Сакрамэнта
Шрифт:
— Яго арыштавалі?
— Не. Яго больш няма...
— А фатограф?
— Фатограф, н ажаль, паспеў уцячы...
— Ну, а як твая мама? Гэта ж, эўна, усё яна? І праверыла, і...
— Падпаліла. Яна... цыгарэтаю падпаліла той дом... І яе таксама больш няма...
— Як?!
Але на тым канцы провада раптоўна дзынкнуў шкляны званочак і завісла глухое маўчанне... Потым зноў званочак і гудкі...
Далей усё было, як уцудоўна адзнятым галівудаўскім фільме. Хэпі энд. Забег Лёшка. Зноў вясёлы і бесклапотны. І ягоная мама папрасіла пабыць з ім, пакуль ян азбега еда краўчыхі.
— Вы ўяўляеце, учор апрачнуўся і сам саскочыў з ложка, паеў і пачаў прасіцца дадому. Дактары ў поўным транце! — свяцілася радасцю мая суседка. — Ды каб жа адзін ён! Уяўляеш, там у суседняй палаце дзяўчынка ляжала, якая раптоўн астраціла зрок,
Я не стала нічога казаць суседцы. Ды й цяпер, праз столькі часу рашылася напісаць усё гэта, бо... а раптам, крый Божа, з кім-небудзь здарыцца тое самае... Бо цяпер сама, гуляючы па парку ўжо са сваімі дзецьмі, заўжды насцярожана абмінаю лагодна-усмешлівых замежных турыстаў, якія спяшаюцца сфатаграфаваць нашых малых, ніколі не пакідаючы фотаздымкаў.
Настрой
“Ліловае кола—сімвал няўдачы, срэбнае кола — сімвал дажджу...” — гэтая амаль што формула рэхам пульсавала ў кожным ягоным кроку. І гэта для яго, філосафа Алеся Коршака, бфло нязвыклым і рызыкоўным. Як нязвыклым і рызыкоўным быў і гэты лютаўскі дождж. І гэты, асветлены рознакаляровымі лямпачкамі слізкі мост па-над яшчждзе-нідзе сцятаю лёдам сцюдзёнаю безданню.
Дождж быў цёплы, з туманам, якраз такі. Які Алесь любіў. Выскачыўшы з аўтобуса, ён нават не стаў накідвацьна галаву капюшон, толькі рукі зануў глыбей у кішэні курткі. У дождж заўжды лепш думаецца, а яшчэ дождж разнявольвае і як бы адасабляе ад нуднае будзённасці, змывае з твару залішнюю сур’ёзнасць, клопатнасць і, можа. нават зморшчынкі, вяртае ў маленства, калі для яго, Алеся, як і для ўсіх ягоных сяброў, дождж без парасона быў самым жаданым госцем. Ён тады меней ведаў, але, здаецца, больш адчуваў. І былі цэлымі, былі пры ім усе ягоныя цацкі, і белы Мішка з бліскучымі вачыма, і вялізны драўляны грузавік кубікамі, які потым, калі пераязджалі на новую кватэру, бацькі на ягоных вачах спалілі. Нельга. Ніколі нельга выкідаць, тым больш паліць дзіцячыя цацкі. З імі разам беззваротна знікаюць усе дзіцячыя фантазіі, а значыць і прага тварыць, прага жыць, бо што ёсць жыццё без творчасці? Веды робяць людзей больш прагматычнымі і ... жорсткімі. Веды яшчэ не ёсць мудрасць. Той, хто, як яму здаецца, ведае больш за іншых, насуперак запавету старажытных, пасяляе ў чалавечых душах не надзею, а страх. І менавіта страх—найкарацейшы шлях у рабства. Грамадства, якое плодзіць рабоў — нараджае тыранаў. Бо менавіта з прыніжаных, абдзеленых чымсьці, запалоханых атрымліваюцца самыя жахлівыя дыктатары — тыраны.
На афішы каля цырка ашчэрыўся тыгр, н аспіне якога — лёгкая тоненькая дзяўчынка ў срэбным купальніку круціла бліскучае ліловае кола. І для самога сябе нечакана Алесь коршак купіў у першага ж, хто яму прапанаваў, білет і пайшоў у цырк.
Гэты раптоўны цёплы лютаўскі дождж, пэўна, напраўду вызваліў яго ад цяжару гадоў. Маленства, якое незыходна жыве ў нашай душы, мае чароўную сілу зусім нечакана — ад нейкае нязначнае драбніцы, ад нейкае мелодыі, спалучэння фарбаў, рознакаляровага святла, ці нават паху — пашырацца з ледзь заўважнае пулльсуючай кропкі да памераў сферы, надзімацца, як паветраны шарык, і адасабляць ад сённяшняй безнадзейнасці. вось чаму нельга выкідаць дзіцячыя цацкі. Вось дзеля чаго варта хадзіць у цырк.
Звыклы цыркавы пах — пілавінне, коні — смурод стайні ператвараецца ў чароўны водар, аўру шчасця, і ты ўвесь у чаканні цудаў, у чаканні не будзённага, фантастычнага жыцця.
У бадзёрым цыркавым маршы ёсць незыходная туга, ёсць горыч, але ёсць і ўпартае дзіцячае жаданне пераадолець, перамагчы самога сябе, свае ўласныя страх і недасканаласць, і ёсць неадольане парыванне здзейсніць самую недасяжную сваю мару... Па-над стракатым парадам-але, і аздобленымі мелодыяй “шолам-алейхем” кульбітамі гімнастаў, па-над “калінкаю-малінкаю” велажанглёраў і таннымі жартамі размаляваных рыжых клоўнаў алесь Коршак напружан ачакаў чагосьці... Па-над дрэсіраванымі пудзелямі і малпаю на поні, па-над паслухмянымі дзікабразамі і белымі мышкамі — па коле, па коле, па-над індыйскаю багіняй, якая ў шматколерным змроку. У шматфарбных пялёстках святла круціць адно, два, дзесяць бліскучых кругоў... І ейнае бездакорнае смуглявае цела, і роўнае
Чырвонае аранжавае, жоўтае, зялёнае, блакітане, сіняе. Ліловае... кола сарвалася і няўлоўнае, нейкім цудам апынулася ў ягоанй руцэ. Усе апладзіравалі. Думалі, так і трэба. Думалі, што і ён цыркач. А можа, гэта праўда? Вось ён, зусім блізка, нацягнуты надарэнаю пругкі, безнадзейн атанюткі гуж... І ён, Алесь, прыўздымаецца, адзін скачок, адзін лёгкі пералёт — і ён на пляцоўцы, ён на гужы, і замест ліловага кола ў ягоных руках доўгі шэст. Не, цяпер ужо позна. Ён ідзе без страхоўкі. І адчувае вастрыню гужа і кожную, налітую сілай, напружана сцятую мышцу. Крок, яшчэ крок... Насустрач чароўнай смуглявай багіні ў бліскучым ліовым купальніку. Яна сама ступае яму насустрач. І яна ідзе без страхоўкі. І гэта зусім небяспечна, але ён не можа пра гэта думаць, як не можа, не павінен глядзець уніз, саступаць... А яна не пайшла, яна ўзляцела і стала яму на плечы. Ап! Якім лёгкім быў цяжар, гэтыя ліловыя крылы. Вось і пляцоўка. Ён дайшоў. Ён пераадолеў старх вышыні...
Але там, унізе, ужо не арэна — клетка. І вакол яе з брандсбойтамі напагатове стаяць моцныя хлопцы. Яны з багіняй мусяць спусціцца ў клетку, па якой у нямой лютасці ходзяць, пырскаюць слінаю тыгры. Ап! І ліловая багіня кідае яму элегантны бізун... Ап! І ўжо тыгры адзін за адным ідуць, як толькі што ён, па гужы, па тоненькай дошцы. Аксамітная поўсць і налітыя крывёю вочы... што чакаць ад іх у наступнае імгненне? А гэтая ўпартая смуглявая дзяўчынка прымушае скакаць іх праз вогненнае кола, стаяць на задніх лапах і нават падпяваць... Але класці галаву ў пашчу будзе ён, мужчына. І зноў ён адчувае, як наліваюцца сілаю, напружваюцца ўсе да адзінай ягоныя мышцы, і шалёная думка прыходзіць у галаву: “І чаго ж яны такія паслухмяныя?! Чаму дазваляюць нам, слабейшым, знушчацца з сябе?!” ... Ап! Бо мы, бо я магу пераадолець страх, магу пераадолець сябе самога...
Натэла Вісліцкая... Натэла Вісліцкая... Алесь Коршак ужо апрануты, у куртцы пайшоў шукаць яе са службовага ўвахода. Можна было, вядома, аддаць гэтае бліскучае ліловае кола каму-небудзь з рабочыцх. І ён, пэўна ж, менавіта так і зрабіў бы раней, але сёння нешта адбылося з ім. Ён адчуваў сябе ізноў маладым і дзёрзкім, і ён нёс у сабе гэтае нязвыклае прыемнае пачуццё. Як паветраны шарык. Каб жа толькі н елопнуў, не выслізнуў з рук... Толькі перадаць, толькі падарыць...
Арэна, зняможаная, засынала, а тут ліслівы ўдаў усё яшчэ ласціўся да змакрэлага факіра, акрабаты хадзілі ў трыко з бліскаўкамі. І клоўны не спяшаліся змываць грым, так і шлёпалі ў сваіх смешных даўганосых чаравіках. Натэла Вісліцкая, ужо ў строгай чорнай з белымі адваротамі сукенцы і чорным капялюшыку сядзела перад люстэркам у расчыненай грымёцы. Яна зашпіляла на шыі жамчужнае калье і сстрэла алеся коршака мяккаю ўсмешкай здзіўлення.
— Вашае кола... я прынёс вам вашае кола, — алесь ледзь не выпусціў з рук паветраны шарык удачы. Але не, утрымаўся, толькі павёў плячыма, і адчуў, што шчокі залівае чырвань.
— Дзякуй. А я ўжо з ім развіталася, - яна імкліва ўстала і плаўна, адзіным рухам перакруціла, спусціла яго з ускінутых рук на падлогу, пераступіла, яшчэ раз пакланілася, зрабіла кніксэн і таксама мякка ўсміхнулася.
— Можа быць, я вас правяду?— у нейкай чароўнай эйфарыі выдыхнуў Алесь.
— Гэта было б цудоўна. Але... Але праз... — яна імкліва зірнула на гадзіннік. — Праз паўтары гадзіны мы ад’язджаем. І я не хацела б адступаць ад сваёй завядзёнкі. У кожным горадзе ў мяне свая традыцыя. Тут, у вас, я штовечар хаджу ў кавярню, тую, што цераз дарогу, і выпіваю кубачак кавы і кроплю бальзаму. Кроплю вашага беларускага бальзаму. Хочаце, пойдзем са мною.
І яна ў гэтай сваёй шчыльнай, у абцяжку, з белым каўнерам сукенцы і элегантным капялюшыку. І бліскучых сярэбраных туфліках выбегла з ім у дождж і адмовілася, так, што немагчыма было ўпрошваць, ад ягонае курткі з капюшонам.
У паўзмроку кавярні ён, як і яна, піў гаркавую каву і аксамітны бальзам... Яна была ўзбуджаная, шмат гаварыла, а ён... У яго было такое пачуццё, быццам і сюды ў кавярню ён прыйшоў з тым недарэчным ліловым колам ці паветраным шарыкам, які, калі не ўтрымаеш, можа выслизнуць з рук, можа лопнуць... Не, не толькі гэта... Толькі не гэта...