Юстыцыя
Шрифт:
І мы задымілі як апантаныя. Неўзабаве мы асвоілі новы метад: раскурваць па чатыры цыгарэты адразу, а пасля яны ўжо самі дагараюць. За акном зноў разбушавалася навальніца, паверхам ніжэй занылі псальмапеўцы:
Забі, Гасподзь, наш гнюсны род, забі, Хрыстос, і наш прыплод, цябе ж мы ўкрыжавалі і Дух Святы зблажалі.— Калі шчыра, я зусім не куру, стагнаў Маркіз. Яму было да таго кепска, што ён нават пачаў быць падобным на чалавека.
Праз паўгадзіны ў попельніцы была гара недакуркаў. Паветра ў пакоі стала
— Але ж як яно так, Штубер, — пацікавіўся я, — вы ж з паліцыі маральнасці. Што вам да святых?
— Прыглядвайце лепш за сваімі святымі, - буркнуў Штубер, даючы нам дарогі.
— Патаскушын адвакат, — яшчэ крыкнуў мне наўздагон адзін паліцэйскі.
— Можа, нам ужо лепей тады адразу тупаць у паліцыю?! — стагнаў Луцкі.
Сустрэча з паліцыяй зусім яго дэмаралізавала. Маркіз, па-мойму, увогуле ад страху пачаў чытаць малітвы. Я ўжо адчуваў, што ўлез у вельмі сумніўную справу.
— Дробязь, — спрабаваў я іх падбадзёрыць. — Нічога больш удалага, як сустрэча з паліцыяй, проста быць не магло.
— А парасоны?
— Я іх перахаваю.
Свежае паветра вярнула нас да памяці. Дождж перастаў. На вуліцах кіпеў рух, а на Нідэрдорфштрасэ мы напрасткі пайшлі ў «Манака». Гізэла яшчэ была там. Мадлена сышла (цяпер я, прынамсі, ведаю, як яе завуць), але затое там былі яшчэ Карына і Палета, дзве новенькія на службе ў Луцкі, толькі што імпартаваныя з Жэневы, усе тры ў раскошным выглядзе, адпаведна цане, і пры кожнай — ужо па некалькі кавалераў.
— Які ж гэты Маркіз Зялёны! — замахала нам Гізэла. — Што вы з ім зрабілі?
— Дзве гадзіны рэзаліся ў карты, — патлумачыў я, — і Маркізу давялося курыць з намі на роўных. Як у кару за тое, што ён хоча звесці цябе ў Луцкі.
— Je m'en suis has rendue compte [2] , - сказала Палета.
— Гешэфты трэба рабіць без шуму.
— Et le resultat? [3]
— Цяпер я твой адвакат, — сказаў я.
Палета вельмі здзівілася. А я павярнуўся да Альфонса. У бармена была заечая губа. Ён перамываў чаркі за стойкай. Я папрасіў віскі. Альфонс выставіў нам тры сумесі «сіксці-найн». Я разам выпіў сваю, сказаў бармэну: «Геры заплацяць», — і пакінуў установу. Не паспеўшы адысціся ад «Манака» крокаў на дзесяць, я пачуў, як ззаду спынілася машына. І мог зводдалі назіраць, як начальнік з трыма дэтэктывамі з камісіі па расследаванні забойстваў увайшлі ў бар. Я шмыгнуў за вугал і зайшоў у першую ж забягалаўку. Мне і далей пашанцавала (павінна ж калі-небудзь): калі праз гадзіну я вярнуўся да сябе, Штубер і двое патрульных паспелі пакінуць дом на Шпігельгасэ. Усё было ціха. «Святыя з Ютлі», мабыць ужо сышлі. Абодва парасоны я знайшоў за дзвярыма ў падвале і ўжо хацеў быў спусціцца, каб добранька іх прыхаваць, але тут у галаву прыйшла іншая ідэя. Я падняўся наверх. Перад жытлішчам секты было ціха, і дзверы не зачыненыя, інакш я адчыніў бы іх сваім ключом, балазе, ён, як гэта бывае ў старых дамах, падыходзіў да любых дзвярэй.
2
А я і не скеміла (фр.).
3
А
Я ўвайшоў і пярэдні пакой. Сюды ледзь-ледзь прасочвалася святло з лесвіцы. Каля дзвярэй стаяла падстаўка, і ў ёй ужо было некалькі парасонаў. Я сунуў два свае мокрыя да астатніх, шчыльна зачыніў дзверы і падняўся да сябе. Увайшоўшы, запаліў святло. Акно было адчынена. У крэсле сядзеў начальнік паліцыі.
— Тут шмат накурылі, - сказаў ён, кінуўшы вокам на поўную попельніцу. — Прыйшлося адчыніць акно.
— Да мяне заходзілі Луцкі і Маркіз.
— Маркіз?
— Так, адзін тып з Нойшатэля.
— Сапраўднае імя?
— А мне ўсё адно.
— Генры Цупей, — сказаў начальнік. — Ну, калі ж гэта яны былі ў вас?
— З сямі да дзевяці.
— А дождж ужо ішоў, калі яны явіліся? — спытаўся начальнік.
— Забеглі якраз перад дажджом.
Начальнік яшчэ раз кінуў пагляд на попельніцу.
— Штубер з паліцыі маральнасці бачыў вас, Луцкі і Маркіза, калі вы а дзевятай пакідалі сваю лавачку. Куды вы пасля заходзілі?
— Я?
— Вы.
— У «Хек». Там выпіў два віскі, а Луцкі і Маркіз потым перайшлі ў «Манака».
— Гэта я ведаю, — сказаў начальнік. — Я іх там арыштаваў. Але цяпер давядзецца адпусціць іх. У іх ёсць алібі. Яны ў вас курылі. Дзве гадзіны запар.
Ён зноў перавёў пагляд на попельніцу.
— Я вымушаны паверыць вам на слова, Шпэт. Чалавек, заклапочаны лёсам справядлівасці, не будзе ладзіць алібі двум забойцам. Гэта было б надта абсурдна.
— А каго яны забілі?
— Дафну, — адказаў начальнік. — Дзяўчыну, якая выдавала сябе за Моніку Штаерман.
Я сеў за стол.
— Бачу, вы ў курсе, — сказаў начальнік, — вы пабывалі ў сапраўднай Монікі Штаерман, якая адмовілася ад фальшывай, ну, Дафне давялося ісці на панэль. Не ўзгадніўшы папярэдне гэтага пытання ні з Луцкі, ні з Цупеем. А цяпер яе знайшлі мёртвую ў «мэрсэдэсе», на стаянцы ў Хіршэнплац. Прыкладна апалове дзевятай. Яна пад'ехала а сёмай, але з машыны не выходзіла. Навальніца была жахлівая. Ну, у Луцкі і Цупея цяпер ёсць алібі, а плашчы не прамоклі. Давядзецца іх выпусціць. — Ён памаўчаў. — На рэдкасць прыгожая дзяўчына, — сказаў потым. — Вы з ёю спалі?
Я не адказаў.
— Зрэшты, гэта не бяда, — сказаў начальнік і, раскурыўшы сваю «Баянас», закашляўся.
— Вы лішне многа курыце.
— Ведаю, Шпэт. Мы ўсе надта шмат курым. — Ён зноў павёў вокам на попельніцу. — Зрэшты, я бачу, вы выяўляеце пэўную спагаду. Добра, я таксама паспагадаю: такога цёмнага чалавека, як вы, мне ў жыцці сустракаць не даводзілася. Няўжо ў вас няма ніводнага сябра?
— Не люблю заводзіць ворагаў, - адказаў я. — Вы мяне дапытаць хочаце, ці што там?
— Не-не, проста з цікаўнасці, - ухіліўся начальнік. — Вам жа яшчэ і трыццаці няма?
— Я проста не сачкаваў, не мог сабе дазволіць прапускаць заняткі
— Вы былі самы малады з нашых адвакатаў. А цяпер вы наогул не адвакат.
— Так, камісія выканала свой абавязак, — пацвердзіў я.
— Ах, калі б я мог разгадаць, што вы за чалавек такі, мне было б лягчэй зразумець вас. Але разгадаць вас я не магу. Калі я першы раз прыйшоў да вас, мяне ўразіла ваша барацьба за справядлівасць, і я сам сабе здаўся жалю вартым, а цяпер нічога ў вас мяне не ўражвае. У алібі я, хай так і будзе, вам яшчэ паверу, але ў тое, што вас хвалюе лёс справядлівасці, - божа мяне барані. — Ён устаў. — Мне шкада вас, Шпэт. Бачу, вас ублыталі ў дурную гісторыю, і, калі вы самі пры гэтым дурнееце, дык няма вам ні рады ні спасу — памагчы вам тут нічым ужо не паможаш. Думаю, менавіта з гэтай прычыны вы больш не даражыце сабой. Ад Колера ёсць якія весткі?
Конец детства (сборник)
Фантастика:
научная фантастика
рейтинг книги
Папина дочка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
рейтинг книги
Ученик. Книга 4
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Тринадцатый IX
9. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
рейтинг книги
Наследник
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги