Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

І гэта было вызваленне. Толькі цяпер, толькі зараз, Андрэй адчуў, што сапраўдным вызваленнем для яго было б танцаваць... Танцаваць н агэтай сцэне, танцаваць з Ёю...

Недзе далёка-далёка, быццам і не ў жыцці зусім, а ў нейкім страшнымсне застаўся айчым-п’яніца. Які ў тую суботу ўзяў ягоны веласіпед з’ездзіць у магазін, і кінуў, дзе ён яго кінуў і сам не памятае... Прачнуўся ў парку пад старою ліпаю, ні веласіпеда нігрошай... А мама ўсё хварэе. Плача. Плача і толькі прыгаворвае: “Ты ж толькі, сыночак. Не пі... Ты ж толькі, глядзі, не пі...” А як тут не будзеш піць, калі нідзе, нідзе яго не чакаюць. Ні на заводзе, — скарацілі. Ні дома, — айчыму ён як костка ў горле, ні... О, як бы ён хацеў,каб тое, нябогае ягонае рэальнае жыццё стла ўсяго толькі страшным

сном, а ён... ён мог хоць імгненне пражыць на сцэне...

Выходзячы з тэатра, як прыйшоў, з кветкамі, з пяшчотнымі бела-ружовымі гваздзікамі, андрэй, счырванеўшы, усё ж выціснуў з сябе, усё ж спытаўся ў той, што стаяла пры ўваходзе:

— Даруйце... Анастасія Лагунская... Калі ў гэтым спектаклі будзе танцаваць анастасія Лагунская?

Тая толькі ўздыхнула:

— Лагунская цяпер, малады чалавек, у Польшчы танцуе. Не ў Варшаве, так, у правінцыі, у... забылася ў якім дакладна горадзе... Але ж там кардэбалету, кажуць, плацяць у два разы болей, чым у нас салістам. Кажуць, яна ўжо і машыну купіла, дом будуе...

КВЕТКА АДЧАЮ

Сцяжынка да храму

На вакне ў гэтым інтэрнацкім пакоі дасюль стаіць зроблены з паперы невялічкі храм, з залачоным купалам і маленькім бліскучым, узнесеным да нябёсаў крыжыкам. А над ложкамі тут яшчэ некалькі месяцаў таму віселі абразкі. Пятру Родзькіну яго падарыла мама. Павел Лясны свой сам прывёз з манастыра, што будуецца пад Мінскам, і дзе ён цяпер знайшоў прытулак. Два юных скульптары пяць гадоў жылі, спрачаліся, марылі ў гэтых чатырох сценах, вылучаных ім школай-інтэрнатам для адораныхдзяцей, куды яны прыехалі вучыцца з Гродзеншчыны. Аднаго прывезла мама. Другога — бабуля, сваёй мамы ён усе гэтыя пяць гадоў так ні разу і не бачыў.

А на гэтай старой шафе віселі іхнія дыпломы пераможцаў Рэспубліканскага мастацкага конкурсу і стаялі захінутыя анучамі. Каб ніхто раней часу не бачыў, новыя работы. Пятроў “Пацалунак” і Паўлаў “Нявольнік”. Аднойчы тут гасцявала белая ружа і, як з яечка, з пяшчотных, спрактыкаваых рук выпраўляліся ў свет трыста шасцьдзесят пяць папяровых жураўлікаў. Тут блукала, можа, і зараз блукае Каханне...

Пачалося ж усё з таго, як да іх у майстэрню прывялі пазіраваць на занятках па малюнку дзіўнаватага, даўгакосага юнака, Славу. Толькі ім дваім, з асаблівага, як ён сказаў, даверу, Слава адкрыў і сваё другое, царкоўнае імя — Сілуян. У яго быў вельмі выразны, рэзка ачэрчаны, крыху выцягнуты твар, бледны і даўно не голены. А з-пад строганасупленых цёмных броваў — нечакана безабаронныя светла-блакітныя вочы. Колькі ён пазіраваў, столькі чытаў малітвы, то шэптам, то ўголас, па малітоўніку. І была ў гэтым строгім загадкавым чалавеку нейкая невыказаня сіла, нейкая таямніца, якую немагчыма было разгадаць ці спасцігнуць, але яна, гэтая таямніца неадольна прыцягвала, вабіла, заварожвала. Гэта потым Пеця і Паша зразумелі, што гэтаю таямніцай была вера, быў Бог, да якога так прагнуў яшчэ пры жыцці наблізіцца Слава. А спачатку яны проста малявалі яго. І праз рэзкія, смелыя лініі аднаго, і лёгкія музычныя другога выяўляўся вобраз чалавека, які анстойліва, упарта змагаўся, пераадольваў усе свае чалавечыя парыванні, сваю зямную сутнасць, сваю плоць і кроў, каб не турбавала тое, як ён выглядае, як апранаецца, тое, што пра яго скажуць людзі, бо ён ведаў, не перад імі, не перад людзьмі, перад Богам трымаць яму адказ.

А Пеця і Павел былі звычайнымі падлеткамі. Адзін больш спакойны, сарамлівы, лагодны, паслухмяны. І валасы ў яго былі светлыя, гладка зачасаныя, паслухмяныя. А ў задумлівых блакітных вачах блукаў лёгкі сум, рамантычная смуга, тое, што так падабаецца дзяўчатам. Другога ж, Паўла, цёмнавокага, з дзёрзкім, адкрытым паглядам, анстаўнікі да апошняга часу ніколі не ставілі ў прыклад, ён мог і сарвацца, ізагрудкі схапіць. Хоць на галаву быў ніжэйшы за пецю, які ўжо з год змушаны быў схіляцца, каб пагаварыць не тое што з аднакласнікамі, але і з настаўнікамі, якія патрабавалі, каб абавязкова глядзелі ім у вочы. Як

усё адно так, калі захочаш, не схлусіш. Павел Родзькін гадаваўся без бацькі, але яны жылі з дзядулям, былы настаўнік, так што мужчынскай увагі Пецю ставала. На канікулах дык і занадта. А вось пра Паўлаву радаслоўную настаўніцы і выхавацельніцы чаго толькі адна адной не нагаворвалі. Кожная яго няўдача тулмачылася проста: “Што ж вы хочаце, гены...” Верыў у яго, хоць і не паказваў гэтага асабліва, толькі Мікалай Рыгоравіч, скульптар. Гэта ён прывёў да іх пазіраваць гэтага дзіўнаватага, часам здавалася нават, як кажуць украінцы, бажавільнага Славу.

Калі партрэты былі скончаны, Мікалай Рыгоравіч падыйшоў, і, ацаніўшы, што атрымалася, нават паляпаў Пашу па плячы, а потым, ніколі ж не хваліў, дадаў: “Дастойна.”.

Тады Павел, акрылены, і прапанаваў Пецю папрасіць Славу папазіраваць дадаткова, пасля ўрокаў, каб зрабіць яшчэ па малюнку, а можа й паляпіц. Уяўляеце, у восьмым класе выставіць на праглядзе скульптурны партрэт?! Пеця згадзіўся, і Слава таксама. Але па вечарах яны не столькі малявалі, не столькі ляпілі, колькі гаварылі. Слава пачаў прыносіць ім кнігі, дзе тлумачылася святое пісанне, расказвалася пра жыццё хрысціянскіх святых, пра цуды, цудадзейную сілу малітвы, пра ціхае, ціхамірнае жыццё манахаў у далёкай Грэцыі, на Афоне.

Пеця нават завёў сшытак, куды яны пачалі выпісваць самыя важныя і даклвдныя цытаты з царкоўных кніг...

“Чалавек сам сабе нішто, грэшная зямля, “ — сцвярджаў старац Сілуян. “Манах — малітоўнік за ўвесь свет; ён плача за ўвесь свет, і ў гэтым яго галоўная справа.” “дзякуючы манахам на зямлі ніколі не перапыняецца малітва; і ў гэтым — карысць усяму свету, бо свет стаіць малітваю; а калі аслабне малітва, тады свет загіне”.

Цяпер па вечарах, пасля таго, як былі зроблены ўрокі (каб не выхавацелі, каб не станіслава Паўлаўна, што пільна сачылаза тым, каб усе дзве гадзіны адседзелі на самападрыхтоўцы, Пеця з Пашам, вядома ж, адразу б ішлі ў майстэрню), а так, пасля самападрыхтоўкі, часам. І без вячэры, толькі гарбата, - пачыналася іх вечаровае тварэне. Яны слухалі Славу, малявалі ці ляпілі і...

— Ты ведаеш, Паша, — сказаў аднойчы Пеця ўжо ў пакоі, засынаючы, — мне часам здаецца, што мы з табою не столькі Славу малюем і лепім, колькі саміх сябе.

І гэта было праўдай. Яны вельмі змяніліся. І не толькі таму, што адмаўляліся ў сталовай есці мяса, пасціліся, і вырашылі н ехадзіць у цырульню, не стрыгліся. Пеця аддаў свой магнітафон і касеты з яшчэ нядаўна любімымі запсамі, пад якія заынаў і прачынаўся, старэйшаму брату, што вучыўся ва ўніверсітэце. А Павел проста так аддаў аднаму са старшакласнікаў сваю гітару, на якую летась дзяўчаты збіралі ўсім класам... Па вясне адарвацца ад яе не мог, іграў усё, што чуў, а цяпер раптам захацелася цішыні...

Яны не паспелі даляпіць Славу. І малюнкі ў іх тыя, што рабілі самастойна, не атрымаліся. Але на канікулах, калі Павел прыехаў да бабулі, адзінага роднага чалавека, які хоць трохі ціавіўся ягоным лёсам, і да яе ўвечаы заваліўся як заўжды п’яны дзядзька, яе меншы сын, Павел пайшоў не на дыскатэку, ён пайшоў у храм. Там, сярод абразоў, са строгімі суровымі лікамі святых. У сцішаным святле мігатлівых свечак, у саладкаватым дымным водары блукала адно-адзінае імя — Сілуян... І ледзь улоўным рэхам чуўся ягоны мяккі голас: “А вам пры хрышчэнні, пэўна, далі вашыя ж імёны... Пётра і павел былі святымі. Гэта вельмі вядомыя, шаанваныя ў праваслаўным свеце святыя...”

— Слухай, бабуля, а ты не ведаеш, дзе мяне хрысцілі? — спытаў Павел у апошні вечар перад ад’ездам.

— Ды ты няхрышчаны... — уздыхнула бабуля, — неда таго было. Спачатку маці твая правадніцай працавала, а ў мяне ж, апроч цябе яшчэ двое сваіх малых на руках. А потым яна цябе ў Мінск звезла... Паўна, ужо і не памятаеш пра тое...

— Памятаю... Я тварог есці не хацеў. Дык яна мне замкі з тварагу будавала... А потым, памятаю, як на мора мяне вазілі... Я памятаю мора. Сонца садзілася, і хвалі так імкліва перадавалі адна адной, захлыналіся гэтым святлом... А я іх баяўся. Я, малы, так баяўся марскіх хваляў.

Поделиться:
Популярные книги

Древесный маг Орловского княжества 5

Павлов Игорь Васильевич
5. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 5

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Лондон

Резерфорд Эдвард
The Big Book
Проза:
историческая проза
6.67
рейтинг книги
Лондон

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Володин Григорий Григорьевич
30. История Телепата
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Неучтенный элемент. Том 2

NikL
2. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 2

Отход

Видум Инди
4. Петя и Валерон
Фантастика:
рпг
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отход

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Хозяин Теней 4

Петров Максим Николаевич
4. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 4

На границе империй. Том 10. Часть 8

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 8

Старый, но крепкий

Крынов Макс
1. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий

География растений

Гумбольдт Александр
Классики естествознания
Научно-образовательная:
ботаника
7.50
рейтинг книги
География растений

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Приказано выжить!

Малыгин Владимир
1. Другая Русь
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
7.09
рейтинг книги
Приказано выжить!

Иной. Том 1. Школа на краю пустыни

Amazerak
1. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.75
рейтинг книги
Иной. Том 1. Школа на краю пустыни