Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

— Дык, значыць, вы філосаф... — яна цешылася, як дзіця, — Дзіўна, у кожным жа горадзе ёсць свае філосафы, а вось ніколі іх нідзе не сустракала. Вы першы.

— І я ўпершыню сяджу вось так, у кавярні, з цыркавою артысткай, — алесь спрабаваў, прагнуў патрапіць з ёю ў тон, — А як вам наш горад?

— О! Ваш горад — магічны крышталь. Моцны, трывалы. Толькі, калі хочаш, каб ён ажыў, заімгліўся безліччу рознакаляровых агеньчыкаў, каб ён узрушыў цябе, трэба палюбіць яго ўвечары, уночы, вось у такі раптоўны, як сёння, лютаўскі дождж... Ну, гэта я пачынаю гаварыць усякае глупства... Вам. Пэўна,

са мною зусім не цікава...

— Не-не, што вы, я таксама вельмі люблю восьтакі раптоўны, нечаканы зімовы дождж... Ведаеце. Ён неяк разнявольвае, прымушае забыцца на ўсе нягоды, ён быццам вяртае ў дзяцінства. Робіць шчаслівым... Сам не заўважыўшы як, Алесь пачаў гаварыць пра самае патаемнае, пра тое. Што не тое што казаць, пісаць не адважваўся.

— Каб адчуваць сябе шчаслівым, трэба заўжды памятаць, што твая няўдача для кагосьці можа стацца адзіным раптоўным шанцам...—сказала яна. — І цешыцца разам з тым, можа. вечным для цябе незнаёмцам.

— Як гэта? Я не зусім вас разумею...

— Ну вось сёння... Гэтае ліловае кола. Тое, што яно сарвалася — для мяне катастрофа... Як кажуць — першы званок. І мяне наўрад ці калі яшчэ запросяць у ваш горад. І ў нашым цырку мне хутчэй за ўсё вось-вось прапануюць вучыць маладых. А для вас з гэтага ліловага кола, як і з гэтага наяве даволі брыдкага, недарэчнага зімою дажджу сёння пачаўся чароўны вечар. Ці не так?

— Так... са мною там, у цырку. Адбылося нешта дзіўнае. Мне здалося, што я рашыўся прайсці па гужу. І нават зайшоў у клетку да тыграў. Ды што там, я паклаў сваю галаву ў пашчу. У пашчу тыгра ці тыгрыцы...

— Тыгра, тыгра... Дрэсіроўшчыкі звычайна працуюць толькіз аднаполымі драпежнікамі. Хіба ж тыгрыца дазволіла б, каб на яе вачах так прыніжалі. Так знушчаліся з ейнага абаронцы? Пасля арэны звяроў не бяруць нават узвярынец. Яны не ўмеюць размнажацца. Нават сланы практычна страчваюць свой галоўны інстынкт. А яшчэ ўлічыце, іх перад кожным выступленнем і пасля падпойваюць. Каб зняць напружанне і агрэсіўнасць.

— Чым?

— Гарэлкаю. Сланам па бутэльцы. Тыграм крыху меней.

— Што ж, людзей таксама, пэўна, будзе вельмі лёгка дрэсіраваць, калі разбурыць іхнія сем’і ды падпаіць.

— Што і даводзіць уся нашая гісторыя. Толькі ў людзей, у адрозненне ад звяроў, ёсць душа. А яна пераадольвае ўсё. І прастору. І час. І не паддаецца ніякайдрэсуры. Рабы, пэўна, усё ж па-свойму могуць быць шчаслівымі, а тыраны — ніколі. Тыраны не толькі чужыя душы, але і сваю засмечваюць страхам і нянавісцю, пазбаўляюць крылаў. А хіба можа чалавек з бяскрылаю душою быць шчаслівым, тварыць свой лёс, радавацца не толькі сваім. Але і чужым удачам? Немагчыма ўсіх і ўсё падначаліць сабе, прымусіць жыць па адзіных правілах. Вунь, нават кола сёння ў мяне сарвалася. Што ж казаць пра звяроў ці тым больш людзей.

— Але ж сям’я — гэта таксама дрэсура...

— Ды што вы... Што вы... Сям’я — гэта дождж, гэта снег, гэта, калі хочаце, той самы магічны крышталь, ці паветраны шарык... іх немагчыма ўтрымаць, імі можна толькі цешыцца. А тыраны... яны заўжды зашпіленыя на ўсе гузікі. Таму ў іх і не бывае шчаслівых сем’яў.

— Мне так шмат хочацца вам сказаць...

— А я, на жаль, ужо дапіла свой бальзам. Я спяшаюся. Даруйце...

і дзякуй вам за тое, што злавілі і прынеслі маё самае любімае, ліловае кола... І не трэба мяне праводзіць. Я ж так. А вам яшчэ апранацца...

