Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

А калі прывёў яе знаёміцца са сваімі бацькамі, будучая свякроў, жанчына з сапраўды каралеўскаю паставай, адвяла яе ўбок і, уздыхнуўшы, папярэдзіла:

— Мушу цябе перасцерагчы, што і бацька Юркаў гуляў, і Юрка, думаю, таксама будзе гуляць. Так што, глядзі...

— Я кахаю яго...—зачырванелася яна ў адказ і свякроў, махнуўшы рукою, заплакала.

Філфак яна скончыла, але папрацаваць у школе так і не паспела. У іх нарадзілася дачушка, потым сын. Юрка кінуў завод, пайшоў працаваць на фірму. Ім абодвум цяпер было не да танцаў. На сценах, дзецям на памяць, застылі ў рамачках дыпломы, фотаздымкі, на якіх Юрка быў стройным, падцягнутым, з аксамітным гальштукам-матыльком, а яна, Каця, ну проста сняжынка, бязважкая парушынка ў бялюткай празрыстай сукенцы.

Сёння

яна сядзела перад адным з гэтых фотаздымкаў і не магла стрымаць слёз. Учора яны з Юркам хадзілі ў госці. І, як заўжды, нехта расказваў анекдоты, нехта спяваў пад гітару. А яна, з нейкім прыхаваным, стоеным пачуццём годнасці, чакала свайго. Іх з Юркам часу. Усе перайшлі ў залу, уключылі музыку... Цяпер Бі-джайв, вальс, і, вядома ж, танга, іх з Юркам, аўтарскае танга. Ён, моцны, упэўнены, то ўладарна набліжаў яе да сябе, то аддаляў, і яна, строга, ганарліва паварочвала, ускідвала галоўку, потым выгіналася, аддавалася яму і музыцы, раставала ў гэтай палкай, жорсткай мелодыі. Ім аплпдзіравалі, крычалі “брава!” і нават падарылі самыя прыгожыя белыя ружы... А потым яны, як у маладосці, да раніцы гулялі па начным, заліхтараным горадзе...

А цяпер вось дзеці ў школе (другая змена), а Юрка, якога яна сёння чакала як ніколі, пазваніў з фірмы, па голасе чуваць — зноў п’яны. І сказаў, што начаваць не прыйдзе — справы. І каму цяпер патрэбныя яе дранікі са шкваркамі...

І прысніўся ёй сон... Быццам старэнькі Швец запрашае яе, Кацю на вальс. І ягоная маалдзенькая козачка-жонка, сядзіць, нага на нагу, п’е каву і глядзіць на іх, не, не з рэўнасцю, з захапленнем. А яна ўжо не танцуе, яна ўзлятае, ляціць у светлую бездань... Кажуць. Нябожчыка сніць да перамены надвор’я, а можа і да перамены лёсу.

Схадзіла на могілкі, паклала Швецу на магілу ружы і вырашыла, што пойдзе ў школу, у тую самую школу, дзе вучацца ейныя дзеці, весці гурток. А можа і студыю бальных танцаў. Дачка з сынам, праўда, сказалі, што спачатку паглядзяць і запішуцца толькі, калі ўбачаць, як танцуюць іншыя. Але дзяцей сабралася шмат, цэлых тры групы, дзяўчат, вядома ж, больш не ўдвая, але прыходзілі і хлопчыкі...

Такім чынам, яна нарэшце з Каці ператварылася ў Кацярыну Аляксееўну, і цяпер у яе не было часу плакаць і шкадаваць сябе. Яна сама вярнула сабе музыку, вярнула жыццё. Працавала з ісімі — тоненькімі і спраўненькімі, высокімі і зусім каратышкамі, з музычнымі, пластычнымі і тымі, каму, як кажуць, “мядзьведзь на вуха ступіў”... Для ўсіх і кожнага знаходзіла яна добрыя словы, усіх падбадзёрвала і натхняла, і сама разам з дзецьмі зноў і зноў раставала ў музыцы. У іх ужо была свая зала з люстэркамі н аўсю сцяну, ім пашылі цудоўныя касцюмы — хлопчыкам са строгімі чорнымі камізэлькамі і аксамітнымі гальштукамі-матылькамі, дзяўчатам — як, прынцэсам, сукенкі з бліскаўкамі, на ўсе колеры вясёлкі. Яны вывучылі і вальс, і танга, і вясёлую полечку... Раз, два, тры... Раз, два. Тры... І дзе ёй, такой прыгожай, такой узнёслай, у той самай, сваёй любімай белапеннай сукенцы і лёгкіх туфліках, было заўважыць маленькую дзяўчынку, якая дзень пры дні, і вечар пры вечары, усе заняткі, бы зачараваная, прастойвала ля шкляных дзвярэй танцавальнае залы...

Дзяўчынку звалі юлька. Яна не магла запісацца на танцы. Яна была вызвалена тават ад фізкультуры, бо на правай ножцы ў яе быў нзвычайны, артапедычны чаравічак. І ніхто, нават ейная мама не ведала пра тое, куды яна

Знікае па вечарах, панядзелак і чацвер — з пяці да шасці, аўторак-пятніца — з трох да чатырох, субота — з дзвюх да трох... Гэта был аейная таямніца, ейная мара, светлы сон... А Кацярына аляксееўна ўяўлялася ёй добраю феяй, якая, калі захоча, можа. як у казцы, зняць з яе, Юлькі, страшнае закляцце, можа вызваліць яе з гэтага брыдкага, рыпучага чаравіка і можа нават, можа нават... навучыць танцаваць...

— А чаму ты не заходзіш у залу? — чароўная Фея паклала ёй на плячо сваю лёгкую руку, агарнула яе сваім крылом.

Юлька сумелася, яна не заўважыла, як Кацярына Аляксееўна выйшла праз другія дзверы і вось убачыла, што яна падглядае.

— Ты хочаш танцаваць? — цяпер Фея прысела

перад ёю і зазірнула проста ў вочы.

— Хачу, ледзь выціснула з сябе Юлька. І потым, пакуль Кацярына Аляксееўна вяла яе па зале, уся сціналася ад гучнага, брэдкага рэха. Ёй здавалася, што ўсе дзеці. Усе-усе чуюць, як рыпіць ейны чаравік.

І здарыўся цуд. Кацярына Аляксееўна навучыла танцаваць яе і вальс, і полечку, і нават танга. Ды што там, яна нават ставіла яе, Юльку, у прыклад іншым, бо ніхто так, як яна не ўмеў трымаць спінку. Ніхто так. Як яна, з першага разу, не запамінаў самыя складаныя рухі... І ніхто падчас танца не ўмеў тоак хораша, светла ўсміхацца.

Кацярына Аляксееўна навучыла Юльку танцаваць, яна выбрала ёй дл явыступлення самую прыгожую, такую самую, як у яе самой, белапеннцю сукенку, яна дапамагла пафарбаваць Юлькіны чаарвічкі ў белы колер, але... Так і не ўгаварыла нікога з хлопчыкаў стацьз ёй у пару. “З кім хочаце стаўце, толькі не з “калекай”! (гэтую жорсткую мянушку, кацярына аляксееўна была ў гэтым упэўнена, Юльцы далі н едзеці, а іхнія бацькі, і менавіта бацькоў, якія павінны былі прыйсці на канцэрт, больш за ўсё саромеліся хлапчукі).

Навагодняе свята набліжалася, мамы падганялі дзяўчатам сукенкі, Кацярына Аляксееўна ўгаворвала прыйсці на канцэрт нетолькі дачку і сына, але нават Юрку. Але тое свята не было б святам, каб літаральна з анекалькі дзён да яго яна не прыдумала, яна не знайшла партнёра для Юлькі.

— А цяпер выступіць наша самая лепшая, самая цудоўная пара — Юлія Ліпай і Юлій Высоцкі. Яны выканаюць “Жартоўнае танга”.

Юлька была ў белых чаравічках і такой самай, як у Кацярыны Аляксееўны, падобнай на снежную завею, на лёгкі туман, сукенцы. А невядомы нікому Юлій — у клятчастай кепцы і пінжаку з ружай у пятліцы. Ён вёў Юльку па сцэне, і то весела падміргваў ёй, то захоплена ўсміхаўся, то падаў перад ёй на калена. А ў канцы, калі ён крутнуў яе, а яна лёгка выгнулася на ягонай руцэ, на сцэну выйшлі ўсе хлопчыкі і дзяўчаты і пачалі пляскаць у такт з музыкай. А Юлій і Юлька ўжо н абіс паказвалі ўсё новыя і новыя па. Зала ніяк не магла ўтаймавацца. “Брава!” “Біс!”. Урэшце рэшт Юлька зрабіла рэверанс і расплакалася. А Юлій сцягнуў з галавы кепку і даўгія, такія, як у .Юлькі, толькі не бялявыя. А чорныя валасы рассыпаліся па ... дзявочых плячах. Толькі цяпер усе пазналі першую школьную прыгажуню Юлію Высоцкую. Яна весел ападміргнула і абняла Юльку, якая ўпершыню за ўсё сваё жыццё адчула сябе сапраўды шчаслівай. А Кацярына Аляксееўна зноў, як тады, першы раз, прысела перад ёю і, зазірнуўшы ў вочы. Аддала ўсе свае ружы... І Юлька нарэшце ўсміхнулася. Скрозь слёзы ўсміхнулася. Кацярына аляксееўна, якая ўсё яшчэ сядзела перад ёю, убачыла, блізка-блізка ўбачыла гэтую яе, можа. самую дарагую на гэтым свяце ўсмешку, што апякала, раніла і прасвятляла душу...

Цяпер быў сэнс жыць. Быў сэнс працаваць. Яна ведала, што будуць яшчэ вечары, будуць ночы, калі Юрка пазвоніць і скажа, што не прыйдзе начаваць. І не толькі ён, але і дзеці будуць жорсткімі з ёю, будуць грубіць, можа. нават абражаць. І настаўніцы можа не ўсе зразумеюць, будуць зайздросціць яе поспехам, поспехам яе выхаванцаў. Будзе ўсяго. Але ў самыя горкія, роспачныя хвіліны. І цяпер яна гэта пэўна ведае, яе ўратуе ўспамін пра жартоўнае танга, якое дзяўчаты два раз ыпаўтарылі н абіс, і, галоўнае, восьгэтая балесная, светлая ўсмешка маленькай пакутніцы, маленькай змагаркі, маленькай гераіні Юлькі. Жанчыны шмат могуць у гэтым свеце. Ян ымусяць несці дабрыню і прыгажосць, н езважаючы ні на што. Яны мусяць жыць у рытме танга.

ТАНЕЦ ДАЖДЖУ

Сплін

Колькі сябе памятаў, ён ва ўсім чуй музыку. І яна, гэатя музыка, нейкім дзіўным чынам перацякала ў яго, пакутліва і соладка сціскаа душу і зноў прасілася на волю...

Вось неадольнаю павоьнаю плынню, ледзь улоўнымі глухімі акордамі апаноўвае, усё наўкола апаноўвае пераднавальнічная задуха. І гром разрывае яе глыбокім, містычным рэхам. І светлыя кроплі спяшаюцца, вышай, вышай, адна за адною, па прыступках...

Поделиться:
Популярные книги

Слово мастера

Лисина Александра
11. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Слово мастера

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Володин Григорий Григорьевич
30. История Телепата
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Валькирия

Семёнова Мария Васильевна
Фантастика:
фэнтези
9.49
рейтинг книги
Валькирия

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Черный Маг Императора 17

Герда Александр
17. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 17

Князь Андер Арес 2

Грехов Тимофей
2. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 2

Паразиты

дю Морье Дафна
Проза:
современная проза
6.20
рейтинг книги
Паразиты

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Справочник логопеда

Коллектив авторов
Научно-образовательная:
медицина
6.25
рейтинг книги
Справочник логопеда

Оружейникъ

Кулаков Алексей Иванович
2. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Оружейникъ