Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дрыгва

Колас Якуб

Шрифт:

— Дык вось слухай. Ты — чалавек, на якога крыўды мы не маем. Чым ты займаўся там, мы не ведаем. Дзяліць нас ты не збіраўся. Але былі таварышы, што на наша дабро, на наш набытак ужо разяўлялі раты і працягвалі рукі. Цяпер яны па лясах туляюцца ды ў шайкі сходзяцца. А з гэтага дабра не будзе. Парадак жа павінен быць, і вуха трымаць трэба востра. Вось бы ты і ўзяўся за імі пасачыць. А для гэтага табе і трэба партызанам прыкінуцца. Табе яны павераць, а ваяваць табе не канечне. Ты толькі праведвай, дзе яны хаваюода і што яны думаюць рабіць, і папярэджвай нас праз войта Васіля Бусыгу. Вось і ўся твая работа. А плата будзе табе някепская: хлеб будзе, да хлеба будзе, капейка будзе і ні ў чым нястачы не будзе.

Саўка акінуў поглядам

сваіх мыслей увесь складаны комплекс той ролі, на якую падбіваў яго Бруй, з усімі яе выгодамі і хібнымі бакамі. Ён адразу пачуў цвёрды і прасторны грунт дзеяння. У хаце было цёмна, і Бруй не мог сачыць за выразам Саўкавага твару. Ён цярпліва чакаў, покі Саўка думаў, і меркаваў, ці спрытна пад'ехаў ён да Саўкі.

"Ці не пагарачыўся я?" — разважаў разважлівы Бруй і з некатораю трывогай чакаў Саўкавага слова. Саўка ж адразу ацаніў стратэгічную важнасць свае пазіцыі і ўзважыў сваю ролю і спосабы яе выпаўнення.

— А што вы дасцё мне за гэта? — нарэшце запытаў ён.

У разважлівага Бруя як бы камень з плеч скаціўся.

— Аб плаце мы дамовімся лёгка, і крыўды мець ты не будзеш.

Усякі такі торг і сканчэнне торгу звычайна адзначаецца барышом. Бруй заклікаў Саўку да рыжабародага Біркі, як гэта было ў іх зараней абмеркавана. Туды ж павінен быў падысці і Васіль Бусыга.

Сышліся ў Біркі.

Пілі самагон, елі скваркі. Тут за гуртам акрэслілі круг Саўкавых абавязкаў, а таксама дамовіліся і аб плаце, прычым у яе аснову быў паложан прынцып прэміі — болей старання, плата звыш нормы, і чым большы вынік, тым болыная прэмія.

Падазроным, спасцярожлівым вокам акінула Аўгіня Васіля, калі ён выйшаў з хаты і па яго прыслалі ад Біркі. З таго дня, калі Аўгіня так няветла прыняла Васілёва паведамленне аб тым, што ён — войт, яны амаль што не гаварылі. Праўда, Аўгіня гатова была пайсці на згоду. У яе былі на гэта свае меркаванні, яна першая рабіла захады ў гэтым кірунку, але Васіль закуражыўся і астаўся глух. Гаварыў з ёю скупа, і то толькі ў афіцыяльных выпадках, калі справа датыкалася гаспадарскіх інтарэсаў. Зацялася тады і Аўгіня: цяпер яна мела на гэта права як абражаная і пакрыўджаная жанчына. У мыслях яна была нават і рада гэтаму, але ад прыроды яна была трохі артыстка і спрытна праводзіла ролю зняважанай жонкі.

"Куды ж гэта пайшоў ён? Чаго?" — карцела пытанне ў Аўгінінай галаве. Ёй адразу цюкнула, што тут мае месца змова. Яна ўспомніла словы рыжабародага Кандрата Біркі аб партызанах. Усё гэта яе зацікавіла і занепакоіла. Ёй раптам стала страшна, страшна таго прамежнага стану, у які папала яна. Яна ўспомніла бабку Насту, гутарку з ёю. Перад ёю таксама ўсплылі апошнія падзеі ў Вепрах. Жыццё намотвала вакол яе ліпкія ніці, у якіх можна лёгка заблытацца, як муха ў павуціне. Адысціся ўбок ад усяго гэтага яна ўжо не магла. Ёй трэба ведаць, што робіцца вакол яе, і не хадзіць сляпою. Ёй трэба, нарэшце, на нешта наважыцца і пайсці па нейкай пэўнай дарозе.

Аўгіня апранула кажушок, што вельмі ўтульна аблягаў яе, накінула на галаву цёплую хустку і выйшла на двор. Спынілася каля весніц. Ужо цёмная ноч густа заткала цемраддзю вуліцу, хаты і двары. Тускла і нясмела свяціліся вокны. Па вуліцы зрэдку праходзілі адзіночныя чалавечыя постаці. Аўгіня хвілінку пастаяла, а потым рашуча накіравалася ў бок хаты Кандрата Біркі. Хацелася праверыць сваю дагадку.

Біркава хата стаяла непадалёку па другі бок вуліцы. Разглядаючыся, Аўгіня асцярожна ўвайшла ў двор, ціхенька расчыніўшы веснічкі, і стаілася за вуглом, каб не папасціся каму на вочы. Расслухаўшыся, яна высунула галаву ў палоску святла, што ішло ад акна. Яна хвалявалася, як чалавек, што змушан падглядаць спотайку, рызыкуючы быць злоўленым. Па хаце ківаліся цені, няясна даносіўся прыглушаны гоман. Разгледзець, што робіцца ў хаце, было трудна. Аўгіня прыгнулася, зайшла з другога боку і зноў зазірнула ў акно. Скрозь чысты, не затканы марозам кусочак

шкла яна разгледзела мужчын, сядзеўшых за сталом і выпіваўшых. Дзве постаді найболей звярнулі на сябе Аўгініну ўвагу: Васіль і доўгі, хударлявы, чарнамазы Саўка Мільгун. У Аўгіні ніякіх сумненняў цяпер не заставалася: Саўку нанялі, купілі за грошы і ставілі на цёмную, здрадніцкую справу. Ад Саўкі можна спадзявацца ўсяго. Пачуцці страху і агіды калыхнуліся ў Аўгініным сэрцы. Аставацца тут болей не было чаго. Так жа ціхенька выйшла на вуліцу і пайшла ў сваю хату. Тут толькі ўляглося яе хваляванне, і сэрца стала біцца спакайней.

Дзед Купрыян ужо драмаў на сваіх палатках, ці, можа, проста думаў пра ўсе гэтыя падзеі апошніх дзён. Не спачуваў дзед Купрыян усёй гэтай валтузні і калатэчы і не разумеў нічога з таго, што пачало тварыцца на свеце. У яго было цвёрдае перакананне ў тым, што ўсё ліха пайшло ад таго, што скінулі цара.

Меншыя Аўгініны дзеці — два хлопчыкі — спалі бестурботным сном шчаслівага дзяцінства. Не спалі толькі Аўгіня і Алеся. Яны сядзелі каля камінка, пралі і ціхенька вялі гутарку. Алеся дзіцячым інстынктам угадвала бацькаву няласку да сябе, і пад уплывам гэтага яе псіхіка была сціснута і прыгнечана беспрычынным страхам і боязню. А ў апошнія дні гэты страх і неспакой яе дзіцячага сэрца сталі яшчэ болей вострымі, асабліва калі бацькава панурасць накіравалася і на матку. Яна трацілася ў дагадках, чаму гэта так, але не магла вытлумачыць сабе прычын бацькавых паводзін. Тое, што гаварылі ў хаце навокал яе старэйшыя, параджала ў яе сэрцы няясныя і страшныя мыслі аб людской жорсткасці і несправядлівасці.

XXIII

Невысокі хударлявы чалавек размеранаю роўнаю хадою ідзе лесам. Лес, ахінуўшы свае плечы белаю накідкаю, урачыста захоўвае цішыню і спакой. Такі лагодны спакой бывае толькі ў мінуты мудрага разважання аб таемных, заваблівых глыбінях жыцця або тады, калі заціхае ўсякая трывога, усякі клопат і нічога ў свеце не турбуе ні мыслі, ні сэрца, а ты адчуваеш поўнае сугалоссе з тым, што над табой і вакол цябе.

I гэты невысокі хударлявы чалавек, адзеты болей на гарадскі лад, прычым і абутак і адзенне яго дастасаваны да пешага перасоўвання, здаецца, паддаўся чарам гэтага ляснога спакою і цішыні. Сяды-тады ён углядаецца ў гэты лес, у гэта часамі дужа цікавае спалучэнне дрэваў у розныя вычварныя групы і згуртаванні. I нельга не запыніць увагі вось на гэтай групе. Невысокі хударлявы чалавек уважна ўглядаецца ў яе сваімі шэрымі халоднымі вачыма. Стаіць разложысты дуб. Магутныя сукі яго і шырокі верх крыху нахіліліся ў той бок, дзе свеціць сонца. Праз гэтыя сукі прасоўвае сваю круглую галаву стромкая асіна. З другога боку высокая танклявая елка праціскае скрозь дубовыя галіны свае зялёныя калючыя лапы. Там, дзе галіны стыкаюцца адна з другою, кара на іх сцерлася. Цялер яны застылі нерухома, але, калі вецер, спяшаючыся ў сваю дарогу, праходзіць над лесам, яны пачынаюць церціся адна аб другую і глуха скрыпець.

Невысокі хударлявы чалавек спасцярожлівым вокам ловіць усе гэтыя драбніцы. Ён яшчэ раз акідае поглядам дзіўную групу, і ў мыслях паўстае пытанне: што гэта — змаганне за жыццё ці то — згода і дружба? Невысокі хударлявы чалавек наогул не верыць ні гэтай цішыні, ні гэтаму лясному спакою: гэта цішыня і гэты спакой — толькі зманлівая відомасць цішыні і спакою. На шырокіх прасторах зямлі бурліць вір змагання, жорсткага, бязлітаснага, але не бязладнага і хаатычнага, а змагання, падпарадкаванага акрэсленаму закону. У буры гэтага змагання невысокі хударлявы чалавек поўным нутром адчувае нараджэнне новай эпохі і замацаванне яе на зямлі. Вось чаму ён так упэўнена ходзіць у гэтым віры. Кажуць, хто сее вецер, той пажынае буру. Невысокі хударлявы чалавек — сейбіт буры: праз буру прыйдзе новы лад і народзіцца новы чалавек.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяин Теней 2

Петров Максим Николаевич
2. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 2

Наследие Маозари 3

Панежин Евгений
3. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 3

Я до сих пор князь. Книга XXII

Дрейк Сириус
22. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор князь. Книга XXII

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Я еще граф. Книга #8

Дрейк Сириус
8. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще граф. Книга #8

Буря соперничества

Мазуров Дмитрий
4. Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Буря соперничества

Эпоха Опустошителя. Том VIII

Павлов Вел
8. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том VIII

Русские дети (сборник)

Фрай Макс
Проза:
современная проза
5.60
рейтинг книги
Русские дети (сборник)

Несгибаемый граф. Тетралогия

Яманов Александр
Нет пророка в своем отечестве
Фантастика:
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Несгибаемый граф. Тетралогия

Ермак. Регент

Валериев Игорь
10. Ермак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ермак. Регент

Перешагнуть пропасть

Муравьёв Константин Николаевич
1. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
8.38
рейтинг книги
Перешагнуть пропасть