Сакрамэнта
Шрифт:
— Бярыце. Абы дрэвы не ламалі...
— Зачем же деревья ломать... Деревья ломать нехорошо ...
“Можа й някепскія будуць гаспадары...” — згадаўшы абламаныя ўчора суседскімі падшыванцамі нашыя вішні, паспрабавала я суняць сваю, зрэшты, натуральную патрыятычную пыху. Можа й, праўда, зямлі, нават нашае, на ўсіх хопіць. Яна шчодрая. Хто яе дагледзіць, уробіць, таму і дасць...
У іх не было яблыкаў. Затое было шмат-шмат вішань... Што збіраліся рабіць яны з імі, не абіраючы, выгадваючы пару, у гарадку так і не дазналіся. У адн уноч у іх абабралі амаль усе вішні. Сабака брахаў, але хто яго пачуе ў навальнічную ноч, калі маланкі сякуць неба і вецер з дажджом? Не рпадыхнуць. Ці мала што прымроіцца прыкутаму ланцугом сабаку.
На другую ноч сабаку спусцілі з ланцуга. І калі зайшоўся ён у брэху, незважаючы на навальніцу, нехта з мужчын выйшаў н аганак...
Ля дрэў шчыравала жанчына ў белай хусцінцы. Яна, ніяк н ераэгуюч ына вецер і залеву, абірала вішні. Яна то ўладарна загадвала ім нахінуца, то сама лёгка ўздымалася, узлятала да самых верхавін... Гром глушыў надрыўны сабачы брэх і гартанныя адчайныя ўскрыкі гаспадара. Маланка асвятляла ёй шлях і зоркамі пырхалі сярод змакрэлага лісця ягады. Вецер сарваў з сабачні бляху і... паслужліва нахінуў вішнёвыя голькі проста жанчыне ў рукі... Яна ізноў стаяла на зямлі. Ахрыплы сабака шалёна кінуўся, ужо, пэўна, не першы раз адчайна заглытваючы, раздзіраючы не фартух, не ейную спадніцу. Не ейныя ногі—начное паветра і дождж... Другі мужчына выбег з самастрэламі. І ўжо на дв агаласы яны, не сыходзячы з ганку, нешта крычалі, стралялі ў паветра і па ёй... але дождж не сціхаў, гром глушыў усё наўкола, і маланка мёртвым бляскам адбівалася ў шыбах. А жанчына ў белай хусцінцы ўсё абірала і абірала свае вішні...
Калі неба адгаласіла і хмары выпусцілі са смяртэльных абдымкаў васпаваты месяц, яна скончыла сваю працу, падхапіла бязважкія вёдры, і на ейным твары, у пустых вачніцах тужліва і ясна засвяцілі зоркі...
Гэта была другая запар авальнічная ноч. На дрэвах не засталося нівднае вішні...
Той смуглявы юнак, што прыходзіў да нас па яблыкі- ападкі, ажно перасмыкнуўся, расказваючы пра ўсё гэта... Перасмыкнуўся і перажагнуўся...
А ўвесь гарадок ужо працяла новая ліхаманка слыхаў. Унукі Лісіхі, тыя, што жылі ў “квацерах са ўсімі ўдобствамі”, зранку зайшлі кожны ў свой гараж, — мураваныя, на дв азамкі зачыненыя, — убачылі, што іхнія “мерседэсы” — белы і “колеру электрык” — як макам абсыпаны... вішнямі. На даху, на капоце, на багажніку — паўсюль зырчэлі наліўныя салодкія ягады. Такія былі толькі ў іхняе бабулі. А ў машынах, на заднім сядзенні — кожнаму па вядры... Ейны дзёрзкі, горкі напамін аб прададзенай чужыкам прадзедавай сядзібе...
Філасофія зямнога множання
Паліна Эдуардаўна пасля смерці бацькоў сама старанна ўрабляла шэсць сотак іхняга радавога лецішча з даўно нефарбаваным, аблупленым невялічкім, амаль цацачным дамком, за пяць кілометраў ад электрычкі. Урабляла, можна было б сказаць, па інерціі. Але ёй, настаўніцы гісторыі і сусветнай мастацкай культуры, прадмета, які, зрэшты, год таму скасавалі, чалавеку творчаму і ў добрым сэнсе, апантанаму, рабіць што-небудзь па інерцыі, неяк, дзякуй Богу, ніколі не выпадала.
Градаў у яе было няшмат. Але і сёлета ўрадзілі самыя буйныя сярод суседзяў клубніцы, годна квітнеў адмысловы боб, узышлі бурачкі, морква, радыс, кабачкі, рэдзька, рэпка, траўкі розныя... І нават, капусты, гуркоў і памідораў па некалькі каліў прыжылося. Пасадзіла яна па вясне і бульбу. Толькі так сталася, што з-за хваробы не паспела ў час яе прапалоць. І толькі цяпер, калі ў гарадскім парку голаў вяло ад ліпкае ліпнёвае слодычы, Паліна Эдуардаўна нарэшце змагла выбрацца на свае соткі, на сваю дарагую, і ў прамым і ў пераносным сэнсе гэтага слова, фазэнду. Справа была не толькі ў кошце білетаў туды і назад, бо начаваць адной удалечыні ад цывілізацыі
Бацька і муж чамусьці заўжды паўсюль найперш бачылі пустазелле. Ім бы абрэзаць, скасіць, вынішчыць. Вось і сын, хаця такія прыгожыя валасы мае, стрыжэцца, бадай што, голіцца пад нуль. Хаця, вядома, так яму будзе прасцей размаўляць у ваенкамаце. Чамусьці тыя мужчыны, што прэтэндуюць называцца моцнымі, усе стрыгуцца пад “бобрык” ці голяцца пад нуль. Праўда, нядаўна адзін так голены спявак даволі проста і арыгінальна тое патлумачыў: “Мая жонка лічыць мяне лысага больш сэксуальным. У яе адразу з’яўляюцца пэўныя асацыяцыі.”
Бацька і муж чамусьці заўжды бачылі на іх сотках найперш пустазелле. А яны з мамаю — высакародныя парасткі. І нават раз на тыдзень прыязджаючы, старанна выполвалі ўсе градкі, вызвалялі з палону свой будучы, хай і не надта багаты, але сваімі рукамі на сваёй зямлі ўзрошчаны ўраджай. Ад кітайскага часныку, як і ад кітайскіх цацак не ў яе адной алергія.
Вось і цяпер, першаю электрычкай прыехаўшы, праз свежы пасля спорнага начнога дажджу, птушынамі спевамі ажыўлены лес прайшоўшы на лецішча, Паліна Эдуардаўна ўгледзела-такі сярод латкі пустазелля сваімі рукамі пад лапату па вясне пасаджаную бульбачку. Чэрвень быў дажджлівы, і пустазелле ўрадзіла на славу. Чаго тут толькі не было — і дзьмухаўцы, і дзяды, і крапіва, і малачай, і макрыца, і палын горкі, і ўюнок задушлівы, маці-ды- мачыха, хрэн... Але і бульбачка выцягнулася, расправіла плечыкі, і дзе-нідзе нават крэмавыя ды ліловыя кветачкі на капялюшык свой паўднёваамерыканісты начапіла.
Паліна Эдуардаўна хацела зайсці ў хату, паставіць пакет, можа, гарбаты сабе заварыць, але, толькі засунуўшы руку ў кішэнь курткі, успомніла, што на тыя выхадныя давала ключы сыну, які выбіраўся сюды, на лецішча, з сябрамі на шашлыкі. Ды так іх, тыя ключы і не забрала. Добра шчэ, што гумовікі на нагах. А новую кітайскую цяпку сабе пад бульбачку яна ўчора якраз з адпускных купіла. Адно крыўдна, вілы, каб пустазелле потым у адно месца знесці, у сараі зачынены. Але што ж, гэта і рукамі зрабіць можна.
Колькі яна жыла, ніколі не працавала на зямлі ў пальчатках. Рукі ў яе былі невялічкія, скура далікатная, і ад крапівы адразу з’яўляўся пякучы россып бубачак, якія потым ператвараліся ў вадзянікі і лопаліся. А дзьмухаўцы пакідалі на ейных бялюткіх пальчыках ліпкія карычневыя пісягі і плямкі. Але праз дзень-два далоні зноў рабіліся мяккімі і пяшчотнымі. І яна, хоць была ў гадах, прагнула аддаваць тую пяшчоту. Ды толькі браць яе не жадалі. Ні бацька, які пад канец жыцця сышоўся з маладзейшаю за маці жанчынай. Ні муж, што больш за ўсё на свеце любіў напіцца ды забыцца. Ні сын, шчымлівая і трывожная струначка ейнага жыцця. І яна сцякала тою пяшчотаю, крывавіла, нібы рана, выпраменьвала святло, якое нікога не грэла і ад якога нікому не рабілася святлей.
Пустазелле неахвотна развітвалася з зямлёю, урадліваю, зацалаванаю сёлета дажджамі глебаю. І з бульбачкай, на якую надта прыемна было яму, таму пустазеллю абаперціся, якую і абвіць можна.
Цяжка ломкі, горкі нават на водар палын. Чаму гэтую зямлю, што адвеку звалі Белаю, значыць, чыстаю, так аблюбаваў гаркавы, срэбны, чарнявы палын? Ворагі з захаду, ворагі з усходу. І самі між сабою браты ніяк не разбяруцца. Палын пахне ворагамі і вайною. Хоць памры, а яго трэба вырваць. Не будзь яна жанчынаю, калі не вырве палын варожасці.