Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ахвяры

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

Заснуць доўга не ўдавалася. Як можна заснуць, калі заўтра ён дасягне мэты — будзе ў партызанскім атрадзе! Уяўляў сваю сустрэчу з камандзірамі. Падумаў і пра тое, што яму могуць не адразу паверыць. Але калі ён раскажа ўсю сваю эпапею, пра арганізацыю падпольную, пра справы свае і сяброў сваіх… Урэхдце, для коннікаў недалёка суседні атрад — Дзядзюлі, дзе так добра знаюць Аксану. Лёгка можна праверыць. Козыр пэўны: спытайце ў Дзядзюлі.

Сніў спакойнае, дзіцячае: знаёмы луг, каровы. Цеплыня. I адна трывога,

што разморыць яго сонца і каровы палезуць у патраву.

Разбудзіў яго Міколка.

— Стась, а Стась, прачынайся. Пайшлі.

Не ад начнога холаду — ад хвалявання — прабіралі дрыжыкі, калі ў цемры паспешліва абуваўся.

Спусціліся ціхенька з гарышча, выйшлі ў двор — а перад імі ў перадсвітальнай шэрані што здань — Ганна.

У Шабовіча падкасіліся ногі: усё, правал. Міколку будзе экзекуцыя, яму — грубая вымова, што збівае хлопца з панталыку.

Не. Маці накруціла сыну на шыю шарф і лёгка адпіхнула ад сябе.

— Глядзі ж, не забывай, што я табе сказала.

— У цябе забудзеш, — буркнуў Мікола.

— То-та ж.

Шабовіч ступіў да жанчыны.

— Я хачу пабачыць Аксану.

— Спіць твая Аксана.

— Трэба развітацца.

— Не на фронт ідзеш. У лес. Будзеце давідна вісець на шыі адно у аднаго, а я — стой над вамі. Скора пабачыцеся. Праз тыдзень даставім тваю каралеву, — і зноў сыну: — Дык глядзі ж…

— Гляджу-гляджу…

— Не далей. дзялянкі.

— Не далей, не далей. Бліжэй…

— Знаю цябе.

— Дык і я ж цябе, мамачка, знаю.

Ганна хітра хмыкнула і весела праводзіла:

— Ну, папаўзлі, змеі паласатыя, у лес густы.

А Шабовічу стала нявесела. Больш таго, нейкі ж вельмі цяжкі смутак агарнуў яго. Многа разоў развітваўся з Аксанай, ідучы на небяспечныя заданні, і ніколі не адчуваў такога цяжкага пакутлівага смутку. Да яго дадалося як бы ўніжэнне ўласнае, сорам за сваю бязвольнасць: адступіў перад бабай, не мог дамагчыся пабачыць уласную жонку. Недарэмна Іван Ткачук, як узброены баявік, неаднойчы лаяў: «Інтэлігент ты, Стась, недаспелы, размазня».

На поплаве іх ахутаў густы туман. Нават Міколка не ўсюды ішоў упэўнена, спыняўся, нахіляўся да зямлі, як бы нюхаў даўні свой след. I маўчаў, засяроджаны, можа, трохі пасаромлены, што і ён блукае. Але ж у такім тумане не дзіва. Шабовіч сказаў хлопцу пра гэта — каб падбадзёрыць. I той адразу набыў ранейшую жвавасць, сталую ўпэўненасць. А калі перайшлі рэчку па заваленай вярбе і дабраліся да лесу, выйшлі на торную дарогу, Міколка адчуў сябе, як кажуць, на кані. I красамоўнасць яго вярнулася. Ды і настрой Стасеў, яго панурую маўклівасць зразумеў, як дарослы.

— Ты не думай, што наша матка злая.

— Чаму я так магу думаць?

— Да вайны яна вясёлая была. Бацька казаў, што ёй у арцісткі трэба было ісці, а не ў ільнаводкі. Цяпер яна за нас баіцца, за мяне і за Міцю.

Я, канешне, свінтух, на мне шкура гарыць. Выдзелае яе матка.

Углыбіліся ў лес. Развіднела. У лесе туман рассеяўся — як парвалі яго дрэвы на дробныя шматкі.

Міколка прысеў на паваленую сасну.

— Давай паснедаем.

Дастаў з-за пазухі акраец хлеба, дзве цыбуліны, разламаў хлеб на дзве палавінкі, большую працягнуў Шабовічу.

— О, не, брат! Табе назад ісці. А мяне ў атрадзе накормяць. Далёка да атрада?

— Недалёка ўжо.

— Ну, во, бачыш, недалёка. А ад вёскі, глядзі, вёрст сем адмахалі, калі не ўсе дзесяць. Еш ты больш. I цыбуліны дзве. Вітаміны. Табе расці трэба.

— Вырасту.

— Ты мне так і не сказаў, як атрад называецца. Цяпер, думаю, можна.

— Алёшы.

— Так і называецца «атрад Алёшы»?

— Камандзір у іх… Аляксей Іванавіч.

— Ты быў у атрадзе?

— Быў. Бачыў ты, — Міколка памацаў ягадзіцу.

— Гэта цябе ў атрадзе так?

— Не ў атрадзе. Аляксей Іванавіч дадому прывёз, у сядле. «На, кажа, Ганна, твой скарб. Для нас ён малы». Ну, матка і нарабіла метак на скарбе. Каб не згубіўся…

Шабовіч першы раз за раніцу засмяяўся. Не за раніцу. За тыдзень. Але тут жа аспрэчыў сябе: не, з Аксанай яны смяяліся і ў першую ноч, і нават тады, калі яе параніла, яна ўмела засмяяцца… I заплакаць, і засмяяцца.

Доўга ішлі па прасецы, зарослай хмызняком, коннай дарогі на ёй не было, не вельмі торная пешаходная сцежка. Уперліся ў завал, у паваленыя на прасеку дрэвы, даўно паваленыя, напэўна, мінулай вясной — на хвойкых асыпалася ігліца, пад лісцвянымі не было сухога лісця, тырчэлі засохлыя сукі, лупілася кара, паточаная караедамі.

Мікола спыніўся перад завалам, падцягнуў штаны, быццам рыхтаваўся пераадолець перашкоду скачкамі.

— Ну, усё. Далей я не хадок, а то доўга будзе плакаць мая срачка, калі матка ўзнае.

Шабовічу захацелася абняць хлопца, але ён стрымаўся. Сказаў, як даросламу, скупа, проста:

— Дзякую табе, Мікола.

— Няма за што.

— Ты сапраўдны разведчык.

— Куды мне да цябе… Ідзі па дзялянцы. Убок не зварочвай. Так ходзяць партызаны. Я тут цэлы дзень праляжаў.

— Беражы Аксану.

— Не бойся за яе.

— Дай руку, таварыш.

Так, па-даросламу, развіталіся.

Шабовіч пераступіў адно дрэва, другое… I раптам зноў пачуў, як ударыў у сэрца той ранішні смутак, нядобры. Ён спыніўся, азірнуўся.

Міколка стаяў на месцы. Памахаў яму рукой.

Так ён азіраўся яшчэ колькі разоў і кожны раз бачыў самотную постаць хлопчыка з узнятай, як у салюце, рукой.

Наперадзе недалёка заржаў конь.

Міколка знік.

Жорсткія клюшні смутку аслаблі, адпусцілі сэрца. Стала лёгка і радасна. Вось яна, доўгачаканая мэта!

Поделиться:
Популярные книги

Воспоминания о Корнее Чуковском

Коллектив авторов
Документальная литература:
биографии и мемуары
6.25
рейтинг книги
Воспоминания о Корнее Чуковском

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Серые сутки

Сай Ярослав
4. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Серые сутки

Двойник Короля 5

Скабер Артемий
5. Двойник Короля
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 5

Жена неверного генерала, или Попаданка на отборе

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Жена неверного генерала, или Попаданка на отборе

Кодекс Охотника. Книга XXXV

Винокуров Юрий
35. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXV

Пересмешник

Пехов Алексей Юрьевич
Фантастика:
фэнтези
9.38
рейтинг книги
Пересмешник

Андер Арес

Грехов Тимофей
1. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Андер Арес

Здравствуй, Мир!

Француз Михаил
Фантастика:
рпг
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Здравствуй, Мир!

Старый, но крепкий 8

Крынов Макс
8. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 8

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Русские дети (сборник)

Фрай Макс
Проза:
современная проза
5.60
рейтинг книги
Русские дети (сборник)

Товарищ "Чума" 10

lanpirot
10. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 10

Наномашины, ученик! Том 6

Новиков Николай Васильевич
6. Первый среди карапузов
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наномашины, ученик! Том 6