Сакрамэнта
Шрифт:
Горкі напамін
Гэтую хату на ўскрайку гарадка, дзе мы звычайна летуем. Я неяк адразу вылучыла сярод астатніх. Ад яе да рэчкі напрасткі ўсяго пару дзесяткаў крокаў. Зручнае месца. І хатка такая акуратненькая, блакітная, з белымі аканіцамі, крхмальнымі хусцінкамі фіранак, з усмешлівымі кветкамі-агеньчыкамі. Вы заўважалі, што, калі на падваконнях гдуюцца кветкі, нават просты альяс, здецца, хата штораз усміхаецца атбе, праводзіць уважным сваім паглядам, махае хусцінкай, Мінаеш такую аквечаную хацінку і лягчэ, харашэе на душы. Вяртаешся, і заўважаеш, што за плотам красуюць сабарныя ў гатычныя верыткалі ружовыя мальвы і разбэрсаныя, усх колераў — ад сляпучага лімоннага
Праз пару дзён Лісіха ўжо частавала маіх малых вішнямі. Свежая белая хусцінка, выцвілая блакітная кофта, кавенька... Яна пасадзіла хлопцаў побач з сабою на лаўку пры веснічках і, падставіўшы ім нягнуткую ўжо сваю далонь, падсыпала і падсыпала туды з вядра вішань...
— Толькі на дарогу не плюйце. Дарога павнна быць чыстаю, — папярэдзіла цвёрда і, дзіўна, мае малыя адразу яе паслухаліся. Костачкі ляцелі ў прыдарожную траву.
А вось імёны маіх сыноў яе моцна здзівілі.
— Алесь? — перапытала Лісіха.—Неяк надта па-простаму. А Янка — гэта ж па-польску... Ды ладна. Гадуйцеся. Расціце вялікія-вялікія, і мамку сваю не забывайце. Мае во ўжо і дзеці, і ўнукі павырасталі. Унукі тут, на суседняй вуліцы жывуць. Квацеры са ўсімі удобствамі... Цяперака да мяне й вачэй не кажуць. Толькі што во па вішні. У Мінску на Камароўцы за вядро, кажуць, цэлу пенсію маю даюць. Няхай возяць, прадаюць. Мо й на машыны назбіраюць. А што ім са мною сядзець, прастарэкваць... Праўда?..
Слова за слова. Я пабедавала, што меншы мой шчэ слаба гаворыць. Лісіха праверыла, абнадзеіла: калі сказаў “камень”, то ўжо загаворыць. Паспачувала мне, што “пужаныя” яны, мае малыя, можа, сабака калі кінуўся, абяцала загаварыць вады. Да яе, запэўніла, і з Мінска ездзяць паваражыць, ваду замаўляюць. А потым Лісіха вучыла хлопцаў гуляць “у каменьчыкі”, перакідала цвёрдыя шэрыя драбочкі з тыльнаг абоку на далонь, назад. І расказвала, расказвала... Ці то гісторыю, ці то жальбу свайго жыцця...
У вайну, як і ўсе яе суседкі, засталася ўдавою. Вось такая заклятая вуліца... Дваіх дзяцей сама падняла на ногі. Сына і дачку. Сын, як паехаў на Поўанч служыць у арміі, так там і застаўся. Прыжаніўся. Дзяцей, праўда, нямашака. Але неяк жывуць. Піша. Прыязджае. Гэта ён і хату пафарбаваў, і плот падправіў, і вішні рассадзіў. Абяцаў і сёлета падвосень прыехаць. А дачка, дык тая пры ёй засталася. Хлопец з суседскае хаты пасватаўся. Абодва ж, здаецца, і не дурныя былі, і да працы здатныя, жыць бы й жыць. Двое сыноў адзін за адным у іх нарадзіліся. Лісіха дасюль сябе дакарае: каб пры ёй, у гэтай во хаце жылі, можа б, і добр аўсё было. Ды надта ж горды, не схацеў у прымы, пайшлі да яго. А ў суседкі, ягонае маткі, заўжды на вячэру — пляшачка. Уцягнуўся. І ён, і дачка. А дзе пляшка, там сварка. Унукаў яна, Лісіха, і карміла, і абмывала. І дачку назад у хату, было, перацягнула. Ды ад долі сваёй хіба схаваешся? Прыбег мужык, вокны пабіў, дзяцей забраць хацеў. Дачка, як была ў начной сарочцы — на двор, ды на бяду ў сенцах керагаз падхапіла, поўненькі. Плёснула на таго газаю... “Падпалю!” — крычыць. А ён п’яны, яму мора па калена... Ну і чыркнула запалкаю. А потым тушыць кінулася. Так абодва і згарэлі. Лісіха, калі з хаты выбегла, малых жа трымала, каб услед за маткаю не выскачылі, позна ўжо было. Позна...
— І ўнукаў, як дзяцей... Адна падымала. Сын, праўда, памагаў. Калі грошы, калі адзежы якой прышле... адгаравала сваё... Цяперака хай яны сваё гаруюць. .. Ажаніліся ж адзін і другі. Квацеры са ўсімі ўдобствамі. А я... Што ім я... Вока во адно зусім не бачыць. Глухну... І твар... На малпу падобная... Праўда?
Я сачыла за малымі, каб меншы не праглынуў костачкі, каб большы не выбег на дарогу. І не прыглядалася,
Калі абабралі вішні, я бачыла, як раненька, да спёкі, абапіраючыся ні нізенькі, спецыяльна прыстасаваны для таго зэдлік, поўзала Лісіха між градаў—палола. У нядзелю зранку аўтобус раптам спыніўся ля нашае вуліцы...
— Лісіху чакае. Да царквы пдвозіць. Самой ёй ужо не дайсці, — растлумачыў сусед.
А потым некалькі разоў уздымалі пыл, ляцелі паўз нашую хату шалёныя “Мерсэдэсы”.
— Да Лісіхі. Па ваду, - шапнула на вуха суседка.
Прайшоў год. Сёлета ізноў да вішань і яблыкаў прыехалі мы ў той маленькі, атулены ляснымі ўзгоркамі гарадок. З дарогі, ды ў гэткую спёку... На рэчку! Вядома ж, на рэчку... І як там пачувае сябе нашая Лісіха? Мы ёй прывезлі абрус і каробку цукерак. Вада ж, загавораная ёю, крынічная вада, здаецца, дапамагла...
Сон. Не, не сон. На месцы яснавокай, усмешлівай хацінкі стаяў суровы мураваны палац.
Вішні, бліскучыя, гладзенькія, цэлымі гронкамі хінуліся да дарогі. Але нават суседскія хлопцы іх не шчыпалі. Сабака праводзіў усіх злосным, надрыўным брэхам.
Наша суседка ўсё растлумачыла. Лісіха шчэ ўвосень памерла. (“Цяжка канала... Ой, цяжка... Яна ж чараўніца. А ў іх, пакуль душа д анеба дабярэцца. Ой нацерпіцца. Напакутуе...”) а ўнукі, бо сын і на пахаванне не прыехаў, адразу прадалі хату армянам. За долары. Купілі сабе па “Мерсэдэсу”. Адзін — белы, другі — “колеру электрык” (гэта сын суседцы так казаў, ён з імі ў леспрамгасе разам працуе).
Да гэтага лета Арменія ў мяне асацыявалася з выдатнаю паэткаю Сільвай Капуцікян, па суседству з якой мы гадоў пятнаццаць таму адпачывалі ў Кактэбелі. Годная, падцягнутая, і ў свае шэсцьдзесят яна ў доўгай, строгага крою сукенцы не ішла, мякка ступала, няўмольна нагадваючы мне старажытную царыцу горнага, з небам абвенчанага сар’янаўскага краю... І прыветнасць у яе была царская. І жэсты. І гаворка, і вершы, якія чытала на адным з вечароў... А ўслед паспяшалі ейныя дзеці. Беглі. Раіліся, як пчолкі, унукі. Культ сям’і. Клуьт маці ў Арменіі дасюль святы. Хоць прывучаныя найперша не да сямейнага, а дзяржаваю заведзенага парадку славяне пасмейваліся, дзівіліся, як гэта яны ўсе (чалавек восем ці дзесяць) жывуць у на траіх разлічаным пакоі, ды яшчэ й харчуюцца ў сталоўцы дома творчасці...
Потым, ужо ў Мінску, я чытала ейныя поўныя болю за родны край артыкулы ў “Літаратурнай газеце”... Потым Карабах, землятрус... Ізноў немы боь застыў у, як сцвярджаюць знаўцы красы, найпрыгажэйшых свеце, правільна акрэсленых, глыбокіх вачах старажытных армянскіх фрэсак. Ахвяры, скрозь усё жыццё ахвяры...
Божа, як жа не стасаваліся з маімі юнацкімі ўяўленнямі, з вызанчэннем “ахвяры”, ды і з нашым, бядотным для ўсіх, хто шчыра працуе, жыццём, — раз’етыя, расхрыстаныя (сарочкі не сыходзяцца) гаспадары овай камяніцы ў нашым маленькім прырэчным гаардку! Яны з насалодаю падстаўлялі свае валасатыя, ды не, поўсцю зарослыя грудзі сёлета нечакана для ўсіх не засмужанаму, не заплаканаму. Па-сар’янаўску пякучаму сонцу. І адзінае, што аддалена нагадвала мне паэтычную царыцу Сільву, гэта хоць і не такі імклівы і мяккі, ды ўсё ж царскі поступ таго, які заўжды крочыў наперадзе, ды яшчэ, бадай, цэлы рой смуглявых дзетак, што ляцелі ўслед за дарослымі, бліжэй, бліжэй да сваёй сям’і, да сваёй радзіны. І хняя незразумелая, далёкая горная гаворка злівалася ў адзінае пчалінае джырканне. Потым я бачыла, як чарнявыя хлапчукі, стоячы ў чарзе па малако, нядобра хіхікалі, чытаючы, каверкаючы, нявечачы беларускія словы над прылаўкам. Больш за ўсё іх чамусьці весяліла слова “яйкі”.
Нехта ў чарзе расказаў, што гэтя “нярускія” (у гарадку армян вельмі ж па-нашаму называюць “нярускімі”) падбілі суседскіх хлапчукоў украсці барана. Асвежавалі, з’елі. Падлеткаў засудзілі на чатыры гады, а ім нічога... Яго тут жа перабілі: “А во ўчора дзяўчынка танула... Яе ж таксама нехта з іх, нярускіх, выцягнуў...”
Як я зразумела, жыло ў той камяніцы чалавек дваццаць. Сям’я дык сям’я... І да нас завітаў адзін, юнак, хлопец яшчэ. Павітаўся. Спытаў, ці можна яблыкаў-ападкаў назбіраць... Нам што...