Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

І тут сабака, каменны чорны сабака міргнуў сваім бліскучым вокам, пацягнуўся, завурчэў і кінуўся, прыпаў да ейных ног...

— Караль, Караль, я прашу цябе, прынясі мне ключ ад студні, я вельмі, вельмі прашу цябе, — шапнула яна сабаку на вуха і той, здаецца. Зразумеў. Гаўкнуў і вялікімі прыгожымі скачкамі пабег да замка... Яна засталася чакаць у двары, пад дажджом, які не наталяў смагі... Кроплі ападалі на траву. Але зямля, дзіўна, зямля заставалася сухою, і кветкі, засыпаныя брыльянтамі дажджынак мядовыя настуркі і аксаміткі вялі на вачах...

— Караль, Караль, дзе ты? — паклікала яна, але словы перасядалі ў перасохлым ад смагі горле... І раптам, як усё адно нехта штурхануў яе... А як жа дзеці, іх з Фаўнам дзеці... А што, калі раптам і яны паміраюць ад смагі. І, прыўзняўшы

сукенку, яна пабегла да другога ўваходу, яна нават не ўзбегла, узляцела па скручаных у спіраль дубовых прыступках і расчыніла дзверы ў дзіцячую спальню...

Дзеткі ціхамірна спалі ў сваіх чысценькіх пасцельках. Дзве дзяўчынкі і два хлопчыкі. Шэсць гадоў іх з Фаўнам шчаслівага жыцця. Яна памятала пра кожнага з іх, яна памятала ўсё да драбніц... Памятала, як Вінцэсь любіў гуляцца з яе грудзьмі, называючы адну куркай, а другую пеўнікам. Памятала, як Хрысціна, калі яшчэ ляжала ў калысцы, пачуўшы, як яна, Алена, іграе на раялі “Месячную санату” Бетховена, арптам пачала падпяваць ёй. Яна перастала іграць. А дзяўчынка ўсё спявала і спявала. Ціхенька, ледзь чутна, але зусім дакладна... Цяпер Вінцэсь ужо чытае тоўстыя кніжкі, а Хрысціна сама іграе на раялі... А Казімір, не, гэты ніколі не гуляе з яе грудзьмі, саромеецца і ўцякае, калі застане яе анват у наўпразрыстай начной сарочцы. А Каміла, самая меньшая, яна так любіць маляваць... Крэйдаю, алоўкамі, фарбамі... Фаўн дазваляе ёй маляваць нават на сценах. І любіць, спраўды, Камілу ён любіць болей за ўсіх...

І раптам Алена зразумела, нават не зразумела, адчула, адкуль у яе гэтая смага, — і чаму баіцца яна ісці да Фаўна па ключ. Яна зноў цяжарная. А тут, у дзіцячым пакоі няма больш дзе паставіць ложкі... Значыць, яна ўсё ж зацяжарыла ў той светлы, пяшчотны, сонечны дзень, у тую мяккую, аксамітную месячную ноч, калі яны з Фаўнам разам, у адно-адзінае імгненне адчулі бяздонную слодыч вечнасці... Значыць, цяпер яна носіць у сабе і той пяшчотны дзень, і тую месячную ноч, і самую вечнасць, і ў іхняй сям’і назаўжды ўсталююцца лад і гармонія. І, хто ведае, можа, паступова гэтыя лад і гармонія расцякуцца, нябачнымі промнямі, хвалямі разыйдуцца па ўсім свеце...

Але не, Алена ведала гэта, адчувала, Фаўн не захоча болей дзяцей. І гэтых вось адсяліў у самае дальняе крыло замка... Каб не заміналі яму працаваць і адпачываць... Хіба што Каміла пакуль што яшчэ можа бегаць да яго, калі захоча, лашчыцца, цягаць за вусы, баарду і нават ездзіць на шыі... ён так любіць яе, бо даўно вырашыў, што яна будзе апошняй... Апошняй...

Сабака, Караль, лашчыўся ля ейых ног, заглядаў у вочы, працягваў заціснуты ў зубах залаты ключык ад студні... Але ёй ужо расхацелася піць. Ёй зусім расхацелася піць, бо там, усярэдзіне, сцялася ў прадчуванні немінучай смерці яшчэ ненароджанае дзіця, якое мусіла прынесці ў гэты свет столькі радасці, пяшчоты, гармонію, лад, вечнасць...

А за вакном, з якога ў ясныя дні таксама відаць і воблака. І возера, і храм, ішоў дождж, а зямля ніяк не магла наталіць сваёй смагі, і вялі, сцякаючы мядовым водарам, кветкі. Сонечныя настуркі і аксаміткі...

— Алена, — Фаўн, без сарочкі і майкі, у адных кароткіх шортах, стаяў у глыбіні калідору. Яна прычыніла дзверы, узяла з зубоў у сабакі залаты ключык і, прыўзняўшы сукенку, пайшла яму насустрач. Залатыя сафьянавыя туфлікі так намоклі ад дажджу, што расклеіліся і разваліліся проста на нагах...

— Алена, ты, здаецца, хацела піць, — ціха сказаў Фаўн, і яна толькі цяпер, калі падыйшла, разгледзела ў паўзмроку, што ён трымае ў руках празрысты шкляны збан з вадою і шклянку...

— Не трэба, пайшлі да цябе, — зусім для сябе нечакана, лёгка вымавіла алена, — Сёння я буду кахаць цябе, усю ноч, да раніцы... Ты мусіш надаць мне сілы, каб забіць нашае дзіця...

3. Шэрыя здані

Нейкім цудам, Алена ўсё ж дабралася да свайго гарадка... А можа, проста спусцілася з той вежы, з той вежы, адкуль былі відаць воблака, возера. Храм. Яна ішла па знаёмай, з маленства да драбніц знаёмай вуліцы і не пазнавала яе. Гэтаю парою звычайна за кожным плотам ганарліва прыхарошваліся, пацягваліся, засыпаныя

бліскучымі, сакавітымі ягадамі, кучаравыя вішні. Цешыліся, нагледзецца не маглі на свае адшліфаваныя гранатавыя, рубінавыя каралі, дыядэмы, завушніцы, пярсцёнкі, у якія так любіла зазіраць сонца... Ды не, не каменне, жывыя салодкія кроў і плоць ягад утваралі гэтыя цудоўныя гірлянды. У кожнай вішаньцы — костачка. Колькі костачак—столькі мож авырасьці новых дрэўцаў, маладзенькіх вішаняк. Якія па вясне забелапеняцца квеценню, а потым, высмоктваючы з зямлі нябесную вільгаць, прагна ўбіраючы ў сябе сонечнае святло, выгадуюць новыя, сакавітыя, бліскучыя, сапраўды. Падобныя на каштоўныя камяні, жывыя ягады. Так было амаль штогод. А тут, раптам, алена не верыла сваім вачам... У садах замест вішань стаялі голыя шэрыя здані. Шкілеты, без лісця і ягад. І людзі за платамі, суседзі, якіх яна таксама не пазнавала, былі шэрыя і непрыветныя. Ды і яна, Алена, сама ішла па вуліцы ў нейкім брудным льняным халаце і стаптаных хатніх пантэфлях. Галава, цела часаліся. І зноў нясцерпна хацелася есці і піць...

Але што яна, што яе голад і смага, калі побач, следам за ёю ішлі ейныя дзеці, усе чацвёра, у заношаным, дзіравым адзенні, босыя і галодныя. Якім чынам яны ўсе, але ж без Фаўна, апынуліся ў гэтым гарадку? І дзе цяпер быў Фаўн? І хто такі быў Фаўн?

Яна адчыніла знаёмыя блакітныя веснічкі і насустрач ім кінуўся самбака, але не іхні, не бацькоў яе сабака, не Жук... Жук быў чорны. А гэты руды і брэша. Кідаецца на яе і на дзяцей... Выганяе? Дзверы хаты расчыніліся і адтуль выйшаў, ледзь ступаючы, хісткай, п’янаю хадою непрыгожы азызлы мужчына з вузенькімі чырвонымі вочкамі і шызым носам.

— Што нада?! — крыкнуў ён на яе... І Алена зразумела, што цяпер ён тут гаспадар. І ёй з дзецьмі болей няма куды пайсці, няма дзе падзецца...

І яна павяла дзяцей да рэчкі. Увесь бераг быў засыпаны белым гусіным пухам. Гусі важна хадзілі ўздоўж вады, плавалі, і не звярталі на іх ніякае ўвагі. І людзі, што падыходзілі да вады — кабета, якая паласкала ў рэчцы бялізну, хлопчык, што вудзіць рыбу, і гэты сівы мужчына на лодцы, — яны іх быццам зусім не заўважалі. Можа, яна, Алена, і дзеці сталі проста нябачнымі? Трэба было гукнуць кагосьці, папрасіць хоць якога прытулку, а яна, Алена, не ведала, як пачаць, ці тое даць ім “дзень добры!”, ці тое сказаць:”Здравствуйте!”... І да каго першага звярнуцца, да кабеты, што, папаласкаўшы, ужо збіралася несці кош з бялізнаю дамоў, ці да сівога мужчыны, які вылазіў з лодкі на бераг?

Вінцэсь, старэйшы яе сын, з’арыентаваўся раней за яе. Разам з Казімірам яны падбеглі да кабеты, і ўзяліся паднесці ёй кош. Тая, здзіўленая, моўчкі кіўнула.

Алена бачыла, як прасілі, малілі яны кабету даць ім хоць што-небудзь. Але тая не пусціла іх нават на двор. Яны, панурыя, усё адно засталіся чакаць. Кабета сапраўды вярнулася і перакінула ім праз плот дзве пустыя палатняныя торбачкі — жабраваць...

І ўжо з гэтымі торбачкамі цераз плячо. З працягнутымі выцягнутымі ручкамі, хлопчыкі падыйшлі да сівога мужчны, які прывязваў лодку. Той, непрыветна, сурова агледзеўшы іх, дастаў з пакета і паклаў кожнаму на далонь па кавалачку хлеба, потым, падумаўшы, яшчэ, проста з вядзерца, па жывому карасіку. Рыбкі біліся, не ўтрымаць, і Казімір такі выпусціў сваю. Яна з усяе сілы бухнула хвастом па гусіным пуху і саслізнула з берага...

Схаваўшыся ад людзей, яны елі, падзяліўшы на ўсіх. Сырую рыбіну з хлебам і запівалі ўсё, проста са жменек, рачною вадой...

Так было. І ніхто не мог дапамагчы ім, бо ў яе родным гарадку яе ніхто не ведаў і не пазнаваў. І яна нікога не ведала і не пазнавала. І замест такіх шчодрых на ягады вішань за платамі стаялі шэрыя здані.

Жабруючы, яны нейкім цудам дазналіся, што Фаўна арыштавалі. Іх замак разбураны, як разбураны храм, што стаяў на тым беразе возера. І ў той дзень, калі па загаду новага гарадскога начальніка бурылі храмы — касцёл і царкву, была страшная навальніца. І возера паднялося, заліло ўсё наўкола, а потым — літаральна за тыдзень, перасохла. І рыбу можна было лавіць рукамі. Людзі прыходзілі з кашамі, вёдрамі, бочкамі, цягалі, вазілі, хто колькі можа. І потым цэлы месяц, а хто і два, елі адну толькі рыбу.

Поделиться:
Популярные книги

Слезы Эйдена 1

Владимиров Денис
11. Глэрд
Фантастика:
боевая фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Слезы Эйдена 1

Личный аптекарь императора. Том 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 2

Цикл романов "Целитель". Компиляция. Книги 1-17

Большаков Валерий Петрович
Целитель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цикл романов Целитель. Компиляция. Книги 1-17

Гром Раскатного. Том 3

Володин Григорий Григорьевич
3. Штормовой Предел
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гром Раскатного. Том 3

Бастард Императора. Том 10

Орлов Андрей Юрьевич
10. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 10

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Князь Андер Арес 5

Грехов Тимофей
5. Андер Арес
Фантастика:
историческое фэнтези
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 5

Последний Паладин. Том 12

Саваровский Роман
12. Путь Паладина
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 12

Гримуар темного лорда II

Грехов Тимофей
2. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда II

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Володин Григорий Григорьевич
30. История Телепата
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник