Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

Сымонавы рэліквіі каменем аселі н амаёй душы. Я не разумела яшчэ чаму, але мне хацелася вынесці іх з хаты. І. Пэўна, я так бы і зрабіла. Але... Вецер рэзка шоргнуў шыбінаю, ледзь утрымала. Неба імкліва цямнела. Важкая парнасць налілася дажджом. Рыжкевічы хапком пераносілі збажыну пад навес. У трывожным пераднавальнічынм святле жытняя салома злівалася з сівымі валасамі Рыжкевічыхі, Сымонавай маткі. Яна несла цэлае бярэма, не зважаючы, што хусцінка саслізнула, упала ў пыл... Мудрасць сівізны — мудрасць жыта, мудрасць чорнага хлеба. Сымон разам з бацькам парадкаваў снапы. Убачыў мяне ў вакне і неяк нядобра ўсміхнуўся, уздыхнуў. Я зачыніла вакно і саламяны павук варухнуўся, застыў пад столлю перад атуленым вышываным ручніком абразом. Маці Божая трохручніца, што ўжо амаль стагоддзе бароніць гэтую хату ад агню, ад навальніцы.

Цяпер пад ёю на белым абрусе — Сымонавы знаходкі. Я кранаю шурпатую, цёплую, сшарэлую ад часу слязніцу... Сякера хоць іржавая, але ж ёю можна й параніцца... а бурштынавыя пацеркі... Дзіўна, яны мяккія, ліпкія... І пахнуць жывіцай... З вакна наплывае іррэальна рэзкае, важкае эльгрэкаўскае святло. Нарэшце бліскавіца рассекла няпэўнасць.

О, я ведаю, чаму Сымон так хацеў пазбыцца гэтых сваіх знаходак...

Яны зводзілі душу ў іншы час, у іншы свет. І не ставала сілы супроцьстаяць іхняй волі...

1. Слязніца духу.

Яна нават з выгляду цёплая, шурпатая і лёгкая. Поўная зерня яна стаіць у нагах ля свежай. Толькі засыпанай магілы. Так пажадаў нябожчык. Так пажадаў Ганчар. Каб у яго ў галавах укапалі драўляны крыж, а ў нагах паставілі вось гэты, поўны зерня, вылеплены ім шмат гадоў таму гаршчочак. Слязніцу духу...

Я падняла вочы і зніякавела. Па той бок магілы насупроць мяне стаяў юнак да болю, да нейкае падсвядомае сутаргі падобны на мяне. Нейкая няўлоўная лінія, рысы. Жэст... Так пазнаеш, спазнаеш свой адбітак у вадзе... Я, дзяўчына, чарнавокая, чарнабровая, з даўгімі, цёмнымі, аж да сіняга адліву, як вароніна крыло косамі, пазнавала сябе ў гэтым бялявым унурыстым даўганосым юнаку, які моўчкі стаяў па той бок Ганчаровай магілы. Па той бок маёй падсвядомасці. Колькі мы так прастоялі?.. Я і не заўважыла, як ля крыжа нехта паставіў два гарлачыкі. Адзін чорны, задымлены — з валошкамі. Другі — густа-гарычневы, рудзенькі — з рамонкамі. Гэтыя гарлачыкі, як і слязніцу, пэўна ж, таксама зляпіў нябожчык Ганчар. Слязніца яшчэ не сшарэла ад часу. На ёй няма адколаў і трэшчын. Мяккае вечаровае святло робіць яе ружоваю, як яблык... Ружавее, убіраючы ў сябе апошні дотык нябесных промняў і насыпанае ў яе з верхам зеленаватае, з сівізною жыта. Самая цярплівая і самая мудрая, і самая шчодрая з усіх расліна...

Калі я зноў перавяла позірк, падняла вочы, па той бок магілы ўжо нікога не было. І толькі цяпер я ўрэшце рэшт ясна ўсвядоміла, што гэта быў Ганчароў сын. І ён, ён падобны на мяне... Ці гэта мне толькі падалося? Раней мы ніколі не стаялі з ім вось так: вочы ў вочы... І зноў я глядзела на слязніцу. І нехта няўмольна браў над амною ўладу. Мне прымроілася, ці, можа, прыснілася...

Мая мама, маладая, я ніколі не бачыла. Я зусім не памятаю яе такою... На твары ніводна езморшчынкі і нейкая ледзь улоўная, юрлівая ўсмешка... Яна крутнула галавою і перакінула чорную змейку касы са спіны на грудзі і пачала даплятаць і зноў расплятаць, і зноў даплятаць... І ласкава, умольна заблішчэлі ейныя цёмныя вільготныя вочы, нервова запульсавала жылачка на шыі. Яна закусіла губу і развязала матузок сарочкі, пацалавала крыжык... Навошта?!

А Ганчар заўважыў яе. Ён яшчэ зусім не сівы, не такі, якім я ведала яго ўсё сваё жыццё чарнявы, без барады, толькі з вусамі. Ён у скураным фартуху і валасы перахоплены скураным раменьчыкам. Набірае, плюхае на ганчарнае кола чырвонае, не, хутчэй. Усё ж рудое гліны і ласкава, уладарна абхапіўшы яе рукамі, заводзіць нагою кола. Калі ён крыху прымружыў вочы. На ягоным твары з’явілася нейкая ледзь улоўная, таямнічая ўсмешка. Якія моцныя і далікатныя ў яго пальцы. Яны імкліва варожаць і, здаецца. Не кранаючы гліны, выцягваюць з яе пакуль што толькі яму вядомую, толькі яму бачную пасудзіну. Скрозь мутнае, пыльнае вакенца праступла сонца. Роўная плынь цьмянага, густога святла... На паліцах пыдсыхаюць, чакаючы абпалу стромкія, падобныя на дзяўчат гарлачыкі, збаны годна выстаўляюць адзін перад адным свае вухі, намёртва зляпіліся адно з адным спарышы і трайнічкі ( як жа лоўка насіць у іх у поле падабедак!), надзімаюць шчокі самавітыя гаршчочкі і бунькі (адны ўсё жыццё будуць каштаваць усё, што згатуе гаспадыня — сёння боршч, заўтра — кашу, другім з-за іхняга вузенькага горла, нічога, апроч вады, не перападзе!)... Пакуль што ўсе яны жывуць колерам гліны. А вось, як вылезуць з печы,

адно аднаго не пазнаюць! Хто так і застанецца рудзенькім ці зеленавата-шэранькім, а каго дым ды вуголле ператвораць у сабе падобных, давядуць да попельнага, сіня-чорнага бляску. Каму які лёс? Пра гэта ведае толькі Ганчар.

Я, як і мая мама пры парозе не зводжу з яго зачараваных вачэй. Чырвоная з рудым, сонечным водсветам гліна ператвараецца ў ягоных руках у... слязніцу... Тую самую, з магілы...

Мама, напружана стрымліваючы дыханне, прыхінулася спінаю да дзвярнога вушака ія. Як бусел, падціснула адну нагу. Пэўна. Адстояла. Другая ледзь не па калена ызірае з-пад сарочкі, густа затканай не толькі па каўнеру, рукавах, але і па падолу пунсовымі і чорнымі крыжыкамі і ромбамі. Каб жа нячыстая да цела, да душы дапяла, не зблытала... я заўжды зайздросціла маме, якія ў яе маленькія, далікатныя рукі і ногі. Хоць жа і працуе, як усе. І басанож да самае зімы ходзіць, а далоні, і пяткі ў яе не такія, як ва ўсіх, мяккія... а я не ў яе. І косткі ў мян ешырэй, і нага вялікая, а галоўнае нос, нос у мяне зусім не дзявочы... Даўгі. Пануры, з горбінкай. Як у... толькі цяпер заўважыла... Нос у мяне як у Ганчара... І бровы зрастаюцца на пераноссі. А ў мамы маёй бровы крылатыя, лёгкія. Яны ўзлятаюць, і гавораць толькі вочы. Вільготныя, ласкавыя. Мама развязвае пояс і гукае:

— Гэй, Ганчар! Можна да цябе? — і голас у яе мляўкі, вільготны, як вочы... Яна выдыхае...

І мяне адуляе водар мяты, аеру, водар нашага возера...

— Ты?! — Ганчар задыхнуўся, задыхнуўся адным-адзіным словам...

Гэта не возера... Гэта сонечная бездань. А над ёю плыве, калыхаецца тая самая, лёгкая, бязважкая, поўная залатых пырскаў слязніца. У ёй — мая мама і Ганчар. Мама дурэе, пырскаецца вадою. Ён адплёўваецца і спрабуе схапіць яе. І зноў задыхаецца, захлынаецца, млее... І рэхам разлятаецца ва ўсе бакі мамін звонкі, вільготны смех. Аер схіляецца да лілеяў і шэпча, шэпча ім нешта няўцямнае... Мокрая маміна каса вужакаю аплятае неспатольныя целы...

Вады ў слязніцы меньшае, меньшае... І вось яны ўжо сядзяць у пустой, шурпатай і халоднай пасудзіне. Сорам адводзіць вочы. Яны вылазяць у ваду. Сцюдзёна. Сонечнае возера заліла волавам поўня. Пугач не тое плача, не тое рагоча. Хутчэй, хутчэй апрануцца і дахаты. Ганчар першым, яна, крыху счакаўшы, услед...

Ён мусіць вяртацца да свайго хваравітага сына, які нават не крычыць, а толькі енчыць, агукае ўсю ноч. Ня спіць і старая жончына матка, выгадвае, як бы гэта сыйсці з дому. Ёй здаецца, што яна малая і яе ўкралі чужыя людзі, і трэба хутчэй ад іх збегчы, бо яе шукаюць, яе чакаюць ейныя бацькі... Вось чаму яна ніколі не заплюшчвае сваіх выцвілых, з крывавымі прожылкамі слязлівых вачэй... Збяжыць, а потым ходзіць па лесе ці па вёсцы і ўсё кагосьці гукае...

І ў Ганчаровае жонкі вочы таксама пачынаюць блякнуць і выцвітаць. Ад слёз па дзецях, якія адно за адным нарадзіліся і памерлі, не паспеўшы назваць яе мамай... Ад бяссонных начэй над гэтым чацвёртым іхнім сынам, зусім слабенькім... Нешта ж яму баліць, што гэтак енчыць. Ноч пры ноч... І есць зусім мала. Няма сілы смактаць. Усуне яму ў рот, ціскае, ціскае грудзі, а ён глыне раз-два і задыхаецца, кашляе... І лобік засыпае потам...

А тут яшчэ матка... Можа, гэта кара ёй за тое, што не малілася, і яе сваю дачку маліцца не навучыла. Усё варажыла, людзей зёлкамі ды замовамі лячыла. А цяпер во на старасці дзіцёнкам сама сабе ўяўляецца. Ды, пэўна ж, так і ёсць, яна і дзеці ейныя расплочваюцца за матчыны грахі... Бо сама ж яна калі ж магла паспець награшыць? Як пасватаўся Ганчар, так і пайшла за яго.

Любіць, шкадуе, як умее. І матку шкадуе, і хворага сына шкадуе... Рыпнулі дзверы. Ён.

Ганчар зайшоў у хату і міжволі заціснуў нос. Ізноў той самы брыдкі задушлівы смурод. Зноў жонка лячыла сваёй матцы ногі. Гніюць яны ў яе зажыва ці што?!..

— Татачка, татачка вярнуўся! — прарэзліва завішчала з печы старая і запляскала ў ладкі.

— Цішэй ты, дзіця разбудзіш! — усміхнулася, здаўлена цыкнула на яе жонка.

Задушлівая пара расцякалася ад начовак, дзе жонка замачыла анучы. А малы ўжо крактаў, хліпаў... Раней Ганчар сам спрабаваў яго сунімаць. Закалыхваць. Але жонка кідалася, забірала малога. І цяпер ён, перасільваючы сябе, памыў рукі, сеў за стол, з’еў халодане бульбы з сыраквашаю і лёг... а жока ўсё хадзіла і хадзіла па хаце. І сына, і матку, і мужа суцішвала, прысынала, калыхала:

Поделиться:
Популярные книги

Геном хищника. Книга седьмая

Гарцевич Евгений Александрович
7. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга седьмая

Мальвиль

Мерль Робер
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
альтернативная история
8.29
рейтинг книги
Мальвиль

Я все еще барон

Дрейк Сириус
4. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Я все еще барон

Поводырь

Щепетнов Евгений Владимирович
3. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
6.17
рейтинг книги
Поводырь

Технарь

Муравьёв Константин Николаевич
1. Технарь
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
7.13
рейтинг книги
Технарь

Бастард Бога (Дилогия)

Матвеев Владимир
Фантастика:
альтернативная история
5.11
рейтинг книги
Бастард Бога (Дилогия)

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Тринадцатый IX

NikL
9. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IX

Звездная Кровь. Экзарх II

Рокотов Алексей
2. Экзарх
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх II

Лекарь Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 7

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
4. Пожиратель
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Последний Паладин. Том 8

Саваровский Роман
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8

Том 3. Рассказы 1896-1899

Горький Максим
3. Собрание сочинений в тридцати томах
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 3. Рассказы 1896-1899