Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стэпавы воўк

Гессе Герман

Шрифт:

– Вы мне абрыдлі. Зрабіце ласку, давядзіце вашу працу да канца. Калі не разумееце, што такое абавязак...

Ён змоўк і перакасіў губы, быццам хацеў плюнуць. Але выйшла толькі крыху крыві, якая асела на яго падбародку.

– Чакайце, - ветліва сказаў Густаў.
– Разумення абавязку ў мяне праўда няма, ужо няма. Раней даводзілася шмат займацца па абавязку, я быў прафесарам тэалогіі. Апроч таго, быў салдатам і ваяваў. У тым, што мне здавалася абавязкам і што мне загадвала начальства, нічога добрага не было, я заўсёды стараўся рабіць наадварот. Але калі ў мяне няма разумення абавязку,

дык затое ёсць разуменне віны - а гэта, можа, адно і тое самае. Як што я народжаны маці, я вінаваты, я асуджаны жыць, абавязаны быць падданым нейкай дзяржавы, быць салдатам, забіваць, сплачваць падаткі на гонку ўзбраення. І цяпер вось, у гэтую хвіліну, віна жыцця зноў, як калісьці ў час вайны, прывяла мяне да патрэбы забіваць. Але гэтым разам я забіваю без агіды, я змірыўся са сваёй віной, я нічога не маю супроць таго, каб гэты дурны, замкнёны свет рухнуў, я рады пасобіць гэтаму і з радасцю загіну сам.

Пракурор з вялікай намогай усміхнуўся зліплымі ад крыві губамі. Удалося яму гэта не тое каб добра, але намер быў відзён.

– Выдатна, - сказаў ён.
– Мы, выходзіць, калегі. А цяпер выканайце, калі ласка, свой абавязак, калега.

Прыгажуня паспела тым часам самлець ускрай дарогі.

У гэты момант зноў загула машына, якая набліжалася на поўным ходзе. Мы адвалаклі дзяўчыну ўбок, прыціснуліся да скал і далі новай машыне ўрэзацца ў абломкі старой. Яна рэзка спынілася і стала дыба, нічога сабе не прычыніўшы. Мы дружна схапілі вінтоўкі і ўзялі на прыцэл прыбыльцаў.

– Вылазьце!
– скамандаваў Густаў.
– Рукі ўгору!

Трох мужчын вылезлі з машыны і паслухмяна паднялі рукі.

– Ці ёсць сярод вас урач?
– спытаўся Густаў.

Тыя адказалі адмоўна.

– Тады, зрабіце ласку, асцярожненька здыміце з сядзення гэтага зашчэмленага герыка, ён цяжка паранены. А пасля давязіце яго на сваёй машыне да наступнага горада. Ну, узялі!

Старога паклалі ў другую машыну. Густаў скамандаваў, і ўсе паехалі.

Наша стэнаграфістка тым часам паспела ачухацца і сачыла за тым, што адбываецца. Мне было прыемна, што нам дастаўся такі сімпатычны трафей.

– Паненка, - сказаў Густаў, - вы страцілі работадаўцу. Трэба спадзявацца, што больш ні ў чым гэты пажылы гер не быў вам блізкі. Я прымаю вас на службу, будзьце нам добрай каляжанкай! Так, а цяпер трэба спяшацца. Неўзабаве тут будзе няўтульна. Вы ўмееце караскацца, паненка? Умееце? Ну, дык давайце ж, лезьце паміж намі, мы пасобім.

Стараючыся не траціць ні секунды, мы трое залезлі па дрэве ў нашу будку. Наверсе паненцы зрабілася млосна, але ёй далі каўтнуць каньяку, і ўсё абышлося, яна настолькі аправілася, што ацаніла шыкоўны выгляд на горы і возера і паведаміла нам, што яе завуць Дора.

Адразу пасля ўнізе зноў паказалася машына, якая не спыняючыся, асцярожна аб'ехала аўтамабіль, а потым рэзка дала хуткасці.

– Увільваеце!
– засмяяўся Густаў і зваліў куляй шафёра. Машына, паскакаўшы, тузанулася да парапета, праламала яго і коса навісла над прорвай.

– Дорачка, - сказаў я, - вы ўмееце абыходзіцца з вінтоўкамі?

Яна не ўмела, але навучылася ад нас зараджаць карабін. Спярша ёй не хапала спрыту, яна да крыві абадрала палец, заныла і запатрабавала англійскага пластыру.

Але Густаў расталкаваў ёй, што ідзе вайна і яна, Дора, павінна паказаць, якая яна адважная патрыётка. І ўсё пайшло на добры лад.

– Але што будзе з намі?
– спыталася потым.

– Не ведаю, - сказаў Густаў.
– Мой сябар Гары ласы на прыгожых жанчын; ён пасябруецца з вамі.

– Але ж яны вернуцца з паліцыяй і салдатамі і пазабіваюць нас.

– Паліцыі і ўсяго такога іншага больш няма. У нас ёсць выбар, Дора. Альбо спакойненька чакай тут угары і расстрэльвай усе машыны, што праязджацьмуць міма, альбо сядай у якую-небудзь-каторую, шуруй адсюль, і хай цябе расстрэльваюць іншыя. Няважна, на чый бок мы станем. Я за тое, каб заставацца.

Унізе зноў паявілася машына, да нас даляцеў яе зычны сігнал. Ёй мы таксама спраўненька далі рады, і яна засталася ляжаць дагары нагамі, пардон - коламі.

– Чысты смех, - сказаў я, - што ад стральбы можа быць столькі кайфу! А раней жа я быў зацяты праціўнік войнаў!

Густаў усміхнуўся.

– То ж бо тое й яно, надта шмат людзей распладзілася на свеце. Раней гэта не так вочы парола, а цяпер толькі вокам кінь - і кожны хоча дыхаць чыстым паветрам, і кожнаму дай аўтамабіль, а ўсім жа не дагодзіш. Ясна, тое, што мы цяпер робім, - неразумна, гэта шалапайства, ды і вайна была вялікім шалапайствам. З часам чалавецтва хоч-не-хоч навучыцца абмяжоўваць сваё размнажэнне разумнымі спосабамі. Пакуль мы рэагуем на невыносны стан даволі неразумна, але робім, па сутнасці, тое, што трэба, - рэгулюем колькасць.

– Так, - сказаў я, - тое, што мы робім, мабыць, неразумна, і ўсё ж, бадай, гэта добра і патрэбна. Нядобра, калі чалавецтва перанатужвае свае глузды і спрабуе з іх дапамогай упарадкаваць рэчы, якія ніякім глуздам недаступныя. Тады ўзнікаюць розныя ідэалы... яны вельмі разумныя, і ўсё ж страшэнна гвалцяць і абіраюць жыццё, бо надта ж такі спрашчаюць яго. Вобраз чалавека, колісь высокі ідэал, пагражае ператварыцца ў стэрэатып. Мы, вар'яты, магчыма, зноў увысакароднім яго.

Густаў засмяяўся і адказаў:

– Стары, ты гаворыш куды к чорту як разумна, чэрпаць з такога калодзежа мудрасці - раскоша. І, магчыма, ты нават маеш нейкае каліва рацыі. Але, зрабі ласку, зарадзі цяпер сваю фузею, ты, па-мойму, перазалетуценіўся. У любы момант можа нахапіцца якая-небудзь казуля, а яе філасофіямі не возьмеш, патрэбны ўсё-такі кулі.

Пад'ехаў аўтамабіль, і адразу скапыціўся, дарога была цяпер запруджана. Тоўсты рыжы чалавек, які застаўся жывы, дзіка размахваў рукамі каля абломкаў, зіркаў уніз і ўгору, змеціў нашу схованку, пабег з рыкам у наш бок і давай страляць па нас з рэвальвера.

– Адваліцеся, а то бабахну, - крыкнуў Густаў уніз.

Рыжы ўзяў яго на прыцэл і стрэліў. Тады мы ўрымсцілі яго двума стрэламі.

Мы далі рады яшчэ двум машынам, якія пад'ехалі крыху пазней. Пасля дарога апусцела, аціхла - відаць, разышлася пагалоска, што яна небяспечная. У нас было яшчэ колькі часу папасвіць вочы на краявідах. Па той бок возера ляжаў у даліне невялікі гарадок, там падымаўся дым, і неўзабаве мы ўбачылі, як там з даху на дах пераскоквае агонь. Чулася і страляніна. Дора зарумзала, я пачаў гладзіць яе па мокрых шчоках.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 10. Часть 9

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 9

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX

Последний Герой. Том 5

Дамиров Рафаэль
5. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 5

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V

Зеркало силы

Кас Маркус
3. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Зеркало силы

Подросток

Достоевский Федор Михайлович
Проза:
русская классическая проза
9.09
рейтинг книги
Подросток

Как я строил магическую империю 3

Зубов Константин
3. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 3

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого

Чевенгур

Платонов Андрей Платонович
Проза:
советская классическая проза
6.75
рейтинг книги
Чевенгур

Самые знаменитые произведения писателя в одном томе

Брэдбери Рэй Дуглас
Фантастика:
фантастика: прочее
4.00
рейтинг книги
Самые знаменитые произведения писателя в одном томе

Эпоха Опустошителя. Том VIII

Павлов Вел
8. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том VIII

1941: Время кровавых псов

Золотько Александр Карлович
1. Всеволод Залесский
Приключения:
исторические приключения
6.36
рейтинг книги
1941: Время кровавых псов

Гром Раскатного. Том 3

Володин Григорий Григорьевич
3. Штормовой Предел
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гром Раскатного. Том 3