Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дрыгва

Колас Якуб

Шрифт:

— Бацька! Вось ён, той самы салдат, што выпусціў мяне з астрога!

Зірнуў дзед Талаш на пана Крулеўскага.

— Бачыш, пан: твае салдаты на наш бок пераходзяць, і ўсе яны пяройдуць, калі дазнаюцца праўду.

I яшчэ адзін чалавек стаяў адзінока ў лесе, наглядаючы гэту сцэну. Ён хацеў падысці сюды і сказаць сваё слова, але не адважыўся. Чалавек гэты быў Саўка Мільгун.

Вастраносы

човен шыбуе ўпоперак Прыпяці. Два чалавекі сядзяць у чоўне. Адзін малады, курносы, з узбітым чубам, не спяшаючыся, рытмічна, узмах за ўзмахам гоніць човен. Другі важна сядзіць на пярэдняй частцы чоўна. Пад пахаю ў яго партфель. Шмат гадоў запісалі часы ў маршчынах яго твару. углыбокіх складках на высокім ілбе. Удумлівапазіраюць кудысьуглыб. відаць у мінулае, яго цёмныя, яшчэ жывыя і вострыя вочы. Гэта — дзед Талаш, старшыня сельсавета. Човен гоніць яго сакратар, Самок з Вепраў. Адпачывае дзедава "настаяшчая" стрэльба, ужо астыўшая ад гарачыні зацятых боек па дзікіх трушчобах Палесся. Цяпер у дзеда Талаша другі клопат, іншыя мыслі, але гэта шырокая Прыпяць будзіць дзедавы ўспаміны аб нядаўнім мінулым.

— А помніш, Самок, як лоўка вырвалі мы батальён таварыша Шалёхіна з польскіх лап і пераправілі на той бок?

Самок весела падымае шэрыя вочы, і ў вокнах іх іскрыцца смех.

— Паднеслі ім, называецца, дулю пад нос… Ну, дзівіліся ж яны, куды зніклі чырвонаармейцы!

Дзед Талаш толькі ў вус пасміхаецца.

— Ну, а як ты мяркуеш, голубе: ці пойдзе наша гуртовая гаспадарка?

— А чаму не пойдзе? Зямля ёсць, коні ёсць, рабочых рук хапае… Пойдзе! — і ўпэўненасць чуваць у сакратаровым голасе.

— Эге ж! I я думаю, што пойдзе. — Па справе "гуртовай" гаспадаркі едуць яны ў валвыканком, каб аформіць яе. Гуртам надумаліся залажыць яе. Яна практычна развязвае цэлы клубок турботных пытанняў аб дапамозе сем'ям забітых партызан: Мартына Рыля, Кандрата Буса і іншых. У гэту гаспадарку адводзяцца землі Кандрата Біркі і Сымона Бруя. Іх судзілі пралетарскім судом і засудзілі на высылку. Войта Васіля Бусыгу ў "расход" вывелі, як зацятага контррэвалюцыянера. Аўгіня не захацела аставацца на Васілёвай гаспадарцы, аддала "грамадзе" ўсю маёмасць і падала заяву, каб

і яе прынялі ў "гуртавую" гаспадарку. Абмеркавалі заяву, узялі пад увагу Аўгініную заслугу перад партызанамі і пастанавілі — прыняць.

Шуміць і гамоніць Савецкае Палессе, і новыя акорды чуваць у гэтым шуме і ў гэтым гомане. Прынікае вецер гарачым тварам да шырокіх, анямелых у сваім адвечным застоі балот і шэпча зялёнай жорсткай траве на купінах аб тым, што ідзе сюды новы, савецкі чалавек, каб парушыць іх зняменне, каб абярнуць іх у багатыя лугі і нівы. Гуляе вецер над купчастымі макушамі палескіх пушчаў, калыша галіны над свежымі курганамі-магіламі, параскіданымі на высокіх пясчаных выспах, і толькі ён адзін, гэты вольны. баян, апявае славу пахаваных у курганах-магілах ды складае людзям песні аб сейбітах буры і змагання.

Над дрыгвяністым балотам узнімаецца выспа, на выспе — курган. Высокі і шырокі слуп, старанна ачэсаны партызанскаю сякераю, вартуе гэту магілу-курган. На дубовым слупе выразаны рукою няхітрага разбяра два словы: "Мартын Рыль". На магіле ляжыць просты вянок з жывых кветак Палесся. Сюды зрэдку, у вольныя дні, прыходзяць дзве жанчыны: маці і дачка. Адкрыла маці дачцэ сваю тайну, праўду аб тым, хто яе бацька. У засмучэнні падымае Алеся сваю чарнявую галоўку на высокі дубовы слуп. Гэта яна прыносіць на магілу вянок жывых кветак. Моўчкі ідуць яны ад магілы, адна ў засмучэнні аб тым, што было, другая ў радасным усведамленні, што сапраўдны бацька яе — герой-партызан.

Праходзяць гады. Дзеду Талашу цяпер восемдзесят гадоў з хвосцікам. Трудна ўжо яму займацца грамадскаю работаю, але без работы ён застацца не хоча. Ён — вартаўнік на Прыпяці. Яго работа — даглядаць і запальваць ліхтары нанач. Дзед Талаш любіць успамінаць сваё партызанства. Як вынік тых успамінаў і з'явілася аповесць "Дрыгва". I яшчэ адзін штрышок да абрысоўкі постаці старога партызанскага атамана.

Калі дзеду Талашу напомніць аб ворагах Савецкай улады і аб вайне супраць яе, тады ён выпрастае прыгнутую гадамі спіну, зірне па-арлінаму.

— Го! Я сеў бы на каня і паказаў бы яшчэ, чаго варт стары Талаш!

Поделиться:
Популярные книги

Последний Паладин. Том 12

Саваровский Роман
12. Путь Паладина
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 12

Неучтенный элемент. Том 12

NikL
12. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 12

Локки 7. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
7. Локки
Фантастика:
аниме
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 7. Потомок бога

Путь к бессмертию 1

Покинтелица Евгений
1. Девятихвостый Богатырь
Фантастика:
попаданцы
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Путь к бессмертию 1

Древесный маг Орловского княжества 5

Павлов Игорь Васильевич
5. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 5

Закрытые Миры

Муравьёв Константин Николаевич
Вселенная EVE Online
Фантастика:
фэнтези
5.86
рейтинг книги
Закрытые Миры

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Хозяин Стужи 4

Петров Максим Николаевич
4. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 4

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Газлайтер. Том 39

Володин Григорий Григорьевич
39. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 39

Эпоха Опустошителя. Том VI

Павлов Вел
6. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том VI

Несгибаемый граф. Тетралогия

Яманов Александр
Нет пророка в своем отечестве
Фантастика:
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Несгибаемый граф. Тетралогия