Чтение онлайн

на главную

Жанры

Ахвяры

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

Гэтым Шабовіч канчаткова загубіў сябе перад Золатавым.

«Бач, які дасведчаны, падлюга!»

Сам ён быў невысокай адукацыі, рабіў ва ўпраўленні ўнутранай бяспекі. Ім чыталі лекцыі аб структуры нямецкіх органаў, але ён не ўнікаў у яе — здалося залішне складанай і непатрэбнай для практычнай работы. Зацікавіўся ўсім гэтым, калі назначылі камандзірам спецгрупы, але часу на падрыхтоўку заставалася мала, трэба было асвоіць многія практычныя абавязкі, напрыклад, тыя ж скачкі з парашутам, вывучэнне зброі, сваёй і варожай, прозвішчы мінчан, з якімі можна было б паспрабаваць устанавіць сувязь, метады канспірацыі. Ды мала чаго! Словам, не датэорыі было, званні афіцэраў СС не ўсе запомніў, «штурмаў»

гэтых. Тое, што арыштаваны як бы тыцкнуў яму, разведчыку, яго няведанне таго, што, разумеў, абавязаны быў ведаць, моцна закранула і ўзлавала. Але гэтую ўспышку ён патушыў. Даймала іншае: з якой мэтай шпіён так лёгка прызнаецца ў сваіх ведах? Як усе людзі яго складу, Золатаў быў высокай думкі пра свае разумовыя здольнасці, і яго проста даводзіла да шаленства, што не можа ён разгадаць хітрыя хады гэтага шчанюка, які выдае сябе за радавога падпольшчыка. Малады ж яшчэ, гад, для вопытнага разведчыка. Мусіў, тоячыся ад самога сябе, прызнаць, што немцы рыхтуюць сваіх агентаў лепш, чым рыхтавалі яго, а тым болын радавых яго групы.

«Ашаламіць яго пытаннем — якую школу скончыў? Не, рана. Трэба даслухаць да канца яго казку для дурняў».

Між тым у Аляксея Іванавіча думка ішла зусім у іншым напрамку: ён пахваліў хлопца за дасведчанасць, за веданне ворага. Скончыцца ўсё добра, стане Шабовіч байцом атрада — няхай перадасць свае веды партызанам, ворага трэба вывучаць.

Магчыма, у занятага «рашэннем задачы» Золатава, парвалася нітка Шабовічавага расказу.

— Стоп! Да каго вы пайшлі?

— Да Чурсіка. Да паліцэйскага. У каторага арыштавалі нас.

Золатаў зноў сарваўся з тапчана і прайшоў вакол печкі, але не прысядаючы, толькі расціраючы паясніцу. З рота яго выбулькнуў кароткі дзіўны гук — не то рогат, не то стогн болю.

Спыніўся перад Шабовічам.

— I што вас павяло туды?

— Разважыў: толькі там, у доме паліцая, мяне не будуць шукаць. I адзецца трэба. Я ж застаўся ў адным пінжачку. Адубеў. А галоўнае — Аксану папярэдзіць. Толькі жонка паліцая магла схадзіць у бальніцу, не выклікаючы падазрэнні…

Золатаў павярнуўся да Мана:

— Глядзі, Аляксей Іванавіч, любуйся: які стратэг і тактык. Геніяльна! Ніколі не прыдумаў бы.

— А што? Лагічна, — сказаў Брагінскі.

— А я што кажу? I я кажу: вельмі лагічна.

Не, не ўхваленне выказваў чалавек, якога Шабовіч лічыў камандзірам, — уедлівы здзек, хоць і прыкрыты знешнім спакоем. Трэба дурнем быць, каб не зразумець гэтага. Крыўдна да болю. Але Шабовіч захоўваў разважлівасць, якой навучыла падпольнае жыццё.

«А я паверыў бы на іх месцы?» — падумаў ён. Магчыма, і паверыў бы. Здаецца, два маладыя хлопцы вераць. А старэйшыя?.. У іх вопыт. Камандзір крыўдна не верыць, здзекліва. Барадаты панура маўчыць. Зрэдку, праўда, у яго добра загараюцца вочы. Нялёгка будзе прымусіць гэтых людзей паверыць яму. У нейкі момант іранічна пасміхнуўся над сваім становішчам.

«Хто я такі для іх? Бяспашпартны бадзяга».

Лежачы на гарышчы ў Ганны ў мінулую ноч, ды і ў папярэднія ночы, ён прыкідваў, як трэба расказваць у атрадзе, каб паверылі яму. Меў намер аб прабыванні ў Чурсіка расказаць з гумарам — хто каго трымаў пад арыштам. Сапраўды сітуацыя забаўная. Але пасля ўедлівай заўвагі «следчага», яму раптам здалася ўся гісторыя з Чурсікам больш непраўдападобкай, чым нават уцёкі з машыны ад эсэсаўцаў. Падумаў, што, напэўна, і сам ён прыняў бы падобную прыгоду з недаверам ці ва ўсялякім разе з пытаннямі, на якія, калі яны з’явяцца, няпроста будзе адказаць. Таму прабыванне ў Чурсіка ён «праскочыў» — ні дранікаў, ні карцёжнай гульні. Толькі паліцэйскія, бо меў неасцярожнасць раней сказаць пра фота, прыход Хрысціны і чаканне ночы на гарышчы. Але і гэта выклікала ўедлівую ўсмешку Якава Міхайлавіча, так да яго звярнуўся

малады кучаравы вайсковец, і новае ўедлівае пытанне:

— Навошта ж было трымаць яго пад пісталетам? Такі надзейны друг!

— Чаму вы лічыце — надзейны? Паліцай. А паліцай — што сабака, невядома, калі схопіць за лытку.

— Што ж вы з ім так нюхаліся?

— У карты? Гульня. На карысць справе. Я ж казаў: Чурсік многа балбатаў. Напрыклад, ён выдаў нам вераснёўскую акцыю.

— Што за акцыя?

— Гэткая ж татальная аблава.

— I ваша група ўцалела? — спытаў Ман.

Золатаў ухваліў яго пытанне, падміргнуўшы, — крыўдна для Шабовіча.

— Аднаго арыштавалі. Чыгуначніка Масюкевіча. Станулін змяніў кватэру і месца працы. I прозвішча, пашпарт.

I тут раптам Шабовіч спахапіўся:

«А навошта я выдаю такія звесткі?»

Яны не вераць яму — гэта зразумела. Навошта ў такім разе яму выкладваць усё? Ёсць дзейнасць падпольшчыкаў, якую ім, партызанам, зразумець немагчыма. Ім дзіўна. Іх шмат што здзіўляе з таго, што ён расказвае.

На самай справе ўсё было глыбей: недавер да яго патроху размываў поўны давер да іх, ва ўсялякім разе да гэтага, які вядзе допыт, з яго адкрытай падазронасцю, што мае справу з ворагам. Чаму думаць менавіта так, а не інакш — зыходзячы з таго, што перад табой сумленны савецкі чалавек? Безумоўна, ворагаў народа было многа. Колькі іх арыштоўвалі! Але ж вайна паказала, што дзевяноста пяць працэнтаў, калі не болып, шчырыя савецкія патрыёты. «Дык чаму ж ты не даеш мне месца ў гэтай абсалютнай большасці? — думаў Шабовіч. — Табе ж было б лягчэй дайсці да праўды».

Асудзіўшы сябе, што выдаў імёны людзей сваёй групы, Шабовіч вырашыў: болын ніякіх імёнаў, ніякіх адрасоў людзей, што памагалі яму. Асабліва вясковых, недалёкіх, бо могуць пачаць правяраць вось такім метадам, зрабіў чалавек добрую справу, а яго будуць дапытваць з падазронасцю.

Каго гэта пацешыць у ваенны час?

Цётка і дзядзька, як і сама вёска Цнянка, з расказу выпалі, хоць Золатаў чамусьці вельмі зацікавіўся, дзе ж Шабовіч сустрэўся са сваёй жонкай.

— У полі? Пад Паперняй, — мясцовасці Золатаў не ведаў, і назва вёскі яму мала што сказала, але ён лагічна ўсумніўся, што ў цёмную асеннюю ноч можна так лёгка сустрэцца ў полі двум чалавекам, якія не маюць ніякіх сігналаў, нават запалак. Не словамі, а позіркам, у якім была і перасцярога хлопцу, выказаў сумненне і Ман, які добра ведаў, на якой адлегласці Паперня ад Мінска.

Падрабязна, з дэталямі, Шабовіч расказаў, як раніў паліцай Аксану і як ён забіў таго паліцая. Гэта выслухалі ўважліва, без сумніцельных ухмылак, вярнуўшы Шабовічу надзею, што і тут яму паможа Аксана, як памагала неаднойчы ў горадзе, — яе раненне прымусіць камандзіраў паверыць яму.

— Дзе гэта адбылося? — спытаў Ман.

— Не знаю, — адказаў Шабовіч.

Сапраўды ён не знаў, як называлася тое лясное ўрочышча і вёска, адкуль паліцэйскі прыехаў. Але назву вёскі дзеда Івана ён знаў, аднак не сказаў, бо пра яе запытаў Золатаў. Ён жа слушна вымавіў:

— Які ж ты падпольшчык? Бярэш у чалавека каня і не пытаешся, куды яго вярнуць. Так партызаны не паступаюць.

Ахоўваючы дарагіх яму людзей, Шабовіч мяняў ім імёны: дзед Іван — Андрэй, Мар’яна — Ганна, а Ганна — Мар’я, Міколка — Дзімка. I няўцям яму было, што калі не імёнамі, то назвамі вёсак ён шкодзіць сабе, разбурае давер да свайго расказу, не ў Золатава, — у сапраўднага камандзіра — у Мана, які ведаў не толькі свой раён, але ўсю вобласць. Скрыўшы, дзе засталася Аксана, — да таго часу, пакуль не павераць яму, не паверыць ён гэтым людзям, што здзівілі і ашаламілі сваёй падазронасцю, — Шабовіч назваў адну з тых вёсак, міма якіх хадзіла Аксана ў атрад Дзядзюлі і міма якіх павінен быў ісці ён, каб ішоў адзін, без Аксаны.

Поделиться:
Популярные книги

Linux программирование в примерах

Роббинс Арнольд
Компьютеры и Интернет:
программирование
ос и сети
5.00
рейтинг книги
Linux программирование в примерах

Кодекс Охотника. Книга XXVI

Винокуров Юрий
26. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXVI

Кодекс Крови. Книга ХI

Борзых М.
11. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХI

Первый среди равных. Книга XIII

Бор Жорж
13. Первый среди Равных
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга XIII

Кодекс Охотника. Книга XXXV

Винокуров Юрий
35. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXV

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Полигон

Гостева Ирина
S.T.A.L.K.E.R.
Фантастика:
боевая фантастика
7.78
рейтинг книги
Полигон

Эпоха Опустошителя. Том V

Павлов Вел
5. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том V

Твое сердце будет разбито. Книга 1

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Твое сердце будет разбито. Книга 1

Несгибаемый граф. Тетралогия

Яманов Александр
Нет пророка в своем отечестве
Фантастика:
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Несгибаемый граф. Тетралогия

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник