Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

І ён напісаў Коласу – коратка, узважана. Праз месяц, калі заканчваўся сакавік 1955-га, атрымаў адказ:

«Дарагі Уладзімір Мікалаевіч!

Копію Вашай заявы на адрас Пракуратуры СССР я атрымаў. Разам з гэтым пісьмом да Вас я пасылаю ад сябе як ад дэпутата Вярхоўнага савета СССР у пракуратуру просьбу, каб паскорылі разгляд Вашай зая­вы. Як паставяцца там да мае просьбы, ня ведаю. Толькі ведаю адно, што ўсе людзі, беспадстаўна рэпрэсіраваныя, вернуцца на свае сядзібы ці аселішчы, і з іх будзе зьнята судзімасьць, і яны

будуць адноўлены ў сваіх правах. Усё пытаньне зводзіцца к часу: засуджаных і высланых, як Вам вядома, многа…»

Аднак пытаньне зводзілася ня толькі «к часу». Яшчэ год таму, калі ў пісьменьніцкі саюз прыйшоў ліст ад Панамарэнкі, у якім паведамлялася пра магчымасьць вярнуць з высылкі двух пісьменьнікаў, змрочны Крапіва ўсіх астудзіў:

– Як сядзелі, хай так і сядзяць…

Але пра тое Дубоўка яшчэ ня ведаў. Ня мог ведаць. Сэрца прагнула суцяшэньня, пераменаў. Ён хацеў пабачыць Беларусь, Менск, аднак дазволу на выезд не атрымліваў. І даводзілася чакаць – упарта, цярпліва. І пісаць: у Вярхоўны суд БССР, у Вярхоўны суд Чувашскай АССР.

Першая радасьць і перамога прыйшлі з Чабаксараў. Ён глядзеў на даведку, тлустую пячатку пад ёй – і адчуваў, як ажываў нават нямы парэзаны палец, прыціскаючы доўгачаканае:

«РСФСР. Верховный суд Чувашской АССР.

Отдел Суд. кол. <…>

Настоящим извещаем, что постановлением Президиума Верховного суда Чувашской АССР от 23 мая 1956 года постановление спецтройки при НКВД Чувашской АССР от 16 ноября 1937 года в отношении гр. Дубовко Владимира Николаевича, рождения 1900 года <…>, отменено и дело производством прекращено за недоказанностью предъявленного обвинения».

– Зьбірай, Марыля, у дарогу, – сказаў шэрхлым – як не сваім – голасам. А ў вачах, хоць і стрымліваўся, бліснулі сьлёзы…

І зноў была сібірская дарога, якая ўпершыню ўспрымалася з радасьцю: семдзесят кіламетраў да Абану – таёжнай гразёю, чацьвёра сутак на папутным леспрамгасным гусенічніку, далей шашой да Канска, адкуль ужо ішла ў божы сьвет чыгунка…

У Канску вырашыў адшукаць сям’ю Зіначкі. Купіў ёй падарунак і спытаў у аднаго з чыгуначнікаў:

– Не падкажаце, дзе жыве сям’я машыніста Каткоўскага? У іх яшчэ дачка ёсьць, Зіначка…

– Вы ім радня? – зьдзівіўся рабочы.

– Не, проста знаёмы.

– Ведаеце, няма Зіначкі. Ужо гадоў два як няма… Патанула ў рэчцы, у піянерскім лагеры…

Хадзіў вакол яе хаты, ня маючы моцы сабрацца з думкамі. Потым доўга плакалі з Зінчынай маці над невялічкай магілкай.

Ён – па-мужчынску ціха, яна – наўзрыд…

ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ

…Калі б мой друг ня згас

і за жыцьцё пазнаў бы ліха меней,

ня горш бы ён тварыў за многіх з вас,

ня горшы быў бы ў вашым пакаленьні…

Уладзімер Дубоўка.

1.

Менск –

праз тры дзясяткі гадоў.

Вакзал. Гарадскія вароты… Усё новае, незнаёмае. Здаў у камеру захоў­ваньня свой хатуль з ватоўкай.

Вакол сонца, цяплынь, над асфальтам ластаўкі гарэзяць… Людзей поў­на, і ён – сярод іх…

Сонца залівала і пакойчык суда, грэла тоўстыя, салатавага колеру, сьцены, патыліцу прыязнага акулярыка – памочніка суддзі.

Акулярык уважліва перагартаў некалькі папак, знайшоў патрэбнае, нават, здалося, абрадаваўся:

– Ёсьць. Вы ёсьць у сьпісах рэабілітаваных… – Акуратна ўпісаў на асобную паперыну прозьвішча наведніка, нумар справы, расьпісаўся. – Ідзіце з гэтым у сакратарыят, там вам зробяць даведку.

Будынак суда пакідаў як ап’янелы. Думкі блыталіся, радасьць нечакана зьмянялася абурэньнем: «Дваццаць сем гадоў пакут, абразаў, гвалту, болю, маўчаньня… І пасьля – так проста: вы ёсьць у сьпісах… А тысячы, мільёны, хто застаўся там?! Навечна. Хто ім адкажа?..»

Цяпер – у Саюз пісьменьнікаў, як раіў Колас. Тут недалёка, на Энгельса…

Старшыня – Броўка – быў на месцы. Спакойна ўсьміхнуўся, нібыта ўжо чакаў, выйшаў з-за стала, першым працягнуў руку.

– А барада… А барада якая! – прыязна прыцмокнуў і запрасіў сесьці.

– Ды насядзеўся я ўжо, братка – ад трыццатага і да сёньня, – хацеў пажартаваць Дубоўка, але ўбачыў, як скамянеў Броўка: бадзёры, загарэлы твар, акуратна падстрыжаныя і ўкладзеныя на прабор валасы, толькі дзьве неспакойныя маршчыны, вертыкальныя, над носам, паміж брывамі. Добры пінжак, гальштук пад колер кашулі.

А ён – змораны ўшчэнт дарогай. Твар парэпаны, у невылечных плямах ад таёжнага гнюсу, сьсівелы, вочы ўпалі пад высокія бровы, і дачасныя маршчыны, многа маршчынаў – як сьляды жыцьцёвых бадзяньняў, як памятныя лёсавыя насечкі.

«Усё ж добра, што жонка ўгаварыла мяне прыадзецца. Нават казу не пашкадавала, прадала, каб мне касьцюм сякі-такі сшыць…», – падумаў Дубоўка мімаходзь і пачаў з іншага:

– Дык што ў нас на Парнасе новага?

– Аднаўляемся, адбудоўваемся паціху. Друкуемся, – і паказаў некалькі кніг, што ляжалі на стале. Памаўчаў, пакуль Дубоўка разглядаў іх, а затым падрахаваў: – Трэба і табе да нас паступаць… Глядзіш, і з кватэрай дапамаглі б, і грашыма. Ды і друкавацца пачаў бы.

Усё гэта для Дубоўкі прыходзіла як з іншага сьвету. У грудзях нечакана запякло, у горле перасохла. Кашлянуў – і як не сваім голасам:

– А гэта магчыма?

– Ну канешне. Вось нядаўна Звонак аднавіўся. Трэба тры рэкамендацыі, бо ты ж не ўступаў, тады, у трыццаць чацьвёртым… І даведкі аб рэабілітацыі. Па кожнай справе. – Броўка ніякавата крутнуўся на крэсьле. – Сам разумееш, такі парадак…

– Так-так, – Дубоўка нярвова прыраўняў бараду. – Мне б яшчэ з хлопцамі пабачыцца…

– З кім?

Поделиться:
Популярные книги

Хранилище

Старухин Евгений
5. Лесовик
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.43
рейтинг книги
Хранилище

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Анти-Ксенонская Инициатива

Вайс Александр
7. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Анти-Ксенонская Инициатива

На границе империй. Том 10. Часть 8

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 8

Мастер решений

Земляной Андрей Борисович
3. Специалист по выживанию
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.20
рейтинг книги
Мастер решений

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней

Последний реанорец. Том IX

Павлов Вел
8. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Последний реанорец. Том IX

Я до сих пор князь. Книга XXII

Дрейк Сириус
22. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор князь. Книга XXII

Источник

Билик Дмитрий Александрович
11. Бедовый
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
мистика
7.00
рейтинг книги
Источник

Неучтенный элемент. Том 10

NikL
10. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 10

Последний Паладин. Том 13

Саваровский Роман
13. Путь Паладина
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 13

Дитя прибоя

Трофимов Ерофей
Дитя прибоя
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дитя прибоя