Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дрыгва

Колас Якуб

Шрифт:

Маёнтак пана Длугошыца адзін з пышнейшых у павеце. Гэта — котлішча старога польскага роду. На працягу вякоў пераходзіла яно ад бацькі да старшага сына, пераходзіла як умацаваная, вякамі непарушная спадчыннасць. I толькі пры апошнім уладару, пры пану Лявону Длугошыцу, захісталася гэта спадчыннасць ад подыхаў вялікай рэвалюцыі. Пан Длугошыц змушан быў пакінуць свій маёнтак і падацца глыбей на захад. Цяпер пан Длугошыц вярнуўся ў сваё радавое гняздо, вярнуўся як чалавек, які тапіўся і якога адратавалі ад смерці.

Даволі было аднаго толькі абеглага погляду на палац, на дваровыя будынкі, на ўвесь маёнтак у цэлым, каб адразу ўбачыць, што гэта — старасвецкая рэзідэнцыя багатай, радавітай польскай фаміліі. Таўшчэразныя таполі

і разложыстыя ліпы пышным вянком акружылі панскую сядзібу. На ўзвышку, атулены густым садам з шырокімі прагаламі, дзе разлегліся прасторныя, роўныя дарожкі, стаяў мураваны белы палац, высока ўзняўшы над садам сваю чатырохкантовуювежу. аздобленую рознымі скульптурнымі ўкрасамі. Горда і пыхліва выступаў ён з цэлага лесу купчастых дрэваў і стромкіх таполяў сваёй вежаю, масіўнымі белымі сценамі і чырвоным чарапічным дахам. У самым палацы, у яго шматлікіх пакоях, прасторных залах, дзе можна размясціць сотні народу, сабраны дабро і раскоша, скрозь якія прабіваліся людскія слёзы, гора і пакута. ПІмат чаго з гэтага дабра страцілася за часы рэвалюцыі, і пан Длугошыц, вярнуўшыся з выгнання, паставіў на ногі цэлы штат прыслужнікаў, каб знайсці і сабраць расцягненае дабро ў скарбніцу фамільнага палаца. З гэтых палацаў разыходзіліся ніці нянавісці і злобы да паўстаўшых "хлопаў", у гэтых палацах завязваліся вузлы змагання супраць новых асноў жыцця, заложаных Кастрычніцкай рэвалюцыяй. У гэтым жа палацы рыхтаваўся цяпер пышны банкет у гонар польскай дзяржаўнасці.

Зазіхацелі, загарэліся яркімі агнямі вокны палаца пана Длугошыца, узіраючыся ў цёмныя закуткі двара і ў панурыя лясы і балоты стоенага ў сваёй трывожнай маўклівасці Палесся. Вечарам, калі на лясы і балоты густа насунулася цемра, пачалі з'язджацца госці. Як звычайна вядзецца ў такіх разах, першымі з'яўляліся меней значныя асобы, уласнікі дробных фальваркаў, арандатары маёнткаў са сваімі жонкамі і дочкамі, у каго яны былі. Усё, што было лепшага для выезду на такую ўрачыстасць, надзявала шляхта на сябе і на сваіх коней. Слугі збіваліся з ног, прымаючы гасцей і прыбіраючы іх вазкі.

Пан Длугошыц, кожны раз сустракаючы новага госця, выказваў усе адзнакі гаспадарскай радасці і шляхетнасці: кланяўся, ветліва паціскаў руку, кідаў тую ці іншую фразу, адпаведна выпадку ці асобе госця-

Склад гасцей быў даволі стракаты і разнастайны. Тут былі абшарнікі розных катэгорый, арандатары і проста дробная шляхта, а таксама і прадстаўнікі інтэлігенцкіх прафесій, дактары і адвакаты. Вельмі заметную частку гасцей складалі вайскоўцы, дзе былі прадстаўлены ўсе іхнія катэгорыі, пачынаючы ад ніжэйшых афіцэрскіх чыноў і канчаючы генераламі. Быў тут і палкоўнік пан Дэмбіцкі. Сярод ваеннай і цывільнай публікі мільгалі таксама і постаці ксяндзоў у доўгіх сутанах. З прычыны важнасці і ўрачыстасці палітычнага моманту "свентыя ойцы" дазволілі сабе некаторую вольнасць, з'явіўшыся на банкет. Таксама адступалі яны і ад правіл ксяндзоўскага статута ў дачыненні да жанчын, выказваючы сябе болей кавалерамі, чым служкамі пана Бога. Праўда, паненкі і маладыя дамы ахвотней гарнуліся да вайсковых. Яно і не дзіва: ужо адна вопратка іх і асаблівае становішча, як ваяк, здабыўшых і здабываючых польскую вольнасць і незалежнасць, вельмі выгодна вылучала іх у вачах маладых шляхцянак. Затое ж трохі пабляклыя пад уплывам часу дамы кружыліся каля ксяндзоў, як мухі перад дажджом каля гаршкоў, з якіх нядаўна вылілі зацірку і не паспелі яшчэ вымыць і вышараваць рагожаю.

За нядоўгі час сам сабою зрабіўся адбор гасцей, іх натуральны падзел на групы. У кожнай групе былі свае спецыфічныя інтарэсы і тэмы гутарак, хоць усе яны вяліся пад лозунгамі маладой польскай дзяржаўнасці і яе гістарычнай місіі. Адно толькі моладзь — паненкі, панічы і маладое шыкарнае афіцэрства — з'яўлялася ў значнай ступені аўтаномнай у гэтым сэнсе, аддаўшыся цалкам парывам радасці нестрыманых хваль свае моладасці. Несціхана

грымеў ваенны аркестр. Бурныя польскія танцы змяняліся адны другімі. Паненкі і маладыя дамы стараліся перашчагаляць адна другую прыгожаствам, далікацтвам рухаў, чароўнасцю сваіх дзявочых усмешак і вабнасцю погляду сваіх вачэй. Кавалеры вылузваліся са скуры, каб звярнуць на сябе агульную ўвагу і закасаваць усіх іншых. Якіх толькі талентаў не было выяўлена тут. Якіх толькі штук не выраблялі яны. Як хораша выкідвалі ногі, як лоўка тупалі, падскаквалі, а як хвацка кружылі сваіх дам. Як спрытна насілі іх на паветры і раптам прысядалі перад імі на адно калена, каб гэтак жа раптоўна падняцца і да канца выпаўняць сваю місію.

Каля палкоўніка пана Дэмбіцкага згуртавалася цэлая грамада гасцей. Тут сядзіць і пан Длугошыц, чалавек сярэдняга веку. Усё яго аблічча паказвае на арыстакратычнасць яго роду. Ён салідны і павольны, ва ўсім захоўвае меру і пачуццё свае годнасці. Ксёндз Ксаверы Пацяйкоўскі і Ян Галандзеўскі таксама людзі паважныя, дыпламаты, хітрыя палітыкі і людзі пранырлівыя, заўзятыя патрыёты. Болей думаюць і дбаюць аб справах людскіх, чым аб інтарэсах боскіх. Тут жа сядзіць і павятовы камісарж пан Крулеўскі, адвакат пан Ладунскі і некалькі дробных панкоў, яшчэ не паспеўшых дайсці да сваіх маёнткаў — маёнткі гэтыя яшчэ не заваёваны.

Наўперад гутарка датыкалася чыста ваенных тэм. У цэнтры ўвагі палкоўнік пан Дэмбіцкі. Яго слухаюць з напружанаю ўвагаю і з вялікім нацыянальным самазадаваленнем. Палкоўнік пан Дэмбіцкі расказвае пра розныя аперацыі ў вайне з бальшавікамі, у якіх яму, як кіраўніку і начальніку штаба дывізіі, прыходзілася браць непасрэдны ўдзел. Былі крытычныя моманты, і толькі ўмяшанне пана Дэмбіцкага, яго надзвычай смелыя і, можна сказаць, геніяльныя манеўры вырывалі кожны раз перамогу з рук бальшавікоў. Расказваючы, пан Дэмбіцкі рысуе на стале пальцамі, паказвае пазіцыі чырвоных, іх прасоўванне наперад і тое месца, адкуль ён пасылае свае рэзервы і б'е бальшавікоў.

— А як пан пал^соўнік глядзіць на далейшы ход ваенных падзей? — пытае пан Длугошыц, важна падпёршы рукою гладка выбрытую бараду. На яго твары, як і на твары іншых слухачоў, блукае радасная ўхмылка.

— Попэндзім, пся крэв, аж до Смоленска, — пыхліва сцвярджае пан палкоўнік і даводзіць гэта дзесяткамі розных меркаванняў. Перш за ўсё Полыпча — яшчэ не кранутая маладосць, у ёй яшчэ дрэмлюць вялікія мажлівасці. Цяпер жа яна — жывы парыў, энтузіязм. Палякі — самы ваяўнічы, самы здольны да вайны народ. Ян Сабескі, Стэфан Баторый, Касцюшка, маршал Шлсудскі — хіба мала гавораць гэтыя імёны? Сіла Польшчы — яе дэмакратызм, якога не ведае ніводзін народ.

Сам пан Дэмбіцкі і яго слухачы паднялі пры гэтым вочы на суб'екта, што сядзеў у іх кампаніі, але не зусім падыходзіў да яе. Ён слухаў гутарку паноў і ў той жа час трымаў на рэчы свой погляд, хоць і не выказваў яго. I сваім абліччам, і ўсёю сваёю постаццю, і манерамі трымацца, і нават складам сваіх мыслей чалавек гэты вылучаўся з панскай грамады. Сярэдняга росту, шырокі і прысадзісты, ён усім сваім выглядам сведчыў аб дэмакратычнасці свайго паходжання. Невялікія ўдумлівыя шэрыя вочы яго пазіралі кудысь унутр. Яго мыслі, хоць марудна і павольна, вялі нейкую сваю работу. Але не ўсё з таго, што ён думаў, выкладаў ён перад сваімі слухачамі. Чалавек гэты вёў нейкую прыхаваную палітыку. На выгляд яму было гадоў трыццаць. Яго прозвішча — Галініч.

Выразны позірк, кінуты панамі на Галініча, прымушаў яго так ці іначай азвацца на словы пана палкоўніка аб вялікім польскім дэмакратызме.

— Мы, беларусіны, дужа ўлічваем, панове, дэмакратычнасць польскага народа, — азваўся Галініч, — і не толькі ўлічваем, але і высока цэнім яго. Вось чаму мы і звязваем лёс беларускага народа з лёсам вялікай польскай нацыі, бо і ў мінулым іх лёсы былі аднакія. Не на азіяцкую бальшавіцкую Маскву, а на дэмакратычную еўрапейскую Варшаву арыентуемся мы.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяин Теней 2

Петров Максим Николаевич
2. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 2

Наследие Маозари 3

Панежин Евгений
3. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 3

Я до сих пор князь. Книга XXII

Дрейк Сириус
22. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор князь. Книга XXII

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Я еще граф. Книга #8

Дрейк Сириус
8. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще граф. Книга #8

Буря соперничества

Мазуров Дмитрий
4. Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Буря соперничества

Эпоха Опустошителя. Том VIII

Павлов Вел
8. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том VIII

Русские дети (сборник)

Фрай Макс
Проза:
современная проза
5.60
рейтинг книги
Русские дети (сборник)

Несгибаемый граф. Тетралогия

Яманов Александр
Нет пророка в своем отечестве
Фантастика:
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Несгибаемый граф. Тетралогия

Ермак. Регент

Валериев Игорь
10. Ермак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ермак. Регент

Перешагнуть пропасть

Муравьёв Константин Николаевич
1. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
8.38
рейтинг книги
Перешагнуть пропасть