Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пашкевіч Алесь

Шрифт:
Забраны ў няволю з Забранага Краю, Узяты за краты з спустошаных хат… Для нас пачалася часіна ліхая, Мой родны, мой бедны пакрыўджаны брат. Жыве наш народ як гарох пры дарозе, Прасьвету ня бачыць у гэтым жыцьці: Учора на працы, сягоньня ў вастрозе, А заўтра за працу ў выгнаньне ісьці… Няхай
лепш сумуюць прадажныя душы,
Адплаты чакаюць за здраду сваю; Няхай іх сумленьне, тых юдаў, падушыць, Загоніць жывымі ў сырую зямлю.
Зьвярыная злосьць не заслоніць нам неба І нашу зямельку усю не глыне. Мы знаем – змагацца за волю нам трэба, Мы знаем – змаганьне наш край не міне! Ніколі й нідзе Беларусь не загіне, Ніколі й нідзе Беларусь не памрэ. Ні ў тундрах, ні ў клятай паўночнай краіне, Ні ў дзікім прыгоне – маскальскім ярме!*

На шаснаццаткі зьняволеных падзялілі яшчэ ў турэмным двары. Этап доўга стаяў, чакаючы, пакуль не схаваецца за трохпавярховай камяніцай натомленае сонца.

Нечакана здалёк, як з пазаўчарашняга, – ціхі голас:

– Эй, масквіч! Вось дык стрэлка, жывы-будзем-не-памром…

Азірнуўся – у суседняй «партыі» ўсьміхаецца шчарбатым ротам даўгалыга. Галава як дыня, шнар на ўсю васпаватую шчаку.

– Не пазнаў? «Пінкертон» памятаеш? На Мікіцкай… Ты мяне тады півам задобрыў…

Даўгалыгі зладзеявата агледзеўся, як шашок, уціснуў галаву – і за два разы даценяваў да яго.

– Трамвай, трамвай… памятаеш? – шапнуў, стоячы побач.

– А! Леў з Віцебшчыны… – і маланкава ўзгадалася колішняя калатнеча ў маскоўскім трамваі, і гэтыя шчыра-зладзеяватыя вочы. – Ты чаго ня ў Сан-Францыску? – успомніў і выказаную ім колісь мару.

– У няволі Леў – сабака… – загадкава сплюнуў колішні знаёмец. – Ты, гэта, не губляйся, жывы-будзем-не-памром, як-ніяк, даўжнік я твой, а даўжкі трэба… – і дагаварыць яму не далі.

Размашысты ўдар прыкладам вінтоўкі зьбіў яго з ног. Дубоўка не пасьпеў падтрымаць – як такі ж удар запаліў сотні пякуча-мільгатлівых іскрынак і ў ягонай галаве. Аднак на нагах устояў, нават павярнуўся да канваіра, нават крок да яго зрабіў…

І тут падбег яшчэ адзін.

Накінуліся ўдвох.

Звалілі на зямлю.

Адзін біў прыкладам, другі нагамі.

…З гадзіну ён праляжаў у бяспамяцтве, і толькі калі калона рушыла да чыгункі, яго насьмеліліся падняць.

Кожны крок аддаваў пякельным болем, у вушах стаяў страшэнны гуд. Кроў склейвала засьмяглыя вусны, згусткамі засохла на колісь белым пінжаку…

…Зьвярыная злосьць не заслоніць нам неба І нашу зямельку усю не глыне…

Ён намагаўся ісьці роўна, спакойна пазіраючы наперад этапнай калоны.

Якраз там, за блізкай чыгункай, сьпяшыла схавацца ад людскога вока жнівеньскае сонца.

4.

І

зноў нетаропка пабеглі па далёкіх рэйках ягоныя дні. Напачатку стараўся лічыць іх, затым блытаў.

Намагаўся больш спаць – і лежачы, і седзячы. Сном лячыў і боль, і адчай.

У Кацельнічах – прывяцкім гарадку – было нечакана прыемна ступіць на зямлю, якая не гайдалася пад нагамі.

З цягніка вывелі ўсіх і – ужо не чакаючы начы, не хаваючыся – арыштантаў павялі калонай на ўсход, дзе – кіламетраў з тры ад Кацельніч – быў яшчэ адзін этапны пункт, на гэты раз – лагерны. З дзясятак новых стадолаў (на сасновых бярвёнах не падсохла яшчэ нават кара), абнесеных высокімі слупамі. У дзясятак радоў – калючы дрот. Такіх агароджаў – дзьве: адна большая ў радыусе. Паміж дротам – сабакі. Чатыры вышкі з вартавымі.

Суткі са стадолаў нікога не выпускалі. Ад баланды з кіслых буракоў пачаў балець страўнік. Голад зьбіў кавалачкам хлеба – горкім, як хінін.

Вечарам усё патанула ў цемрыве: электрычнасьць да лагера яшчэ не давялі. Агароджу асьвятлялі факелы.

Узьняўся вецер. Гуў у застрэшшы. Натыкаўся на факелы – і плойма зьнічак адлятала за «калючку». Некалькі сабак, гледзячы на іх, пачалі працяжна выць…

Зранку 18 чэрвеня канваіры расчынілі дзьверы і пачалі выкрыкваць прозьвішчы. Названыя стомна выходзілі на стаптаны лагерны пляц і зноў станавіліся ў калону. Сярод першых быў і Дубоўка.

На гэты раз – невялікі йржавы параход, ужо бяз клетак, бо і каютаў аніякіх не было. На адкрытай палубе – драўляныя лаўкі.

Старыя берагі Вяткі зелянелі кустоўем, сям-там – як шлагбаумы – ляжалі на вадзе падмытыя хвоі. Але праз некалькі хвілін лес адступіў, і параход з усіх бакоў пачало прадзімаць сіберным ветрам.

– Так і замерзнуць нядоўга, – Дубоўка сядзеў побач з земляком Міколам Мамчыцам. Пакратаў пасінелыя рукі – і палез у мех, дастаў кажух, зімовую шапку, надзеў і ўсьміхнуўся. Пад вокам – вялікае сіняе садно – яшчэ з Волагды…

– Што ты робіш? – Мамчыц зьніякавеў. – Людзі на сьмех узьнімуць… Лета ж…

Паціху зноў працягнулі гаворку. З Мамчыцам, выкладчыкам гісторыі, Дубоўка некалькі разоў сустракаўся ў Менску. Пазнаёміў іх Бабарэка, які ведаў Мамчыца яшчэ па Слуцку. На этапе ж Дубоўка не пазнаў Мамчыца: схуднелы, вочы ўпалі, нос нечакана завастрыўся. Усё гэта, а таксама раньнія залысіны падстарылі хлопца на добры дзясятак гадоў.

Мамчыцу нельга было не давяраць, і яны ці не ўпершыню за год шэптам згадалі сваё: сяброў, знаёмых, колішнія радасьці, колішняе ўчора, якое з гэтых водаў Вяткі бачылася вельмі далёка. І далёка расьцерушылі арыштанцкія вятры іх грамаду…

І раптам Мамчыц перастаў стрымліваць дрыжыкі, схіліўся над сваім мехам – таксама выцягнуў кажух, рукавіцы.

– Што ты робіш? Людзі на сьмех узьнімуць, – штурхнуў яго плечуком Дубоўка.

– Маўчы, братка. Не да сьмеху – зуб на зуб не трапляе…

Гледзячы на іх, хутка і ўсе паўлазілі ў цёплае, прызапашанае на зіму.

– Во лета… – сагрэўшыся, буркнуў Мамчыц.

– Прывыкай. Наперадзе ў нас – яшчэ і зімы. Вось там паскачам… – Дубоўка спыніў гаворку, азірнуўся вакол, хітнуў галавой, выцягнуў са свайго «багажу» суконную коўдру, купленую жонкай у Менску перад самым этапам, – праціснуўся паміж лавамі да маладой жанчыны (сядзела ў адным швэдары), перадаў ёй:

Поделиться:
Популярные книги

Лекарь Империи 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 4

Хозяин Стужи 5

Петров Максим Николаевич
5. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
6.60
рейтинг книги
Хозяин Стужи 5

Законы рода

Мельник Андрей
1. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы рода

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Прапорщик. Назад в СССР. Книга 6

Гаусс Максим
6. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прапорщик. Назад в СССР. Книга 6

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Лабиринт Сумерек

Клименко Анна Борисовна
2. Квадрат мироздания
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Лабиринт Сумерек

Тринадцатый XI

NikL
11. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый XI

Воронцов. Перезагрузка. Книга 4

Тарасов Ник
4. Воронцов. Перезагрузка
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Воронцов. Перезагрузка. Книга 4

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда

Моров. Том 4

Кощеев Владимир
3. Моров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 4

Потомок бога 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Потомок бога 3

Бастард Императора. Том 11

Орлов Андрей Юрьевич
11. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 11

Чевенгур

Платонов Андрей Платонович
Проза:
советская классическая проза
6.75
рейтинг книги
Чевенгур