Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дрыгва

Колас Якуб

Шрифт:

У гэтым "Ну, добра" чуваць пагроза. Дзед Талаш яшчэ і сам не ведае, якою мераю адмерае ён войту, але гэта ён так не папусціць.

Пасля доўгага разважання над усім тым, што даведаўся дзед Талаш, ён сказаў рашуча і цвёрда:

— Дык вось што, мае мілыя, паслухайце ж вы мяне.

Адразу пачулася, што дзед скажа нешта вельмі важнае.

— Вам усім трэба сысці з дому, — катэгарычным тонам заявіў дзед Талаш, — так, трэба сысці.

Дзедава заява была такая нечаканая, што ніхто не знайшоў, што сказаць на яе. А дзед тым жа тонам казаў далей:

— Рашыць гаспадарку — яна ў нас не дужа вялікая. Хату забіць, бо калі будзеце

тут сядзець, яе ўсё роўна спаляць палякі, а вы набярэцеся лішняй бяды і страху.

— А куды ж мы дзенемся? Што ты гаворыш, стары, — жахліва запытала бабка Наста.

— Ты, маці, — спакойна, але цвёрда адказаў дзед Талаш, — перабірайся ў Макушы да Тэклі. Алена пажыве ў сваіх бацькоў, а табе, Максім, няма чаго пільнавацца бабы. Калі Саўка пайшоў у партызаны, то і табе трэба туды падацца, ды толькі не па Саўкавай дарозе ісці. Пакуль вы будзеце ліпець тут, чакаючы кожны дзень бяды, то і мяне і Панаса будзе цягнуць хата, і позна ці рана паловяць нас, літасці нам не будзе.

Трудную задачу задаў дзед Талаш, і выйшла яна зусім нечакана і для самога дзеда, і для яго сям'і.

Ламалі над ёю галовы і нарэшце мусілі згадзіцца, што іншага і лепшага выхаду з іх становішча няма. Пакінутая хата можа астацца цэлаю… Сапраўды, не кепска гаворыць стары.

Выходзячы з дому яшчэ досвіту, ён весела сказаў:

— А што да Саўкі, дык я вельмі здаволен гэтай навіной: мы з ім трохі пагутарым. Знайдзіце ж яго і скажыце яму: няхай ідзе ў Карначы і запытае Цімоха Будзіка. Гэта наш верны чалавек. Цімох і пакажа яму дарогу да нас.

Ужо кіламетраў пяць прайшоў дзед Талаш, калі пачало ўзыходзіць сонца. У лесе было ўрачыста ціха. Адзін толькі мароз гучна палускваў у галінах старадрэвін ды звонка скрыпеў сухі снег пад дзедавымі нагамі. Самыя небяспечныя мясціны, як здавалася дзеду, засталіся ззаду, і ён ішоў павольна і спакойна, аддаўшыся цалкам сваім думам. Думаў ён пра Саўку Мільгуна, пра Васіля Бусыгу. Затым думаў дзед і пра сваю хату, што праз колькі дзён застанецца адна без гаспадароў. Што будуць гаварыць людзі, як успрымуць яны весці аб тым, што Талаш і яго сям'я сышлі з дому? Дзеду здавалася, што гэта весць усхвалюе людзей, і ён яшчэ болей упэўніўся ў правільнасці свайго ўчынку. Ды і спакайней будзе і яму з Панасам і ўсім ім. З такімі думкамі падыходзіў дзед Талаш да Сухога поля, дзе ён, чакаючы Панаса, сустрэўся з Мартынам Рылем. Вось і той стары каржакаваты дуб. Стаіць ён з тым жа комам снегу, заціснутым між развілін, такі ж, як і быў, крэпкі і звязісты, толькі мароз, аздобіўшы яго інеем, зрабіў яго яшчэ болей паважным і сталым.

Заглядзеўся дзед Талаш на гэты дуб і даў зевака: і не агледзеўся ён, як перад ім, быццам з снегу выскачыўшы, вынырнулі легіянеры.

Наставіўшы на дзеда стрэльбы, грозна крыкнулі:

— Стой!

Затросся дзед Талаш. Ком гарачыні пакаціўся дзесь усярэдзіне каля сэрца. "Прапаў ты, брат Талаш!" — сам сабе сказаў дзед і спыніўся. Але ў той жа момант моцна ўзяў сябе ў рукі.

— Тфу, тфу, тфу, — тры разы плюнуў дзед Талаш і сказаў пры гэтым: — Як жа вы злякалі мяне, гіцлі!

Дзед пастараўся прыняць самую пацешную постаць перапалоханага чалавека. Такая перапалоханасць і дзедава збянтэжанасць развесяліла легіянераў і пальсціла ім.

— Хто ты і куды ідзеш? — спытаў старшы легіянер.

— Тутэйшы, пане! Іду на балота — бучы паставіў, можа, уюн ці не ўлез?

– Ідзі з намі! — загадаў той жа салдат.

— Куды і чаго? — вялікае недаўменне

адбілася на дзедавым твары.

– Ідзь, ідзь, галган стары! — салдат злёгку штурхануў дзеда.

Паскроб дзед патыліцу.

— Ды мне ж і часу няма.

Дзеда штурханулі яшчэ энергічней.

— А бадай жа вы па свеце не хадзілі! — сказаў дзед і пайшоў з салдатамі.

"Канец", — думаў сам сабе дзед Талаш. I вялікі прадсмертны сум ахапіў яго душу.

Наабапал іх дарогі стаіць лес, пасівелы ад інею, як і дзед Талаш ад старасці. Дзед прыглядаецца да лесу. Няўжо гэта апошні раз бачыць ён гэты лес? I так жа не хочацца ўміраць. Ён успамінае сваю хату. Ці добра зрабіў, сказаўшы сваім дамашнім сысці з дому? Апошні яго ўчынак устае перад ім у іншым святле. Жаль і вялікую адзіноту і поўную адарванасць ад свету, ад людзей адчувае дзед Талаш. Але гэты мінутны ўпадак духу і слабасць яго праходзяць. Маланкай мільгаюць яго мыслі. З незвычайнай быстрынёй і з неймавернаю чоткасцю праходзяць перад ім перажытыя з'явы, падзеі і цяперашняе яго становішча. Успомніў і сваіх таварышаў па зброі: Мартына Рыля, з якім ён так моцна зжыўся і палюбіў, як роднага сына, за часы агульнага туляння па лясах і агульных паходаў, Нупрэя, Купрыянчыка, Цімоха Будзіка і ўсю грамаду сваіх ваяк. Што ж будзе цяпер з імі? ПІто станецца з тою агульнаю справаю, якую выношвалі ўсе яны ў сваім сэрцы, за якую так многа цярпелі і пакутавалі? Жыць, што б там ні стала! Вось заключны акорд усяго складанага комплексу жыцця, што праходзіць перад яго вачыма.

З паразліваю яснасцю вынікае перад ім Мартын Рыль, яго апавяданне пра сваё вызваленне з-пад польскага канвою. Ён пераводзіць вочы на свой канвой. Легіянеры курчацца ад марозу, наставілі каўняры шынялёў. Двое ідуць наперадзе. За імі дзед Талаш, а трэці, старшы, ідзе ззаду і трохі наўзбоч. Дзед Талаш мерае вокам іх фігуры, ацэньвае іх фізічную сілу. Яны здаюцца яму, як сам ён казаў, "шчуплымі". I раптам нешта знутры штурханула дзеда Талаша. У момант вока ён хватае карабін з рук старшага легіянера, таго, што ішоў наўзбоч ззаду, і б'е яго з такой сілай прыкладам па галаве, што ложа карабіна ломіцца. Трэск зламанага карабіна і хруст чэрапа зліваюцца ў адзін гук. Як сцяты маланкаю, легіянер тут жа падае. Толькі адзін крык, немы і невыразны, вырваўся з яго грудзей.

— Сюды! Ка мне, хлопцы! — дзіка крычыць дзед Талаш і кідаецца з металёваю часцю карабіна, што засталася ў яго руках, на другіх салдат. Яны ж ад нечаканасці і страху пакідалі свае карабіны і кінуліся наўцёк у лес.

Падабраў дзед іх карабіны і, 'як дзікі звер, сам кінуўся бегчы.

Калі ён крыху апамятаўся і заспакоіўся, то першае, што ён адчуў і што потым доўга не забывалася, гэта быў хруст разбітага ім чэрапа невядомага яму чалавека. Хруст гэты некалькі дзён стаяў у яго вушах.

XXVI

Васіль Бусыга і яго прыяцелі з напружанасцю чакалі першых данясенняў ад свайго "партызана" Саўкі Мільгуна. Але праходзілі дні, а Саўка не паказваўся і не падаваў аб сабе ніякіх вестак. Гэтая акалічнасць пачынала непакоіць войта і наводзіць яго на розныя мыслі. Хоць і не ў такой ступені, але непакой гэты адчувалі і войтавы прыяцелі. Часамі, сустрэўшыся, яны так ці іначай завядуць гутарку пра Саўку.

— Нешта ж не чуваць нашага Саўкі, — гаворыць вонт і ўважліва пазірае ў вочы Брую. Бруй бачыць, што войту не церпіцца.

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 23

Володин Григорий Григорьевич
23. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 23

Тринадцатый VIII

NikL
8. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VIII

Локки 9. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
9. Локки
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Локки 9. Потомок бога

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Кодекс Охотника. Книга II

Винокуров Юрий
2. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга II

Наследство Карны

Вассму Хербьёрг
3. Книга Дины
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Наследство Карны

Бастард Императора. Том 4

Орлов Андрей Юрьевич
4. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 4

Второгодка. Книга 4. Подавать холодным

Ромов Дмитрий
4. Второгодка
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 4. Подавать холодным

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Развод в 45. От любви до ненависти

Гофман Крис
6. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.40
рейтинг книги
Развод в 45. От любви до ненависти

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Иной. Том 5. Адская работа

Amazerak
5. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Иной. Том 5. Адская работа

Звездная Кровь. Экзарх II

Рокотов Алексей
2. Экзарх
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх II

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона