Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ахвяры

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

Золатаў пашкадаваў, што зачапіў языкатую бабу, але не пакрыўдзіўся за яе наскок, павярнуў на жарт.

Камандзір спаў у споднім, таму пры жанчыне не вылазіў з-пад кажуха.

Бяскрыўдныя сваркі Баслычыхі з Ігарам, з камандзірамі ўзводаў, з партызанамі і з ім заўсёды забаўлялі; жанчына ўносіла ў іх суровае лясное жыццё нейкую хатнюю атмасферу, па якой, напэўна, кожны сумаваў.

Пасля Ігар і Золатаў галіліся. Свяшчэнная працэдура. Але таксама забаўная. Ігар меў звычайную брытву савецкага вырабу. I як Аляксей Іванавіч яе ні напраўляў, не брала яна рыжаватай

маладой поўсці. Перад галеннем ён часта жартаваў:

«Навум, завяззай мне канец тугім вузлом».

У Золатава брытва была адменная, нямецкая ці шведская. Але нават Брагінскаму не даваў ён сваёй брытвы, груба жартаваў:

«Дзве рэчы нельга давяраць самаму лепшаму сябру — брытвы і жонкі».

Ігар распаліў печку, нагрэў у кацялку вады і першы прымасціўся перад невялічкім люстэркам.

— Іду на галгофу.

— Вазьмі маю, — раптам прапанаваў Золатаў, здзівіўшы і Кіпеня, і Брагінскага, і Мана, які рэдка калі чаму здзіў ляўся.

Калі Золатаў пачаў галіцца сам, увайшоў камандзір узвода Мазоўка, дзяжурны па лагеры. Былы калгасны брыгадзір любіў армейскі парадак і заўсёды дакладваў бадзёра, гучна. А тут як бы вінавата пашкроб патыліцу:

— Таварыш камандзір, затрыманы невядомы… у самім лагеры ўжо…

Ман устрапянуўся: у лагер прабраўся чужы чалавек? Чэпэ!

— А паставыя твае што рабілі? Спалі?

— Чорт яго знае, як ён прабраўся. Без дакументаў, але з пісталетам… Во «вальтэр» бельгійскі… — не без шкадавання перадаў камандзіру пісталет.

— Вясёленькая гісторыя! — выгукнуў Ігар. — Так ён мог і ў нашу зямлянку ўваліцца, пакуль мы спалі.

— Дык і спытаў у Ляўшына… той каля прыбіральні яго сустрэў… Дзе, кажа, ваш камандзір?

Ман мацюкнуўся.

— Начальніка каравула — пад арышт!

— Кажа, з Мінска, падпольшчык…

Золатаў застыў з брытвай.

— Падпольшчык? — і тут жа сцёр са шчакі мыла, склаў брытву, вочы яго загарэліся, што ў лаўца, які пачуў здабычу. — Ну, во ён, не прымусіў сябе доўга чакаць. Хіба не казаў я, што з’явіцца?

Хто з’явіцца? Адкуль з’явіцца? Нічога ён такога не казаў. Праўда, пасля радыёграмы Панамарэнкі гаварылі пра яго людзей: ніводзін з трох не вярнуўся, не перадаў звестку. I хоць Ман аспрэчваў сцвярджэнне штаба, што немцам удалося сапраўднае падполле замяніць правакацыйным, ён мусіў пагадзіцца, што становішча ў горадзе складанае, і згадзіўся на тое, каб правесці разведку сваімі людзьмі — былымі мінчанамі.

— Сюды яго! — грымнуў Золатаў, адчуўшы сябе гаспадаром становішча — прываліла яго непасрэдная справа, знаёмая, любімая, па якой сумаваў.

Хутка надзеў гімнасцёрку, падперазаў партупею з кабурой на папрузе. Прайшоўся па зямлянцы як бы ўпрысядку, пацёр калені. Следам за ім паспешліва прывялі сябе ў форму астатнія. Толькі Аляксей Іванавіч не ўзброіўся, яго пісталет, які ён звычайна насіў у кішэні, ляжаў пад падушкай.

— Цікава, што за птушка да нас заляцела? — Золатаў ізноў пацёр калені. — Думаю, не верабей.

Забыліся на галенне, на суп, які пачаў кіпець на буржуйцы. Глядзелі на дзверы. Адчыніліся яны, і па насціле ў зямлянку

спусціўся каржакаваты малады чалавек са шчаціністай барадой — колькі дзён не галіўся. Вочы яго ўзбуджана блішчэлі, Ігару здалося — радасна, Золатаву — падазрона, так яны ўпачатку гараць у кожнага злачынцы, бо кожны з іх падрыхтаваўся да лжывых паказанняў і ўпэўнены, што яны неабвяргальныя, вочы ў іх патухаюць тады, калі «прыціскаеш да сцяны», і тып такі вымушаны даваць праўдзівыя паказанні.

Шабовіч павітаўся гучна і радасна.

— Добры дзень, таварышы камандзіры! — і памкнуў-

ся павітацца за руку, але гэтага жэсту яго не ўбачылі. Адзін

барадаты адказаў:

— Добры дзень, калі не жартуеш.

Вядома ж, чаму гэта яны павінны вітацца з ім, не ведаючы, хто ён, адкуль.

— Я — Шабовіч, Станіслаў Антонавіч. З Мінска. Член падпольнай арганізацыі.

Золатаў ажно крактануў ад задавальнення — знаёмы прыём, колькі разоў чуў: «Я — стары бальшавік».

Ману таксама не спадабалася такое самаўпэўнекае прадстаўленне — быццам дакументы паклаў на стол. Падпольшчык павінен ведаць, што такое прадстаўленне на вайке, у сітуацыі, у якой ён апынуўся, мала што значыць. I камандзір задаў пытанне, якое, здавалася яму, хоць штосьці магло прасвятліць ці ва ўсялякім разе падказаць гэтаму дзіваку, калі ён наш чалавек, што не з таго трэба пачынаць:

— Як вы знайшлі нас?

— А мяне правёў хлапчук… тутэйшы. Ён тут усе хады знае.

Запунцавеўся і закашляўся Брагінскі: ахова лагера абавязак начальніка штаба.

— А хлопчыка дзе вы знайшлі?

— О, гэта доўгая гісторыя!

— I што вы прынеслі нам? — спытаў Золатаў.

Шабовіч разгубіўся, нават азірнуўся: а што ён павінен быў прынесці?

— Нічога не прынёс. Пісталет. Мяне арыштавала СД. Я ўцёк у першую ж ноч. У горадзе татальная аблава. Заставацца там немагчыма было. I мы пайшлі…

Золатаў зноў крэкнуў і рэзка нахіліўся, быццам яго ўдарыла ў жывот. Не, радаснае хваляванне ўдарыла ў балючае месца — у радыкулярнае спляценне, так б’е пры стрэсе. Падумаў:

«Выдае сябе — тэрміналогіяй: татальная!»

— Хто — мы?

— Я і… мая жонка… падпольшчыца Аксана Каваленка. Ды я па парадку раскажу вам, калі маеце час. Гісторыя доўгая.

— Расказваць табе, хлопча, прыйдзецца незалежна ад таго, маем мы час ці не, — заўважыў Ман, падняўшыся са свайго тапчана. Ён зняў з печы каструлю з супам, які весела булькаў і напаўняў зямлянку апетытным пахам падсмажанага з цыбуляй сала. Снеданне адкладвалася.

Шабовіч галодна пракаўтнуў сліну.

— Дык я па парадку раскажу? — спытаў дазволу.

— Само сабою разумеецца, па парадку, — згадзіўся Аляксей Іванавіч.

— Парадак буду вызначаць я! — катэгарычна заявіў Золатаў.

Шабовіч у самым пачатку вырашыў, што камандзір атрада — вось гэты, адзеты ў армейскую форму чалавек, і звяртаўся пераважна да Золатава, хоць душа яго цягнулася да равесніка — да Ігара; здавалася, што гэты бялявы бязвусы хлапчына зразумее яго хутчэй, чым хто.

Які ж парадак прапануе камандзір?

Поделиться:
Популярные книги

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Кодекс Охотника. Книга XXIX

Винокуров Юрий
29. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIX

Личный аптекарь императора. Том 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 5

#НенавистьЛюбовь

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
#НенавистьЛюбовь

Тонкий расчет

Шелдон Сидни
Детективы:
триллеры
8.86
рейтинг книги
Тонкий расчет

Цикл романов "Целитель". Компиляция. Книги 1-17

Большаков Валерий Петрович
Целитель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цикл романов Целитель. Компиляция. Книги 1-17

Император Пограничья 1

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Император Пограничья
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Император Пограничья 1

Зеркало силы

Кас Маркус
3. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Зеркало силы

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Старый, но крепкий

Крынов Макс
1. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий

Третий. Том 5

INDIGO
5. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 5

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Князь Целитель 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Князь Целитель
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Целитель 2

Телохранитель Генсека. Том 3

Алмазный Петр
3. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 3