Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

Ніхто ніколі не казаў мне, што Каваль мне не родны бацька, а я не Кавалёва дачка. З самага маленства я, зачаравааня, гадзінамі прастойвала пры парозе кузні, заварожаная вагнём і бацькавай (няхай ён усё ж застанецца мне бацькам!) сілай...

Асабліва я любіла назіраць, як ён адліваў, рабіў што-небудзь маленькае: пярсцёнак ці бранзалеты... Тады ён, магутны, няўклюдны барадач, з густою рудою грываю, раптам рабіўся такім далікатным, такім кранальным. Ён нагадваў малое дзіця, якое нарэшце атрымала сваю самую жаданую, любімую цацку, але яно ўжо ўсё разумее і так баіцца незнарок зламіць яе... Дзіця... У ім сапраўды ёсць нешта дзіцячае, і я адчувала сябе з ім заўсёды на роўных. Як з братам...

І што гэта са мною адбылося? Не, я не рашуся расказаць

усё гэта маме... Чаму я раптам убачыла ў Ганчаровым сыне свайго бялявага двайніка, свой непераадольна дакладны адбітак... Мой адбітак па той бок Ганчаровай магілы. Па той бок поўнае зерня слязніцы... Слязніцы духу... Цікава, а Ганчароў сын ці заўважыў, ці ўгледезў нашае з ім падабенства?

А далей гэтае мроіва... Наплыло, спаралізавала мяне. Мама маладая. Ганчарова майстэрня, у якой я ніколі не была. Маміна бабуля, якой ніколі не бачыла. Купальская ноч, якой столькі ж гадоў, колькі й мне...

Як хутка змяркаецца. А я ўсё на могілках. Ля Ганчаровай магілы. Хутчэй, хутчэй дадому...

Калі я апамяталася — ранішні туман судзіў, працінаў мяне наскрозь. І ногі, і аблепленае сарочкаю цела нямелі, заходзіліся ад расы. Я сядзела пры дзвярах Ганчаровай майстэрні. Дзверы рыпнулі, расчыніліся. І ў ружовым, свежым ранішнім святле я ўбачыла тое, што ўжо бачыла аднойчы вачым сваёй мамы.

На ніжняй паліцы яшчэ неабпаленыя рудыя, а вышэй—ужо гатовыя чарнявыя, шэрыя, арычневыя гладышы, гаршчочкі, бунькі, спарышы, трайнікі... Місы, і місачкі, кубкі і кубачкі, рыначка, на якой так зручна смажыць яешню... А вось і ганчарнае кола, на якім яны нарадзіліся, з якога выйшлі ў свет... Іх стварылі гліна і агонь... А яшчэ Ганчаровы рукі... Ён быў і застанецца для іх Стваральнікам. Ён застанецца для іх Богам... А ён, ён сам ці адчуваў хоць калі ён сябе Богам?

Яго няма. І кола маўчыць. Пустое. Поўная жытняга зерня слязніца стаіць на ягонай магіле.

Я не памятаю, каб Ганчар калі-небудзь гаварыў ці гуляўся са мною малою... Я ўвогуле кепска памятаю гэтага ўнурыстага, непрыветнага чалавека. Я яго заўжды крыху пабойвалася...

Празрыстая сонечная плынь дацягнулася, ласкава абхапіла стромкі чарнявы гарлач... Я не стрымалася, узяла яго ў рукі. Ён быў цёплям, жывым. Мне нават падалося, што пад маёю рукою пульсуе кроў. Цяпер гэта адзіны даступны мне дотык Ганчаровай, бацькавай? Рукі, дотык ягонага духу... Каб не было гэтае майстэрні, каб не вылепіў, не выкруціў ён на сваім коле гэтых збанкоў, спарышоў, місак, гэтага чарнявага годнага гарлачыка з сіняватым, сівым адлівам, я б ніколі не зведала, не спазнала свайго праўдзівага, праўдзівага па крыві, па духу, свайго праўдзівага бацькі?.. Не, я не хачу, каб гэты пульсуючы, цёплы гарлач ізноў вярнуў мяне ў тую пахілую хату, дзе капрызіць малы, і Ганчарова жонка схілілася над смуроднымі начоўкамі, мые не тое пялюшкі, не тое анучы, якімі спавівала хворыя ногі сваёй стврой вар’яткі-маці...

Я хачу спазнаць глыбіню і слодыч... Не, не іхняга з маёю мамаю кахання ( калі я іхняя дачка, хіба ж можна спазнаць глыбіню і слодыч самой сябе?!) ... Я хачу спазнаць глыбіню і слодыч натхнення, таго, што тут, у гэтай майстэрні адрывала яго і ад сям’і, і ад людзей, і нават ад самога сябе... Зараз

Я сяду за ягонае кола, вазьму камяк вільготнае гліны і вылеплю, выкручу такую ж самую лёгкую, бязважкую слязніцу... Слязніцу духу, якая і пасля маёй смерці будзе зберагаць, выпраменьваць маё натхненне...

Гэты чарнявы, задымлены жывы гарлач, як і ўсе гэтыя збанкі, бунькі, міскі, што хутка разбрыдуцца па хатах, і будуць убіраць у сябе. Аберагаць і шчодра наліваць, каму малака, каму вады, ці наталяць смагу, пастаўўленых у іх кветак, яны ўсе, мож атак стацца, будуць жыць не толькі пасля ягонае, але і пасля маёй смерці...

Дах рассунуўся, растаў... Высокае, бясхмарнае неба ўзнеслася нада мною. Я ляжала, я была прыкутая да зямлі там, дзе быў пахаваны Ганчар, дзе быў пахаваны мой бацька... Толькі далікатныя шапатлівыя верхаліны бяроз ды лёгкія аблачынкі ў крынічнай нябеснай бездані...

Паміраючы, чалавек прарастае травою, коласам, кветкаю, і з усіх ягоных пачуццяў застаецца толькі зрок... Нават сляпыя робяцца відушчымі, і скрозь гады, стагоддзі назіраюць, як схіляюцца над імі, узносяцца ў неба дрэвы, якія прарастаюць скрозь, аплятаюць іхнія знямелыя целы... Цела стыне, дух узносіцца да нябёсаў. І сцінаецца, калі кроіць важкія хмары аланка. І цешыцца, калі выплывае на адзіную бачную яму ў срэбным трымценні бярозавых верхалін нябесную праталінку ласкавае сонца...

Таму, хто памёр, наўрад ці дадзеная магчымасць бачыць, чуць нас, жывых... Адзінае, што ён сузірае — гэта неба, гэта вечнасць... але ж неяк яны, памерлыя, падтрымліваюць нас, жывых... Але ж праз гэтую вечнасць, якую наталяюць душы памерлых, праз гэтае неба і гэтыя шапатлівыя верхаліны бяроз, тыя, што адыйшлі, спагадаюць, а калі і дапамагаюць нам, тым, хто застаўся. Я веру ў непадзельнасць усяго існага. У тое, што моцны дух і чулая душа здольныя пераадольваць прастору і час, здольныя тварыць цуды і пасля смерці...

Колькі ж я праседзела вось так, наўколенцах, абхапіўшы знямелымі рукамі поўнўую жытняга зерня слязніцу, на бацькавай магіле?.. Жыта прарасло. Пругкія зялёныя свечачкі ўпарта цягнулмя да святла, да сонца, у вечнасць...

2. Сякера. Незагойная рана хлусні

Смерць вядзе за сабою смерць... Хто наклікаў бяду? Мама тым, што пры жывым мужу хадзіла, як удава, у чорным? Ці я тым, што знямела, заснула тады на Ганчаровай магіле і паверылі. Паверыла ж таму свайму мроіву? І цяпер я гэтаксама наўколенцах стаю ля свежай магілы таго, хто быў жа, усё жыццё быў мне за бацьку і не зводжу вачэй, не рашаюся ўзяць у рукі сякеру, якую нехта паклаў яму пад крыж. Я не рашаюся ўзяць яе ў рукі, бо на самым вастрыі вузкага ляза скрозь наросты іржы смалою, жывіцаю праступае, сочыцца, спякаецца ў кроплі кроў...

Я не хачу, я не магу паверыць, што ён сапраўды кінуўся на маму, што хацеў засекчы, і да крыві параніў яе...

Пасля таго неадольнага мроіва, якое адкрыла мне таямніцу майго нараджэння, мяне пачала вабіць гліна. Я чула ейны пах, ейны вільготны водар. І рукі мае, здаецца, нават у сне ляпілі, выцягвалі з яе то гладышы, то гаршчочкі, то бунькі. Але я глушыла ў сабе гэтую цягу, гэтае рэха магільнага мроіва. І на людзях, і сам-на-сам гарнулася, лашчылася да свайго названага бацькі Каваля. І ён адказваў мне тым жа... Па некалькі разоў на дзень бегала я да яго ў кузню. То несла трайнічок з падабедкам, то збанок халоднаг аквасу ці малака. Бегала, каб убачыць яго, вогненнага, у кучарах агню... А па вечарах мы заручкі вярталіся дамоў, шапталіся, дурэлі... Ну проста, як закаханыя. А може, гэта я і праўда закахалася ў яго, майго сапраўднага ж, толькі названага бацьку?.. людзі, хто зайздросціў, а хто і цешыўся, гледзячы на нас. Толькі мама... Яе раздражняў, злаваў наш настрой, нашая весялосць, нашая гарэзнасць... Пасля Ганчаровае смерці, і гэта на вёсця ўсе бачылі, усе заўважылі. Яна не здымала чорнай жалобанй хусцінкі. А мой названы бацька, мой Каваль рабіў выгляд, што нічога не адбываецца, усё ў нас па-старому. Толькі аднойчы, сёрбаючы ўвечары сыраквашу з крышанымі гуркамі і кропам, ён раптам з нейкаю глыбокаю сумнаю ўсмешкай. Як бы нават не ўсмешкаю — уздыхам, сказаў:

— Што ж, жонка, ты пэўна ўсё... зусім састарэла... Як калісьці твая балотная бабулька, чорнай хусткі зусім не здымаеш... Мож, ужо й варожыш цішком, га?

А мама, мама выхапіла з ягонае рукі лыжку і стукнула ёю па місцы:

— Маўчы!

І яго, і яе заліло тлустымі кіслымі пырскамі...

— У-у... Як я цябе ненавіжу...—засіпела мама і, не выціраючы твару, выбегла на двор...

А бацька збялеў... Так-ак, ён, нават узімку, без сонца падпечаны ля свайго горана, раптам збялеў... я не ведала, што рабіць, ускочыла, падала яму ўціральнік, і ён, не даядаючы, моўчкі ўстаў з-за стала. І пайшоў. У сенцы, дзе з вясны спаў адзін на саломе...

Поделиться:
Популярные книги

Слезы Эйдена 1

Владимиров Денис
11. Глэрд
Фантастика:
боевая фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Слезы Эйдена 1

Личный аптекарь императора. Том 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 2

Цикл романов "Целитель". Компиляция. Книги 1-17

Большаков Валерий Петрович
Целитель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цикл романов Целитель. Компиляция. Книги 1-17

Гром Раскатного. Том 3

Володин Григорий Григорьевич
3. Штормовой Предел
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гром Раскатного. Том 3

Бастард Императора. Том 10

Орлов Андрей Юрьевич
10. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 10

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Князь Андер Арес 5

Грехов Тимофей
5. Андер Арес
Фантастика:
историческое фэнтези
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 5

Последний Паладин. Том 12

Саваровский Роман
12. Путь Паладина
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 12

Гримуар темного лорда II

Грехов Тимофей
2. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда II

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Володин Григорий Григорьевич
30. История Телепата
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник