Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дрыгва

Колас Якуб

Шрифт:

Яна расказала пра Саўку Мільгуна і пра яго ролю, якую адводзілі яму войт і два яго прыяцелі.

— Што ж цяпер рабіць? — сашчаміла рукі бабка Наста.

— Трэба даць знаць, папярэдзіць трэба вашага старога і тых, хто з ім. Не палохайцеся, бабка!

Аўгіня прадумала ўсе спосабы і расказала аб іх бабцы Насце. Трэба даць знаць у Вепры жонцы Мартына Рыля. Трэба так ці сяк паведаміць дзеда Талаша ці каго-небудзь з яго сяброў. Гэту справу можна даручыць Алене або Максіму. Нарэшце, бабка Наста сама можа гэта зрабіць. Баяцца няма чаго. Саўка вялікай бяды не наробіць, калі будуць ведаць, што ён за партызан.

— Толькі ж, бабка, Божа барані, не кажыце, што гэта я перадавала вам!

Аўгіня так жа ціха выйшла

з хаты дзеда Талаша, як і прыйшла.

XXV

Тысячамі дарог і ў розных кірунках збягае вясною снегавая вада. Як многа гэтых дарог і як разнастайны яны ў сваім руху і ў сіле свайго імкнення!

Ёсць нейкія заваблівыя чары, паэзія і хараство ў гэтых дарогах-ручаях, што пракладаюць пуціны вясне і адноўленаму жыццю на зямлі, у іх мітуслівым бегу і залівістым бульканні, у вясёлым гомане і ў грозным шуме. Маленькія, кволыя, ледзь заметныя ўпачатку, струменяцца яны, як слёзы, па зямлі тоненькімі пакручастымі рысачкамі, набываючы сілу з кожным часам, з кожным крокам руху наперад. I колькі перашкод, колькі нечаканасцей у іх падарожжы! Кожная грудка лёду, кожны парог-гарбінка, выступ зямлі, узгорачак становяць ім замінкі і труднасці ў іх імклівым руху. Але яны бягуць несціхана, бягуць безупынна, дзе шпарчэй, дзе павольна, абыходзячы перашкоды ці проста зносячы іх з свае дарогі, бягуць, покі не сальюцца ў бурлівыя патокі, покі не ачысцяць зямлі ад снягоў, каб магутным разводдзем пралажыць шырокі шлях для яе новага жыцця.

Тысячамі дарог і ў розных кірунках ідуць і людзі, шукаючы сабе прастору, волі і ўсяго таго, што называюць яны сваёй радасцю і шчасцем.

Шчасліва вярнуўся дзед Талаш у Высокую Рудню з часткай сваіх партызан і чырвонаармейцаў. На чале з Букрэем.

Гэты паход навочна паказаў паўстаўшым сялянам, што іх сіла — дружны калектыў, арганізаванасць і строгая дысцыпліна. Удача, спадарожыўшая паходу, яшчэ вышэй узняла ваяцкі дух партызан, разгарнуўшы перад імі шырокія далі змагання за сваю волю, за сваё права жыць незалежна ад паноў. А ўсё гэта, разам узятае, гаварыла за пашырэнне, за далейшае развіццё той справы, пачатак якой клаў букрэеўскі паход сумесна з партызанамі. Немалое значэнне мела тут і аўтарытэтнае слова самога Букрэя.

Перад тым як разысціся, закончыўшы паход, Букрэй сабраў у лесе на прывале агульны сход удзельнікаў усяго паходу. Ён горача прывітаў партызан і асабліва дзеда Талаша з першым баявым хрышчэннем і звярнуўся да іх з заклікам не кідаць так удала пачатай справы змагання з гвалтаўнікамі-акупантамі.

— Таварышы, — казаў ён, — цяпер вы самі бачыце, што ваша сіла — згуртаванасць, строгі парадак, дысцыпліна і дружная работа плячо ў плячо з Чырвонай Арміяй. Наш паход — гэта маленькая драбніца ў радзе ваенных падзей, якія прыйдзецца перажыць нам у недалёкім часе.

Тым не меней і гэта драбніца адгукнецца нямалым рэхам сярод нашых ворагаў. Вось чаму і хачу папярэдзіць вас, што вораг навострыць вушы і стане яшчэ болей жорсткім, каб выкараніць дух паўстання і непакоры. А ваш, таварышы, абавязак — шырыць, развіваць паўстанне, збіраць народ, гуртаваць яго ў баявыя групы, у цэлае войска і шчыльна трымацца Чырвонай Арміі. Яна дасць вам ваенную вывучку, дасць кіраўнікоў. Камандзіры ж знойдуцца і паміж вас, таварышы. Прыклад таму наш слаўны атаман і бацька — Талаш.

Але, таварышы, і не ўсякага прымайце ў свае рады: пад відам вашага прыхільніка будуць прыставаць да вас і вашы ворагі, і правакатары. Дык будзьце асцярожны і не спускайце гэтага з-пад увагі.

Некалькі слоў сказаў і дзед Талаш. Ён падзякаваў Букрэя і чырвонаармейцаў за дапамогу і добрую параду. Сумесна былі тут вызначаны і некаторыя прынцыпы арганізацыйнага парадку партызанскага руху. Былі назначаны начальнікі партызанскіх груп і

выбрана месца збору, якое павінна было застацца ў строгім сакрэце, а таксама выпрацаваны і формы сувязі, і назначан быў час, калі начальнікі партызанскіх груп павінны былі з'явіцца для інфармацыі і далейшых планаў партызанскай дзейнасці.

Дзед Талаш цяпер проста шчаслівы чалавек, калі толькі ёсць на свеце шчаслівыя людзі. Усе яго жаданні збыліся: ён папомсціўся палякам за сваю асабістую крыўду і за крыўды, прычыненыя палякамі другім. Але гэта між іншым. Ён мае сапраўдную ваенную стрэльбу, і, апроч таго, уся адабраная ад палякаў зброя, што папала ў рукі партызан і чырвонаармейцаў, паступіла ў яго распараджэнне — так пастанавілі на ваенным сходзе. Ён знайшоў свайго зняволенага сына, і сын яго з ім на волі. Пад руплівым доглядам Нупрэя Панас можа не толькі хадзіць, але і бегаць. Нарэшце дзед Талаш — партызанскі камандзір. Праўда, войска яго яшчэ павялічыцца, і значна павялічыцца — на гэты конт сякія-такія меры ўжо прыняты. Чырвоныя камандзіры прынялі яго ў сваю сям'ю, іменна як камандзіра і свайго чалавека. Хіба гэта не говар дзеду Талашу? Але дзедава галава знае меру і не пераходзіць той граніцы, ад якой галава пачынае кружыцца. Ён цвяроза глядзіць на рэчы. У гэтай галаве жывуць цяпер пераважна чыста ваенныя і камандзірскія мыслі. Ён думае аб далейшым ходзе падзей: не за гарамі вясна, а вясною пачнуцца такія справы, што трэба быць гатовым да ўсяго. У дзедавай галаве ёсць месца і для думак аб доме — аб бабцы Настусі, аб Максіме і аб гаспадарцы. Бабка Наста з жалю заходзіцца па Панасу ды і аб ім трывожыцца. I не ведае яна, што Панас вырваўся з няволі і што ён разам з бацькам. Гэтыя мыслі і накіроўваюць дзеда Талаша ў бок свайго дому.

Пасля некалькіх мяккіх і лагодных дзён пагоды дыхнуў з поўначы вецер, пазганяў нізкія воблакі і заціх. Неба раз'яснілася, афарбавалася ў зеленаваты халодны колер, і на Палессе зноў насунуліся пякучыя маразы.

Патаемнымі сцежкамі і дарогамі, а дзе і без дарог, прабіраецца, ідзе дзед Талаш у сваю вёску. Не ведае дзед, што ён — вядомая асоба не толькі сярод партызан і вайсковых людзей, але і сярод яго заклятых ворагаў, што за ім з асабліваю ўвагаю і пільнасцю сочаць польская контрразведка і паліцыя. Пасля захвату польскіх афіцэраў і салдат у Віркуцці і ганусанскіх падзей палякі прынялі рад строгіх захадаў, накіраваных на вылоўліванне такіх небяспечных людзей, як дзед Талаш, Мартын Рыль і іх паплечнікі. Дзед Талаш і Мартын Рыль былі запісаны ў асобны спісак з пералічэннем прымет, па якіх можна пазнаць іх.

Хоць і не ведаў аб гэтых строгасцях дзед Талаш, але, адчуваючы свае грахі перад акупантамі, ён таксама трымаў вуха востра. Так, ён не адважыўся ўзяць з сабою "настаяшчую" стрэльбу, хоць разлучацца з ёю яму было цяжка: пападзешся са стрэльбаю, тады прапаў вечным правам. Гэта засцярога і дасканалае веданне свайго Палесся дапамагалі дзеду шчасліва дайсці дамоў. Пад поўнач ужо ўваходзіць дзед у сваю хату.

Бабка Наста не можа цалкам аддацца сваёй радасці, пабачыўшы дзеда і даведаўшыся аб Панасе: абставіны былі такія, што кожны час, кожная мінута пагражала і дзеду, і Панасу, і ўсім ім страшным ліхам, і цяпер бабка трасецца ад глухой і цёмнай трывогі. Што можа сказаць яна дзеду Талашу, калі ён так далёка зайшоў у сваіх учынках?

Адно можна сказаць: не паказвацца болей тут, не дражніць ліха, покі жыццё не зменіцца ў лепшы бок, — ад свайго дому ён сабе адрэзаў усякія дарогі.

Дзед Талаш моўчкі і з глыбокаю ўвагаю слухае навіны, што расказваюць яму бабка і Максім. I што асабліва зацікавіла дзеда Талаша, дык гэта паведамленне аб Саўку і яго фальшывым партызанстве і аб той ролі, якую адыгралі ў гэтым Васіль Бусыга і яго прыяцелі. Дзед Талаш маўчыць.

Уся яго злосць пераходзіць на войта і яго прыяцеляў.

— Бач іх, якія спрытныя! — нарэшце падае голас дзед Талаш. — Ну, добра.

Поделиться:
Популярные книги

Древесный маг Орловского княжества

Павлов Игорь Васильевич
1. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого

Последний Герой. Том 4

Дамиров Рафаэль
Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 4

Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Церковь христиан адвентистов седьмого дня
Научно-образовательная:
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Глэрд VIII: Базис 2

Владимиров Денис
8. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Глэрд VIII: Базис 2

Первый среди равных. Книга III

Бор Жорж
3. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга III

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 33

Володин Григорий Григорьевич
33. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 33

Кодекс Охотника. Книга XXII

Винокуров Юрий
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXII

Путь к бессмертию 2

Покинтелица Евгений
2. Девятихвостый Богатырь
Фантастика:
попаданцы
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Путь к бессмертию 2

Русская драматургия XVIII – XIX вв. (Сборник)

Пушкин Александр Сергеевич
Поэзия:
драматургия
6.25
рейтинг книги
Русская драматургия XVIII – XIX вв. (Сборник)

Ваше Сиятельство 7

Моури Эрли
7. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 7

S-T-I-K-S. Пройти через туман

Елисеев Алексей Станиславович
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
S-T-I-K-S. Пройти через туман

Загадка башни

Коган Мстислав Константинович
9. Игра не для слабых
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Загадка башни

Ботаник 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.00
рейтинг книги
Ботаник 2