Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дрыгва

Колас Якуб

Шрифт:

Гэты сейбіт — таварыш Нявідны, той самы Нявідны, чыё прозвішча, ды і сам ён так здзівілі дзеда Талаша. У Нявіднага за пазухаю даволі ёмкі пакет. У пакеце зложаны адозвы да сялянства акупаванага Палесся, інструкцыі для падпольных бальшавіцкіх арганізацый, гэтых патаемных крыніц для жыўлення ідэй класавага змагання і апоры Саветаў на месцах. У гэтым жа пакеце ёсць шмат матэрыялаў, напісаных рукою класавага ворага і накіраваных супраць бальшавікоў. Тут жа ляжыць і адозва акупацыйнай польскай улады да абшарнікаў, каб яны варочаліся і займалі свае "законныя" маёнткі і сядзібы, а сяляне каб вярнулі ім

розны набытак, забраны імі ў часе рэвалюцыі і ўлады Саветаў. Нявідны акуратна збірае ўсе гэтыя матэрыялы: на гэтых матэрыялах ён вядзе агітацыю супраць акупантаў і раскрывае іх сапраўднае нутро. Рызыкуючы сваёй галавою, пераходзіць ён з месца на месца, арганізуе новыя ячэйкі, падтрымлівае, дапамагае ўжо арганізаваным. Цяпер ён ідзе ў вёску Паставы. Гэта другі яго паход сюды. Быў ён там з месяц назад, калі вёска Паставы была яшчэ ў руках чырвоных. Былі ў яго там сувязі і знаёмствы. Нявіднага цікавіць, што сталася з ячэйкай, якую залажыў ён у Паставах і аб, якой не мае цяпер ніякіх вестак. Яму трэба дазнацца, як жыве, чым жыве і ці жыве яна наогул.

Самая прыкрая рэч, калі чалавек знаходзіцца ў стане поўнага няведання. Што ведае Нявідны аб вёсцы Паставы? Нічога. Ведае толькі, што яна знаходзіцца пад палякамі, што ў Паставах, як і ў кожнай занятай палякамі вёсцы, ёсць іх шпіёны і агенты, што час ад часу паяўляюцца там польскія раз'езды і наезды. Вось чаму Нявідны ідзе асцярожна. Ён ведае, як зорка сочаць жандары, паліцыя і польская контрразведка за такімі небяспечнымі людзьмі, як ён. Ведае, што чакае яго, калі ён пападзецца ў іх рукі. Шкада не толькі волі, жыцця, а шкада і правалу той работы, якую даручыла яму партыя.

Перш чым увайсці ў вёску, ён стаіўся ў лазовых кустах каля замёрзлай рэчкі і стаў прыглядацца і слухаць. У вёсцы было ціха і бязлюдна. Нявідны стаяў і цярпліва лавіў зручны момант, каб выйсці з свае засады. Але момант гэты не налучаўся.

I раптам дзесь збоку на рэчцы пачуліся дзяціныя галасы. За кудамі аголеных кустоў мітусіліся хлапчукі школьнага ўзросту. Было іх пяцёра. Яны працерлі нагамі вузенькія доўгія сцежкі на лёдзе і коўзаліся, хто на дзервяных чурбаках, прыладзіўшы іх да лапця, а хто проста з разгону на сваіх нагах, абутых у самыя прымітыўныя лапці. Адзетыя яны былі ў старыя латаныя суконныя халацікі, падпяразаныя даматканымі каляровымі паясамі. На нагах смешна варушыліся радняныя нагавіцы. З-пад расхлістаных халацікаў віднеліся голыя грудзіны. Шапкі на іх былі самыя разнастайныя, непамерна вялікія, зімовыя ці проста летнія. Але хлопцам было весела. Яны громка перакідаліся словамі, часамі лаяліся і звонка рагаталі.

Нявідны адчуў нейкую радасць, калі да яго слыху данёсся гэты шчэбет дзіцячых галасоў, а іх постаці паказаліся перад яго вачыма. Каб не спалохаць іх, ён асцярожна выйшаў з кустоў і памаленьку падаўся ў іх бок, бесклапотна высвістваючы нейкі матыўчык вясёлай песні. Хлапчукі раптам навастрыліся і змоўклі.

— Гуляйце, хлопчыкі, гуляйце! Не бойцеся!

— Мы не баімося! — храбра адказаў адзін з іх.

Нявідны падышоў бліжэй. Хлопцы ўсё ж не зусім верылі яму і пазіралі спасцярожліва, прыпыніўшы свае забаўкі.

— А чаму вы, хлопцы, у школу не ходзіце, а коўзаецеся?

— Настаўніка няма! — дружна адказалі хлопцы.

Нявідны відавочна

затрывожыўся.

— А дзе ж ваш настаўнік?

— Палякі забралі.

— Арыштавалі?

— Эге ж! — пачуліся іх галасы.

Нявідны сумеўся. Весць гэта яго моцна ўразіла.

— А калі яго арыштавалі?

— Учора.

Настала кароткае маўчанне. Тая акалічнасць, што гэты незнаёмы чалавек цікавіцца настаўнікам, хіліла дзяцей да Нявіднага.

— А скажыце, — парушыў ён маўчанне, — Нічыпар Барэйка дома ці не?

Галасы хлопцаў падзяліліся. Адны казалі дома, другія — не. Яны зусім асвойталіся з Нявідным і лічылі яго за чалавека, з якім можна гутарыць смела. Яны адказвалі наўперад разам, але ў болей трудных выпадках, дзе адказ на запытанне павінен быць асцярожным і дыпламатычным, адказваў старшы з іх, Мікіта Гулік. Ён зараз жа распарадзіўся паслаць у вёску Міхалку Крупіка справіцца, ці дома Нічыпар. Каб скончыць спрэчку, умяшаўся і Нявідны.

— Калі ён дома, то скажы, няхай падыдзе сюды: яго, скажы, хоча пабачыць Нявідны.

Ахвотны Міхалка хацеў ужо бегчы, але Нявідны затрымаў яго.

— Пачакай трошкі!.. А палякі ёсць у вёсцы? — запытаў ён хлопцаў.

— Цяпер няма, — адказаў Міхалка, — але яны стаяць тут блізка.

— Дык ты, браток, перадай Нічыпару ціхенька, каб ніхто не чуў.

Міхалка пабег, а Нявідны стаў гутарыць з хлопцамі.

— Ну, як — добра вам жыць пры паляках?

Хлопцы ўтупілі вочы. Відаць, яны ўсё ж не адважваліся казаць тое, што думалі; боязна памыліцца. Нарэшце Мікіта сказаў з адценнем журбы ў голасе:

— Не, нядобра!

— Чаму?

— Ды вось забралі нашага настаўніка. Хлеб, жыўнасць адбіраюць. А калі хто трошкі пачне спірацца, таго б'юць.

— А як вы думаеце, за што забралі вашага настаўніка? — пацікавіўся Нявідны, хоць добра ведаў прычыну арышту. Дзецям спадабалася, што гэты дарослы чужы чалавек лічыцца з іх думкамі.

— Кажуць, за тое, што бальшавіком быў, — нясмела азваўся Мікітка.

— А як маглі даведацца палякі, што ён — бальшавік?

— Крук Марцін удаў яго, — рашуча заявіў Мікітка.

— А хто такі Марцін Крук?

— Чалавек адзін тут. У яго бальшавікі забралі каня, дык ён са злосці і топіць усіх, хто бальшавік, — тлумачыў Мікітка.

— А скуль тід ведаеш, што яго ўдаў Крук?

— Усе так гавораць.

Гутарка спынілася: бег Міхалка. Усім было цікава ведаць, з чым вернецца ён. А Міхалка яшчэ здалёку паведаміў, што Нічыпар дома і зараз ідзе сюды сам. I сапраўды, хвілін праз колькі прыйшоў і Нічыпар, пануры і заклапочаны. Рыжаватыя бровы яго зрасліся на носе, а сам нос яго, хоць і задзёрысты, выглядаў даволі маркотна і нявесела.

На выгляд Нічыпару можна было даць гадоў дваццаць з невялікім хвосцікам. Відаць, нейкая думка яго моцна непакоіла.

Твар яго трохі пасвятлеў, калі падышоў ён да Нявіднага.

Нявідны паглядзеў у вочы Нічыпару.

— Што, брат, нявесел?

— Не вяселіцца штось, — вінаватаю ўсмешкаю ўсміхнуўся Нічыпар.

Хлапчукі стаялі тут жа: ім хацелася чуць, аб чым будуць гутарыць мужчыны. Мікітка, як старшы, пагнаў іх коўзацца і сам адышоўся: прыроджаны такт падказваў яму, што не хлапецкая справа слухаць гутарку дарослых, ды яшчэ пры такіх абставінах.

Поделиться:
Популярные книги

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Инженер Петра Великого 2

Гросов Виктор
2. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 2

Граф Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
10. Ученик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Граф Книга третья

Форма жизни

Драу Михаэль
Фантастика:
боевая фантастика
киберпанк
7.62
рейтинг книги
Форма жизни

Зодчий. Книга VIII

Погуляй Юрий Александрович
8. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Зодчий. Книга VIII

Государь

Мазин Александр Владимирович
7. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
8.93
рейтинг книги
Государь

Казань

Вязовский Алексей
2. Русский бунт
Фантастика:
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Казань

Память льда

Эриксон Стивен
3. «Малазанская империя»
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Память льда

Эпоха Опустошителя. Том V

Павлов Вел
5. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том V

Кондотьер

Листратов Валерий
7. Ушедший Род
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кондотьер

Лекарь Империи 9

Карелин Сергей Витальевич
9. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 9

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Тыл-фронт

Головин Андрей
Проза:
военная проза
проза прочее
5.00
рейтинг книги
Тыл-фронт

Зодчий. Книга V

Погуляй Юрий Александрович
5. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга V