Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ахвяры

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

— Цяжка табе ісці?

— Цяжка, — шчыра прызналася яна, вінавата ўсміхаючыся засмяглымі вуснамі. — Ногі млеюць, і галава кружыцца.

— Далей не пойдзем.

У вачах яе адбілася здзіўленне: а што будзем рабіць?

— Удзень правядзём разведку. А ўначы я паспрабую дастаць каня і воз. Па-добраму не дадуць — забяру па законах ваеннага часу.

Яны ўглыбіліся ў лес, ледзьве не на вяршыню ўзгорка. У лесе гэтым трапляліся зялёнкі.

— Глядзі, зялёнкі! Так позна.

— Не падабаецца гэта мне. Могуць з’явіцца грыбнікі.

— Гэта не страшныя людзі — дзеці, кабеты, — сказала Аксана.

— Дзеці раззвоняць на ўсю ваколіцу.

— Тыя дзеці, што ходзяць

па грыбы, не раззвоняць. Дзеці цяпер разумныя.

Аксана прагна аблізвала вусны. Паліць яе. А дзе дастаць вады на гэтай гары?

— Пайду пашукаю ваду.

— А ў што?

Сапраўды — у што? Ніякай пасудзіны. У фуражцы не данясеш, а ўсё астатняе тканіна. Адна стограмовая шкляначка з маззю. Мазь можна перакласці ў паперу ад бінтоў. Але колькі ў такой шклянцы тае вады!

Аксана засмяялася, і ў такім стане яна здольная смяяцца, толькі вусны балюча перасмыкаліся.

— У мяшку ёсць галошы. Новыя. Глыбокія. Я ўзяла іх для праўдападобнасці, што іду выменьваць, а ў сапраўднасці хацела прынесці падарунак Алёне. Яе маўклівасць і нейкая дзіўная адчужанасць даўно непакоілі мяне. Я ж ведаю, яна любіць мяне… Але толькі ўчора зразумела — баіцца. Ворагаў баіцца і… мяне… Любіць і баіцца. Во як бывае!

Шабовіч спусціўся з галошамі ў нізіну і знайшоў балацянку; вада ў ёй была рыжая, пахла прэлым лісцем. Але ўсё ж гэта вада. Ён сам напіўся з задавальненнем і, здаецца, ажыў, падужэў. Ды яшчэ знайшоў журавіны, узрадаваўся, набраў іх у кішэню плашча.

Галошы нёс перад сабой, як свяшчэнную каштоўнасць, ступаў асцярожна, каб не распляскаць ваду. Аксана ажно засмяялася, убачыўшы, як ён нясе. Піла яна прагна. А журавінам узрадавалася, што дзіця, якое ўпершыню ўбачыла дзівосную ягаду.

— Якая я непрактычная. Нічога не ўзяла паесці. Але я спадзявалася на цётку. А калі яна так сустрэла, на ўсё забылася. Дзіўна, што дзядзька не здагадаўся. А я падужэла, Стасік. Я падужэла. Здаецца, ніколі не піла такой смачнай вады. Гумай пахне, як бальнічныя шклянкі лекамі. Дзякую табе. З такім рыцарам можна і ў лесе пражыць.

— Каб можна было распаліць касцёр, я напёк бы зялёнак… запалкі ёсць… Чаго не забыўся ў Чурсіка — запалкі і тытун. А пра нож не падумаў.

Аксана сапраўды як паздаравела. Разгаварылася.

— Баліць табе?

— Баліць, але нямоцна. Я церпялівая.

— Пад вечар перавяжам.

— Не. Лепей да заўтра не чапаць. Сваім хворым мы робім перавязку раз у двое-трое сутак, ты ж знаеш. Эканомім бінты.

I яна заснула. Неяк нечакана, спакойна. Дыхала роўна. I Стась узрадаваўся. I яму варта было б паспаць, прыгрэўшыся на асеннім сонцы. Уначы будзе не да сну. Але заснуць не мог. Думкі варочаліся ў галаве, што цяжкія валуны. Ды і гукі насцярожвалі. То трашчалі недалёка сарокі — ходзіць па лесе нехта, то замукала далёка карова, пратарахцелі колы — там з другога боку ўзгорка. Пайшоў туды і… адкрыў вёску. Яна тулілася ў нізіне паміж узгоркамі, голая, сіратлівая. Але вёсачка ўзрадавала: тое, што трэба, — малая, хат пятнаццаць усяго, у такой не можа быць ні гарнізона, ні паста, самае большае — стараста.

Фурманка праехала ў лес, па той дарозе, што абгінала ўзгорак, на якім яны днявалі. Але на возе было двое мужчын. Такія добраахвотна каня не аддадуць, а браць гвалтоўна, з дапамогай зброі, — неразумна. На такім кані далёка не ад’едзеш.

Добра, што грыбнікі не з’яўляюцца. Позна. Канец лістапада.

Вярнуўся да Аксаны. Яна не спала і была ўстрывожана.

— Ці то я сасніла, ці праўда чула галасы, там, унізе. Я спалохалася, што цябе няма побач.

— Ехала фурманка. Двое мужчын. Але дзіўна, што ты чула галасы і не чула

тарахцення воза. Там недалёка вёска, і я падумаў: а ці не схадзіць туды? Пажабраваць. Можа, хто даў бы акраец хлеба ці вараную бульбіну. Трэба падтрымаць твае сілы.

— Не хадзі. Я баюся адна. У горадзе я нічога не баялася. А тут я спакойная, калі ты побач. Вазьмі маю руку, і, пабачыш, я засну зноў.

Сапраўды Аксана зноў скора заснула. Санлівасць яе не падабалася Шабовічу, яўная прыкмета знясіленасці. А што ён хацеў: каб раненне, цяжкія душэўныя перажыванні прыбавілі жанчыне сілы? Сам адчуваў, што траціць яе, уласную сілу. Сядзеў, трымаў Аксаніну руку і нейкія моманты правальваўся ў дзіўны стан, калі не было ні думак, ні адчування навакольнай рэальнасці, свайго цела. Аднак сном гэта назваць нельга, у тым і бяда, што ён не спаў, не мог заснуць. Але самае страшнае было, калі апускаўся яшчэ глыбей у тое падманнае бяздонне, дзе наступала здрадлівая расслабленасць, з якой цяжка было выходзіць; узнімаўся назад, на зямлю, як з марской глыбіні — з кесоннай хваробай: біла ў галаву да звону ў вушах, сціскала ў грудзях, а ногі… на нагах вісела ўся зямля, увесь яе цяжар. Кажуць, пры кесоннай хваробе кіпіць кроў. Дык вось пры «пад’ёмах» са шчаслівай пустэчы кіпела яго кроў, кіпела так, што, здавалася, парве сасуды. А яшчэ палохала адсутнасць таго рою думак, тае фантазіі, якая была ў турме, на камароўскіх гародах, у доме Чурсіка, там з’яўляліся тысячы варыянтаў уратавання. А там жа было ўсяго адно жыццё — яго, а тут, акрамя свайго — жыццё самага дарагога чалавека. Тут цяжкім каменем лёг у галаве адзін варыянт, — як дапаўненне да іх чацвёртага. I як там, у Мінску, ён нічога не мог змяніць у выхадзе Аксаны з горада, так і тут — іншых варыянтаў не існуе. Не думаў нават над дзталямі, бо ніводную з іх немагчыма прадбачыць.

Каб не правальвацца ў гэтую бяздумную бездань, не садзіўся, хадзіў вакол, як вартавы.

Аксана расплюшчвала вочы, знаходзіла яго, усміхалася ўзрадавана і разоў колькі без слоў засынала зноў. Яе пачала стамляць нават размова, разумеў Шабовіч. Сімптом найгоршы. А калі пад вечар прысеў і ўзяў Аксаніну руку, пачуў, што ў яе пачаўся жар.

Апанаваў страх, якога не перажыў ні ў адной сітуацыі.

«Калі гэта гангрэна, я бездапаможны… Божа мой! Што яго прымусіла страляць?»

Перавязваючы, нюхаў рану. Не, гнілі няма, пах свежай крыві і пах яе цела, яе валасоў, незвычайна заўсёды пахлі яе валасы — спрадвечнай жаночай мацярынскай чысцінёй.

У вячэрнім зроку перанёс, хоць яна і супраціўлялася — сама хацела ісці, Аксану ўніз да дарогі. Калі добра сцямнела, пайшоў здзяйсняць свой адзіны варыянт.

Па вуліцы вёсачкі не пайшоў — па гародах, за хлявамі, зноў браў перашкоды — платы, горш, што тут некаторыя былі частакольныя, калы завостраныя.

«Нямірныя тут суседзі, куркулістыя», — вывад такі трохі непакоіў. Але іншага варыянта прыдумаць нельга, хоць тыдзень думай. Трэба знайсці, дзе ёсць конь, а там — будзе што будзе.

Пачуў бадзёрае фырканне., хрумстанне сена. Здзівіўся, што на яго ціхі стук у акно, нават не спыталі — хто. Прайшла, бачыў, высокая жанчына ў сенцы і грымнула засовам.

— Можна да вас?

— Добраму чалавеку — можна.

Яна растварылася, што дух, у цемры сенцаў, а Шабовіч ступіў у хату. За сталом сядзеў барадаты стары ў акулярах у жалезнай аправе і чытаў тоўстую старую кнігу, такой кнігай магла быць толькі Біблія. «Трапіў я, аднак. Калі старавер — вады не дасць», — незадаволена падумаў Шабовіч, ён з недаверам ставіўся да такіх вось набожных старых, бо добра, з маленства, ведаў маскалёў-старавераў.

Поделиться:
Популярные книги

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Кодекс Охотника. Книга XXIX

Винокуров Юрий
29. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIX

Личный аптекарь императора. Том 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 5

#НенавистьЛюбовь

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
#НенавистьЛюбовь

Тонкий расчет

Шелдон Сидни
Детективы:
триллеры
8.86
рейтинг книги
Тонкий расчет

Цикл романов "Целитель". Компиляция. Книги 1-17

Большаков Валерий Петрович
Целитель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цикл романов Целитель. Компиляция. Книги 1-17

Император Пограничья 1

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Император Пограничья
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Император Пограничья 1

Зеркало силы

Кас Маркус
3. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Зеркало силы

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Старый, но крепкий

Крынов Макс
1. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий

Третий. Том 5

INDIGO
5. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 5

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Князь Целитель 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Князь Целитель
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Целитель 2

Телохранитель Генсека. Том 3

Алмазный Петр
3. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 3