Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дрыгва

Колас Якуб

Шрифт:

У той прыблізна час, калі Васіль Бусыга варочаўся ад павятовага "камісаржа", дзе ён убачыў арыштаванага Мартына Рыля, і разважаў над пытаннем сказаць аб гэтым Аўгіні ці не сказаць, Аўгіня разважала над пытаннем — схадзіць ёй у Вепры ці не. Ёй хацелася даведацца болей падрабязна, за што арыштавалі Мартына і што яму пагражае.

Яна знайшла прычыну схадзіць у Вепры: ёй трэба было занесці да свае маткі воўны, бо самой Аўгіні ўправіцца з пражаю трудна. У хаце застаўся дзед Купрыян, Васілёў бацька, і дзеці.

Адна акалічнасць балюча адгукнулася ў Аўгініным сэрцы: у Вепрах хадзілі ўпартыя чуткі, што арышт Мартына Рыля стаіць у простай залежнасці ад даносу Васіля Бусыгі. Няўжо ж Васіль дайшоў да таго, што ўжыў такі спосаб помсты? Аўгіня адчула тут і сваю віну. Яшчэ з першай ночы закралася ў Васіля чорная падазронасць

супраць дзявоцтва маладой, увесь яго гнеў і затоеная нянавісць скіраваліся на Мартына Рыля. I гэта нянавісць жывілася ў ім двухсэнсоўнымі жартамі і намёкамі з боку таго ці другога прыяцеля. А пастаянным напамінкам пра гэта служыла Алеся, першае дзіця, нібы меўшая падабенства да Мартына Рыля. Васіль ненавідзеў Алесю, хоць адкрыта і не выказваў гэтага. Затое Аўгіня кампенсавала ёй бацькаву халоднасць гарачымі матчынымі ласкамі. У тых разах, калі паміж Васілём і Аўгіняю вынікалі нелады, Аўгіня, на злосць Васілю, сумыслу дэманстравала сваю прывязанасць да Алесі. Звычайна ж пры іншых выпадках яна старалася гэта рабіць употайку ад Васіля. Хацелася Аўгіні зайсці да Евы, Мартьгаавай жонкі. Калісь дзяўчатамі яны сябравалі. Але дружба іх раскідалася, і не тады, калі Мартын быў нежанаты, а пасля. Хоць на гэтым грунце адкрытых канфліктаў між імі і не бывала, але іх раздзяліла мяжа адчужэння. Ева трымала ў сэрцы затоеную крыўду супраць Аўгіні. Аўгіня чула сваю віну і перад Еваю. Так і не адважылася зайсці да яе. I як было зайсці? Што сказаць? Паспачуваць ёй, што Васіль падкусіў, ды яшчэ як падкусіў Мартына? I якое мае яна, Аўгіня, права непакоіцца за Мартына? Сама ж яна выбрала Васіля, пагналася на яго багацце. Ну дык і цешся сваім Васілём і сваім багаццем!

Невясёлая вярнулася Аўгіня з Вепраў, і не было з кім ёй пагаварыць, развеяць непрыемны настрой, што цяжкім туманам віўся каля сэрца. I не выходзіла з галавы думка: няўжо Васіль дапусціўся да таго, што данёс польскай паліцыі на Мартына? Васіль яшчэ не вярнуўся ад пана Крулеўскага. Чаго ён пайшоў туды? Аўгіня не ўваходзіла ў Васілёвы справы, і Васіль не дужа ахвотна раскрываў ёй свае карты. Ён не залазіць у яе дробныя жаночыя справы і лічыць лішнім раіцца з ёю ў сваіх планах і гаспадарскіх меркаваннях. У гэтым сэнсе былі ў яго межы, за якія бабе наогул пераступаць не след. Ставіў жа ён Аўгіню перад тым ці іншым канкрэтным выпадкам як перад фактам, які не падлягае ніякаму абмеркаванню, ніякай дыскусіі. Аўгіня не зносіла калатні ў хаце. Яна не любіла надзьмутых і сярдзітых, бо сама была па натуры вясёлая і жывая, а таму часта ўступала, абы было ціха і спакойна ў хаце. Цяпер стан рэчаў павярнуўся так, што з усёю відавочнасцю сведчыў аб ненармальнасці такіх стасункаў і такіх поглядаў на хатнюю згоду, і ў ёй абуджаўся дух пратэсту.

