Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:
— Люлі-люлі, спіць лясок, Спіць у полі каласок. Траўка спіць і спіць лянок, Засынай і ты, сынок...

Якая лёгкая, светлая пяшчота разліваецца ад яе голасу па хаце і далей, па двары, па вёсцы, па лесе...

Яна прасіла зрабіць для гэтага іх сыночка новую калыску, не класці яго ў тую, дзе памерла трое іхніх дзетак.

Поўня пазяхнула і сплыла з іхняга вакна...

А

вось і мая мама. Яна з ляснога возеры вярнулася да свайго хворага бацькі, які зусім не падымаўся з ложку і да злоснай, зайздрослівай мачахі. Яна была не нашмат старэйшая за сваю падчарку, ды ўжо бяззубая. Адтаго яе ніхто і не браў замуж. Як толькі рыпнулі дзверы, заварушылася, забурчэла. А мама глынула вады, ускінула на плечы хустку і, не маючы сілы суняць сябе, не чакаючы досвітку, цемначы пабегла, паляцела за лес, да бабулі.

У ейнай пахілай хатцы пры самым балоце несыходна стаяў водар лета. Гэта ад зёлак, якія бабуля збірала, сушыла — і ў цяньку на вуліцы, і на печы, потым развешвала пад столлю, н асценах, таўкла ў ступцы, перасыпала ў гаршчочкі, каб потым, калі трэба, усё было пад рукою. Цяпер усё перабіваў гаркавы водар распаранага палыну. Бабуля не спала, сядзела за сталом і нешта таўкла ў ступцы. Мама, задыханая, села на лаўку. Старая імкліва падняла да яе свой зморшчаны, як сушаная ігруша-дзічка твар. Які востры, гарачы, мамін, мой у яе пагляд!.. Усміхнулася — усе зубкі ў радок, як у маладой. І з-пад хусцінкі ніводнай сівой пасмачкі!.. Такою, казалі, і памерла...

Мама моўчкі паклала на стол ахапак нарванага па дарозе жаўтлявага святаянніку, зірнула на бабулю. Тая толькі адмоўна пакруціла галавою:

— Яж вучыла цябе, траву трэба рваць на Купалле... Не гэтаю, наступнаю ноччу. Толькі на Купалле яна ў самай сіле. А ты ўсё спяшаешся. Спяшаешся, унучка, спяшаешся...

Яна глядзіць на маму і нават я адчуваю, як пякуцца ейныя вочы. Вугельчыкі, а не вочы... Можа, гэта таму што ў іх адбілася, бліснула святло з печы. Там дровы рассыпаліся на чорныя драбочкі і раставалі, як ранішнія зоркі... Сусвет на далоні.

Бабуля ўстала і пачала ўстаўляць у печ гаршчочкі, у адны з якіх падсыпала тоўчаных карэньчыкаў, у другія падлівала вады. А мама, не зводзячы з яе вачэй, рукою міжволі пацягнулася, пачала лашчыць гаршчочак, шчто заставаўся на стале. Ён быў маленькі, чорненькі, са знаёмым, ганчаровым знакам — два пасачкі, а між імі хваля. Пальцы беглі насустрач адно аднаму ўздоўж гэтае хвалі і сустракаліся, і не было куды саступіць з гэтага д’ябальскага кола. Два берагі і рэчка, якая ўпадае саа ў сябе.

— Паваражы мне, бабулечка! Паваражы... Ніколі цябе не прасіла, а сёння заклінаю, паваражы...

— І так скажу, што спяшаешся ты. Унучка, спяшаешся, — стааря незадаволена выбавіла з-пад мамінае рукі, заставіла ў печ апошні гаршчочак. Строга, злосна прыстукнула заслонка. Старая стомлена прысела на лаўку:

— Кроў на падоле тваім свежая. Не адмыла, як ні старалася...

— Гэта я, мусць, пятку пракалола, як...

— Не з пяткі кроў, унучка, не з пяткі... маўчы, і мяне слухай... — бабуля пацягнулася да мамінай рукі і зноў апякла позіркам...—Не ў час ты. Не ў пару. І не з тым. У ягонае жонкі матка... Усе думаюць, яна вар’ята. Але ж пакуль яна жывая, не пойдзе ён да цябе,не кіне сваёй жонкі. А ты ўжо грубая. Цяжолая ты...

Мама злякнулася, паспрабавала выбавіца ад бабуліанга поціску. Але пальцы ейныя задрыжэлі ізнямелі. Чырвань плямамі расцяклася па твары, шыі, рукам... Ёй бы зараз усхапіца, ды бегчы, ляцець да каханага: я ж, я мушу нарадзіцца... А яна сядзіць, бязвольна панурыўшы галаву, не падымаючы вачэй. Яна ведае, што бабуля не памыляецца і ледзь чутна мармыча:

А можа быць, яшчэ можна што-небудзь зрабіць? Можа быць...

— Нават не прасі! Яшчэ аднаго граху на сваю душу не вазьму. Твая маці памерла, бо твой бацька, мой сын не хацеў болей дзяцей... Прыйшлі да мяне. Ты ж зусім малая была, не хадзіла яшчэ. Ну вось, узялася я ім памагчы, а атрымалася, на той свет і дзіця ненароджанае і матку тваю адправіла. І не прасі. Будзеш радзіць...

Мама ў адчаі руціла галавою. А бабуля толькі мацней сціскала ейныя рукі:

— Ты народзіш гэтае дзіця. Але так, каб ніхто, апроч мяне і цябе не ведаў, чё гэта будзе дзіця, чыя гэта будзе дачушка...

— А Ганчар?!

— І Ганчар... Ты пойдзеш замуж за добрага чалавека і ён будзе гадаваць гэтае дзіця, дачушку, як сваю родную... Цяпер слухай мяне. Ужо віднее. Сонца, зямля, тарва, усё жывое ўбіраецца ў самую сілу. Увечары, уночы будзе Купалле. На Купалле, так было і так будзе, маладыя любяцца як і дзе каму хочацца. Ты пойдзеш на свята, ты будзеш скакаць, спяваць разам з усімі і ты спакусіш, ты зачаруеш, ты змусіш жаніцца з табою таго, каго выбераш у гэтую ноч. І тваё дзіця, твая дачка будзе і ягонаю дачкою.

Старая гаварыла бы заварожвала, горача, з прыдыханнем, і ейныя зморшчаныя пальцы ўжо не сціскалі, гладзілі мяккія маміны рукі, што бязвольна ляжалі на стале. За засланкаю ў печы дыхалі. Сіпелі гаршчочкі і па хаце расцякалася гаркавая палыновая пара...

— Не буду цябе ні да кога падводзіць. Сама выберы каго хочаш, растрывож яго, заваражы, стань з ім блізкаю. Каб не здагадаўся. А потым можаш да мяне прыйсці, напару яму заманіхі. Каб не марудзіў з вяселлем.

Мама перасмыкнулася і вырвала, ускінула рукі:

— Але ж я кахаю... Я кахаю іншага. Я кахаю Ганчара...

Ледзь улоўная едкая, нядобрая ўсмешка на імгненне звяла, разглаждзіла ссохлыя, старэчыя вусны...

— Ну ё кахай сабе, на здароўе. А дзіцёнак твой, дачушка твая чым вінаватая? Ганчарова цешча, як дазанецца, са свету яе звядзе, і цябе разам з ёю. А то й нарадзіцца не дасць. А як мачаха, як людзі глядзець на цябе будуць, калі прынясеш у падоле байстручку?! А калі сама, на зло, на зайздрасць усім выбераш сабе каго, ну, каб не брыдкі быў, ды працавіты, ды багаты, дык хоць пажывеш у насалоду і дачушцы жыццё зробіш... Ты ж у мяне прыгажуня. А апраткі людскай няма каму табе справіць. Бацька твой, сыночак мой, гаротнік. Пры смерці. Не ўратую я яго. А мачаха ж выжыве, выганіць цябе з хаты... Ды яшчэ з малою на руках. І я ж не вечная. Следам за бацькам тваім, маім сыночкам адыйду...

— Не змагу я... — шэпча мама.

— Зможаш. Так трэба. Дзеля дачушкі...

Я глухну ад сухога старэчага шэпту. Ён рэхам закладае мне вушы...

... І зноў поўня купаецца ў вадзе, высцілае рэчку срэбнымі хаднікамі. Хлопцы кідаюцца на іх, разбіваюць, юрлівымі, гарэзнымі пырскамі засыпаюць дзяўат. Тыя ўцякаюць, адскокваюць, вішчаць. Енк. Смех... І я разам з мамаю чую пад вадою мцны, прагны поціск мужчынскае рукі. Каваль. Дык вось як ён стаў маім бацькам.

Пацалунак быў халодным і вільготным. Тупы боль раз’ядае сярэдзіну. І не адагрэцца нам нават ля вогнішча. Каса, мокрая і халодная, не спаўзае, падае на спіну. Мама цепае плячыма і, сунімаючы дрыжыкі. Ідзе апранацца. Яна да крыві кусае вусны, зрываецца, бяжыць. Скрозь ельнік, у гушчар, далей, далей, не разбіраючы дарогі. Абы ўцячы. Ад самой сябе ўцячы. А малады аваль, яж ужо ніколі не адвыкну зваць яго татам, даганяе, груба штурхае на зямлю, на колкую ігліцу і зноў дамагаецца свайго... Якія ж мутныя, вар’яцкія ў яго вочы... поўня. Сыйдзі, сплыві з неба... Мы не можам глядзець табе ў вочы... Нам балюча... Чуеш, поўня?! Сплыві...

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Повелители сумерек

Первушина Елена Владимировна
Фантастика:
фэнтези
ужасы и мистика
юмористическая фантастика
детективная фантастика
6.00
рейтинг книги
Повелители сумерек

Барон

Первухин Андрей Евгеньевич
5. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.60
рейтинг книги
Барон

Неучтенный элемент. Том 10

NikL
10. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 10

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Геном хищника. Книга третья

Гарцевич Евгений Александрович
3. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга третья

Том 3. Рассказы 1896-1899

Горький Максим
3. Собрание сочинений в тридцати томах
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 3. Рассказы 1896-1899

Артефактор. Шаг в неизвестность

Седых Александр Иванович
1. Артефактор
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.12
рейтинг книги
Артефактор. Шаг в неизвестность

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Неучтенный элемент. Том 3

NikL
3. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 3

Телохранитель Генсека. Том 2

Алмазный Петр
2. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 2

Черный рынок

Вайс Александр
6. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Черный рынок

Наномашины, наследник! Том 9

Новиков Николай Васильевич
9. Первый среди карапузов
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наномашины, наследник! Том 9

Я уже граф. Книга VII

Дрейк Сириус
7. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже граф. Книга VII