Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стэпавы воўк

Гессе Герман

Шрифт:

– Вы такі няшчасны, гэта нядобра, так не трэба. Мне шкада. Выкурыце люлечку опіуму.

Мая думка пра вясёлага, разумнага, дзяцінлівага і пры тым неспасцігальнага чалавека ўвесь час мянялася, мы пасябравалі, нярэдка я частаваўся яго лекамі. Мая закаханасць у Марыю яго крыху забаўляла. Аднойчы ён зладзіў «свята» ў сваім пакоі, мансардзе нейкага прыгараднага гатэля. Там было толькі адно крэсла, Марыі і мне давялося сядзець на ложку. Ён даў нам выпіць - злітага з трох пляшачак, таямнічага, цудоўнага лікёру. А потым, калі я спадобіўся добрага гумору, ён, з палкімі вачыма, прапанаваў нам учыніць утраіх любоўную оргію. Я

рэзка адмовіўся, пра такое не было ў мяне ані подуму, але ўсё-такі скасавурыўся на Марыю, каб праверыць, як там яна наконт..., і хоць яна адразу далучылася да майго адказу, я ўбачыў, як загарэліся яе вочы, і адчуў яе шкадаванне, што оргіі не будзе. Пабла быў расчараваны маёй адмовай, але не пакрыўджаны.

– Шкада, - сказаў ён.
– Гары надта непакоіцца за мараль. Што тут зробіш. А выдатна было б, вельмі міла было б! Але ў мяне ёсць альтэрнатыва.

Мы зрабілі па некалькі зацяжак і нерухома, седзячы з расплюшчанымі вачыма, перажылі ўтраіх прапанаваную ім сцэну, прычым Марыя дрыжала, як апантаная. Калі пасля гэтага я адчуў лёгкую знямогу, Пабла паклаў мяне ў ложак, даў мне некалькі кропляў нейкіх лекаў, і, заплюшчыўшы на хвіліну-другую вочы, я адчуў эфірна-лёгкае дакрананне нечыіх вуснаў спярша да аднаго, пасля да другога павека. Я прыняў гэта так, быццам лічыў, што мяне пацалавала Марыя. Але я ўсё-такі ведаў, што пацалаваў мяне ён.

А аднойчы ўвечары ён здзівіў мяне яшчэ больш. Ён паявіўся ў маёй кватэры, сказаў мне, што яму патрэбны дваццаць франкаў, што ён просіць у мяне гэтую суму і прапануе мне ўзамен, каб сёння ноччу Марыю меў не ён, а я.

– Пабла, - сказаў я спалохана, - вы самі не ведаеце, што кажаце. Саступаць за грошы сваю каханую іншаму - гэта лічыцца ў нас верхам ганьбы. Вы нічога не казалі, я нічога не чуў, Пабла.

Ён паглядзеў на мяне спагадліва.

– Вы не хочаце, гер Гары. Добра. Вы заўсёды самі сабе чыніце завады. Што ж, не спіце сёння ноччу з Марыяй, калі вам так прыемней, і дайце мне грошай проста так, вы атрымаеце іх назад. Мне яны вельмі патрэбныя.

– Навошта?

– Для Агасціньё - ведаеце, маленькі такі, другая скрыпка. Ён ужо другі тыдзень нядужыцца, і ніхто яго не даглядае, грошай у яго няма, а тут і ў мяне ўсе выйшлі.

З цікаўнасці, ды і на кару сабе, я выправіўся з ім да Агасціньё, якому ён прынёс у ягоную каморку, жалю вартую каморку пад дахам, малако і лекі, падбіў пасцель, праветрыў пакой, паклаў на гарачачны лоб прыгожы, падрыхтаваны па ўсіх правілах кампрэс - усё гэта спорна, пяшчотна, умела, як добрая сястра міласэрнасці. Таго ж вечара, я бачыў, ён іграў на саксафоне ў бары «Сіці», іграў да раніцы.

З Гермінай я часта доўга і грунтоўна гутарыў пра Марыю, пра яе рукі, плечы, сцёгны, пра яе манеру смяяцца, цалавацца, танцаваць.

– А гэта яна табе ўжо паказала?
– спытала аднойчы Герміна і апісала мне нейкую адмысловую гульню языком пры пацалунку. Я папрасіў яе, каб яна сама паказала мне гэта, але яна з самым сур'ёзным выглядам асадзіла мяне.
– Яшчэ не час, - сказала яна, - я яшчэ не твая каханая.

Я спытаўся ў яе, адкуль ёй вядомыя гэта Марыіна майстэрства і шмат якія тайныя падрабязнасці з яе жыцця, пра якія прыстойна ведаць толькі каханаму і закаханаму мужчыну.

– О, - усклікнула яна, - мы ж сяброўкі. Няўжо ты думаеш, што ў нас могуць быць сакрэты адной ад адной? Я даволі часта спала і іграла з ёю. Так, ты злавіў

харошую дзяўчыну, яна ўмее больш за іншых.

– Думаю, усё ж, Герміна, што ў вас ёсць сакрэты. Альбо ж ты расказала ёй усё, што ведаеш?

– Не, гэта іншыя рэчы, якіх ёй не зразумець. Марыя цудоўная, табе пашанцавала, а паміж табою і мною ёсць рэчы, пра якія яна ведам не ведае. Я шмат чаго расказала ёй пра цябе, дзіва што, куды больш, чым тое прыпала б табе да густу - я ж не павінна была спакушаць цябе для яе! Але зразумець, дружа мой, як я цябе разумею, ні Марыя, ні якая-колечы іншая ніколі не спраможацца. Ад яе я даведалася пра цябе і яшчэ сёе-тое, я ведаю пра цябе ўсё, што пра цябе ведае і Марыя. Я ведаю цябе амаль гэтак сама добра, як калі б мы ўжо часта спалі адно з адным.

Калі я зноў сустрэўся з Марыяй, мне было дзіўна ведаць, што Герміну яна туліла да сэрца гэтак сама, як і мяне, што яе валасы і скуру яна гэтак сама адчувала, цалавала і гладзіла, як і мае. Новыя, няпростыя, складаныя адносіны і сувязі ўсплылі перад мною, новыя магчымасці любіць і жыць, і я думаў пра тысячу душ трактата пра Стэпавага ваўка.

У той кароткі прамежак паміж маім знаёмствам з Марыяй і вялікім баль-маскарадам я быў проста шчаслівы, і ўсё ж мяне ні разу не наведвала адчуванне, што гэта і ёсць збавенне, дасягнутае шчасце, не, я вельмі выразна адчуваў, што ўсё гэта - толькі зачэпка і падрыхтоўка, што ўсё шалёна парываецца наперад, што самае галоўнае якраз яшчэ наперадзе.

Танцаваць я навучыўся настолькі, што мне здавалася цяпер магчымым удзельнічаць у бале, пра які з кожным днём талкавалі ўсё больш і больш. У Герміны быў сакрэт, яна так і не адкрывала мне, у якім маскарадным строі паявіцца. Сваім часам даведаюся, казала яна, а не даведаюся, - сама дапаможа, але загадзя нічога казаць не будзе. З другога боку, і мае планы наконт касцюма не выклікалі ў яе аніякай цікавасці, і я рашыў наогул ні ў кога не пераўбірацца. Марыя, калі я пачаў запрашаць яе на баль, заявіла, што на гэтае свята яна ўжо завяла сабе кавалера, і ў яе ўжо сапраўды быў білет, і я крыху нават засмуціўся, зразумеўшы, што давядзецца ісці аднаму. Касцюмаваны баль, які кожны год ладзілі ў залах «Глобуса» людзі мастацтва, быў самы арыстакратычны ў горадзе.

У гэтыя дні я мала бачыўся з Гермінай, а напярэдадні балю яна пабывала ў мяне - зайшла па білет, які я купіў ёй. Яна мірна сядзела са мною ў маім пакоі, і тут адбылася адна цікавая размова, якая моцна ўразіла мяне.

– Цяпер табе жывецца, увогуле, няблага, - сказала яна, - танцы ідуць табе на карысць. Хто месяц цябе не бачыў, не пазнаў бы цяпер.

– Так, - прызнаўся я, - мне ўжо шмат гадоў не жылося так хораша. Гэта ўсё дзякуючы табе, Герміна.

– О, а ці не дзякуючы тваёй цудоўнай Марыі?

– Не. Бо і яе падарыла мне ты. Яна дзівосная.

– Яна - тая каханка, якая была патрэбна табе, Стэпавы воўк. Прыгожая, маладая, заўсёды ў гуморы, вельмі разумна дасведчаная ў каханні і не кожны дзень даступная. Калі б табе не даводзілася дзяліць яе з іншымі, калі б яна была ў цябе заўсёды толькі мімалётнай госцяй, так хораша не атрымалася б.

Так, я мусіў прызнаць і гэта.

– Значыцца, у цябе ёсць усё, што табе і трэба?

– Не, Герміна, гэта не так. У мяне ёсць нешта вельмі прыгожае і чароўнае, вялікая радасць, вялікая ўцеха. Я проста шчаслівы.

Поделиться:
Популярные книги

Господин из завтра. Тетралогия.

Махров Алексей
Фантастика:
альтернативная история
8.32
рейтинг книги
Господин из завтра. Тетралогия.

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Черный Маг Императора 4

Герда Александр
4. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 4

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Гром над Академией. Часть 1

Машуков Тимур
2. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией. Часть 1

Законы Рода. Том 9

Андрей Мельник
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX

Эволюционер из трущоб. Том 2

Панарин Антон
2. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 2

Телохранитель Цесаревны

Зот Бакалавр
5. Герой Империи
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Телохранитель Цесаревны

Ярар. Начало

Грехов Тимофей
1. Ярар
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ярар. Начало

Первый среди равных. Книга II

Бор Жорж
2. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга II