Юстыцыя
Шрифт:
Моніка Штаерман Другая. Віла, «Мон-рэпо», стаіць на ўскраіне горада, у такім велізарным, такім запушчаным парку, што сам будынак вось ужо каторы год амаль схаваны ад вачэй і толькі ўзімку можна часам з цяжкасцю разгледзець праз здзічэлыя сплёты старых дрэў на фоне Вагнербюля нейкія сцены і шчыт дома. Пра прыёмы ў «Мон-рэмо» памятаюць толькі нямногія. Ужо бацька і дзед «сапраўднай» Монікі ладзілі тут святы і юбілеі ў сваіх загарадных маёнтках на Цугскім і Жэнеўскім азёрах, а ў горад наязджалі, толькі каб працаваць (іх яшчэ можна было назваць чорнарабочымі прамысловасці), самыя ж прыёмы ладзілі на прыродзе, тым часам як дамы, наязджаючы ў горад, сяліліся калі ў «Долдэры», калі ў «Бор-о-лак», калі ў гэтым самым «Брайтынгергофе». «Мон-рэпо» спакваля робіцца легендай, асабліва пасля таго, як аднае раніцы трох рабаўнікоў, што прыехалі з Заходняй Германіі, былі выяўленыя каля варотаў парку збітыя да паўсмерці,
— Я Моніка Штаерман, — сказала істота.
Я ўстаў.
— Шпэт, адвакат.
— Так-так, значыцца, адвакат, — заявіла маленькая галавастая істота.
Самае жудаснае было — голас. Быццам з пачварнага цела гаварыў іншы чалавек. Гаварыла жанчына.
— Ну, і што ж вам ад мяне трэба?
Целаахоўнік, які трымаў карліцу на руках, ані варухнуўся.
— Моніка…
— Фраў Штаерман, — паправіла мяне карліца і паправіла на сабе сукенку. — Ад Дзіора. Элегантна, праўда ж? — У яе голасе гучала спакойная, пакеплівая вышэйшасць.
— Фраў Штаерман! Дафна больш не хоча вяртацца да вас.
– І вы маеце перадаць мне гэта? — спыталася карліца.
— Так, я павінен вам гэта перадаць, — пацвердзіў я.
Цяжка было адгадаць, як яна прыняла мае словы.
— Віскі? — спыталася.
— З прыемнасцю.
Хоць яна і не падала ніякага знаку, дзверы за маімі плячыма адчыніліся, і чацвёрты ахоўнік унёс шатландскі віскі і лёд.
— Чысты? — спыталася.
— З лёдам.
Чацвёрты наліў, але не выйшаў. Першыя два падняліся з месцаў.
— Скажыце,
— Вельмі прэзентабельныя! Я нават быў падумаў, што гэта вашы целаахоўнікі.
— Прэзентабельныя, але тупыя, што ўбіў, то ўехаў, - адказала яна. — Узбекі. Расейцы падабралі іх недзе ў Цэнтральнай Азіі і адправілі ў Чырвоную Армію, а адтуль яны трапілі ў палон да немцаў, і, як што нацысцкія антраполагі не здолелі прыйсці да адной думкі наконт іх расавай прыналежнасці, ім захавалі жыццё. Мой бацька купіў іх у Інстытуце расавых праблемаў. Тады яны ішлі як тандэт — па дзяшоўцы. Як ні на што не прыдатныя адкіды чалавецтва. Я называю іх узбекамі, бо мне падабаецца гэта слова. А гномаў у садзе бачылі, адвакат?
Пот сцякаў у мяне па твары. Тут было лішне натоплена.
— Цэлае войска, фраў Штаерман.
— Часам я станаўлюся сярод гномаў, і ніводзін чалавек мяне не заўважае, нават калі я варушуся. Ваша здароўе!
«Узбек», які трымаў Моніку, зноў паднёс ёй шклянку да вуснаў. Яна выпіла.
— Ваша здароўе, фраў Штаерман, — сказаў я і таксама выпіў.
— Прысядзьце, адвакат Шпэт, — скамандавала яна.
Я сеў у скураны фатэль. «Узбек» спыніўся перад мною, трымаючы карліцу на руках.
— Значыцца, Дафна не хоча да мяне вяртацца, — сказала яна, — так я і ведала, што прыйдзе дзень, калі яна больш не вернецца. — Вялікая, амаль безвалосая галава панікла, у вялікіх вачах на маршчыністым твары заблішчалі слёзы.
Перш чым я паспеў прамовіць хоць слова, «узбек» перасадзіў карліцу мне на рукі, сунуў мне яе віскі, з трыма другімі ўпаў на калені перад акном, і ўсе яны дружна бухнуліся ілбамі аб падлогу, ускінуўшы ўгору магутныя задніцы.
Карліца сутаргава ўчапілася ў мяне. З шклянкамі ў абедзвюх руках я пачуваўся вельмі бездапаможна.
— Гэта ж яны зноў моляцца. Пяць разоў на дзень. А мяне часцей за ўсё садзяць на шафу, — сказала яна, пасля скамандавала: — Віскі!
Я паднёс ёй шклянку да вуснаў.
— Праўда, Гайнц Алімпіец у нас красунчык? — спыталася без ніякага пераходу і толькі тады адным глытком выпіла свой віскі.
— Дзіва што, — адказаў я і паставіў пусты бакал каля крэсла на дыван. Пры гэтым фраў Штаерман за малым не звалілася ў мяне з каленяў.
— Глупства, — сказала яна глыбокім голасам, поўным пагарды да самой сябе. — Бэна — апоўзлы, вульгарны кабель, у якога я ўклюпалася. Я заўсёды ўлюбляюся ў такіх вульгарных суб'ектаў, бо ў іх улюбляецца Дафна.
Я адчуваў у сябе на руках маленькую жанчынку як малюсенькі шкілецік.
— Я дала Дафне сваё імя, каб яна вяла тое жыццё, якое я хацела б весці сама, і яна вяла яго, — казала карліца далей. — На яе месцы я б таксама спала з усімі падрад. А вы з ёю не спалі? — срытала яна раптам ледзяным тонам.
— Не, фраў Штаерман.
— Годзе маліцца, — скамандавала яна.
«Узбекі» падвяліся з каленяў. Той, што прынёс карліцу, зноў узяў яе на рукі. Я таксама міжволі прыўстаў, усё яшчэ трымаючы шклянку віскі з лёдам. Дадзенае мне даручэнне я выканаў і цяпер хацеў адкланяцца.
— Сядзьце, адвакат, — загадала яна.
Я паслухаўся. Седзячы на руках у «узбека», яна глядзела на мяне зверху ўніз. Цяпер у яе ў вачах з'явілася нешта пагрозлівае. Прысуджаная да маленькага, выродлівага цела, яна магла выяўляць сябе толькі вачыма і голасам.
— Нож, — сказала яна.
Адзін «узбек» адчыніў нож і падаў ёй.
— Да фотаздымкаў, - сказала яна.
«Узбек» паднёс яе да сцяны, і яна пачала спакойна, быццам рабіла аперацыю, рэзаць доктара Бэна, таго, дзе ён смяецца, рэзаць доктара Бэна, калі ён есць, рэзаць доктара Бэна, калі сядзіць, рэзаць доктара Бэна, калі задумлівы, калі спіць, калі ззяе, калі п'е, яна разрэзала доктара Бэна ў фраку і доктара Бэна ў смокінгу, у гарнітуры ад краўца, у гарнітуры для язды вярхом, разрэзала, разрэзала, разрэзала доктара Бэна, апранутага маскарадным піратам, у плаўках, без плавак, разрэзала доктара Бэна ў тэнісным касцюме, доктара Бэна ў піжаме, доктара Бэна, доктара Бэна, мы адступалі, даючы дарогу, «узбекі» абступілі мяне, а той, што трымаў яе на руках, апісваў колы ў пякельнай гарачыні кабінета, падлога якога спакваля пакрывалася абрэзкамі здымкаў. Калі былі парэзаны ўсе да апошняй, мы занялі ранейшыя месцы, быццам нічога не здарылася. Карліцу зноў сунулі мне на рукі, і я сядзеў, быццам бацька вылюдка.
— Гэта пайшло мне на карысць, — спакойна сказала яна. — А зараз хай Дафна падае. А я ўжо паклапачуся, каб яна зрабілася тым, чым была раней.
Карліца, якая сядзела ў мяне на каленях, павярнула галаву і знізу ўгору зірнула на мяне. І ўсё ж мне здавалася, быццам карлік я, а не яна.
— Кланяйцеся ад мяне старому Колеру, — сказала яна, — ён часта бываў тут, і калі я на яго злавалася за тое, што ён усё хацеў зрабіць па-свойму, я лезла на кніжныя паліцы і шпурляла ў яго кнігамі. Але ён заўсёды ўмеў настояць на сваім. Ён і цяпер вядзе мае справы. З турмы. У тым, што я замест оптыкі і электронікі перайшла да вытворчасці супроцьтанкавай зброі і зенітных гармат, мартыраў і гаўбіц, ягоная заслуга. Думаеце, Людэвіц на гэта здольны, не кажучы ўжо пра мяне? Вы толькі зірніце на мяне.