Дзед Купрыян тупаў на двары, прыбіраў клуню, рабіў парадак у хлявах. Старасці ўласціва гэта дбанне аб парадку, аб драбязлівай эканомнасці, ад гэтага старыя людзі бываюць часта бурклівымі. Алеся — ёй было ўжо каля дзевяці гадкоў — сядзела за праснічкаю, завязаўшы чарнявую галоўку даволі замурзанаю хусткаю. Яна прывучалася прасці і смыкала грубыя ніткі кудзелі горшага гатунку, няёмка пакручваючы верацяно і насліньваючы тонкія пальчыкі. Два меншыя хлопчыкі забаўляліся сваімі дзіцячымі гульнямі.

Аўгіня ўвайшла ў хату.

— Прадзеш, мая дачушка? — лагодна, з матчынаю любасцю звярнулая яна да Алесі.

Аўгіня адчула асаблівую ласку да свае дачкі. Алеся ўсміхнулася матцы — яна ўжо ў хаце не дарма есць бацькаў хлеб — і спасцярожлівымі дзіцячымі вачыма, яснымі і чыстымі, як крыніца на цёмным дне, паглядзела ў матчыны вочы. Ад яе погляду не схавалася затоенае засмучэнне маткі. Але яна нічога не сказала ёй.

Першы раз за гады замужаства акінула Аўгіня крытычным вокам хату свайго мужа. Хата была прасторная і пабудаваная з адборнага матэрыялу. Значную частку хаты займала шырокая прысадзістая печ з ямкамі, пячуркамі, выступамі, карнізікамі і цэлымі катушкамі па баках, дзе хаваліся розныя рэчы хатняга ўжытку. Ад самай печы да процілеглай сцяны раскінуўся шырокі палок, такі шырокі, што на ім можна класціся спаць упоцерак. У галавах, як горы, высіліся ёмкія падушкі, зложаныя на дзень суконныя коўдры ў клетку, посцілкі і прасцірадлы хатняга вырабу. Каля печы вышэй палка вьіступалі даволі шырокія палаці, дзе асталяваўся дзед Купрыян. Над пярэднім краем палка пад столлю быў прымацаван акуратны ашэстак, увешаны

рознаю адзежаю: новымі кажухамі, чорнымі купленымі, жоўтымі з сваіх аўчын, халатамі, світкамі. Звісаючы з ашэстка, адзежа прыкрывала палок і адгароджвала яго ад хаты. Побач з палком каля сцяны стаяў з гарбатым пакатым вечкам пакоўны куфар, акованы лістовым жалезам. У куфры хаваліся яшчэ дзявочыя Аўгініны ўборы і дабро, набытае за часы замужаства: палотны, абрусы, настольнікі, ручнікі, хусткі, паясы, кофты і спадніцы.

Гэты куфар асабліва любіла Алеся. Бывала, астануцца яны з маткаю ў хаце, адчыняць куфар і пачнуць пераглядаць цікавыя рэчы: пярсцёнкі, што хаваліся ў прыскрынку, дарагія хусткі ў яркія бліскучыя, як агонь, кветкі з ліпкімі доўгімі брыжамі, рознакаляровыя стужкі. Для Алесі збірала маці і хавала гэта дабро, калі яна вырасце вялікаю.

Аўгініна маці не надбала сваёй дачцэ столькі дабра, але сёе-тое прынесла яна ў дом свайго мужа. У хаце і ў клеці, у клуні і хлявах дабра было многа, і дабро гэта расло і множылася. Але яно сёння не толькі не радавала Аўгіню, а дакарала і не цешыла.

Тым часам работа ў хаце не чакала. Па прывычцы Аўгіня ўзялася за яе. Трэба было прыгатаваць корму свінням нанач, хлеб расчыніць на заўтра, прынесці вады, дроў накласці ў печ і згатаваць вячэру. Аўгіня пераапранулася ў сваю штодзённую рабочую вопратку.

— Кідай, дачушка, прасніцу. Прынясі дзежку з клеці, няхай прыгрэецца ў хаце, — сказала яна.

Алеся патрошку памагала матцы. Аўгіня хацела аддаць яе ў школу, але Васіль не падтрымаў: Алеся і гэту зіму засталася дома. Цяпер Аўгіня цвёрда пастанавіла вучыць Алесю на другую зіму. Аўгіня была порсткая ў рабоце і адна спраўлялася ў хаце. Сама яна была непісьменная. Падзеі апошніх часоў пахіснулі яе погляд на трываласць пэўнага ладу жыцця. Ці даўно Васіль і сама яна дрыжалі за сваю гаспадарку, за свой набытак? Быў цар, яго скінулі. Была адна рэвалюцыя і новае начальства, усё гэта зноў змянілася. Былі бальшавікі. Пачалася новая вайна. Прыйшлі палякі. Але вайна з імі не скончылася, а што будзе далей, невядома. Сённяшні Аўгінін настрой быў такі, што яна нічога не мела супраць таго, каб бальшавікі вярнуліся. Усё ж свае людзі, а не палякі, што адразу пачалі з арыштаў.

Ужо надвячоркам вярнуўся Васіль Бусыга. Важнасці ў ім было цяпер яшчэ болей, як раніцаю. Пераступіў парог, абабіў снег з закарчанеўшых ад холаду ботаў, акінуў вачыма хату, ці ўсё ў ёй на месцы і ў парадку. Тады зняў шапку, зірнуў на абразы, як бы аддаючы святым падзяку за шчаслівы дзень, і потым, важна надзьмуўшы шчокі, — а гэта азначала, што ён трохі ўтаміўся, — стаў распранацца.

Васіль думаў, з чаго разгаварыцца. Выступаць адразу з паведамлення важнай навіны звычайна не практыкуецца. Так робяць дзеці. Людзі дарослыя падаюць сваю навіну з захаваннем пэўнай паступовасці, вылучаюць зручны момант. Хіба ўжо калі навіна экстраная, важная такая, што можа збіць з ног, то тады дарослыя людзі паступаюць па-дзяцінаму. Кінуўшы скосу погляд на Аўгіню, Васіль крыху сумеўся: Аўгіня ўхілялася глядзець у вочы Васілю. Відаць было, яна чымся засмучана і нездаволена. Гэтай акалічнасці Васіль не ўлічыў, і праграма гутаркі, зложаная ў дарозе, такім чынам парушалася.

— Ну, што ў цябе чуваць? — запытаўся Васіль не па праграме.

— Нічога, — даволі суха азвалася Аўгіня.

— Лепей нічога, чым благога, — дзелавіта заўважыў Васіль. Ён яшчэ болей пераканаўся, што Аўгіня чымся нездаволена, і прычыну гэтага нездавалення ён перш за ўсё адчуў у сабе. У чым жа канкрэтна яго віна? Ён выясніць яе ў далейшай гутарцы. Тым не меней акалічнасць гэта яго трохі расхаладзіла, і праграма яго зусім касавалася, але ён успомніў некаторыя моманты яеі. сказаў так, як думаў раней сказаць:

— Ну, Аўгіня, можаш павіншаваць мяне: я — войт!

— А хто гэта войт і хто паставіў цябе за войта? — варожасць пачулася ў голасе Аўгіні.

Такая манера запытання па меншай меры сведчыла аб непавазе да асобы войта і, па-другое, мела ў сабе як бы характар допыту. Не спадабалася гэта Васілю:

— Якая муха ўкусіла цябе сёння?

— Трэба з людзьмі ладзіць, а не з панамі. — Аўгіня на штось намякала. Васіль ускіпеў.

— З якімі гэта людзьмі? Што ты вучыш мяне?

Алеся са страхам зірнула на матку. Дужа баялася яна Васіля, асабліва калі ўваходзіў ён у злосць. Адчула набліжэнне буры і Аўгіня. Сварыцца яна не любіла, але з свае пазіцыі адступаць не хацела. Яна толькі мякчэй сказала:

Поделиться:
Популярные книги

Хозяин Теней 2

Петров Максим Николаевич
2. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 2

Наследие Маозари 3

Панежин Евгений
3. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 3

Я до сих пор князь. Книга XXII

Дрейк Сириус
22. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор князь. Книга XXII

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Я еще граф. Книга #8

Дрейк Сириус
8. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще граф. Книга #8

Буря соперничества

Мазуров Дмитрий
4. Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Буря соперничества

Эпоха Опустошителя. Том VIII

Павлов Вел
8. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том VIII

Русские дети (сборник)

Фрай Макс
Проза:
современная проза
5.60
рейтинг книги
Русские дети (сборник)

Несгибаемый граф. Тетралогия

Яманов Александр
Нет пророка в своем отечестве
Фантастика:
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Несгибаемый граф. Тетралогия

Ермак. Регент

Валериев Игорь
10. Ермак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ермак. Регент

Перешагнуть пропасть

Муравьёв Константин Николаевич
1. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
8.38
рейтинг книги
Перешагнуть пропасть