Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

А ў пакоі на вакне стаяў папяровы храм, і нід ім, да самай столі, віселі зробленыя з паперы жураўлікі. Павел пералічыў іх. Трыста шэсцьдзесят пяць. Трыста шасцьдзесят пяць дзён з таго часу. Як Пеця напісаў на снезе пад вокнамі дзявочага інтэрнатаімя сваёй каханай.

Дзверы расчыніліся. На парозе, узяўшыся за рукі, стаялі шчаслівыя і ўзнёслыя Пеця і Аліна. У яе руках была белая ружа.

ТОРТ “П’ЯНАЯ ВІШНЯ”

Святочны рэцэпт

Пакуль нацяганыя з мамінага варэння ягады

набіраліся каньяку, Ліда выспалася, нават сон сасніла, — як заўжды пад вясну, важкі, непрыемны ( “Куды ноч, туды сон!”), пакарміла і выправіла ў школу дачку. Паснедала ( яешня, чай з лімонам, булка, якую не даела Віка), падвяла вочы і вусны, пудра, духі — і ў тралейбус. Гузік вырвалі — бог з ім. Толькі паспела пераапрануцца і — у радзільную залу.

Дома вішні набіраліся каньяку, а яна тым часам прыняла трое родаў ( дв ахлопчыкі і дзяўчынка, адной давялося ставіць шчыпцы, чатыры швы пад наркозам). Папіла чаю, прайшлася па палатах, дапамагла жанчыне сцадзіцца.

— Ой, вы ж уся малаком маім запырскаліся! І на твары... Выбачайце, калі ласка, выбачайце!

— Ды нічога, не хвалюйцеся так. Гэта, кажуць, выдатны касметычны сродак. Праз тры гадзіны другую самі сцэдзіце. Так, як я вам гэтую. Пакуль фантанам не перастане біць.

Яшчэ пяць родаў. Двойня, хлопцы, хлопец і дзве дзяўчынкі.

— Каралькова. Ліда, цябе ў прыёмны пакой!

Зіма, а такія ружы! Ніколі б не падумала, што ў гэтай смяшлівай кірпаносай парадзіхі (Лена, здаецца) такі прыгожы, самавіты муж. У дублёнцы, пыжыкавай шапцы...

— Дзякуй вам, дзякуй! Не-не, больш нічога не трэба. Цукеркі я акушэркам аддам.

Станіслаў Юзэфавіч прыйшоў раней, адпусціў.

— Ідзі ўжо, рыхтуйся, імянінніца.

— У мяне сёння будзе торт “П’яная вішня”!

— О! Хоць кавалачак заўтра рынясі, добра? Пакаштаваць.

— Калі Валін муж пакіне. Дарэчы, каб не забылася. Тая са 114-й так і не корміць свайго. Юрыста патрабуе. Будзе адмаўляцца. А такі хлопчык! Тры пяцьсот...

— Н-ну, смаркачка!

І развітацца не паспела, Станіслаў Юзэфавіч, зашпільваючы халат, ужо выйшаў з кабінета. Па калідоры — рэхам ягоныя рашучыя крокі. А ёй трэба хутчэй дахаты...

Нарэшце ружы ў крышталёвай вазе, бісквіты ў духоўцы. Цяпер крэм з міксера — на холад. І можна заняцца вішнямі. Палушчыла, падсмажыла арэшкаў. Асцярожна, па адной выняла вішні з каньяку. Як сокам наноў наліліся! У кожную вішаньку — па арэшку...

Віка прыйшла з цюльпанамі. Пэўна, зноў у мамы, для яе — бабулі, грошы брала. Ладна.

— Дзякуй. Садзіся есці.

Увайшла на хвіліну ў ванну: падрэзаць, паставіць кветкі ў ваду, вярнулася — у духоўцы шчыліна.

— Віка! Ты адчыняла?

— Не-а. А што?

Божа мой, зноў хлусіць! І, галоўнае, хлусіць — і вокам не міргне. Як татачка! Уся, уся ў татачку! Як стрымацца, як не сказаць ёй гэтага?! Змоўчаць, змоўчаць, змоўчаць...

Тады таксама быў яе дзень нараджэння. Госці сабраліся, а яго няма і няма. У гадзін адзінаццаць з’явіўся. З двума паламанымі гваздзікамі. “У нас нарада была”. А сам ледзь на нагах трымаецца. Перагарам тхне — ванітаваць хочацца. І ў вачах холадна і глуха.

Трэба было адразу тады і выставіць. Але ж няёмка. Чалавек павіншаваць прыйшоў. Мама з татам вучылі яе давяраць

людзям. Можа, і праўда была нарада. Пасватаўся. Маглі ж, маглі ў агульынх знаёмых распытаць, з якой ён сям’і, як і чым жывуць, чым захапляюцца. І мама ж, і бацька шэсць гадоў у медінстытуце праседзелі, потым у аспірантуры, генетыку вывучалі. А дазнацца, якія ў Гены гены... “Ну што ты, Лідачка, гэта няёмка...”

