Стэпавы воўк
Шрифт:
– Дурань, няўжо трэба адразу лезці з пытаннямі і балбатнёй? Прафесарам тэалогіі - вось кім я зрабіўся, ну вось, цяпер ты гэта ведаеш, але, стары, мне ўжо не да тэалогіі, на шчасце цяпер вайна. Гайда! Хадзем!
З маленькай машыны, якая, порскаючы, ляцела нам насустрач, ён трапным стрэлам зняў шафёра, спрытна, як малпа, ускочыў у машыну, спыніў яе і пасадзіў мяне, потым, з шалёнай хуткасцю, праз кулі і перавернутыя машыны, мы памчаліся прэч, далей ад цэнтра горада.
– Ты на баку фабрыкантаў?
– спытаўся я ў сябра.
– Няважна, гэта справа густу, выедзем за горад - разбярэмся. Зрэшты, не, пачакай, я хутчэй за тое, каб мы
Як ветрык, мы з тарахценнем вырваліся з горада ў спакойныя зялёныя мясціны, праехалі шмат міляў па шырокай раўніне, а пасля павольна падняліся і заглыбіліся ў магутныя горы. Тут мы спыніліся на гладкай, коўзкай дарозе, якая смела змяілася паміж стромай скалой і нізкім парапетам, ішла высока ўгору над возера, што сінела ўдалечыні.
– Сімпатычная мясціна, - сказаў я.
– Вельмі прыгожая. Мы можам назваць яе Асявой дарогай, тут зломіцца не адна вось, Гарычак мой, сам пабачыш!
Каля дарогі стаяла вялікая пінія, а на пініі, наверсе, мы ўбачылі нешта накшталт дашчанай будкі, такую назіральную вышку. Густаў звонка засмяяўся, хітра падміргнуў мне блакітнымі вачыма, мы спешна выйшлі з машыны, ускараскаліся па камлі і, яшчэ не адсопшыся, схаваліся ў будцы, якая нам дужа спадабалася. Мы знайшлі там вінтоўкі, пісталеты, скрынкі з патронамі. І не паспелі крыху астыць і як след засесці дарогу, як з бліжэйшага павароту ўжо пачуўся хрыплы і загадны гудок вялікай раскошнай машыны, яна з рыкам ехала па гладкай дарозе на высокай хуткасці. Вінтоўкі мы ўжо зладзілі. Гэта было на дзіва цікава.
– Цэлься ў шафёра!
– загадаў Густаў, калі цяжкая машына імчалася якраз міма нас.
І вось ужо я прыцэліўся і стрэліў - у сінюю шапку шафёра. Ён паваліўся, машына прамчалася далей, урэзалася ў скалу, адскочыла назад, цяжка і злосна, як вялікі тоўсты чмель, чмякнулася аб нізкую сценку, перавярнулася і з ціхім кароткім трэскам пераваліўшыся цераз яе, рухнула ў прорву.
– Гатовенькая!
– засмяяўся Густаў.
– Наступнага бяру на сябе.
Вось ужо зноў ляцела машына сюды, на сядзеннях відны былі тры ці тое чатыры постаці пасажыраў, за адной жаночай галоўкай нерухома і гарызантальна плыў канец шаля, блакітнага шаля, яго мне, шчыра кажучы, было шкада, хто ведае, ці не смяяўся пад ім прыгожы жаночы тварык. Госпадзе, калі ўжо мы гуляем у разбойнікаў, дык было б, мабыць, правільней і прыгажэй трымацца вялікіх прыкладаў і не пашыраць нашай дзівоснай крыважэрнасці на прыгожых дам. Шафёр тузануўся, паваліўся, машына пацалавала стромую скалу, адскокнула і бразнулася коламі ўгору на дарогу. Мы пачакалі, нічога не варухнулася, людзі нема ляжалі пад машынай, як у пастцы. Машына яшчэ вурчала, хрыпела і пацешна круціла коламі ў паветры, але раптам яна страшна трэснула і ўспыхнула яркім полымем.
– «Форд», - сказаў Густаў.
– Трэба спусціцца ўніз і аслабаніць дарогу.
Мы спусціліся і агледзелі ахопленую полымем груду. Яна дагарэла вельмі хутка, мы тым часам зрабілі рычагі з маладых дрэўцаў, пасля падважылі яе, адштурхнулі і сапхнулі цераз парапет з абрыву, пасля чаго ў кустах яшчэ доўга-доўга нешта трашчала. Калі мы пераварочвалі машыну, два трупы выпалі, цяпер яны ляжалі на дарозе, вопратка абгарэла. На адным даволі добра ацалеў пінжак, я абследаваў яго
2
Гэта ты (санскр.).
– Вельмі дасціпна, - сказаў Густаў.
– Але ж і насамрэч няважна, як завуць людзей, якіх мы цяпер забіваем. Яны такія самыя гаротнікі, як і мы, імёны значэння не маюць. Гэты свет павінен загінуць, і мы з ім разам.
Мы паскідалі трупы да машыны. А тым часам ужо сігналіў, пад'язджаючы, новы аўтамабіль. Яго мы расстралялі проста з дарогі. Ён закруціўся, як п'яны, праляцеў яшчэ крыху наперад, пасля ўпаў і з хрыпам улёгся, адзін пасажыр ціха сядзеў на сваім месцы, але цэлая і здаровая, хоць была бледная і ўся дрыжала, з машыны выйшла відная з сябе дзяўчына. Мы прывіталі яе і прылашчыліся на паслугі. Яна была вельмі напалоханая, слова сказаць не магла і некалькі хвілін глядзела на нас як дурная.
– Што ж, спярша паглядзім, што тут і як з гэтым пажылым герам, - сказаў Густаў і павярнуўся да пасажыра, які ўсё яшчэ трымаўся ззаду мёртвага шафёра. Гэта быў чалавек з кароткімі сівымі валасамі, ён не заплюшчыў сваіх разумных светла-шэрых вачэй, але, здаецца, моцна пацярпеў, прынамсі, з рота ў яго цякла кроў, а шыю ён трымаў неяк злавесна скасабочана і нерухома.
– Дазвольце прадставіцца, шаноўны, мяне завуць Густаў. Мы дазволілі сабе застрэліць вашага шафёра. Ці можам мы папытацца, з кім маем гонар?
Шэрыя вочы старога глядзелі холадна і сумна.
– Я старшы пракурор Лерынг, - сказаў ён павольна.
– Вы забілі не толькі майго небараку шафёра, але і мяне, я адчуваю, што ўсё зараз скончыцца. Чаму вы стралялі па нас?
– Вы надта шпарка ехалі.
– Мы ехалі з нармальнай хуткасцю.
– Што было нармальна ўчора, сёння ўжо ненармальна, гер старшы пракурор. Сёння мы лічым, што любая хуткасць, з якой можа ехаць аўтамабіль, занадта высокая. Цяпер мы паламаем аўтамабілі, усе да аднаго, іншыя машыны таксама.
– І вашыя стрэльбы?
– Дойдзе і да іх, калі ў нас застанецца часу на гэта. Магчыма, заўтра ці паслязаўтра мы ўсе загінем. Вы ж ведаеце, наша частка свету жахліва перанаселеная. Ну, а цяпер дыхацьмецца лягчэй.
– Вы страляеце па ўсіх без разбору?
– А чаго там разбірацца! Некаторых, вядома, шкада. Напрыклад, гэтай прыгожай маладой паненкі мне было б шкада - яна, відаць, ваша дачка?
– Не, мая стэнаграфістка.
– Тым больш. А цяпер, калі ласка, вылазьце альбо дазвольце нам выцягнуць вас сілком: машына падлягае знішчэнню.
– Я б лепей хацеў быць знішчаным разам з ёю.
– Воля ваша, як вам заўгодна. Дазвольце яшчэ адно пытанне. Вы пракурор. Мне заўсёды было незразумела, як чалавек можа быць пракурорам. Вы жывяце з таго, што вінаваціце і выракаеце на кары іншых людзей, у большасці няшчасных беднякоў. Хіба ж не?
– Так, гэта праўда. Я выконваў свой абавязак. Гэта быў мой абавязак. Гэтак сама, як абавязак ката - забіваць асуджаных мною. А вы самі ўзялі на сябе такі абавязак. Вы ж таксама забіваеце.
– Слушна. Толькі мы забіваем не з абавязку, а дзеля асалоды, дакладней - ад незадаволенасці, таму бо, што мы расчараваліся ў свеце. Забойства дае нам пэўную прыемнасць. А вам ніколі не давала прыемнасці забойства?
Треск штанов
6. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
рейтинг книги
Мусорщик
3. Наемник
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рейтинг книги