Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ахвяры

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

У галаве звінелі званы. Разумеў, што ціск падскочыў да неверагоднай лічбы, прасіў сам сябе:

«Супакойся, калі ласка. Прашу цябе. Скажы спакойна. Растапчы яго спакоем. Выкінь і забудзь».

— Але не такія мы дурні былі, як табе здавалася. На дапамогу паклікалі Дзядзюлю. Зрабілі лавушку фашыстам. Ты і твае новыя начальнікі

не разлічвалі на такія сілы. Далі мы вам па мордзе. Палажылі… Колькі? Ты больш дакладна ведаеш. Канешне, і сваіх людзей страцілі. Адзінаццаць чалавек. Матрона загінула… Мяне раніла… Але дзіўна… зараз мне дзіўна, што і пасля гэтага ты ацалеў. Не шлёпнулі цябе. Цэнны ж ты для фашыстаў чалавек быў! Што ты прадаў яшчэ? Як расстрэльваў у трыццаць сёмым? На табе ж кляйма няма дзе ставіць, так ты абліты крывёю. Лагер, кажаш? Нямецкі… пасля савецкі? А чаго ты хацеў — узнагарод? Цяпер прыйшоў за ўзнагародай?

Золатаў падняўся. Лысіна яго з ружовай стала сіняй. Грэбліва скрывіўся.

— Стукнуў бы я цябе, ды час не той…

— Стукні! Я апошні, каго ты можаш стукнуць! Цяпер я ведаю, хто пасадзіў Аляксея Іванавіча. Ты! Яго абвінавацілі ў сорак шостым у выдачы немцам атрада НКУС. Каго ён выдаў? Цябе? Ты і адтуль, з лагера, забіваў нашых. Мы пайшлі да Цанавы. Пяць камандзіраў… Дзядзюля павёў. Нарком выгнаў нас, пагразіў пасадзіць. «Вы ўсе выдавалі мае атрады». Яго атрады! Яны слаба рыхтаваліся. I такія камандзіры, як ты, пасылалі людзей на смерць.

«Навошта я кажу яму гэта? Ён па-ранейшаму нахабна ўсміхаецца. Але няхай ведае, няхай ведае… I не ходзіць за пацвярджэннямі. Але што гэта са мной? Я не бачу яго. Ён расплыўся… I ўсё плыве…»

Так, усё паплыло. Апошняя свядомая думка: вярнуцца на канапу. Абапіраючыся рукамі аб сцяну, ён дабраўся да канапы. Здолеў сесці асцярожна. Але тут жа праваліўся ў бездань. Галава адкінулася на спінку канапы. З горла вырвалася хрыплае бульканне.

Золатаў наблізіўся,

надзеў акуляры, уважліва разгледзеў былога камісара, які нейкі час захапляўся ім, чэкістам, крыва пасміхнуўся, прысеў, выцер доўгія рукі аб парусінавыя штаны, калені пацёр і… нячутна ступаючы, выйшаў.

Праз нейкі момант у пакой ускочыла малая Стася, гукнула:

— Дзядзюля! — але тут жа пагразіла сабе пальчыкам. — Ш-ша, спіць. — Ды пачула дзіўны ненатуральны храп і спалохана кінулася на гарод.

— Бабулечка! Дзядуля памірае.

Аксана адразу, па сінюшнасці лба, шыі, вызначыла: інсульт. Дзейнічала без панікі, як урач. Пазваніла ў «Хуткую». Зрабіла ўкол.

Ігар Арцёмавіч на нейкі момант апрытомнеў. Але ў яго адняло мову, паралізавала левую палавіну цела.

Прыехалі ўрачы «Хуткай». Аказвалі першую дапамогу. А ён лавіў Аксаніну руку і паказваў на яе пярсцёнак. На гэта звярнулі ўвагу.

— Ён хоча нешта сказаць, што звязана з вашым пярсцёнкам, Аксана Паўлаўна.

— Ігарок, родны мой? Што? Што табе мой пярсцёнак? Не магу зразумець.

Тады сказала спалоханая Стаська, якая зашылася было ў куток за шафу і плакала там:

— Дзядулечку забіў фантамас.

— Які фантамас? — і тут жа перад вачамі паўстаў лысы, што выйшаў з аўтобуса і ад позірку якога ёй стала нядобра. — Пра каго ты кажаш, Стасюлік?

— З дому выйшаў лысы такі, страшны…

— Золатаў! — крыкнула Аксана Паўлаўна, здзівіўшы калег. — Золатаў! Яго забіў Золатаў!

Магчыма, Ігар Арцёмавіч пачуў жончыны словы, бо выпусціў яе рукі і заплюшчыў вочы.

Праз два дні ў абласной газеце з’явіўся некралог: «Раптоўна памёр персанальны пенсіянер…»

I маладыя нават не чыталі скупыя радкі біяграфіі партызанскага камісара. I нікога не цікавіла прычына яго смерці: усе старыя паміраюць раптоўна.

Поделиться:
Популярные книги

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Портрет дьявола: Собрание мистических рассказов

Скотт Вальтер
Проза:
классическая проза
8.09
рейтинг книги
Портрет дьявола: Собрание мистических рассказов

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Украсть у президента

Гриньков Владимир Васильевич
Детективы:
триллеры
5.00
рейтинг книги
Украсть у президента

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи

Дважды одаренный. Том II

Тарс Элиан
2. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том II

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Я не бог. Книга XXXIV

Дрейк Сириус
34. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я не бог. Книга XXXIV

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Древесный маг Орловского княжества 5

Павлов Игорь Васильевич
5. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 5

Кодекс Императора IV

Сапфир Олег
4. Кодекс Императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Императора IV

Личный аптекарь императора. Том 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 3

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4