Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Але цяпер – восень.

Кароткая сібірская восень прыгожая. Пачынаецца яна яшчэ ў жніўні, з яго першым марозам. Перад сьнягамі тайга сьпяшае паказаць усё сваё хараство, усе свае пракаветныя барвы-колеры: цёмна-зялёнае, залацістае, чырвонае.

Лясныя сьцяжыны перасыпаны брусьніцамі й журавінамі.

А вось купка рабіньніку – нібы папіць да рэчкі падскочыла…

Там, дзе заканчвалася строма, ён заўважыў сухую лістоўніцу, вялікую, – якая б з паўмесяца грэла хату.

Сьпешна пасьнедаў і, паколькі ў гатар ісьці ня трэба было (Почэт,

як і ўся краіна, сьвяткаваў лістападаўскае сьвята рэвалюцыі, яе трыццаць пятую гадавіну), – сабраўся па лістоўніцу. «Лішняй перад зімой ня будзе…»

Лодку яны зрабілі ўдвох з Муратавым. Лёгкую, надзейную. (Сябар адпрацаваў два гады і вярнуўся на Урал.) Праз дзесяць хвілінаў – ужо на другім беразе.

Спрактыкавана зваліў лістоўніцу, абчасаў сухое непадатлівае гольле, скаціў бервяно на калодах да берагу, прывязаў да лодкі, спусьціў у ваду.

Веславаў з імпэтам. Раз за разам вяроўка напіналася, выструньвалася з-пад хваляў, а за ёй – як сьпіна аграмаднай рыбіны – пакорна сунулася абкораная лістоўніца.

І толькі на сярэдзіне дарогі ён зразумеў, што пакора тая – падманная… На самай плыні бервяно нечакана разьвярнулася і пачало даганяць лодку.

Дубоўка актыўней запрацаваў вёсламі, але рукі ўжо наліваліся цяжкасьцю, зьбівалася дыханьне – а бервяно не паддавалася. Яшчэ некалькі адчайна-безвыніковых хвілінаў – і лістоўніца пачала перамагаць. Пацягнула за сабой і лодку, і весьляра. І ўсё хутчэй. Па юрлівай плыні – да павароту, пад пясчаную строму, на камні й драўляныя патырчакі…

І ўсё хутчэй…

Заставалася адно: перарэзаць вяроўку і «адпусьціць» бервяно. Каб зьбіць хуткасьць, яшчэ шырэй расставіў вёслы.

Да сутыкненьня з берагам – метраў з дзесяць, і ён завеславаў на ўсю моц. Фантаны зеленаватых пырскаў шуганулі з-пад лодкі, вяроўка зноў напялася й выскачыла з вады.

Бервяно тыцнулася ў першы камень, сьлізганула вышэй – і застыла. Збоку ад яго дзюбнула бераг лодка – і толькі тады Дубоўка аціх і ўзьняў вёслы.

Сілаў, каб выцягнуць лодку, ужо не засталося. Ён зваліўся на пясок і доўга глядзеў, як стомна разьвітвалася з тайгою паружавелае сонца…

Толькі на зьмярканьні пехам дабраўся дамоў. А раніцай зноў вярнуўся да лодкі, прывязаў бервяно да борту і ўсё ж прыцягнуў яго дамоў – супраць плыні.

Будаўніцтва хаты забрала ўсе грашовыя запасы, давялося ўлезьці ў даўгі. А таму ён вымушаны быў напрыканцы лістапада запісацца і на тралёўку. Раніцай ссоўваў з сопак цяжкае бярвеньне і канём на невялікіх санях вывозіў-сьцягваў іх да тартака. Пасьля абеду працаваў у сталярцы.

Вытрымаў так да новага году. Пачала нямець і апухаць скалечаная нага, і ў тайгу ён перастаў езьдзіць. Стараўся на больш застацца ў майстэрні. А тут – новая прыгода: зьляцеў дыск пілы-цыркуляркі і садраў пазногаць з вялікага правага пальца ды ўсю фалангу.

Хірург хацела зусім адняць палец, але ён запратэставаў:

– Што вы! Бяз пальца я не жылец. Гэта як пракляцьце нейкае… Бацька сабе правыя пальцы адрэзаў, дык некалькі

гадоў пісаць левай вучыўся. І дзед адсёк…

Выручыла сястра-медычка, дужая, у самой рукі – як ня ў кожнага мужчыны: сьцягнула рэшткі ацалелага мяса вакол аголенай косткі, а хірург хуценька прыхапіла іх іголкай.

Хоць і замарозка ўзялася, але ад болю Дубоўка ледзь не самлеў, ажно чырвоныя кругі ўваччу замітусіліся. «Старэю…», – падумалася. Агоўтаўся, калі медсястра выпісвала бюлетэнь. Паклала зеленаватую паперчыну яму ў кішэнь і зухавата ўсьміхнулася:

– Праз тыдзень – на перавязку.

Палец не загойваўся, пачаў гнаіцца, і да медычак давялося ісьці раней тэрміну. Хірурга не было, а медсястра нібыта й не пачула яго – энергічна кіўнула на газету, што закрывала ўвесь яе стол, «Вы яшчэ, мабыць, ня ведаеце…», – прашаптала загадкава, няўпэўнена.

На паўстаронкі – да болю знаёмы партрэт у чорнай рамцы, і спачуваньні, спачуваньні…

…Па дарозе дамоў ён зайшоў у прадмаг – даў круга ў лішніх пяць кіламетраў – і купіў пляшку гарэлкі.

Імпэтна, зьдзівіўшы жонку, выставіў бутэльку на стол. Зірнуў нейкімі іншымі, абуджана-памаладзелымі вачыма, урачыста сказаў:

– Нясі чаркі і закусь!

– А што гэта за сьвята сёньня? – не зразумела яго жонка.

– Сьвята. Павер, самае сапраўднае сьвята! Скапыціўся наш вялікі й дарагі…

– Хто?!

– Сталін…

16.

І ягонае жыцьцё пачало новы адлік: месяц, паўгоду, год пасьля таго… Паспакайнела, пасыцела, аднак у душы – большая трывога, чаканьне, неспакой. Разварушыўся, развулканіўся ўнутраны кратэр, узьняў замарожаную дзесяцігоддзямі крыўду, гнеў, злосьць.

Пачаў чытаць газеты – і адзначыў, як памякчэў іх тон у прадчуваньні грамадскіх зьменаў, і пачала разгарацца ў ім надзея, што ўсё вернецца, што не за гарамі і дзень ісьціны, дзень судны. Бо неба – высокае, яно ж усё бачыла. І запомніла…

А тут і ягоны наглядчык у пагонах – чалавек малады, новы – абнечаканіў:

– Вы напішыце ў пракуратуру, у Маскву, папрасіце перагледзець справу.

І ён напісаў, толькі ня просьбу, а заяву – у пракуратуру СССР. Адначасова заманілася напісаць камусьці ў Менск – знаёмаму з яшчэ тога жыцьця, нібыта наноў яго намацаць, прывязацца да яго.

А каму напісаць? І хто там ёсьць з сяброў? Бабарэкі й Жылкі, ведаў, ужо няма на гэтым сьвеце. Там жа і старэйшыя: Купала, Гарэцкі, Ластоўскі. Пушча – цягне высылку.

Сястра з Масквы дасылала беларускія газеты. У адной з іх – склад прэзідыуму Саюза савецкіх пісьменьнікаў БССР. Адшукаў у стосе папер, перачытаў: Крапіва, Броўка, Глебка, Куляшоў, Кавалёў, Лужанін, Лынькоў, Колас, Гурскі, Танк, Шамякін. Засталіся таварышы, колішнія, па «Узвышшы». Але…

Нечакана вельмі яскрава ўспомніўся Коласаў пакой, бачаны ім трыццаць гадоў таму, і гаспадар – у зялёнай безрукаўцы, шырокіх штанах, са скрыпкай. Вакно раскрытае ў сад, і ў сад льецца тужлівая мелодыя…

Поделиться:
Популярные книги

Конец детства (сборник)

Кларк Артур Чарльз
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Конец детства (сборник)

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Тринадцатый IX

NikL
9. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IX

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Властелин Севера

Корнуэлл Бернард
3. Саксонские хроники
Приключения:
исторические приключения
8.67
рейтинг книги
Властелин Севера

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Инженер Петра Великого 2

Гросов Виктор
2. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 2

Неучтенный элемент. Том 9

NikL
9. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 9

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Катриона

Стивенсон Роберт Льюис
Приключения:
исторические приключения
8.62
рейтинг книги
Катриона