Алесь усё ж давёў яе да службовага ўвахода, і нават схіліўся, пацалаваў. Паціснуў ейную вытанчаную лёгкую руку... І толькі на парозе кавярні адчуў, што змок, змерз, што яго ўсяго працінаюць дрыжыкі... а на століку — пустая празрыстая чарачка і яшчэ адна — ягоная, з аксамітнаю кропляй бальзаму... Трэба было бегчы. Куды? У цырк? На вакзал?.. Трэба было ўзяць у яе адрас, ці хаця б тэлефон... але дл ягэтага ён мусіў трымаць у руцэ тое бліскучае ліловае кола ці хаця б паветраны шарык...

ТАНГА ДЛЯ ЮЛЬКІ

Святло пераадолення

Адны па жыцці маршыруюць, другія вальсіруюць, трэція — скачуць полечкай. Кацю, цяпер ужо Кацярыну Аляксееўну, і з гадамі яна адчувала гэта ўсё вастрэй і вастрэй, лёс вёў па жыцці ў рытме танга, танца, які кожным рухам даводзіць, што барацьба можа быць насалодаю і святлом. Усё акрэслена, усё вызанчаан. І рэзкі паварот, і імклівыя крокі, строгія, імклівыя крокі, і нават гэты бляск у вачах, гэты пагляд, гэтая ўсмешка... Усё было вызначана яшчэ тады...

На конкурсе ў раённым Доме культуры яны, яшчэ дзесяцікласнікі разам з першым яе партнёрам — канапатым веселуном і вялікім блытанікам Генікам, атрымалі самыя высокія балы менавіта за танга. І разам з кіраўніцаю гуртка бальнага танца, якую ўсе чамусьці звалі Жужаліцай, паехалі на электрычцы ў Мінск, ан абласны, а праз месяц і на рэспубліканскі конкурс. На рэспубліканскім узангародзілі адну яе, Кацю і прапанавалі, сам старшыня журы, сам маэстра Швец прапанаваў ёй тры разы на тыдзень прыязджаць да яго на заняткі ў адну са сталічных студый. І нават патнёра ёй паказалі — высокага, чарнявага і, як ёй адразу падалося, ганарыстага Юрку. Швец шапнуў ёй: “Танцуе, як бог!” А яна зачырванелася, збегла. Генік з Жужаліцай самі забіралі яе касцюм і ўсю дарогу потым яе супакойвалі. А яна плакала, залівалася слязьмі ад крыўды за Геніка. З ім бы яна ездзіла, хоць і да Швеца, а адна... Жужаліца спрабавала пераканаць яе, казала. Што з Кацінымі дадзенымі трэба займацца толькі ў маэстра. Генік толькі ўздыхаў.

Потым Генік пайшоў у армію, Каця паступіла на філфак і паколькі жыць без танцаў ужо не магла, прыйшла ў студыю да маэстра Швеца. І Швец, жвавы, падцягнуты лысаваты дзядок, у якога, пагаворвалі, была зусім юная, дзевятнацацігадовая жоначка, павальсіраваўшы з Кацяй, адразу яе ўспомніў і зноў падвёў да чарнявага Юркі. Гэтым разам Юрка ўсміхаўся. Добразычліва, і нават ласкава. І маэстра ўключыў ім танга. І гэта было першае ў Каціным жыцці сапраўднае танга. Ніхто ніколі так не вёў яе. І яна толькі тады ўпершыню зразумела, чаму танцорам перад конкурсам жадаюць “лёгкага паркету”, яна ўласнымі абцасікамі адчула, што занчыць “лёгкі паркет”, і... закахалася ў Юрку, у ягоныя задумлівыя, блакітныя вочы, густы, зачасаны наверх чуб, у ягоныя моцныя. Умелыя рукі... І ён з тою самаю адкрытаю, крыху паблажлівай усмешкай прыняў яе ўзнёслае, трапяткое “кахаю”...

Поделиться:
Популярные книги

Слово мастера

Лисина Александра
11. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Слово мастера

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Володин Григорий Григорьевич
30. История Телепата
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Валькирия

Семёнова Мария Васильевна
Фантастика:
фэнтези
9.49
рейтинг книги
Валькирия

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Черный Маг Императора 17

Герда Александр
17. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 17

Князь Андер Арес 2

Грехов Тимофей
2. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 2

Паразиты

дю Морье Дафна
Проза:
современная проза
6.20
рейтинг книги
Паразиты

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Справочник логопеда

Коллектив авторов
Научно-образовательная:
медицина
6.25
рейтинг книги
Справочник логопеда

Оружейникъ

Кулаков Алексей Иванович
2. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Оружейникъ