Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Юстыцыя

Дюрренматт Фридрих

Шрифт:

Карліца памаўчала.

— У мяне ў галаве адны мужыкі, - сказала яна пасля; і тая насмешка, тая пагарда, якую адчувала гэта выродлівая істота да самое сябе, выразна гучала ў яе голасе. — Выносьце, — загадала яна.

«Узбек» зноў узяў яе на рукі.

— Ад'ё, адвакат Шпэт, — сказала яна, і зноў у яе голасе пачулася спакойная, пакеплівая перавага.

Адчыніліся дзверы, і «узбек» вынес Моніку Штаерман. Дзверы зноў зачыніліся. Я застаўся сам-насам з тымі двума, што мяне сюды прывялі. Яны падступілі да майго скуранога фатэля. Адзін узяў у мяне з рукі шклянку, я хацеў устаць, але другі прыціснуў мяне да фатэля, потым мне плюхнулі з шклянкі ў твар, лёд ужо растаў. Абодва тузанулі мяне ўверх, вынеслі з кабінета, пранеслі праз вестыбюль, праз дзверы ўніз, праз парк, міма гномаў, адчынілі вароты і кінулі мяне да майго «поршэ». Пажылая пара, якая прагульвалася па тратуары, з подзівам вырачылася спачатку на мяне, пасля на абодвух «узбекаў», якія тут жа зніклі ў парку.

— Гастарбайтэры —

сказаў я і ўзяў штрафны талон, засунуты паліцэйскім пад «дворнік». Нельга было ставіць машыну перад варотамі.

Справаздача з прычыны адной справаздачы наконт справаздачаў. Праз тры дні пасля майго візіту да Монікі Штаерман у нашай сусветна вядомай гарадской газеце было апублікавана з-пад пяра нацыянальнага радцы Эшысбургера, даверанага ў справах Дапаможных майстэрняў «Трог» А/О, камюніке наступнага зместу: «Асоба, якую дзесяць гадоў таму назад нейкі пансіён Блакітнага берагу нацкаваў на наша беднае грамадства і якая бесперастанку калаціла горад сваімі скандаламі, зусім не Моніка Штаерман, за якую яна сябе выдавала, карыстаючыся прыхільным дазволам фізічна нямоглай спадчынніцы Дапаможных майстэрняў «Трог» А/О, а Дафна Мюлер, якая нарадзілася 09.09.1930 г., пазашлюбная дачка Эрнэстыны Мюлер, настаўніцы з Шангнаў (кантон Бэрн), якая памерла 02.12.1942 г., і забітага 25.03.1955 г. Адальфа Вінтэра, экстраардынарнага прафесара мясцовага ўніверсітэта». Гэтая бесцырымонная інфармацыя, якая добра адпавядала характару нацыянальнага радцы, выклікала той скандал, на які і разлічваў Эшысбургер. Друк, раней больш чым паблажлівы, зрабіўся больш чым бязлітасным, нават бойка ў Брайтынгергофе» была распісана самым дакладным чынам. Пэдролі спадзяваўся, што за ўсё заплаціць Моніка Штаерман, а цяпер выходзіць, што Моніка зусім не Моніка, аднак і Дафна і Бэна зніклі без следу, і натоўп кінуўся на мяне, балазе, Эшысбургер намякнуў, што я пабываў у сапраўднай Монікі Штаерман. Ільза Фройдэ адбівалася, як тыгрыца, аднак некаторым рэпарцёрам удалося да мяне прарвацца, я хаваўся за няпэўнымі, расплывістымі адгаворкамі, пераадрасоўваў іх на Лінгарда, неасцярожна ўзгадаў Куксгафэна, пра якога змоўчаў Пэдролі, банда рынулася ў Рэймс, але трошкі прыпазнілася: пры пробным заездзе на новым «мазэраці» адбыўся выбух, і прынц разам з машынай разляцеўся на запчасткі, тады рэпарцёры, зноў вярнуўшыся ў наш горад, узялі ў аблогу «Мон-рэпо», цэлыя калоны машын згрудзіліся на Вагнерштуцвэг, у парк ніхто не быў дапушчаны, ужо не кажучы пра вілу, адзін адорвень, які ў цемры ночы, увешаны ўсемагчымай тэхнікай, пералез цераз агароджу, ачуўся раніцай у лужыне перад варотамі, без вопраткі і без оптыкі, прычым ён нават не мог бы толкам расказаць, што з ім адбылося: за адну ноч рухнулі шанцы і на камюніке, і на працяг восені, вецер садраў з дрэў іржавачырвонае і жоўтае лісце, ісці цяпер даводзілася па галінках і лістоце, а там лінуў і дождж, а за дажджом паваліў снег, а за снегам — зноў дождж, вуліцы горада ператварыліся ў бруднае месіва, і ў гэтым месіве, ляскаючы зубамі ад холаду, стаяў рэпарцёр. Але скандал не толькі скалануў прэсу, але і развярэдзіў фантазію. Па горадзе цыркулявалі самыя дзікія чуткі, на якія я надта доўга не зважаў. Мяне больш цікавіла маё ўласнае становішча. Кліенты пачалі адзін за адным пакідаць мяне, паездка ў Каракас сарвалася, выгадны працэс па скасаванні шлюбу мне не перапаў, у падатковага ўпраўлення я раптам не зыскаў даверу. Перспектыўны пачатак абярнуўся бесперспектыўным, Колераў аванс увесь разышоўся, я здаваўся сабе марафонскім бегуном, які рвануў з месца, бы спрынтэр; цяпер перад мною ляжала бясконцая дыстанцыя, якая аддзяляла мяне ад прыбытковай адвакацкай практыкі. Ільза Фройдэ пачала шукаць сабе новага месца. Я рашыў заклікаць яе да адказу.

Яна сядзела ў прыёмнай за машынкай, паставіўшы на клавіятуру люстэрка, і фарбавала губы ў кармінна-чырвоны колер. Яе валасы, яшчэ ўчора саламяна-жоўтыя, сёння сталі сіне-чорныя, так што нават адлівалі зялёным. Было пяць хвілін на сёмую.

— Вы за мной шпіёніце, гер адвакат! — абурылася Ільза, наводзячы марафет.

— Хто ж вінаваты, што вы так гучна гаворыце па тэлефоне пра новае месца, — абараняўся я.

— Кожны чалавек мае права на зандаж глебы, — сказала яна, скончыўшы пафарбоўку. — Але не рабіце сабе клопату, цяпер, калі вас чакае такая вялікая праца, я вас не пакіну.

— Якая яшчэ вялікая праца? — шчыра здзівіўся я.

Спачатку Ільза ўвогуле не адказвала, яна паставіла на стол бітком набатаваную сумку і нядбала закінула ў яе люстэрка і шмінку.

— Гер доктар, — пачала яна, — хай сабе вы і выглядаеце даволі бяскрыўдна, хай у вас як на адваката надта дабрадушлівы твар, адвакаты павінны глядзецца інакш. Я іх ведаю, яны сваім фасонам альбо выклікаюць давер да сябе, альбо падобныя на людзей мастацтва, як піяністы, толькі без фрака, але ж вы, гер доктар…

— Куды вы хіліце? — нецярпліва перапыніў яе я.

— А туды я хілю, гер доктар, што вы пры ўсім пры тым працмыга і касталыга, якіх свет не бачыў. Вы не падобны на адваката, але вы адвакат. І яшчэ вы хочаце вызваліць з турмы ні ў чым не

вінаватага кантанальнага радцу.

– Ільза! Што ты вярзеш?

— А навошта ж тады вы прынялі ад кантанальнага радцы пятнаццаць тысяч франкаў?

Я анямеў.

— А вам гэта адкуль вядома? — рыкнуў я.

— Ну, мне ж даводзіцца час ад часу дбаць, каб вам ладзілася за вашым сталом, — зашыпела яна ў адказ, — там такі кавардак. А вы яшчэ і крычыце на мяне.

Яна прамакнула вочы хустачкай.

— Але вы гэтага не дастанеце. Вызваліце нашага добрага Колера. І я вас не пакіну. Я абаўюся вакол вас ліянай. Мы разам гэтага даб'емся.

— Вы думаеце, стары Колер ні ў чым не вінаваты? — здзівіўся я.

Ільза Фройдэ элегантна ўстала, нягледзячы на сваю рэспектабельную паўнату, і павесіла сумачку на плячо.

— Увесь горад ведае, — адказала яна. — Увесь жа горад ведае, хто сапраўдны забойца.

— А гэта ўжо цікава, — сказаў я, і па спіне ў мяне раптам пабег халадок.

— Доктар Бэна, — сказала Ільза. — Ён быў чэмпіёнам Швейцарыі ў стральбе з пісталета, пра гэта пішуць усе газеты.

Крыху пазней я абедаў у «Du Th'e^atre». З Мокам. Мок сам запрасіў мяне — нечувана, як на старога жмінду. Я прыняў запросіны, хоць ведаў, што Мок запрашае толькі тады, калі разлічвае на адмову. Але мне карцела даведацца, ці правільныя чуткі, што пасля забойства Вінтэра Мок звычайна садзіцца за ягоны столік. Чуткі пацвердзіліся. На маё вялікае дзіва, Мок радасна прывітаў мяне, але не паспеў я заняць месца, як за столік падсеў начальнік паліцыі, першы раз за час нашага знаёмства падсеў да нас, высветлілася таксама, што нашу сустрэчу зладзіў менавіта ён, што ён узяў на сябе ўсе выдаткі, і сапраўды, у канцы заплаціў за нашу трапезу. А Мок быў толькі насадкай. Начальнік замовіў суп з фрыкадэлькамі з печані, філе а-ля Расіні з пом-фры бобам і, нарэшце бутэльку шамбэртэна ў памяць пра Вінтэра, як ён сказаў, той, праўда быў нязноснае трапло, але куды к чорту які ўпраўны ядок. На яго прыемна было глядзець, калі ён есць. Я паднасеў. Мок накладваў сабе смажаніну і пюрэ з сэрвіравальнага століка. У самой нашай трапезе было нешта злавеснае. Мы елі ў такім глыбокім маўчанні, што Мок нават паклаў слухавы апарат побач з талеркай, каб нішто не адцягвала яго ад ежыва. Потым начальнік замовіў шакаладны мус, а я пераказаў яму сваю гутарку з Ільзай Фройдэ.

— Вы нават уявіць сабе не можаце, Шпэт, якую рацыю мае гэты унікум у спадніцы, які выконвае ў вас абавязкі сакратаркі. Чуткі нарадзіліся ў турме. Дырэктар і ахоўнікі ў аднін голас божацца, што Колер не можа быць забойцам. Як стары прайдоха знайшоў на іх сваю ўправу — ані цяму. Але калі адны ўверацца ў якой-небудзь бязглуздзіцы, у ёй уверацца і іншыя. Гэта ўсё адно як снегавая лавіна. З гары коціцца ўсё большая маса бязглуздай веры, а скончыцца тым, што людзі з камісіі па расследаванні забойстваў таксама ў яе павераць. Шчыра кажучы, асабіста вас гэта ніяк не тычыцца, але лейтэнанта Хэрэна падначаленыя недалюбліваюць, і ягоная каманда вой як бы радавалася, калі б арышт Колера стаўся памылкай, а што да іншых паліцэйскіх чыноў, дык яны зайздросцяць камісіі, а калі ўзяць усю паліцыю ў цэлым, дык яе сваім цягам недалюбліваюць, марна кавэнчацца ад комплексу непаўнавартасці пажарнікі і службоўцы грамадскага транспарту. І вось ужо лавіну не стрымаць, яна ўжо дакацілася да шырокіх пластоў насельніцтва, і пайшло-паехала — люд і без таго радуецца з кожнай нашай прамашкі, маёй — асабліва. А тым часам забойца як бач — ужо і бязвіннае ягнятка. Дадайце да гэтага, што само забойства набыло шырокі розгалас, вельмі прыдалося многім і вельмі шмат каму, што ўправа гільдыі і наогул блізкае атачэнне Колера, усе гэтыя парламентары, нацыянальныя радцы, урадавыя радцы, кантанальныя і гарадскія і хто там яшчэ завязаны на гэтай справе, усе гэтыя генеральныя дырэктары і простыя дырэктары, босы і шэфы моршчацца ад актыўнасці Емэрліна і несаступлівасці суддзяў. Яны не супраць асуджэння ў прынцыпе, але яны разлічвалі на ўмоўны прысуд альбо на апраўданне з прычыны псіхічнай няздатнасці, за якую ніхто не лічыць палітычнага дзеяча сапраўды недзеяздольным. Адным словам, невінаватасць Колера была б бальзамам на процьму ранаў.

Мок адсунуў талерку і пачапіў на вуха слыхавы апарат.

— Вы атрымалі ад Колера больш чым дзіўнае даручэнне, а цяпер вось гэтыя ідыёцкія чуткі, што Колер нібыта ні ў чым не вінаваты і што сапраўдны забойца — паршывец Бэна. Толькі таму, што ён быў калісьці чэмпіёнам у стральбе, і гэта ў нашай краіне, дзе кожны лічыць сябе такім самым. Але якое халеры гэты дурны ўбоіна дзесьці хаваецца, — сказаў начальнік і заняўся сваім мусам. — Вось што мне не падабаецца. Даручэнне Колера, чуткі, што нібыта ён не вінаваты і знікненне Бэна нейкім чынам звязаныя паміж сабою.

— Шпэт залез у пастку, — сказаў Мок і пачаў рысаваць грыфелем на абрусе пацука ў пастцы, які не выпускае з зубоў сала.

На Цэльтвэгу ў маім бюро сядзеў Лінгард.

— А вы адкуль тут узяліся? — не стрымаўся я.

— Гэта не да справы, — адказаў Лінгард і паказаў на пісьмовы стол. — Справаздачы.

— Вы што ж, думаеце, што Колер невінаваты? — з прыкрасцю спытаўся я.

— Не думаю.

— Мок лічыць, што я ўлез у пастку, — холадна сказаў я.

— Залежыць ад вас, — сказаў Лінгард.

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 4т

Моури Эрли
4. Ваше Сиятельство
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 4т

Бастард Бога (Дилогия)

Матвеев Владимир
Фантастика:
альтернативная история
5.11
рейтинг книги
Бастард Бога (Дилогия)

Двойник короля 21

Скабер Артемий
21. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 21

За Горизонтом

Вайс Александр
8. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
За Горизонтом

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Газлайтер. Том 27

Володин Григорий Григорьевич
27. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 27

Спавшая пелена

Кронос Александр
1. Благие намерения
Фантастика:
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Спавшая пелена

И в аду есть герои

Панов Вадим Юрьевич
5. Тайный Город
Фантастика:
боевая фантастика
9.19
рейтинг книги
И в аду есть герои

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Неучтенный элемент. Том 12

NikL
12. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 12

Оружейникъ

Кулаков Алексей Иванович
2. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Оружейникъ

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая

Тринадцатый X

NikL
10. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый X

Память льда

Эриксон Стивен
3. «Малазанская империя»
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Память льда