Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ахвяры

Шамякін Іван Пятровіч

Шрифт:

Хацеў паглядзець яго дакументы: можа, там сказана, з якой ён вёскі, з якой управы. Але ўбачыў Аксану. Яна ішла з ельніку, ішла неяк дзіўна — няўпэўнена, і твар яе быў бледны.

Кінуўся да яе.

— Што з табой?

— Ён раніў мяне.

— Аксана!

Сарваў з яе плячэй мяшок і ўбачыў, куды ранена: левае плячо светлага плашча заліта крывёю. Лёгка падняў яе і апусціўся з ёй на зямлю, паклаў ніцма на мох. Тады толькі ўспомніў, што ў яго няма нават нажа, каб разрэзаць адзенне. Плашча не разадраць, прыйшлося здымаць. А шарсцяны джэмпер і кофтачку разадраў.

Рана — у плячо, яшчэ б на два-тры сантыметры вышэй і куля пайшла б у мякаць шыі, магла б прабіць артэрыю.

— Пінцэт брала?

— Не.

— Скальпель?

— Не. Толькі ёд, бінты і таблеткі. Хірургічнага — нічога. Не адгаварылася б хворай цёткай і выменьваннем. Хто выменьвае скальпель?

— Чорт! Як я, дурань, нажа не захапіў ад Чурсіка. Дзе ёд?

— У мяшку.

Падсунуў да сябе мяшок і ўбачыў, што ўратавала яго жонку: куля прайшла праз мяшок, праз напакаваныя рэчы і бінты, таму аслабла яе сіла.

— Глядзі, Аксана! Цябе ратаваў мяшок.

— Хто ён?

— Паліцай.

— Ты — насмерць яго?

— Не знаю. Смерць не канстатаваў.

— Навошта яму было страляць? Палічыў нас за партызан?

— У партызан адзін пабаяўся б страляць. Прывык, сволач, страляць па кожным, хто яму не падабаецца, каго можна адаслаць на той свет беспакарана. Гэтыя людзі страцілі чалавечы воблік. Не думай пра яго.

Стась прамыў рану ёдам. Пачуў пад пальцамі кулю — сядзела ў мышцы.

— Каб было чым, я дастаў бы яе.

— Шпілька… мая шпілька для валасоў.

Працёршы шпільку ёдам, пачаў аперацыю.

У Аксаны з вачэй сыпаліся слёзы, але кароткі стогн вырваўся толькі аднойчы. Яна, хірургічная сястра, давала яму, фельчару-тэрапеўту, парады. I ён выкалупнуў вострую кулю. Але, можа, не трэба было, бо пачалося моцнае кровацячэнне.

Аксана бадзёрылася, спрабавала нават жартаваць: чаму ў яго няўпэўненыя рукі? А яны сапраўды сталі як драўляныя і дрыжэлі. Доўга павазіўся, каб накласці тугую павязку, расходаваў многа дарагіх бінтоў, якія, разумеў, цяпер асабліва трэба эканоміць. Але як не хвалявацца, калі бачыў, што дарагі чалавек траціць сілы: зусім спалатнеў твар, пасінелі вусны, праваліліся ў небяспечную глыбіню яе вочы, яе любыя вочы, у якіх незвычайна адбіваўся ўвесь свет, усе пачуцці яе. Але ўпершыню ўбачыў у іх страх, і гэта спалохала больш, чым сама рана.

— Не кідай мяне, Стасік.

— Што ты, Аксана! Зараз пайду, знайду яго каня…

— Ты не зразумеў… я на той выпадак, калі… ім не кідай жывую. Але сам з-за мяне не памірай. Не памірай! Жыві! Табе трэба жыць!

Каня ён не знайшоў, на дарозе яго не было. Пэўна, паліцай ехаў дадому, і конь спакойна пабрыў па знаёмай дарозе, коні, як і людзі, спяшаюцца ў родную стайню. Ці спалохаўся стрэлаў, калі не прывучаны, і павалок воз у невядомы бок, можа, зачапіўся дзе ў лесе і стаіць ці вырваўся з аглобляў. Але шукаць часу няма. Трэба адыходзіць. Калі конь прывалачэцца дадому без гаспадара, яго тут жа кінуцца шукаць. I калі ў сяле гарнізон ці хаця б пост паліцэйскі…

— Можаш ісці?

— Канешне, магу.

— Абапірайся на мяне.

Вінтоўку возьмем, лішняя зброя не пашкодзіць. Добра было б накрыць яго хоць ламаччам.

— След…

— Але, след.

На апалых лісцях ляжала начная шэрань, на растаптанай намаразі заставалася ад ног яркая здрадлівая сцежка.

— Трэба прабірацца ў сасоннік, на ігліцы такіх слядоў не застаецца.

Звярнулі ў ельнік, але елкі там маладыя, кашлатыя, трэба нагінацца пад галлём, а Аксана не можа схіляць галаву. Яна старалася ісці ўпэўнена, нібыта і без яго дапамогі, але Стась адчуваў, як цяжэла рука на яго плячы і як хілілася яна, збівала крок. Тады ён прыпадымаў яе і нёс. Аксана пратэставала.

— Не хапай. Так у цябе ненадоўга хопіць сілы. Пакуль я іду сама…

Пакуль… А потым? Ведаў, што неўзабаве яму прыйдзецца несці яе. Але Аксане пра гэта не сказаў.

Заміналі мяшок і вінтоўка, асабліва вінтоўка; ён не служыў у арміі і насіў вінтоўку хіба на ваеннай падрыхтоўцы ў медтэхнікуме, вучэбную, з дзіркай у дуле, без патронаў. Тры абоймы ляжалі ў паліцэйскага ў шынялі. Стась пералажыў іх у сваю кішэню. Хацелася паглядзець пасведчанне. Але не мог павярнуць нябожчыка — лепш не бачыць яго твару, каб не прыдаваўся. Так лягчэй: забіў ворага, не чалавека — як на фронце.

Аксана згадзілася з ім: лепш не бачыць.

— Вечнай памяці яму не будзе. Разумны чалавек праехаў бы міма такіх начлежнікаў. Колькі цяпер блукае па свеце людзей! Дзе ж ім заначаваць? А ён усвоіў фашысцкую формулу: страляй у кожнага падазронага. Стрэліў…

— А ў яго, напэўна, дзеці. Што іх прымушае ісці на такую службу?

— Ненавідзяць уладу нашу.

— За што? У мяне дзядзьку арыштавалі ў трыццаць восьмым. Помніш, як мяне хацелі выключыць з тэхнікума? Добра, што ён жыў далёка, на Урале, і я толькі малая бачыла яго. Ён муляр, завод будаваў…

— Не гавары многа — траціш сілы.

— Не бойся. Сілы ў мяне хопіць.

А крок збівала часцей і часцей, цяжэй павісала на яго руцэ.

Выйшлі ў бор. Але пад соснамі раслі чарніцы, на іх след заставаўся яшчэ больш выразны — зялёная сцежка.

А потым адкрылася поле. Землі тут камяністыя, бедныя, але краявіды незвычайныя. Нехта назваў мясціны тутэйшыя беларускай Швейцарыяй — вядомая з падручнікаў геаграфіі Беларуска-Літоўская града. Поле нешырокае, сотні тры-чатыры крокаў, а далей зноў лес, узбіраўся на круты ўзгорак малады бярэзнік. Але поле засеяна азімінай, і на рунь сеў больш густы іней, чым у лесе. Узышло сонца, і поле ажно іскрылася, зіхацела, сляпіла вочы.

«Божа мой, якое-яно, жыццё!» — упершыню з душэўным смуткам падумала Аксана.

— На такім полі сцежка ад слядоў будзе відна вунь з той гары, за дзве вярсты.

Паспрабавалі абысці азіміну і выйшлі на торную дарогу, пясчаную. Небяспечна ісці па ёй, але сляды на пяску хутка растаюць. I Шабовіч рызыкнуў. Падхапіў Аксану падпашкі і ўподбег рушыў па дарозе. Прабеглі так да лесу ў падэшвы ўзгорка і… апусціліся на зямлю.

I — дзіўна — ён дыхаў не так цяжка, як Аксана, быццам не ён нёс яе, а яна яго.

Поделиться:
Популярные книги

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Кодекс Охотника. Книга XXIX

Винокуров Юрий
29. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIX

Личный аптекарь императора. Том 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 5

#НенавистьЛюбовь

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
#НенавистьЛюбовь

Тонкий расчет

Шелдон Сидни
Детективы:
триллеры
8.86
рейтинг книги
Тонкий расчет

Цикл романов "Целитель". Компиляция. Книги 1-17

Большаков Валерий Петрович
Целитель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цикл романов Целитель. Компиляция. Книги 1-17

Император Пограничья 1

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Император Пограничья
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Император Пограничья 1

Зеркало силы

Кас Маркус
3. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Зеркало силы

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Старый, но крепкий

Крынов Макс
1. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий

Третий. Том 5

INDIGO
5. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 5

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Князь Целитель 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Князь Целитель
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Князь Целитель 2

Телохранитель Генсека. Том 3

Алмазный Петр
3. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 3