Віка падрасла, забралі яе, паехалі адпачываць. Каб ім з Генам сам-на-сам пабыць, разабрацца. А яна вярнулася з дзяжурства — у хаце ад цыгарэт не прадыхнуць! Карціна ў калідоры з цвіка сарваная, пасярод залы—на газеце сала, селядзец і крыштальныя фужэры з самагонкай. На канапе, не здымаючы чаравікаў, сантэхнік спіць. А Гена з электрыкам побач у карты рэжуцца.

Вось і ўсё. Фініта ля камедыя. Цяпер, кажуць. узяў сабе маладзенькую прадаўшчыцу з ювелірнага магазіна. У кааператыў нейкі ўладкаваўся. А Віка падрастае і ўсё больш і больш на яго падобная. І вочы, і выраз твару. Гены... Хлусіць пачала. Як ён. Стукнуць яе ці што?!

— Віка, родненькая... Я цябе прашу, я цябе заклінаю! Не хлусі мне больш ніколі, добра? Даражэнькая мая, дачушка, я цябе прашу... Я ж твая мама! Я ж цябе заўсёды зразумею, я табе дарую... Толькі не хлусі!

— Ладна... — Віка цепнула плячыма.—Табе памагчы?

Бісквіт пераклалі на блюда, перасыпалі арэхамі, залілі крэмам. І цяпер 3ужо ўдзвюх пачалі асцярожненька хаваць у кожную вішаньку па арэшку. Хутчэй, хутчэй! Увесь торт павінен быць аздоблены ягадамі... Каб усе рассмакавалі. А яшчэ ж салаты, курыца, мяса, бульба...

— Табе памагчы? — гэта мама, за ёю тата. Можна ісці апранацца.

На яе стале яшчэ адзін букет цюльпанаў і бурштынавыя пацеркі. Якраз да яе любімых завушніц. І да новай чорнай аксамітнай сукенкі. Дзякуй, мамачка! Дзякй, татачка! Любыя мае, родныя, дарагія!..

— Якая ты сёння! — Валін Сяргей цалуе ёй руку.

А што ж яны думалі! Сама пашыла. Але няхай думаюць — замежаная.

— Не, не я буду, калі не сасватаю цябе за якога дыпламата! У такіх шыкоўных сукенках толькі н апрыёмы хадзіць. Вучыся, Валюха! — Сяргей глядзіць на Валю, Валя на Сяргея.

Праз месяц яны адлятаюць у Парыж. Валіна гінекалагічная кар’ера канчаецца. Пачынаецца дыпламатычная.

Але час садзіцца за стол. Ліна Сямёнаўна з мужам, Вольга, чамусьці адна.

— Валерка мой зноў на зборы паехаў...

Прыемна пасядзець сярод добра знаёмых, блізкіх табе людзей. Ведаюць, ра што памаўчаць, чыё імя не называць, калі тост сказаць. Усё надзіва смачна, усё чароўна. І ні слова пра раддом і ўвогуле пра медыцыну. Першы глыток за здароўе бацькоў. А яны адразу расчуліліся і пачалі ўспамінаць, як мама паехала працаваць у глухую палескую вёсачку фельчаркаю, а бацька яе правяраў. Правяраў, правяраў ды звёз з сабою. Потым зноў гаварылі пра Парыж. Пра французскую мову, якую Ліда вучыла на курсах, можа, хоць колькі надарыцца папрацаваць за мяжою. Не ў Парыжы, дык у Афрыцы. Дача ж падрастае. Ліна сямёнаўна раз-пораз званіла сваім дзесяцігадовым блізнятам, якія нарадзіліся, калі ў мужа ўжо галава была сівая. І, скажы ты, сама столькі родаў прыняла, і да апошняга не ведала, што блізняты. Вольга ўвесь час гаварыла пра свайго мужа-футбаліста. Потым вывела Ліду на кухню.

Поделиться:
Популярные книги

Геном хищника. Книга седьмая

Гарцевич Евгений Александрович
7. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга седьмая

Мальвиль

Мерль Робер
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
альтернативная история
8.29
рейтинг книги
Мальвиль

Я все еще барон

Дрейк Сириус
4. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Я все еще барон

Поводырь

Щепетнов Евгений Владимирович
3. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
6.17
рейтинг книги
Поводырь

Технарь

Муравьёв Константин Николаевич
1. Технарь
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
7.13
рейтинг книги
Технарь

Бастард Бога (Дилогия)

Матвеев Владимир
Фантастика:
альтернативная история
5.11
рейтинг книги
Бастард Бога (Дилогия)

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Тринадцатый IX

NikL
9. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IX

Звездная Кровь. Экзарх II

Рокотов Алексей
2. Экзарх
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх II

Лекарь Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 7

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
4. Пожиратель
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Последний Паладин. Том 8

Саваровский Роман
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8

Том 3. Рассказы 1896-1899

Горький Максим
3. Собрание сочинений в тридцати томах
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 3. Рассказы 1896-1899