Сакрамэнта
Шрифт:
— А ў твайго былога мужа хутка, здаецца, малы будзе.
Што ж, хто-хто, а суседка ведае.
— Я табе на тым тыдні пазваню. Глянеш мяне. А то нешта ў мяне не тое...
І пайшлі падрабязнасці. Не за святочным сталом кажучы. Ліда слухала і не слухала. Хоць бы аборт не давялося вользе рабіць! Для яе ж кожны аборт, як забойства. Можа, бог і карае яе, што столькі крыві на руках. Хоць бы не аборт...
Прыйшла Валя. Быццам пакурыць.
— Ты сёння проста цуд! У цябе, пэўна, нехта з’явіўся. Ну, прызанйся! Па табе ж відаць. А чаму ён не прыйшоў?
“Таму што яго няма”, — ледзь
— Я пры Вользе не хацела... Тут мне муж за долары спіраль купіў. Не ведаю, ці цябе, ці Ліну Сямёнаўну папрасіць...
— Як хочаш...
А за сталом ужо чапляліся да Вікі.
— Ну, і як вучышся?
— Нармальна.
— Маме дапамагаеш?
— Дапамагае, дапамагае! — паспяшалася ўставіць Ліда. Дачка і так здранцвела ад залішняе ўвагі.
— Не сутулься! — ляпнула Віку па спіне бабуля.
Тая надзьмулася і яшчэ ніжэй схілілася да стала. Ліда была ў роспачы. Прасіла ж, прасіла маму казаць малой, ды яшчэ пры людзях, толькі кампліменты! Ліда паспрабавала пагладзіць Віку па галаве. Дачка адкаснулася. Ну вось... Усё паўтараецца. І чаго толькі сама яна не выслухала за свае трыццаць пяць гадоў ад бацькоў, потым ад мужа!.. “Ну і тлустая ты ў мянею Проста каровіна!” А ёй здавалася, такое можна гаварыць і кахаючы. Бацькі ж таксама ёй розане казалі.. Можа не так груба, але розане... Жартавалі...
Зноў на кухню.
— Нарэшце, нарэшце твая “п’яная вішня”!
— І хапае ж у яе цярпення такія прысмакі рабіць! — мама лічыць, што гэта марная трата часу.
Валя смакуе першаю. Сяргей таксама прыцмоквае і, абсмактаўшы, акуратна выплёўвае арэшкі. Ліда гэтага спачатку не заўважыла. А, наліўшы ўсім чаю, жахнулася:
— Ды ты што?! Я цэлы вечар закладвала арэшкі ў вішні, а ты іх выплёўваеш?
— А я думаў, гэта костачкі... Ты глядзі, праўда, арэшкі! Амерыканцы такія да віскі з соадвай падаюць...
Віка ўскочыла і ляпнула дзвярыма.
— Вось яны, сучасныя мужчыны! Самы смак, сутнасць, можна сказаць, пасмокчуць і выплюнуць... Дзе ж ім ацаніць сапаўдную жанчыну! Не, у нас табе, Лідка, замуж не выйсці! — ці то жартам, ці то ўсур’ёз сказаў муж Ліны Сямёнаўны.
— Ідзі ты ўжо, ідзі. Нап’ецца, тады балбоча абы-што... — Ліна Сямёнаўна падштурхнула яго да дзвярэй. — а яшчэ кажа: хірургі самыя маўклівыя людзі!
Сргей з Валяю і вольга таксама пачалі збірацца. Сподачак з абсмактанымі арэшкамі атк і застаўся на стале. Давялося высыпаць у сметніцу.
А калі ўсе заснуллі. Ліда пайшла на кухню, узяла эмаліраваную міску, што яшчэ стаяла на падваконні, і нагбом выпіла каньяк. У якім амаль суткі ляжалі вішні. І, скажы ты, не засталося ніякага нават прысмаку.
У пошуках страчанай годнасці
Сланечнік, абцяжараны безліччу ім самім узгадаваных чарнапузых семак, ужо не меў сілы паварочвацца ўслед за сонцам, пільнаваць гэтую дзіўную, забытую ў сусвеце, самую годную з усіх зорку любові. Бязвольна панурыўшы галаву, ён чакаў канца. А, можа, пачатку! Пачатку свайго новага існавання там... Там, дзе ты нікому нічога не вінны,
Пануры сланечнік утаропіўся ў зямлю. Цвыркатанне конікаў закладае вушы. Цішыня. За веснічкамі, за гэтымі да драбніц знаёмымі сланечніку, ягонымі блакітнымі веснічкамі сёння цішыня. Маўчыць, не прадыхнуць, камячыць насоўкі гора.
Дзверы ў хаце — напята. Пры іх, уздоўж сцен, дзе прыйдзецца, панурыя, стаяць, сядзяць настаўнікі ў акуратных старамодных касцюмах, суседкі ў чысценькіх светлых хусцінках. Сярод захінутых жалобай люстэрак, чорных сарочак, сукенак і стужак гэтыя хусцінкі быццам урачысты, свежы подых Радаўніцы. Людзі сталага веку на пахаванне прыбіраюцца, як на свята. Можа, таму што смерць для іх не ёсць канец? Смерць для іх — пачатак. Пачатак новага, яшчэ неспазнанага існавання. Існавання ў бязважкасці святла, імклівым подыху ветру, у летуценнасці мараў...
Захінуўшы (каб бяда не прычапілася) чыстымі хусцінкамі свае акуратна падабраныя сівыя валасы. Кабеты праводзяць у апошні шлях сваю суседку. Рыжэвічыха, цяпер ужо назаўжды сцяўшы знямелыя вусны, ляжыць у труне, ахінутая белапенным цюлем і слёзным маленнем сваіх здранцвелых ад журбы дочак і ўнукаў. Сёння ёй выпраўляцца ў дарогу, якую, нідзе н епадзенешся, давядзецца рана ці позна прайсці кожнаму з нас. Невядомы шлях да вечнасці. Таемны калідор, у якім мігціць запаленая ля партрэта свечка і глуха зачыненае вакно, за якім ужо па-суседску падаюць руку, сустракаюць Рыжэвічыху суседкі — Пятроўна, што адышла ўсяго некалькі тыдняў таму, Каваліха, з якою развіталіся летась...
Пятроўна вырошчвала клубніцы, гуркі ікветкі... Півоні, гладыёлусы, нават ружы. Вырошчвала і прадавала (і ў Мінск на Камароўку вазіла). Збірала на бязбедную старасць і на смерць. Ейны муж памёр рана, дзяцей Бог не паслаў. Усё жыццё спадзявалася толькі на сябе. Ці тое пяць, ці тое дзесяць тысяч сабралася ў яе на кніжцы, калі прыскочыла і праглынула іх усе ненажэрная інфляцыя (глядзі ты, і не папярхнулася!). Праглынула, вальяжна пазяхнула, пацягнулася ды з’едліва пасміхнулася з услаўленых, шанаваных па ўсім свеце працавітасці і ашчаднасці. Па ўсім свеце ды не ў нас... Пятроўне б адпачыць, а яна, ужо хворая, перамагаючы боль у сэрцы, ціск, разам з пляменнікам і пляменніцаю ізноў капала, палола, палівала грады. Палола, пакуль не спаралізаваў яе інсульт. Пляменніца не кінула яе, дагледзела, пляменнік пахаваў. Цяпер яны ўдваіх, таксама немаладыя ўжо людзі, збіралі ў ейным садзе яблыкі. Белы наліў і мэльбу.
Каваліха таксама даглядала сад і гарод, а яшчэ, лічылася, лепш за ўсіх у іхнім гарадку замаўляла ваду і варажыла... Цяпер пасля йнае смерці прыязджаюць па ваду да ейнага сына. Нават са сталіцы.
Пятроўна вырошчвала кветкі, Каваліха лячыла, Рыжэвічыха вучыла. Яна была першай настаўніцай і ў пляменніка Пятроўны, і ў сына Каваліхі.
Я з яе вучняў ведала толькі дваіх. Тоню і Антона. Мае равеснікі. І мусіла ж быць у іх нешта агульнае... Раз вучыліся ў адной настаўніцы. Першая ж настаўніца яна як маці...