Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дрыгва

Колас Якуб

Шрифт:

— Ты мне капаеш яму! — перапыніў Аўгіню Васіль. — Як ты смееш хадзіць да гэтых Талашоў і кампанаваць з імі? Хіба гэта людзі? Разбойнікі, галадранцы, злачынцы. Ці табе хлеб мой гаспадарскі надакучыў? Ці табе няма ў што адзецца, што водзіш з імі дружбу? Хто ж ты пасля гэтага?

— Што ты папікаеш мяне сваім хлебам? — заваблівыя Аўгініны вочы сталі злымі і халоднымі. — Хіба ж я не працавала? Не зарабіла сабе на хлеб, на адзежу?

Яна заплакала і, змяніўшы голас, сказала:

— Дык няхай жа ён агнём пойдзе твой хлеб і твая адзежа! Лепш бы я батрачкаю засталася!

— А! Абжэрлася! Батрацтва захацела? — Васілёвы губы пачварна скрывіліся, чорная барада заківалася. — Дык забірай свайго байструка і — марш з мае хаты! Вон, каб тут і смуроду твайго не было!

Не трэба мне здрадніцы і ворага ў хаце! Вон!

Схапіў за плячук Аўгіню і з сілаю штурхнуў яе ў дзверы. Алеся, прыліпшы да маткі, хіснулася разам з ёю і стукнулася галавою аб касяк. Яна схапілася рукою за галаву, але не плакала і не крычала, а толькі калацілася ўся, як у ліхаманцы. Пятрок і Грышка кінуліся з плачам да маткі і таксама пачапляліся ручкамі за яе адзежу.

Такая горкая крыўда і такая абраза!

Нічога падобнага не зрабіў так з Аўгіняй ніхто на свеце. Яна сама перапалохалася не менш за Алесю. Жахліва зірнула на раз'юшанага войта, потым прытуліла Алесю.

— Дачушка мая! Галоўку табе пабіў гэты звер?

— Мамка! Нашто ты сварылася з татам? — з дакорам запытала матку ціхенька Алеся.

А Васіль у парыве дзікага буйства рынуўся да ашэстка, стаў зрываць Аўгініну і Алесіну адзежу і кідаць яе пад ногі.

— Забірайце свае транты і не мазольце мне вачэй! Годзе!

Потым паваліў на бок куфар, ускочыў на яго з ботамі і пачаў таптаць і біць яго абцасамі.

Аўгіня моўчкі надзела кароткі кажушок, накінула на галаву цёплую хустку, адзела Алесю.

— Пойдзем, дачушка, нам няма тут месца.

Пятрок і Грышка паднялі лямант.

— Не ідзі, маці!

— I мы з табою?

— Марш на печ! — тупнуў на іх бацька.

Хлопчыкі пакорна выпусцілі з рук матчын кажушок і з апушчанымі галовамі пашыбавалі ў падсуседзі да дзеда Купрыяна і там пачалі голасна плакаць.

— Не плачце, дзеткі! — Сказала да іх маці. — Я вярнуся і вас вазьму.

— А скулу табе! — крычаў Васіль. — Хопіць з цябе твайго байструка!

— Ну, гэта мы яшчэ пабачым, — і пагроза чулася ў Аўгініным голасе.

Васіль расчыніў дзверы. Аўгіня, не чакаючы новага штурхеля, узяла за руку Алесю і выступіла за парог у цемру зімняга вечара.

Назаўтра па вёсцы Прымакі — так звалася вёска, дзе жыў дзед Талаш, — толькі і гутаркі было, што пра Аўгіню ды пра яе сварку з войтам Васілём Бусыгам. А пад вечар таго ж дня другая навіна не меней здзівіла Прымакі: Талашова хата і ўсе яго будынкі засталіся пустымі, пакінутымі гаспадарамі.

XXVII

У Саўкі Мільгуна выпрацаваўся свой погляд на рэчы: лепей спазніцца, чым не ў часе схапіцца. Вось чаму, развітаўшыся з Максімам, павольна, не спяшаючыся, пасоўваўся ён у бок Вепраў. Ды і чаго наогул спяшацца? Усё роўна, спяшайся не спяшайся, а свайго не мінеш. У Вепрах Саўка запыніўся на некаторы час: былі ўсе падставы для таго, каб пабыць там даўжэй. Па-першае, там было многа народу, моцна пакрыўджанага палякамі: у Вепрах палякі забілі Кандрата Буса, спалілі Мартынаву хату. Наогул Вепры абадралі яны, як ліпку. Па-другое, у Вепрах былі і Саўкавы прыяцелі, даўнейшыя хаўруснікі па часці канакрадства. Праўда, справы гэта ўжо не такія пачэсныя, каб на іх тут доўга спыняцца і раззвоньваць, але ўспомніць пра іх у добрай кампаніі пры чарцы самагону ўсё ж можна было, асабліва калі прыняць пад увагу, што рабіліся яны яшчэ за царом. А ў Саўкі якраз і аванс быў, выданы яму войтам і яго прыяцелямі. Такім чынам, У Вепрах прабыў Саўка дзён тры ці чатыры. I трэба сказаць, дарма часу ён і тут не зводзіў: і тут ён пашыраў, праўда, пад вялікім сакрэтам, тыя ж погляды, аб якіх расказваў Максіму, гаварыў аб сваім замаху стаць партызанам. У гэтай справе ён ужо набіў, як кажуць, руку. Ён так захапіўся партызанствам, што і сам пачынаў верыць у яго. Але за гэты час адбыліся некаторыя падзеі, у выніку чаго сюды, у Вепры, прыйшла Талашова нявестка і таксама па сакрэту расказала Мартынавай жонцы пра тую ролю, якую адвялі Саўку

войт і яго прыяцелі. Вепраўцы, дачуўшыся аб гэтым, былі дужа абураны, і невядома што сталася б тут з Саўкам, калі б не прыйшоў сюды Талашоў Максім і не перадаў загад свайго бацькі накіраваць Саўку ў Карначы да Цімоха Будзіка. Гэтым вырашэннем справы ўсе засталіся здаволены: сам Максім, бо ён выпаўніў бацькаў загад знайсці Саўку, каб накіраваць яго да Будзіка; вепраўцы — ім не трэба было думаць, што зрабіць з Саўкам. Здаволены быў і Саўка: ён знайшоў тое, чаго шукаў.

З Вепраў падаўся Саўка ў Карначы.

Цімох Будзік доўга і ўважна паўзіраўся ў Саўку Мільгуна. Саўку было нават трохі няёмка пад такім пранізлівым позіркам Цімохавых вачэй. Але ён храбра вытрымаў гэты выпрабоўваючы позірк і, у сваю чаргу, не маргнуўшы вокам, пазіраў на Цімоха.

— Дык гэта ты і ёсць той самы Саўка Мільгун? — запытаўся нарэшце Будзік.

"Пры чым тут "той самы"? і чаму "той самы"?" — сам сабе падумаў Мільгун. У гэтым "той самы" яму пачулася нешта такое, што шоргнула па ім, як кажухом па печы.

— Як гэта "той самы"… Хіба ёсць яшчэ і не той самы Саўка Мільгун, і ты ведаеш такога? — паціка'віўся Саўка.

— Можа, ёсць, можа, і ведаю, — мнагазначна ўсміхнуўся Цімох, і смех не зусім ішоў да яго суровага твару.

— Здаецца, як бы я цябе дзесь бачыў, — і Саўка таксама паўглядаўся ў Цімохаў твар, падкрэсліўшы слова "дзесь".

— А дзе было гэта "дзесь"? — запытаўся Цімох.

Саўка хітра зірнуў на Будзіка.

— Калі не памыляюся, дык у Мазыры елі царскія сыры.

Саўка намякаў на Мазырскі астрог. Ён прасядзеў там цэлы год як асуджаны за палітычную справу, за распаўсюджванне пракламацый. Гэта акалічнасць, паказваючы Саўку з новага боку, вымагае тлумачэння. Справа тут вось у чым: Саўка ведаў, што асуджаныя за "палітыку" карыстаюцца павагаю з боку шырокіх колаў грамады. На гэтым ён і пабудаваў сваю тактыку. I ў апошнія часы, калі ён ішоў на лоўлю, гэта значыць красці коні, то браў з сабою і пракламацыі. Яго злавілі як канакрада, але ў яго аказаліся пракламацыі. I судзілі Саўку не як канакрада, а як "дэмакрата-сацыяліста".

Цяпер Саўка з энтузіязмам хваліцца, што і ён змагаўся з царскім "прыжымам". Цімох Будзік, як ужо вядома, адбыў два гады арыштанцкіх рот за падпал панскай стадолы, сядзеў як крымінальнік.

— Гм! Так, так! Помню, — рэзюмаваў успаміны пра былое Цімох. — А цяпер, значыцца, ваяваць з панам?

— Ваяваць, брат, да канца ваяваць! — сказаў Саўка і рашуча кіўнуў галавою.

— Ну, то і добра. Завяду я цябе да нашых, пазнаёмлю з нашым атаманам.

Дзед Талаш, так удала вырваўшыся са свайго палону, заняўся Саўкам Мільгуном: што з ім рабіць? Як быць з ім? У дзеда Талаша было многа розных праектаў, але паколькі гэта справа мела грамадскі характар, то дзед Талаш палічыў болей правільным перадаць гэту справу на вырашэнне партызанскай грамады, у якой ужо складаліся свае парадкі і законы. Якраз гэтымі днямі партызанская грамада значна павялічылася. Партызанскі рух з набліжэннем вясны рос і шырыўся. Сюды прыйшоў Марка Балук з-пад Цернішч. Прыйшоў ён адзін, але ў яго была свая грамада адважных людзей. Яму трэба было звязацца з партызанамі дзеда Талаша і выпрацаваць план сумеснага дзеяння.

Аўтарытэт Маркі Балука высока стаяў у вачах тутэйшых партызан. Прывёў яго Мартын Рыль, і сустрэлі яго з радасцю. Дзед Талаш моцна і доўга трос яго руку, пазіраў яму ў вочы.

— Дай жа, саколе, паглядзець на цябе. Чуў я, чуў пра Марка Балука. Шукаў цябе, сынку, эге ж! Жонку тваю выпадкам спаткаў. Аб табе гутарылі.

Прыход Маркі Балука, набліжэнне вясны і пашырэнне партызанскага руху высоўвала цэлы рад новых пытанняў, аб якіх трэба было пагаварыць. Нараду правялі ў лесе. На нарадзе былі: Марка Балук, Мартын Рыль, Цімох Вудзік, Нупрэй, дзед Талаш і некалькі радавых партызан. Гаварылі аб формах сувязі сярод партызан, абмеркавалі ўмоўныя знакі, каб пазнаваць сваіх, аб вярбоўцы людзей у партызаны, аб размеркаванні раёнаў баявога дзеяння. Калі ўсе гэтыя пытанні былі абмеркаваны, выступіў дзед Талаш, каб расказаць пра Саўку Мільгуна.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяин Теней 2

Петров Максим Николаевич
2. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 2

Наследие Маозари 3

Панежин Евгений
3. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 3

Я до сих пор князь. Книга XXII

Дрейк Сириус
22. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор князь. Книга XXII

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Я еще граф. Книга #8

Дрейк Сириус
8. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще граф. Книга #8

Буря соперничества

Мазуров Дмитрий
4. Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Буря соперничества

Эпоха Опустошителя. Том VIII

Павлов Вел
8. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том VIII

Русские дети (сборник)

Фрай Макс
Проза:
современная проза
5.60
рейтинг книги
Русские дети (сборник)

Несгибаемый граф. Тетралогия

Яманов Александр
Нет пророка в своем отечестве
Фантастика:
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Несгибаемый граф. Тетралогия

Ермак. Регент

Валериев Игорь
10. Ермак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ермак. Регент

Перешагнуть пропасть

Муравьёв Константин Николаевич
1. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
8.38
рейтинг книги
Перешагнуть пропасть