Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

Тут былі возера, воблака, храм... Але з таго ледзь улоўнага, светлага вобраза гармоніі цяпер засталося толькі воблака. І яно сплыло, растала, не, хутчэй за ўсё, вылілася дажджом...

І ад вішань засталіся толькі шэрыя здані. Адны казалі, што вінаватыя замаразкі, другія—сухмень, трэція — радыяцыя. Некаторыя паспяшаліся ссекчы бясплодныя дрэвы. Але раптам падканец лета не на ўсіх, толькі на некаторых галінках, на самых кончыках. Але ўсё ж пачалі, як пальчыкі на далоньках, пачалі разгортвацца, распускацца пругкія зялёныя лісточкі.

А ў садзе аленіных бацькоў, дакладней, цяпер ужо былым іхнім садзе, дзве вішанькі нават заквітнелі. І якраз у той дзень на ўскраіне гарадка памерла бабулька

і людзі самі прапанавалі Алене з дзецьмі пасяліцца ў ейнай хаце. Усё ж такі печ. Грубка, двайныя вокны, шафа, стол з лавамі і нават ложкі, два шырокія ложкі...

У шафе было поўн аадзежы. І Алена нават узяла, хацела прымерыць прыгожы мяккі махеравы шалік... Расцягнула яго, а ён... Ён увесь быў з’едзены моллю. Там. У шафе, белыя з чорнымі сінкамі чарвякі на вачах даядалі дзіцячыя шкарпэткі, штонікі, шапачкі. Але самым брыдкім у новай хаце было павуцінне. Якім былі затканыя ўсе куты, і пацукі ці мышы, якія па анчах бессаромна бегалі па хаце, прагрызалі нават цэлафанавыя пакеты, абкусвалі хлеб, выпівалі малако, рассыпалі крупы. І яшчэ ні Алена, ні дзеці ніяк не маглі прызвычаіцца да таго, што ў сценах, у столі, у падлозе, і нават у рамках абразоў, што віселі на покуці і ўдзень і ўночы хрумстаў неўгамонны ненажэрны шашаль. Жывы гадзіннік. Цікаў і цікаў, адмерваў хвіліны, гадзіны, дні, тыдні... месяцы іх бядотнага існавання.

За вокнамі вые вецер, у хаце хрумкае шашаль, па падлозе туды-сюды бессаромна тупаюць мышы. Восень, зіма наперадзе...

4. Таямніца вінаграднае гронкі

Але выбліснула сонца. І суседзі далі ім кожны па вядру бульбы. І яблыкаў, антонавак у старым садзе было не перанасіць... Нешта нават прадалі. Алена ўладкавалася ў школу выкладаць музыку. Дзеці вучыліся. І ў адзін з ясных, сонечных восеньскіх дзён яна ў белай сукенцы, лакавых туфліках толькі што вярнулася са школы, да веснічак падыйшоў сівабароды стары ў заношаным касцюме з парэпаным карычневым чамаданчыкам, чамаданчыкам, поўным самых розных зярнятак. Дзеці кінуліся разглядаць намаляваныя на пакеціках заморскія кветкі, гародніну, тузалі яе, прасілі купіць і таго. І таго... А стары як усё адно ўсё ведаючы, працягнуў ёй адзін-адзіны пакецік. У якім было ўсяго некалькі зярнятак.

— Гэта вінаград...

— Ён у нас не вырасце. Халодна... — адмоўна закруціла галавою Алена.

А стары заўсміхаўся. На ўвесь свой напалову бяззубы рот.

— Гэты вінаград вырасце. Толькі тут, у вас вырасце...

І не ўзяў з іх ні рубля. Толькі папрасіў папіць. І Вінцэсь прынёс яму кружку вады...

Як навучыў іх дзядок, яны ўвосень пасадзілі зярняткі ў зямлю. І калі за вокнамі лютаваў мароз, усчыналася завея, Алена чамусьці думала пра тыя зярняткі. Не верыла, што выжывуць, што нешта з гэтага атрымаецца. А дзеці, смешныя, адно аднаго і яе пераконвалі, што наступным летам будуць есці свой вінаград.

Дачнікі па вясне не з’явіліся. Яны з дзецьмі самі капалі, садзілі гарод... І як жа здзівілася яна, калі заўважыла, што на той градзе, куды закапала вінаградныя косткі, з’явіліся парасткі.а потым распусцілася буйное вінаграднае лісце. Цяпер яна. Верачы ў нейкі цуд, не адыходзіла ад гэтай грады, цяпала, вырывала пустазелле, палівала і разам з дзецьмі чакала...

Вінаграду патрэбныя былі вада і сонца. І яшчэ шмат увагі і любові. З нейкага іншага, не свайго жыцця Алена памятала, як цяжка пад бязлітасным гарачым сонцам рыхліць непадатную, цвёрдуюглебу. Гэта было каля Ялты, ці, можа, каля Сараева. А ў яе ў гародзе зямля была мяккаю, лёгкаю. Ішлі дажджы, але яна паспявала вызваліць парасткі ад пустазелля. І што вінаградніку іхняя макрыца ды лебяда, калі там, у гарах яго душылі оныя, вострыя, як леска, пякучыя травы,

якія, яна гэта добра памятала, было не вырваць. І рукі потым было не адмыць, іх пякла, раз’ядала атрута...

Вінаграднік рос, як у казцы. Толькі паспявай падвязваць. І да восені, дзеці мелі рацыю, да восені на ўсіх кустах пачалі налівацца прыгожыя, сонечныя гронкі.

Гэта была самая шчаслівая восень. Самая шчаслівая за ўсё яе жыццё. Яна пайшла працаваць у школу. І купіла сабе белую сукенку і чорныя лакавыя туфлікі, такія самыя, пра якія марыла, здавалася. Усё жыццё. Пайшлі ў школу і ўсе яе дзеці. І Каміла дагадавалася, дарасла да першага класа.

А суседзі, яны таксама папрыгажэлі, пахарашэлі. Яны прыходзілі да яе хто з бульбаю, хто з салам, хто з гуркамі. А яна частавала ўсіх водарным, сонечным вінаградам.

Па вечарах, калі дзеці засыналі і яна садзілася правяраць сшыткі, а потым сядзела і смактала, смакавала той самы сонечны вінаград... І кожная ягада была вострым, непераадольным успамінам з іх з Фаўнам сумеснага жыцця...

... Вось яна ў сваёй юбімай вішнёвай аксамітнай сукенцы ўзбягае па лесвіцы і, расчыніўшы напята дзверы, залятае ў ягоную майстэрню. А ён адрываецца ад сваіх карцін, падхоплівае яе а рукі і кружыць, кружыць... І сонца раптам прабіваецца скрозь хмары і залівае іх сваім пяшчотным святлом. У нас будзе дзіця, у нас будзе дзіця... У нас будзе сын... Так як ты хацеў. У нас будзе сын. У нас будзе два сыны і дзве дачушкі... Так, як мы хацелі. Але ж за што, за што арыштавалі яго цяпер?

За тое, што не дагадзіў гарадскому Галаве... Але ж яны, здаецца, ніколі не бачыліся. Гарадскі Галава ўвесь час ездзі у чорным мэрсэдэсе з цёмнымі вокнамі. А, калі выходзіў з машыны, то яго нельга было разгледзець з-за натоўпу цікаўных і суровых ахоўнікаў, якія дубінкамі прабівалі яму дарогу сярд расчуленых ягоых паклоннікаў. Паклоннікаў, якія складвалі на грудзях рукі і ўсё кланяліся, кланяліся... яны не бачыліся. Але ж Галава не мог не бачыць іхняга замка, іхняе вежы з выскародным сцяжком. Іхні замак і іхняя вежа ўзвышаліся над усім горадам, і над катэджам Галавы таксама. Можа, якраз гэтага і не мог дараваць ім Галава? Можа, зараз ён жыве ў іхні замку, спіць у іхняй пасцелі, есць за іхнім сталом?..

Калі той шэры, беспрытульны п’яніца так лёгка заняў хату ейных бацькоў, яе. Аленіну хату, то чаму Галава не можа заняць замак Фаўна, іх з Фаўнам сядзібу... І што цяпер там робіць бедны Караль... Пэўна, скамянеў назаўжды.

Спачатку ягады былі проста салодкімі, потым корсткімі, потым ад іх пачало патыхаць віном. І гэты дзіўны,, даўно забыты хмель падказваў усё новыя і новы падрабязнасці іх з Фаўнам жыцця. І было балюча, было нясцерпна, а потым... Потым стала хораша. І яна заснула.

Налета, хоць паўсюль зноў было поўн авішань, ніхто іх не абіраў. Усе даглядалі свае вінаграднікі. Хтосьці купіў страшнага сабаку-людаеда (каб суседскія дзеці не абабралі раней часу чароўныя ягады), хтосьці працягнуў над плотам калючы дрот, хтосьці ават праёў па дроце электрычны ток. Нават той беспрытульны п’яніца, што жыў у бацькоўскай хаце, і той даглядаў, ахоўваў свой вінаград...

А калі ягады саспелі, усе дзеці кінуліся да сваёй анстаўўніцы, да алены. Каб хоць пакаштаваць таго вінаграду. Бацькі не давалі ім ніводнае гронкі — увесь вінаград, да ягадкі, мусіў пайсці на віно.

Калісьці па восені тутэйшыя гаспадыні шукалі слоікі і крышкі — ставіць кампоты і гуркі, цяпер попытам карысталіся толькі добрыя выінныя бочкі. Мясцовы бондар за адзін месяц стаў самым багатым (вядома, пасля Галавы), але ўсё роўна, самым багатым у гарадку чалавекам.

Вінаградны водар незаўважна ператварыўся ў вінны перагар. Віно навучыліся рабіць усе, ды так, быццам займаліся гэтым ад самага свайго нараджэння.

Поделиться:
Популярные книги

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4

Бастард

Майерс Александр
1. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард

Проклятый Лекарь. Том 2

Молотов Виктор
2. Анатомия Тьмы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Том 2

Мальвиль

Мерль Робер
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
альтернативная история
8.29
рейтинг книги
Мальвиль

Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Пятая

Хренов Алексей
5. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Пятая

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Закрытые Миры

Муравьёв Константин Николаевич
Вселенная EVE Online
Фантастика:
фэнтези
5.86
рейтинг книги
Закрытые Миры

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Геном хищника. Книга пятая

Гарцевич Евгений Александрович
5. Я - Легенда!
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга пятая

Гримуар темного лорда IV

Грехов Тимофей
4. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IV

Черный Маг Императора 14

Герда Александр
14. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 14

Сирийский рубеж 2

Дорин Михаил
6. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 2

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6