Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

І яму адразу зрабілася ніякавата. Ён адчуў недарэчнасць свайго зношанага, запэцканага глінай спартыўнага касцюма, падраных кедаў, сабраных у хвосцік валасоў, і белая ружа чамусьці зніякавела, сцялася, і яму нават падалося, падвяла ў яе тонкіх пальцах... Павел не пачуў, ці сказала Святлана дзякуй, ен заўважыў, як выслізнула з майстэрні аліна. Ведаў толькі, што Святлана незапрасіла яго да сябе. Ён застаўся. Але па тым, што праз некалькі хвілін у майстэрню вярнуўся Пеця, па ягоным спачувальынм паглядзе ён нават не зразумеў, адчуў, як яго і ягоную ружу там, у Святланы абгаворвалі. Ды што там, яны здзекваліся, абсмейвалі так, што Пецю зрабілася

ніякавата, і ён вымушаны быў пайсці...

Адзіны чалавек, хто тады, за сталом паводзіў сябе чалавечна, была Аліна. Яна спыніла смех сваім ціхім:

— А я б была шчасліваю, каб мне хто-небудзь падарыў на дзень нараджэння белую ружу.

І выйшла. А ўжо потым выйшаў Пеця.

Але тады ён так і не адважыўся да яе падыйсці.

А Павел цяпер штодня, ад сняданку, і да вечара быў пад прыцэлам некалькіх пар кплівых вачэй. Аданкласніцы, ды і аднакласнікі, з тых, што былі на дні нараджэння, і тыя, каму расказалі, стралялі ў Паўла, ён гэта адчуваў скурай, яны стралялі ў яго і іранічнымі позіркамі, і смяшкамі, і жэстамі. А то і словамі... “І на якой памыйцы ён табе, Светка, тую кветку занйшоў?!” Душа ўжо была як рэшата. А яны ўсё бачылі, адчувалі. Як яму балюча, і не сунімаліся.

Самым непрыемным было тое, што Паўлу не было з кім падзяліцца. Да споведзі ў кедах у мароз не дойдзеш. А Слава зусім перастаў прыязджаць. Нават кнігу пра Афон незабраў. Сонца ўзыходзіла позна. Урокі. Абед. І зноў цёмна. Павел па-ранейшаму суткамі не выходзіў з інтэрната. Бабуля напісала, што ўсе грошы. Якія ёй як апякунцы выплацілі на яго, аддала дзядзьку, які паехаў кудысьці на Поўнач у заробкі. “Вось прыедзе, машыну сабе купіць. І мы адразу да цябе, Паўлічак, прыедзем...”

Цемра. Мароз. Завея. І ў майстэрню без курткі не зайсці. Вось тады ён і пачаў ляпіць з белага шамоту свайго “Нявольніка”. Чалавек са звяшанымі за спіною і паднятымі ўгору рукамі, укленчыў і прыпаў галавою да ўласных каленяў. Чалавек гэты быў так зроблены, што здаля бачыліся з’яднаныя ў адзіную сістэму шар і ўзнесеная вяршыняй да нябёсаў піраміда. Гэта быў таемны знак, і гэта быў спакутаваны чалавек, што ўзносіў малітву да Бога...

А на праглядзе камісія хацела ставіць яму тройку. І тады іх выкладчык, Мікалай Рыгоравіч, узяў Паўлаву работу ў рукі. Як немаўля, узяў у рукі і горача спытаў:

— А хто з Саюза мастакоў сёння зробіць такі твор?! Вы ведаеце, што тут яднаюцца абсалютная дынаміка шара і абсалютная статыка піраміды. Ці вы не бачыце гэтага? Гэта ж геніяльны, нават не творчы, а матэматычны ход.

Што ў Ляснога, дарэчы, па матэматыцы? — спытаўся ён у выхавацельніцы, Станіславы Паўлаўны, якая стаяла побач.

А тая ўсміхнулася:

— Два. І калі цяпер па мастацкіх дысцыплінах будуць тройкі, будзем ставіць на педсавеце пытанне пра адлічэнне...

— Гэтага не можа быць! Я сам скончыў матэматычную школу. Ён ж агеній. Можа ён мысліць цэласнымі вобразамі, і яго трэба навучыць дэталізаваць тое, што ён успрымае, як непарушнае цэлае. Гэта ж ваш абавязак навучыць яго рашаць задачы!

Яго апошняя фраза завісла ў мёртвай цішыні. Толькі “Нявольнік”, укленчыўшы, маліў... Але ж ці чуў хто тое маленне...

Побач стаялі работы Пятра родзькіна. Ён і Яна, у нейкай беспаветранай прасторы, у бязважкасці, прыпаўшы адно да аднаго вуснамі, узляталі, адрываліся ад зямлі, утваралі дзіўнае нябеснае кола. “Пацалунак”. Так называлася яго кампазіцыя. Мікалай Рыгоравіч зноў быў гатовы бараніць свайго вучня. Але, тут, на дзіва, усё прайшло

гладка.

На навагоднюю дыскатэку ні Павел, ні Пеця не засталіся. Адразу пасля прагляду паехалі дамоў.

Паўла ўратавала Пецева мама, якая купіла Пецю новыя чалавікі, а старыя яны аддалі Паўлу. На дарогу пазычыла станіслава Паўлаўна. Не магла ж яна яго аднаго пакінуць н аканікулы ў школе.

У бабулі зноў быў п’яны дзядзька, які, здаецца, ні ў якія заробкі не ездзіў. Ён сядзеў на кухні з нейкаю сваёй сяброўкай, яны пілі і гучна нешта абмяркоўвалі.

Павел пайшоў у залу. Па тэлевізары пвыступала ласкавая, усмешлівая, элегантна апранутая кабета:

— Да Новага года, да Ражкства Хрыстова яшчэ ёсць час. Скажыце, напішыце сваім каханым, што яны для вас значаць. І яны будуць ведаць, што не дарма з’явіліся на гэты свет, што ёсць хтосьці, для каго яны святло ў вакне. Я не абяцаю, што вам адкажуць узаемнасцю, але, мож атак стацца, ваш званок, ці ваш ліст калісьці ўратуе вашай кахаанй ці каханаму жыццё. Пакрыўдзіць яго хтосьці, жыць яму ці ёй не захочацца, а перачытаюць ваш ліст і...

У той вечар Павел напісаў Святлане. Павіншаваў з Новым годам. І паслаў свае вершы, якіх сабраўся цэлы сшытак...

Я блукаў па тваіх слядах І глытаў горкі дым расстання, Птушка шчасця села на дах, Толькі нашай яна ці стане?..

Адправіў, вярнуўся з пошты, пазваніў Пеця, павіншаваў з надыходзячым Новым годам і сказаў:

— А я Аліне ўсё напісаў. Яшчэ калі ад’язджалі, аддаў. І яна мне адказала. Напісала, што ўсю ноч перачытвала і плакала. Ад шчасця. Яна, аказваецца, памятае, што роўна год назад, яна так мне і напісала: “Год, трыста шасцьдзесят пяць дзён таму назад, ты напісаў маё імя на снезе пад нашым акном. Я тады ўсё зразумела. Але н еведала, як табе адказаць” Ты не паверыш, Пашка, не паверыш, я зараз еду да яе сустракаць Новы год.

Павел таксама сустракаў Новы год у светлым мроіве надзеі. Ён выйшаў на вуліцу. І ў нейкае імгненне стала ціха-ціха. Падаў снег, а яму здавалася, што гэта ападаюць пялёсткі, белыя, цёплыя. Жывыя. Яны кружацца і ператвараюцца ў мяккія хвалістыя валасы, якія, працягні руку, можна пагладзіць. І ён загадаў жаданне. Такое, што нікому не скажаш. Нават святару. Толькі ж, каб збылося, каб спраўдзілася...

Канікулы скончыліся. Павел вяртаўся ўМінск на дзень пазней, не было білетаў.

А па дарозе ў школу заўважыў сінічку, якая ўвесь час, быццам дражнячы, скакала перад ім. І яму так захацелася злвіць гэты жвавы жаўтлявы камячок, пакласці ў каробачку і падарыць Святлане. Ён нават паставіў сумку, нахіліўся, працягнуў рукі. Але сінічка пырхнула і...

У школе на вахце яго чакалі два канверты. У адным была маленькая паштоўка са смешнай сінічкай, якая сядзела на засыпанай снегам яловай галінцы: “Віншую з Новым годам! Я не такая геніяльная, як ты, і вершаў не пішу. Таму кажу проста: ты мне таксама калісьці падабаўся, але цяпер між намі нічога быць н еможа.” Гэты почырк ён пазнаў бы з тысячы.

У другім канверце быў строгі белы ліст з акуратна выведзенымі каліграфічнымі літарамі: “Прыеду адразу пасля Нараджэння Хрыстова. У манастыры ёсць для цябе праца. Рыхтуйся. Сілуян.”

Поделиться:
Популярные книги

Геном хищника. Книга седьмая

Гарцевич Евгений Александрович
7. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга седьмая

Мальвиль

Мерль Робер
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
альтернативная история
8.29
рейтинг книги
Мальвиль

Я все еще барон

Дрейк Сириус
4. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Я все еще барон

Поводырь

Щепетнов Евгений Владимирович
3. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
6.17
рейтинг книги
Поводырь

Технарь

Муравьёв Константин Николаевич
1. Технарь
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
7.13
рейтинг книги
Технарь

Бастард Бога (Дилогия)

Матвеев Владимир
Фантастика:
альтернативная история
5.11
рейтинг книги
Бастард Бога (Дилогия)

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Тринадцатый IX

NikL
9. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IX

Звездная Кровь. Экзарх II

Рокотов Алексей
2. Экзарх
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх II

Лекарь Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 7

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
4. Пожиратель
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Последний Паладин. Том 8

Саваровский Роман
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8

Том 3. Рассказы 1896-1899

Горький Максим
3. Собрание сочинений в тридцати томах
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 3. Рассказы 1896-1899