночы было не да сну. Аказалася, Адам таксама адседзеў больш за паўгоду ў Валадарцы. Сьведчаньне таго – спаленыя, туманныя вочы, шэрыя кругі пад імі, выбітыя зубы й разьбіты падбародак, патрушчаныя фалангі пальцаў. Доўгія цёмна-сінія пасы на грудзях – сьляды гумовага шланга… Акурат паверх шнараў – паверх выпаленай зоркі…

Пра мінулае не гаварылі: былі ўпэўненымі, што іх падслухоўваюць. Фразы ці будзённыя, ці алегарычныя, толькі ім даступныя. Але Дубоўка ня вытрымаў:

– Вось, – дастаў з кішэні тры акуратна складзеныя аркушы, шчыльна сьпісаныя простым алоўкам, – Байрана ў Менску пераклаў…

Блізарука жмурачыся, Бабарэка нахіліўся да лямпачкі і стаіўся, чы­таючы. Затым апёк засьлёзенымі вачыма, абняў:

– Трэба і мне захаваць…

Не адкладваючы на ранак, так і прастаяў з паўгадзіны каля падваконьні­ка (балазе тут яны былі не такімі высокімі, як у Валадарцы), торапка перапісваючы Дубоўкавага «Вязьня».

Праз тыдзень Бабарэку этапіравалі, а яшчэ праз тры дні зачыталі пастанову калегіі АДПУ СССР і яму: за ўдзел у літаратурнай групе Саюзу вызваленьня Беларусі і кіраўніцтва ягоным Маскоўскім філіялам асудзіць на пяць гадоў і выслаць у Яранск.

Зноў ноччу іх – на вока больш за сотню – вывелі да турэмнай брамы.

– Внимание, колонна! По пути следования не растягиваться. Не разговаривать и не подавать никаких знаков. Не оглядываться назад и не смотреть по сторонам. Шаг вправо, шаг влево будет считаться попыткой к бегству… Без предупреждения будет применено оружие… Шаго-о-ом ма-арш!

І пайшлі – кружляючы глухімі завулкамі.

Пустая таварная станцыя, зноў поўня над галавой, толькі голая, па акружнасьці пачырванелая, як падпечаны

яблык… І сабакі… Упершыню сабакі – у паўметры ад ног ляцкаюць засьлюненыя клыкі…

Подбежкам – да «сталыпінскага» вагону. Гохнулі дзьверы. А здалёк – зноў сабакі, зноў каманды: гоняць чарговую партыю ў суседні вагон…

«Сталыпінскі» вагон – турма на колах: калідор і «купэ»-клеткі. Ад калідору клеткі аддзелены кратамі. У кожным «купэ» – невялікае закратаванае вакенца. Лаўкі – з двух бакоў, у тры паверхі. На вагон – восем «купэ», у кожным па шаснаццаць вязьняў: дзесяць зьнізу (па пяць на лаву), чатыры – на другім «паверсе», два – на трэцім. Рэчы – пад лавамі і на праходзе.

Цесна, не павярнуцца. Спаць – па чарзе, лазіць наверх.

Яшчэ раз праверылі, пералічылі – каб роўна па шаснаццаць, выдалі кожнаму па селядцу і кілаграму хлеба – «На двое сутак каб хапіла!».

І рушылі.

Эшалон пасоўваўся павольна. Днём стаяў на нейкіх зарослых «запасьніках», між таварнякамі, – далей ад людскіх вачэй.

Сьпёка, смурод. І пасьля селядца – страшэнна хочацца піць. А на сут­кі – тры кружкі вады. Наліваюць з нейкай даёнкі, так што палова кружкі застаецца на падлозе. І кожны дзень, калі стаялі – стук у сьцены, столь: дзяжурныя канваіры правяраюць, ці не праломленыя дошкі вагонаў…

Калі чарга лезьці наверх спаць дайшла да яго, цягнік стаяў на нейкім адзічэлым перагоне, у лагчыне паблізу асыпанага сонцам пералеску. Насупраць вакна – праз дзьве зіхоткія рэйкі – падобны эшалон, жаночы. Хтось прашаптаў, што з Харкава.

Ён зірнуў праз краты на волю: сонца, пералесак, а ў такім жа закратаваным вакне – маладая постаць: вішнёвая палінялая кофта, шэрая хусьціна, з-пад якой выпалі далікатныя каштанавыя кудзяркі, чорныя вочы пад паляшуцкім узьлётам броваў, сьпелыя вусны…

– На-а-аля!.. – ён з трэскам ірвануў краты, напалохаў суседзяў па «клетцы». Жанчына нават брывом не павяла. – На-а-аля… – ужо прашаптаў ён і асеў.

– Лезь, чалавеча, адпачні. Сон, кажуць, найлепшы лекар, – азваўся яго сусед, на выгляд – самы старэйшы з іх, колішні вясковы настаўнік з-пад Слуцка.

Дубоўка адмоўна хітнуў галавой і, як праваліўшыся ў сябе самога, сядзеў моўчкі, нерухома глядзеў на жанчыну ў шэрхлай рамцы вакна «сталыпін-скага» вагона, – толькі нервова ўздрыгвалі абачынкі на левым воку, толькі ў прыліве млосьці патанала-цяжэла сэрца. У ім – парогі Дняпра, харкаўская Наля. І маладнякоўка-Анастасія, названая ім Наляй. І яго кніжная «Наля». І яго Наля апошняя – пакутная Марыя.

«Дзе яна, як яна з сынам?..»

У Валагодскую турму, дзе была перасыльная зона, іх таксама прывялі ноччу.

Спалі на каменнай падлозе, пад галавой – у каго мех, у каго торба з цёплай вопраткай. А раніца пачалася з агляду.

Самае агіднае – прысяданьне голым пад мацюкі аховы.

Затым – сьпешнае «камплектаваньне» новага сібірскага этапу, які назвалі акадэмічным: сабіралі амаль адну інтэлігенцыю.

Бачыў некалькіх знаёмых па Менску: Цьвікевіча, Дылу, Кіпеля.

Ім Дубоўка і прачытаў складзены на этапе верш – «Песьня беларускіх выгнанцаў»:

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Целеполагание

Владимиров Денис
4. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Целеполагание

Осколки маски

Метельский Николай Александрович
7. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.71
рейтинг книги
Осколки маски

Зеркало силы

Кас Маркус
3. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Зеркало силы

Дважды одаренный

Тарс Элиан
1. Дважды одаренный
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный

Инженер Петра Великого 4

Гросов Виктор
4. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 4

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Законы Рода. Том 4

Мельник Андрей
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Кукловод

Майерс Александр
4. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кукловод

Первый среди равных

Бор Жорж
1. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных

И.Бабель. Воспоминания современников

Паустовский Константин Георгиевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
И.Бабель. Воспоминания современников

Бастард Императора. Том 4

Орлов Андрей Юрьевич
4. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 4

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4