Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Юстыцыя

Дюрренматт Фридрих

Шрифт:

— Вы яшчэ да смерці перапалохаліся, — дадала, а пасля спыталася: — Няўжо я вам аж так не спадабалася, што вы мяне нават забылі?

— Спадабалася, спадабалася, — прызнаўся я, як жа было не спадабацца.

— Значыцца, вы ўсё-такі мяне не забылі.

— Не зусім, — прызнаў я.

Яна засмяялася.

— Ну, раз ужо вы ўсё адно ўспомнілі…

Яна ўстала, скінула піжаму і стаяла перад мною голая, нахабная і спакуслівая, зусім не беручы да галавы, як добра відаць, да чаго ж такі размаляваў яе Бэна. Яна падышла да вялікага акна, з якога можна было заглянуць на пляц да Емэрліна. Там сабраліся госці, і ўсе ўтаропіліся на яе, Емэрлін з біноклем, поруч Штусі-Лойпін, ён памахаў рукой. Моніка прыняла паставу той статуі, якую зрабіў Мок, Штусі-Лойпін запляскаў у далоні. Емэрлін пагразіў кулаком.

— Дзякую, што вызвалілі мяне, — сказала Штаерман, усё яшчэ ў той паставе, у якой яе сузіралі, і тым самым — спінай да мяне.

— Чыстая выпадковасць, — адказаў я. — Па заданні Лінгарда.

— Мяне б'юць усе, каму заўгодна, — задуменна

сказала яна. — Спярша Бэна, пасля Куксгафэн. Іншыя мяне таксама заўсёды білі. — Яна зноў павярнулася да мяне.

— Гэта неяк прымірае з вамі, - сказаў я. — А цяпер у вас заплыло і правае вока.

— Ну і што?

— Дастаць вам мокрую анучку?

— Глупства нейкае. Але ў шафе вы знойдзеце каньяк і чаркі.

Я адчыніў старую энгадзінскую шафу, знайшоў патрэбнае, наліў у чаркі.

— Вы, мабыць, тут часта бывалі? — спытаўся я.

— Часам бывала. Мусіць, я сапраўдная прастытутка, — канстатавала яна горка і крыху разгублена, хоць і велікадушна.

Я засмяяўся.

— З сапраўднымі лепей абыходзяцца.

Яна выпіла сваю чарку, потым сказала:

— А пайду прыму гарачую ванну.

І, нага за нагу, пайшла ў ванную. Знікла. Я чуў, як ліецца вада, чуў праклёны. Потым яна вярнулася, папрасіла яшчэ чарачку.

Я наліў.

— А гэта вам не зашкодзіць, Моніка?

— Дробязь. Я п'ю як конь.

І паплялася назад.

Калі я ўвайшоў да яе, яна ляжала ў ванне і намыльвалася.

Я наліў.

— Ну і шчыпаецца, — паскардзілася яна.

Я сеў на край ванны. Яна нахмурылася.

— Вы ведаеце, што я зараз хачу зрабіць? — спыталася яна і, як што я не адказаў, дадала: — Канец. Пара канчаць.

Я ніяк не рэагаваў.

— Я не Моніка Штаерман, — абыякава сказала.

Я здзіўлена паглядзеў на яе.

— Я не Моніка Штаерман, — паўтарыла яна і далей ужо спакойна: — Я толькі вяду жыццё Монікі Штаерман, а насамрэч мой бацька прафесар Вінтэр.

Маўчанне. Я не ведаў, што і падумаць.

— А ваша маці? — спытаў я, і яшчэ не дагаварыўшы, ведаў, што задаю дурное пытанне. Ну, бо і што мне да яе маці?

Зрэшты, яна прыняла маё пытанне спакойна.

— Настаўніца, — адказала, — у Эмэнтале. Вінтэр яе кінуў. Ён заўсёды кідаў усіх настаўніц.

Яна канстатавала гэта нязлосна.

— Мяне завуць Дафна. Дафна Мюлер. — Яна раптам засмяялася. — Нармальны чалавек не павінен так звацца.

— Але ж калі вы не Моніка Штаерман, хто ж тады Моніка Штаерман? — разгубіўся я. — І ці ёсць яна наогул?

— Папытайцеся ў Людэвіца.

Пасля раптам пачала агрызацца.

— Гэта што, допыт? — спыталася.

— Вы пыталіся пра адваката. Акурат я — адвакат.

— Калі вы мне спатрэбіцеся, я паведамлю вам, — задумліва адказала яна з нечаканай варожасцю ў голасе.

Паявіўся Лінгард. Я не чуў, як ён увайшоў. Проста раптам узнік перад намі і набіў сваю «данхіл-лок».

— Вы задаволены, Шпэт? — спытаў ён.

— Не ведаю, — адказаў я.

— А ты, Дафна?

— Так сабе.

— Я прынёс табе тое-сёе з вопраткі.

— У мяне ж ёсць піжама Бэна.

За акном завыла сірэна «хуткай дапамогі».

— Мабыць, зноў сэрца ў нашага Емэрліна, — холадна патлумачыў Лінгард. — Я ўручыў яму шэсцьдзесят ружаў.

— Ды яшчэ мяне голую пабачыў, - засмяялася яна.

— Ну, у цябе гэта часта.

— Паслухайце, Лінгард, адкуль вы, зрэшты, ведалі, хто такая Дафна? — спытаўся я.

— Ды так, выпадкова даведаўся, — адказаў ён і закурыў. — Эй, фройляйн Мюлер, куды скажаш цябе даставіць?

— У «Аскону».

— Завязу.

— Які паслужлівы, — пахваліла яна.

— Усё будзе ў рахунку, — сказаў Лінгард. — А плаціць вось ён. — Лінгард кіўнуў на мяне. — Ён набраўся тут каштоўнай інфармацыі.

— У мяне таксама ёсць яму даручэнне, — сказала Дафна.

— Якое?

Не зусім заплылае вока Дафны бліснула, левай рукой яна пагладзіла свае чырвоныя, як кінавар, валасы.

— Хай ён перадасць сапраўднай Моніцы Штаерман, гэтай паскуднай лесбіянцы, што я больш не хачу бачыць яе. Калі гэта скажа адвакат, атрымаецца больш афіцыйна.

Лінгард засмяяўся.

— Дзяўчынка, ты нават не ўяўляеш сабе, які выйдзе скандал.

— А мне пляваць, — сказала яна.

Цыгарэта ў Лінгарда ніяк не раскурвалася ў пары ваннай. Ён яшчэ раз запаліў яе.

— Шпэт, — сказаў ён, — вось вам мая рада: не ўмыкайцеся ў чужую справу.

— Вы мяне самыя ўвамкнулі, - адказаў я.

— Таксама слушна, — засмяяўся Лінгард і потым Дафне: — Добра, вылазь.

— Во, які вы гаварлівы, — сказаў я і выйшаў.

Потым з Цэльтвэга я патэлефанаваў Людэвіцу. Той кіпеў і шалеў. Але я такі ўжо ведаў занадта шмат. І ён панік. Такім чынам я мог зрабіць візіт сапраўднай Моніцы Штаерман.

Другі маналог да пракурора. Чым больш я пішу, ты менш падобнай на праўду выглядае мая справаздача. Я раблю творчыя намогі, я нават спрабую сябе ў лірыцы, я расказваю пра надвор'е, стараюся быць гранічна дакладным у сэнсе геаграфіі, звяраюся з планам горада, і ўсё гэта з той прычыны, гер Ёахім Фойзэр (вы ўжо даруйце, што нябожчык, які ляжыць у трупарні, зноў звяртаецца асабіста да вас), што вы вельмі цэніце літаратуру, у прыватнасці паэзію, і наогул лічыце сябе чалавекам з мастацкімі задаткамі, пра што любіце згадваць дарэчы і недарэчы, нават перад судом прысяжных, і, значыцца, можаце проста кінуць у кут

мой рукапіс, калі ў ім не будзе літаратурных завіткаў. На жаль, мой опус — не больш як набор літаратурных штампаў. Нягледзячы на паэзію. Вельмі шкада. Я сам сябе лічу аўтарам бульварнага рамана, дзе я — фанатычны паборца справядлівасці, Лінгард — цюрыхскі Шэрлак Холмс, а Дафна Мюлер — Месаліна Залатога берага, як прынята называць правы бераг нашага возера. Нават статуя з пругкімі грудзямі і ў непрыстойнай паставе — якую я так і не заўважыў у Мока, залюбаваўшыся жывою Дафнаю, прыняўшы яе за статую, — нават гэтая пачуццёвая выява жанчыны ў расфарбаваным гіпсе (пра жывую статую я ўжо і не кажу) нашмат больш ярка захавалася ў мяне ў памяці, чым дзяўчына, якая вось зараз узнікне на старонках маёй справаздачы. Само па сабе, вядома, не мела ніякага значэння, спала яна з Лінгардам ці не спала, і калі спала, дык ці часта, — вой, з кім толькі яна, зрэшты, не клешчылася? — але ж для маёй справаздачы важныя ўнутраныя матывы і з'явы, важна, як у нашым заблытаным свеце адбываецца тая ці іншая падзея і чаму адбываецца. І вось, калі знешне ўсё супадае, унутраныя прычыны можна хай сабе і не вылічыць з поўнай пэўнасцю, але, прынамсі, адгадаць; калі ж знешнія акалічнасці не адпавядаюць праўдзе, напрыклад, нехта там з некім пераспаў, а ў справаздачы гэта не паказана, альбо, наадварот, у справаздачы паказана, а насамрэч нічога такога не было, дык спраўца завісае ў пустаце, у сферы няпэўнага. Вось так яно і тут. Якім чынам Лінгард утачыўся ў таямніцу псеўда-Монікі? Можа, таму, што спаў з ёю? Але ў такім разе таямніцу ведалі б і шмат хто яшчэ. Можа, таму, што яна яго кахала? Але тады б яна яму нічога не сказала. Можа, яна яго баялася? Не выключаецца. Цяпер калі ўзяць Бэна. Ці хацеў Лінгард з самага пачатку наводзіць падазрэнні на яго? Ці была прычынай гэтага Дафна? Я задаю гэтыя пытанні, бо на мяне вешаюць віну за смерць Дафны. Не след было мне хадзіць да сапраўднай Монікі. Але ж сама Дафна прасіла мяне. Мне трэба было даследаваць адну з магчымасцяў. Як што я прыняў даручэнне і ўзяў пятнаццаць тысяч франкаў задатку, хай сабе я і быў тады цвёрда перакананы ў немагчымасці гэтай магчымасці і застаюся пры сваім да гэтага часу. Што Вінтэра мог забіць нехта іншы — гэта ўсяго толькі дапушчэнне, якое нічога не вартае, а калі, шукаючы гэтай магчымасці, упускаеш не заўважаныя раней факты, гэта тлумачыцца самым характарам дапушчэння, быццам забойца — не Колер, дапушчэнне, на якое мне прыйшлося пайсці дзеля далейшых пошукаў. Зрэшты, маё — пісаць праўду і трымацца праўды, хоць чаго вартая тая праўда, схаваная за іншай праўдай? Перад мною — гурба дапушчэнняў, я перабіраю іх навобмацак. Што адпавядае праўдзе? Што перабольшана? Што сфальшавана? Што замоўчана? Што я павінен паставіць пад сумненне? Што прыняць напавер, што напаняверку? Ды і ці ёсць што-небудзь праўдзівае, надзейнае, пэўнае за ўсімі гэтымі падзеямі, за ўсімі гэтымі колерамі, штаерманамі, штусі-лойпінамі, лінгардамі, эленамі, бэнамі, каб іх, каб на іх, якія перайшлі мне дарогу, нешта праўдзівае, надзейнае за нашым горадам, за нашай краінай? Ці не больш слушна было б дапусціць, што ўсё наглуха замкнута ў футарал, безнадзейна адарвана ад законаў і прычынаў, што дораць жыццё і дадаюць разлёту ўсяму астатняму свету? А ўсё, што тут жыве, кахаецца, жарэ, маталыжыць, махлюе, шмуглюе, круціць гешэфты, плодзіцца, арганізуецца, ці не ёсць усё гэта загуменнае, пасрэдна-сярэднеэўрапейскае, правінцыйнае і нерэальнае? Што такое мы? Што сабою ўвасабляем? Ці засталося хоць каліўца сэнсу, хоць дробачка значэння ў апісаным мною наборы? Зрэшты, магчыма, адказ на пытанні, якія хвалююць мяне, затаіўся ўсюды, ззаду ўсіх і ўсяго, можа, ён нечакана і неспадзявана акажа сябе, вырвецца з любой сітуацыі, як з засады? І адказ гэты будзе нам усім прысудам, а праўда — выкананнем яго. Верую. Зацята, жарасна. Мне хочацца ашчадзіць астатнія рэшткі чалавечнасці не на карысць таму здалікачанаму грамадству, у якім я мізарнею, не на карысць тым агідным рэліктам, якія абступілі мяне з усіх бакоў, а ў імя справядлівасці, дзеля якой я працую і абавязаны працаваць. Патэтычна, урачыста, узнёсла, святая сур'ёзнасць пад гукі аргана — вось што ў мяне атрымліваецца, але я не буду выкрэсліваць, не буду папраўляць, навошта тыя папраўкі, на халеру мне стыль, не літаратурныя ж амбіцыі водзяць маёй рукою, а намер учыніць забойства, між іншым, гер пракурор, я не п'яны, вы памыляецеся, зусім жа не п'яны, а цвярозы, я поўны ледзяной цвярозасці, смяротнай. Вось чаму ў мяне няма іншага выйсця (ваша здароўе, гер пракурор!), апрача як піць, бэсціцца, пісаць справаздачу, паведамляць пра свае сумневы, расстаўляць свае пытальнікі і жадаць, чакаць, пакуль адкрыецца праўда, пакуль жорсткая багіня не скіне покрыва (Госпадзе, да чаго ж літаратурна, аж з душы верне!). Але на гэтых старонках праўда не адкрыецца, яна не формула, якую можна запісаць, яна за межамі любых моўных намогаў, па-за любым пісальніцтвам, яна перад дзвярыма суду, у гэтым вечным самаздзяйсненні справядлівасці праўда робіцца рэальнай, і яе можна адчуць. Праўда з'явіцца толькі тады, калі я стаяцьму перад доктарам h.c. Ісакам Колерам, твар у твар, калі я ўчыню акт справядлівасці і выканаю прысуд. Тады на адно імгненне, на адзін штуршок сэрца, на адну маланкавую вечнасць, на выбуховую секунду стрэлу праўда ўспыхне яркім святлом, тая самая праўда, якая цяпер, пакуль я раздумваю, вынізваецца ад мяне, якая здаецца цяпер усяго толькі дзівоснай, чорнай казкай. Прыкладна так бачыцца мне і мой візіт да сапраўднай Монікі Штаерман: хутчэй насланнё, чым рэальнасць, хутчэй легенда, чым жыццёвы факт.

Поделиться:
Популярные книги

Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Гаусс Максим
4. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Ермак. Регент

Валериев Игорь
10. Ермак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ермак. Регент

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Инженер Петра Великого 2

Гросов Виктор
2. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 2

Последний Паладин. Том 14

Саваровский Роман
14. Путь Паладина
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 14

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон

Туполев

Бодрихин Николай Георгиевич
1327. Жизнь замечательных людей
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Туполев

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Третий Генерал: Том V

Зот Бакалавр
4. Третий Генерал
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий Генерал: Том V

Ваше Сиятельство 7

Моури Эрли
7. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 7

Я царь. Книга XXVIII

Дрейк Сириус
28. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я царь. Книга XXVIII

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Бастард Императора. Том 15

Орлов Андрей Юрьевич
15. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 15