Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Уздыхнуў – і доўга, моршчачыся, глытаў мутнаватую вадкасьць. За ім – Дубоўка.

Прыкусілі. Гаспадар зноў наліў, праўда, сабе ўжо меней. Прымусіў выпіць. А тады сеў і загаварыў гучней:

– Бог дае нам радасьць, ён яе і забірае… І невядома яшчэ, дзе гэтай нашай радасьці лепш – тут ці… – і доктар падняў палец угору, – ці там. – Устаў, засунуў дрыготкую руку ў кішэню халата. – Бяда ў цябе, міл-чалавек… – і выцягнуў канверт, і паклаў на стол…

«Южлагер. Калона № 4. Лазарэт. Галоўурачу…, – пазнаваў Дубоўка жончын почырк. Нярвова выцягнуў ліст, нахіліў да газоўкі: – Дарагія людзі…

Я даведалася, што мой муж, Дубоўка Уладзімір Мікалаевіч, цяпер знахо-дзіцца ў вашым лазарэце, – пісала жонка па-расейску, а рука паўзла ўніз – радкі былі крывыя, і літары – таксама няроўныя… – Нашу сям’ю напаткала страшнае гора: трагічна загінуў адзіны сын Алік. Гуляў з сябрамі на ўзлеску… і падарваўся на міне. Я прашу паведаміць майму мужу гэтую гаротную вестку, калі ён паправіцца, але яшчэ будзе пад наглядам урача…».

І дата пад лістом…

Як жыць?

З чым?

З кім?

І навошта?!.

Гэта самае страшнае ў жыцьці – страціць да яго ахвоту. Калі ня хочацца жыцьця, калі нават сілаў, каб пайсьці з яго – не стае. Не стае ахвоты, каб адкрыць вочы на новы дзень, не хапае волі, каб дзень той адлучыць ад начы…

Адным, што зьвязвала яго з сёньняшнім і, магчыма, заўтрашнім, заставалася жонка, – пакутніца Марыя. Пайсьці з жыцьця аднаму – здрадзіць найперш ёй…

Ён пачаў баяцца, што спалены мозг забудзе вобраз сына – і адзін за адным пісаў лісты з просьбай да жонкі выслаць яму Алікава фота. Адказу не было, і яму ўжо са страхам думалася, што застаўся і без Марыі…

…толькі праз дзьве зімы да іх зноў пачалі даходзіць газеты, затым – лісты ад родзічаў. Сябры ж сюды не пісалі, сяброў, здавалася, ужо і не было. Чырвоная Армія ішла на Захад, а на Далёкім Усходзе працягвалася будаўніцтва чыгункі – крок за крокам, жыцьцё за жыцьцём.

12.

Зрэзаны асколкамі твар новага начальніка лагера, яго чырвоныя бяссонныя вочы нічога добрага, здавалася, не абяцалі – і тут:

– На вас прыйшлі паперы. Будзем рыхтаваць да вызваленьня. Куды хацелі б мець накіраваньне?

Дубоўка ўважлівей угледзеўся ў начальніка: блізу сарака гадоў – раньняя сівізна, славянскія рысы, пусты левы рукаў зьнізу падціснуты пад папругу; маёрскія пагоны.

– Дык куды накіроўваць?

– Назад, у Маскву…

– О! У Маскву! Ні ў Маскву, ні ў Маскоўскую вобласьць, ні ў сталіцы рэспублік нельга.

Дубоўка хмыкнуў, пахітаў галавой і сказаў абуджана:

– А да сонца можна?

– Да сонца? – не зразумеў маёр.

– Так. Скажам, у Грузію. Хочацца косьці разагрэць. Ды і сэрца, бывае, ледзяшом здаецца…

Маёр доўга перабіраў паперы, двойчы ўставаў да карты, а потым нечакана радасна зьдзівіў:

– Што ж, пашлю вас на курорт, пад самае мора. Раён Зугдзідзі, Мінгрэлія. Грэйце сваю бараду.

– Буду старацца… – Дубоўка торапка забраў ад маёра паперы, зноў хітнуў галавой і спытаў: – Маёр, на якім фронце вас так?

– Беларускім. Пад Віцебскам. Дакладней – пад Лепелем… Горад такі ёсьць.

– Ведаю. Мая радзіма… – наструніўся Дубоўка і, бачачы адкрытасьць начальніка, насьмеліўся на другое пытаньне: – Як там Беларусь?

Маёр вельмі ўважліва зірнуў на нядаўняга зэка.

Памаўчаў, нібыта думаючы, што сказаць.

– Вайна праехала, што там… Віцебск у руінах запомніўся. На поўначы Віцебшчыны шмат азёраў, малая магчымасьць франтальнага манёўру. Шмат крыві засталося там…

– Яе па ўсёй зямлі многа. І як яшчэ вазёры тыя не чырвоныя… А іх у нас і сапраўды шмат. Як кампенсацыя за мора. Кажуць, некалі Бог спусьціўся ў той край, і дзе хадзіў – у яго сьлядах узьнікалі вазёры.

– А затым Бог перайшоў за Урал, стаміўся – і сеў адпачыць. – Нечакана працягнуў гаворку маёр, нават штось у ягоных вачах зьмянілася: зьявіліся новыя агеньчыкі-хітрынкі. – А тут апошні дзень працы заканчваецца… Архангел напалохана крычыць яму: «Яшчэ ж вялікі кавалак зямлі – ад гор да мора – пакрыты хаосам!» А Бог спакойна матнуў рукой і сказаў: «Ну і хай будзе хаос!» І стала так Сібір… – маёр сьціх, насьцярожана прыгладзіў валасы (пэўна, разумеў, што сказаў лішняе) і зьмяніў тон: – Усё, грамадзянін, свабодны!

Ён нараджаўся зноў. Правільней – адраджаўся ў новым жыцьці.

У першы дзень свайго сорак восьмага года ён ехаў цягніком з Іркуцку на захад. Па-новаму прывыкаў і да людзей, і да гарадоў, і да самога сябе – «свабоднага».

Увесь вагон займала завадская брыгада з Камсамольску. Карты, даміно, шашкі, сьмех…

На станцыі Аблучча ў вагон зайшоў начальнік цягніка – худатвары вусач з неспакойнымі вачыма, доўгім носам і вайсковай выпраўкай. Уважліва агледзеў пасажыраў, штось спытаў у карцёжнікаў, затым зьвярнуўся да брыгаднага прафорга:

– Даруйце! Прашу вас зайсьці да мяне ў службовы вагон, нумар дзевяць. Ёсьць неадкладная справа.

Тое ж паўтарыў і Дубоўку…

Нечаканы візіт насьцярожыў. «Няўжо так і не ад’еду? Няўжо здымуць з цягніка?..» – апякло трывожнае, але неспакою стараўся не выдаваць. Падсеў да прафорга:

– А што яму трэба? Чаго выклікае?

– Ня ведаю… – той і сам быў зьдзіўлены. – Дагуляю партыю, сходзім і пабачым.

І ўнутры яшчэ больш пахаладзела….

Адшукалі дзявяты вагон, зайшлі. Вусач-начальнік замітусіўся, запрасіў сесьці.

– Ведаеце, таварышы… Праз два дні Усесаюзнае сьвята – Дзень чыгуначніка. – Засьпяшаў скорагаворкай і пачаў наліваць гасьцям чай. – Нам абавязкова трэба выпусьціць цягніковую насьценгазету. А якія з нас мастакі і журналісты! Вось і хачу прасіць вас, каб дапамаглі.

Яны сербанулі густа падсалоджанага чаю, і Дубоўка ўдакладніў:

– А ці добра будзе: газета цягніковая, а мы ж да чыгуначнай службы ня маем дачыненьня…

Начальнік адразу ж парыраваў:

– У гэты момант – усе паўнамоцныя члены калектыву, бо ўсе на адных колах.

– Ну а чаму вы зьвярнуліся менавіта да нас? У цягніку ж поўна людзей? – у Дубоўкі, навучанага пільнасьці, яшчэ не прайшла насьцярожанасьць.

– Ды я ўсе вагоны прайшоў! Хто сьпіць, хто гуляе, хто ня хоча, а хто й бязграматны…

І яны, дапіўшы чай, заселі за працу. Прафорг маляваў, Дубоўка перапісваў падрыхтаваны матэрыял, некалькі нататак зрабіў вершам.

Правалэндаліся з паўдня, і калі паклікалі начальніка, той аслупянеў:

– Гэта для нас? Праўда?!

Уважліва перачытаў і ўзрушана падрахаваў:

Поделиться:
Популярные книги

Наномашины, демоненок! Том 3

Новиков Николай Васильевич
3. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, демоненок! Том 3

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Алые перья стрел

Крапивин Владислав Петрович
Детские:
детские приключения
8.58
рейтинг книги
Алые перья стрел

Осколки маски

Метельский Николай Александрович
7. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.71
рейтинг книги
Осколки маски

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Лекарь Империи 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 4

Хозяин Стужи 5

Петров Максим Николаевич
5. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
6.60
рейтинг книги
Хозяин Стужи 5

Свет горизонта

BlackRaven
1. Свет горизонта
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Свет горизонта

Агенты ВКС

Вайс Александр
3. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Агенты ВКС

Вечный. Книга VII

Рокотов Алексей
7. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VII

Кодекс Охотника. Книга ХХХ

Винокуров Юрий
30. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХХ

Двойник Короля 5

Скабер Артемий
5. Двойник Короля
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 5

Хозяин Стужи 3

Петров Максим Николаевич
3. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 3

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4