Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стэпавы воўк

Гессе Герман

Шрифт:

– Не напружвайцеся, - засмяяўся Моцарт, засмяяўся са страшным сарказмам.
– Вы ж, мабыць, самі музыкант? Ну дык вось, я кінуў гэты занятак, я пайшоў на спакой. Толькі дзеля забавы я часам яшчэ пазіраю на гэтую мітусню.

Ён падняў рукі, быццам дырыжыруючы, і дзесьці ўзышоў ці тое месяц, ці тое нейкае іншае бледнае свяціла, я глядзеў паверх бар'ера ў невымерныя глыбіні прасторы, там плылі туманы і аблокі, няясна вымалёўваліся горы і ўзмор'і, пад намі прасціралася бяскрайняя, падобная на пустыню раўніна. На гэтай раўніне мы ўгледзелі нейкага старога даўгабародага чалавека шаноўнага выгляду, які з журботным тварам узначальваў вялікае шэсце: за ім ішло некалькі дзесяткаў тысяч мужчын, апранутых у чорнае. Выгляд у яго быў засмучаны і безнадзейны, і Моцарт сказаў:

Бачыце, гэта Брамс. Ён імкнецца да вызвалення, але час яшчэ не падціскае.

Я пазнаў, што чорныя тысячы - гэта выканаўцы тых галасоў і нот, якія, з боскага гледзішча, былі лішнія ў яго партытурах.

– Надта загушчаная аркестроўка, змарнавана зашмат матэрыялу, - пахітаў галавою Моцарт.

І адразу пасля мы ўбачылі Рыхарда Вагнера, які ішоў начале такіх самых незлічоных процьмаў, і адчулі, які неверагодна вымотлівы цяжар для яго - гэтыя цяжкія тысячы. Ён таксама, мы бачылі, валокся стомленай ступою пакутніка.

– За пары маёй маладосці, - сказаў я сумна, - абодва гэтыя музыкі лічыліся антыподамі адзін аднаму.

Моцарт засмяяўся.

– Так, гэта заўсёды так. Калі глянуць з нейкай адлегласці, дык такія процілегласці звычайна сыходзяцца бліжэй. Густая аркестроўка не была, калі ўжо шчыра, асабістай памылкай Вагнера і Брамса, яна была аблудай іхняга часу.

– Што? І за гэта яны павінны так немарасціцца?
– усклікнуў я дакорліва.

– Само сабой. Справа ідзе па інстанцыі. Толькі пасля таго, як з іх спагоніцца доўг іхняга часу, высветліцца, ці засталося яшчэ столькі асабістых даўгоў, каб варта было зыскваць асабістае.

– Але ж яны абодва ў гэтым не вінаватыя!

– Вядома, не. Не вінаватыя яны і ў тым, што Адам з'еў яблык, а плаціць за гэта мусяць усе.

– Але гэта жахліва.

– А як жа ж! Жыццё заўсёды жахлівае. Мы не вінаватыя, і ўсё-такі павінны адказваць. Нарадзіўся - ужо вінаваты. Дзіўна ж вас вучылі закону Божаму, калі вы гэтага не ведалі.

Я адчуў сябе даволі няшчасным. Я ўбачыў, як сам я, смяротна стомлены дарожнік, валакуся па пустыні таго свету, нагружаны мноствам непатрэбных кніг, якія я напісаў, усімі гэтымі артыкуламі, усімі гэтымі літаратурнымі нататкамі, а за мной ідуць процьмы наборшчыкаў, якія мусілі над імі працаваць, процьмы чытачоў, якія мусілі былі ўсё гэта праглынуць. Божа мой! А акрамя ж таго былі яшчэ Адам, і яблык, і ўвесь астатні першародны грэх. Усё гэта, значыцца, трэба акупіць, прайсці праз бясконцы чысцец, і толькі потым паўстане пытанне, ці ёсць за ўсім гэтым яшчэ нешта асабістае, нешта ўласнае, альбо ж усе мае патугі і іх наступствы былі толькі густым шумавіннем на моры, толькі недарэчнай гульнёй у патоку падзей.

Моцарт пачаў гучна смяяцца, убачыўшы мой выцягнуты твар. Ад смеху ён куляўся ў паветры і дробненька перабіраў нагамі. Пры гэтым пакрыкваў на мяне:

– Што, дзіця-краса, свярбіць вантроба, свярбіць каса? Успомніў сваіх чытачоў, прайдохаў і здзірцаў, няшчасных злізвальнікаў вяршкоў, і сваіх наборшчыкаў, падбухторшчыкаў-нагаворшчыкаў, ератыкоў-змоўнікаў, пархатых патворнікаў? Ну ж, насмяшыў, змей-кракадзіл, аж так паблажыў, так умарыў, што я без малога ледзь у штаны не нарабіў! Табе, легкавернаму чалавечку, друкарскаму твайму слоўцу, друкарскаму твайму сэрцу, пастаўлю хаўтурную свечку! Наманіў, нахлусіў, языком намянціў, хвастом нанасіў, набарзеў, насмярдзеў. Пойдзеш у пекла на пакуты вечныя, на мукі невылечныя за пісанні сардэчныя. Усё што ты накрамзоліў - пустое, бо ўсё яно чужое, бо ўсё яно ліхое.

Гэта ўжо здалося мне нахабствам, ад злосці мне ўжо не было калі аддавацца журбе. Я схапіў Моцарта за касу, ён узляцеў, каса ўсё расцягвалася і расцягвалася, як хвост каметы, а я, як бы павіснуўшы на яе канцы, ляцеў праз сусвет. Чорт вазьмі, якая халадэча ў гэтым свеце! Несмяротныя любілі жахліва разрэджанае ледзяное паветра. Але яно весяліла, гэтае ледзяное паветра, гэта я адчуў яшчэ ў тое кароткае імгненне, пасля якога самлеў. Мяне праняло вострай, бліскучай, як сталь, ледзяной радасцю, жаданнем заліцца такім самым звонкім, апантаным, незямным рогатам, якім заліваўся Моцарт. Але тут якраз

я задыхнуўся і самлеў.

Я ачуўся разгублены і разбіты, на бліскучай падлозе адбівалася белае святло калідора. Я не быў у несмяротных, яшчэ не быў. Я быў усё яшчэ ў гэтым свеце загадак, пакутаў, стэпавых ваўкоў, пакутлівых складанасцяў. Кепскае месца, быць у ім нязносна, з гэтым трэба было канчаць.

У вялікім люстры-сцяне перад мною стаяў Гары. Глядзеўся ён блага, прыкладна так, як у тую ноч пасля візіту да прафесара і балю ў «Чорным арле». Але ж калі тое было, шмат гадоў, шмат стагоддзяў таму назад; Гары пасталеў, навучыўся танцаваць, пабываў у магічных тэатрах, чуў, як смяецца Моцарт, не баяўся больш ні танцаў, ні жанчын, ні нажоў. Нават чалавек у меру адораны сталее, прабегшыся праз некалькі стагоддзяў. Доўга глядзеў я на Гары ў люстры: ён быў яшчэ мне добра знаёмы, ён усё яшчэ крышачку быў падобны на пятнаццацігадовага Гары, які ў адну сакавіцкую нядзелю сустрэў у скалах Розу і зняў перад ёю свой канфірмандскі капялюш. І ўсё ж ён цяпер на сотню-другую гадоў пастарэў, ён ужо займаўся музыкай і філасофіяй і дасхочу насыціўся імі, піў ужо эльзаскае ў «Сталёвым шаломе» і дыспутаваў з саліднымі вучонымі пра Крышну, ужо кахаў Эрыку і Марыю, ужо спрыяцеліўся з Гермінай, страляў па аўтамабілях, спаў з гладкай кітаянкай, сустракаўся з Гётэ і Моцартам і прарываў у розных месцах сетку часу і ўяўнай рэчаіснасці, якая яшчэ аблытвала яго. Калі ён і страціў свае прыгожыя шахматныя фігуркі, дык затое ў яго ў кішэні быў добры нож. Наперад, старча Гары, старча стомлены верабейка!

Цьфу, каб цябе, каб!
– якое яно горкае на смак, жыццё! Я плюнуў на Гары ў люстры, копнуў яго нагой і разбіў. Павольна ішоў я па гулкім калідоры, уважліва аглядваў дзверы, якія раней абяцалі столькі ўсяго добрага: ні на адных не было цяпер надпісу. Я абышоў сотні дзвярэй магічнага тэатра. Хіба не быў я сёння на касцюмаваным бале? З таго часу прайшло сто гадоў. А там далей ужо ніякіх гадоў не будзе. Заставалася яшчэ штосьці зрабіць, Герміна яшчэ чакала. Дзіўнае гэта будзе вяселле. Мяне несла нейкая каламутная хваля, я змрочна кудысьці плыў, раб, Стэпавы воўк. Цьфу, каб цябе каб!

Каля апошніх дзвярэй я спыніўся. Каламутная хваля цягнула мяне туды. О Роза, о далёкае юнацтва, о Гётэ і Моцарт!

Я адчыніў дзверы. За імі перад мною адкрылася простая і ладная карціна. На дыванах на падлозе, ляжалі двое голых, прыгажуня Герміна і красунчык Пабла, ляжалі побач у глыбокім сне, глыбока ж стомленыя любоўнай гульнёй, якая здаецца ненасытнай і, аднак жа, так хутка насычае. Прыгожыя, прыгожыя чалавечыя экземпляры, мілыя карціны, панадныя целы. Пад грудзямі злева ў Герміны была свежая круглая пляма з цёмным кровападцёкам, любоўны ўкус, след прыгожых бліскучых зубоў Пабла. Туды, у гэты след усадзіў я свой нож на поўную даўжыню ляза. Кроў пацякла па белай далікатнай скуры Герміны. Я сцёр бы гэтую кроў пацалункамі, калі б усё было крышку інакш, склалася крыху інакш. А цяпер я гэтага не зрабіў; я толькі глядзеў, як цякла кроў, і ўбачыў, што яе вочы на секунду расплюшчыліся, поўныя болю і глыбокага здзіўлення. «Чаго яна здзівілася?» - падумаў я. Пасля падумаў, што мне след было б змежыць ёй вочы. Але яны цяпер стуліліся самі. Усё было зроблена. Яна толькі павярнулася крыху набок, я ўбачыў, як ад падпахі да грудзей пырхнуў лёгкі, пяшчотлівы цень, які мне нешта нагадваў. Забыўся! І больш Герміна не варушылася.

Я доўга глядзеў на яе. Нарэшце як бы ачуўся ад сну і намерыўся сысці. І тут убачыў, як пацягнуўся Пабла, убачыў, як ён расплюшчыў вочы і расправіўся, убачыў, як ён схіліўся над мёртвай прыгажуняй і ўсміхнуўся. Ніколі гэты хлопец не пасур'ёзнее, падумаў я, усё яму - смешкі. Пабла асцярожна адагнуў рог дывана і прыкрыў Герміну па грудзі, так што раны не стала відаць, а потым нячутна выйшаў з ложы. Куды ён пайшоў? Няўжо ўсе пакінуць мяне? Я застаўся з паўнакрытай нябожчыцай, якую кахаў і якой зайздросціў. На бледны лоб яе звісаў хлапечы завітак, рот чырванеў на пабялелым твары і быў не самкнуты, праз яе пяшчотна-пахучыя валасы прасвечвала маленькае, далікатна вылепленае вуха.

Поделиться:
Популярные книги

Треск штанов

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Треск штанов

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Мусорщик

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Наемник
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
8.55
рейтинг книги
Мусорщик

Мачеха Золушки - попаданка

Максонова Мария
Фантастика:
попаданцы
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мачеха Золушки - попаданка

Моров. Том 5

Кощеев Владимир
4. Моров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 5

Законы Рода. Том 7

Андрей Мельник
7. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 7

Последний наследник

Тарс Элиан
11. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний наследник

Наследие Маозари

Панежин Евгений
1. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
попаданцы
аниме
5.80
рейтинг книги
Наследие Маозари

На границе империй. Том 10. Часть 8

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 8

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник

Развод. Без права на ошибку

Ярина Диана
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод. Без права на ошибку

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь