Круг
Шрифт:
– Мы ж так і не пазнаёміліся. Мяне Натальляй завуць… Натальля Лебедзева, – падсунула да яго талеркі, спрытна наліла ў чаркі пахкай самагонкі. – Давайце за сустрэчу…
Выпіўшы, Натальля загаварыла яшчэ весялей: і пра тое, што з суму ня ведае, куды падзецца, і пра гаспадароў, якія зьнікаюць з хаты да самага вечару.
– Ты мне яшчэ там, на цеплаходзе, прыглянуўся, – горача зашаптала пасьля другой чаркі. – А тут гляджу – і вачам ня веру…
Хмель апаноўваў імгненна. Ацяжэлі ногі. Паспакайнела, пацяплела на душы. Хацеў распытаць у Натальлі, адкуль яна і за што сюды трапіла – а
– Ну што асалавеў? Дзьверы я зачыніла… – зноў падышла да стала, прысела яму на калені, абняла за шыю, нацялася, як струна. Грудкі цьвёрдыя, па радзімцы на кожнай…
Ад нечаканасьці ў яго загуло ў скронях, юрлівы жар асыпаў цела. А яна ўжо цалавала яго – у шчокі, у шыю.
– Слухай, – далікатна прыпыніў ён, – давай яшчэ па кроплі вып’ем… – і ўжо сам наліў: ёй цэлую, сабе – палову.
– Каб менш быць адным, – яна высока ўзьняла чарку, прытуліла да вуснаў і хутка пачала піць. Аднак, па ўсім відно, рабіць гэтага ня ўмела: адчайна моршчылася, уздрыгвала ўсім целам. Тонкі струменьчык зьбег па яе ўзьнятым падбародку, па маладой шыі – у лагчынку паміж грудкамі. І ніжэй, пад нерасшпілены гузік.
Жанчына нечакана хітнулася, і Дубоўка падхапіў яе на рукі, паклаў на ложак, ахінуў краем вылінялай грубаватай коўдры, каб прыкрыць галізну.
– Прабач, жанаты я… – сказаў упэўнена, а ўжо ад дзьвярэй, адкідваючы зашчапку, дадаў: – Дзякуй вялікі…
…Напрыканцы кастрычніка па дарозе (гразі бездарожжа) з Міхайлаўскага яго дагнаў верхавы на прыгожым шэрым у яблыкі кані. Спыніўся, разгледзеў з галавы да ног – і далей пагізаваў – у Шэшургу, толькі гразь запырскала на конскі зад і ягоны вайсковы брызентавы плашч.
А дома жонка ў дрыготкіх руках паднесла абмазаны сургучом канверт: «Верхавы прывёз…» Тэксту – некалькі падсьлепаватых машынапісных радкоў: «…неадкладна зьявіцца ў Яранск у НКВД з рэчамі…».
Яна зноў моцна захварэла. Балела галава, страшна апухлі вушы. З тыдзень магла толькі сядзець у ложку. Дапамагалі настаўніцы, зрэдку прыносілі Альгерду што-кольвек з ежы, а то і бралі яго на дзень да сябе.
Адзінае адхланьне – сон, з якога яна выходзіла цяжка, стомна, ужо і засынала з боязьзю – а раптам не прачнецца… Урэшце фельчар даў нейкай вадкасьці з бромам, і хвароба адступіла.
Пачала хадзіць на працу ў школу – схуднелая, твар пакрылі чырвоныя плямы, ацяклі ногі. Са страхам глядзела на сына, таксама зморанага, слабога ад недаяданьня.
Ужо закончылася восень, калі ад мужа прыйшоў ліст: я ў Чабаксарах, працую і чакаю цябе з сынам.
Прызнацца, ужо і не спадзявалася… Сьпехам сабралася, балазе пачаліся зімнія канікулы. Нанялі двух коней, сані. Добрыя людзі змайстравалі на іх кібітку, каб ня так даймалі вецер і сьнег.
Першы дзень дарогі Альгерд адолеў мужна. Схаваны ў падушкі і коўдры, доўга спаў. З ежай быў вялікі клопат: усё замерзла (гэта назаўтра маці здагадаецца класьці што-небудзь да цела – булачку, піражок, бульбіну, і іх можна будзе жаваць).
Начаваць прасіліся ў прыдарожных вёсках. Амаль усюды не было газы,
Зранку – зноў дарога, зноў засьнежаныя сьцены непралазнага лесу і пякучы мароз.
Праз чацьвёра сутак сям’я зноў была разам – у невялікім пакойчыку на паўночным ускрайку Чабаксараў. Той пакойчык даводзілася даграваць вугольлем, якое выбіралі з печкі гаспадары. Ад чаду балелі галовы. Жалезную ж «буржуйку» паставіць у пакоі не дазвалялі.
Канец зімы быў вельмі цяжкім. Зарабляў Дубоўка ў Чувашсаюзе, дзе працаваў тэхнічным сакратаром юрыдычнага аддзелу, мала. Грошай ледзь хапала на аплату пакойчыка і такія-сякія прадукты. Уладкавацца на якую-небудзь службу жонцы не ўдавалася.
І пакуль нікога са знаёмых, нікога з сяброў…
Здаралася, і на стол не было чаго ставіць – як у той перадкалядны вечар 1934-га. Дубоўка прыйшоў з працы позна, скінуў аблавушку, павесіў на дзьверы цёрты кажух, прыгладзіў заінелую бараду, а жонка сьцішана гаворыць:
– Чым жа вячэраць будзем? Засталіся толькі тры бульбіны, больш нічога…
– Як нічога, яшчэ ж цыбуліна ёсьць! – пацягнуў яе за фартух сын. Выгляд сур’ёзны, а ў блакітных – бацькавых – вачах – і туга не па ўзросьце вялікая, і ўадначас – радасьць.
– Ого! Беларусы кажуць, што гора тады, калі ні цыбулькі, ні крышыць у што… А ў нас зараз будуць з усяго гэтага не адна, а дзьве стравы! – Дубоўка няёмка ўсьміхнуўся, абняў жонку з сынам, пасадзіў іх на ложак і сам у змроку (лямпа гарэла слаба) пачаў гатаваць вячэру. Зварыў бульбу, адцадзіў, у адвар накрышыў цыбулю – першая страва, кожнаму па бульбіне – другая.
– Яшчэ і трэцяе ёсьць – рот прапаласкаць, – дзелавіта і сур’ёзна падагульніў сын, аблізваючы пальцы, а потым спытаў: – А чаму, тата, мы так жывём? Вунь у нашай суседкі – усё ёсьць…
Гэта было першае пытаньне, адказаць на якое Дубоўка ня змог…
Вясной Чувашсаюз даў ім пакой у доўгім доме на ўскрайку гораду – з печчу, са складам-хлеўчыкам побач. Адна нязручнасьць – па ваду даводзілася хадзіць далёка, пад гару, якая з поўдня прыкрывала Чабаксары. Нашмат далей – і праца, аднак настрой ва ўсіх быў прыўзьняты: 20 ліпеня заканчваўся пяцігадовы тэрмін, а да ўсяго – у Чабаксары з Кацельніч перавялі двух беларусаў – Паўла Каравайчыка і Ігната Савіча, і горад, здалося, пабольшаў, павесялеў.
Абодвух Дубоўка ведаў яшчэ па тым, маладым жыцьці. Каравайчык працаваў у «Савецкай Беларусі», пісаў адраджэнцкія вершы. Савіч – таксама журналіст, з «Беларускай вёскі».
Першыя тыдні яны сустракаліся кожны вечар, часьцей у Каравайчыка, які меў большы пакой. Гулялі ў карты, думалі пра будучае. І аніяк не маглі нагаварыцца па-беларуску. Савічу не ўдавалася знайсьці працу, а тут зусім нечакана з лёгкай рукі Дубоўкі стаў у Чувашсаюзе электрыкам.
Здавалася, чорнае і страшнае адыходзіла ад іх. Усе чакалі лета, і яно, хоць і павольна, нерашуча, сыходзіла з Прыволжскага ўзвышша і залівала сьвятлом Чувашыю, а з ёй – і прытоеныя Чабаксары…
Я все еще граф. Книга IX
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Французская новелла XX века. 1900–1939
Проза:
классическая проза
рейтинг книги
Чужак из ниоткуда 2
2. Чужак из ниоткуда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Бастард
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
Потомок бога 3
3. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Ермак. Телохранитель
2. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
Последний Герой. Том 2
2. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Снайпер
3. Жнец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
Наследник
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги