Сакрамэнта
Шрифт:
А пяцьдзесят гадоў таму, роўна пяцьдзесят гадоў таму яны з Міколам, які толькі прыехаў працаваць у суседнюю вёску настаўнікам, яны з Міколам і яшчэ некалькімі хлопцамі ідзяўчатамі калядавалі... і зорка з сонечнае саломкі, і мех для дарункаў. Усё, як мае быць. І яны... Маладыя, натхнёныя, радасныя...
Го-го-го, каза, Го-го, шэрая!Упала козачка. Не шавеліцца. Дайце ж, дайце ёй чаго! Гарэлкі ці цукеркі? Яна, аліцыя, заўжды выбірала цукеркі. А хлопцы злавалі, ім хацелася
... Снег пад нагамі рыпіць, імгліцца, і зоркі такія буйныя, ясныя, так і зазіраюць у вочы, быццам пытаюцца: ну, чаго, чаго табе хочацца, дзеўка? Прасі! А Мікола, настаўнік гэты, такі пяшчотны, ласкавы... І што год, што паўстагодддзя, што стагоддзе... Усё адным, адзіным імгненнем, адзіным уздыхам здаюцца... І мроіцца: затрымаеш дыханне, і жыццё ў бясконцы сон ператворыцца. Салодкі, салодкі сон... І загадала, самой сабе вось на згубу, на вечнае блуканне за прывідам тым калядным загадала: “Вось каб і праз пяцьдзесят гадоў мы з Міколам на Каляды разам былі!”...
Раптоўна Аліцыя спахапілася, быццам сапраўды са сну таго каляднага сябе вырвала, апрытомнела:
— А можа камп’ютар памыліўся... І зусім гэта не ягоны, не Міколаў адрас?..
Што ж я магла ёй адказаць... Я ж і імені свайго гаспадара, уявіце сабе, не ведала.
Звечарэла. Аліцыя раптам заспяшалася на вуліцу. Чаго сядзець. Пройдземся.
На цэнтральных вуліцах правяралі святочную ілюмінацыю. І заінелыя ліпы ўздоўж праспекта, і годныя мажныя яліны на плошчах, і вясёленькія ялінкі ў вітрынах міргалі, засыпалі снег фантанамі рознакаляровых ценяў. Кавярня, у якую мы зайшлі пагрэцца, зачынялася. І мы ледзь дапрасіліся стомленага, няветлага бармэна зварыць нам па кубачку кавы. І тут двое п’яных адціснулі, адштурхнулі нас ад стойкі. Назбіралі, натрэслі дробязі на адну цукерку, брыдка вылаіліся і пасунуліся на вуліцу. Аднаго я пазнала. Не памятаю ўжо, што шапнула тады Аліцыі, каб выйсці за імі следам.
Яны, абцёрханыя, у аднолькавых рудых аблавушках, быццам гнаныя ўсімі дварняжкі, дробным няпэўным подбегам, трушком нырнулі ў арку, у цёмны двор. Там, у паламанай, заснежанай альтанцы яшчэ выпілі, заелі снегам, якога абрусам намяло на столік. Смачна прычмокнулі і раскусілі на дваіх цукерку.
Аліцыя, нічога не разумеючы, здзіўленая, уражаная, дакладней, абражаная, павярнулася да мяне. Па тлумачэнне. А я не рашылася... сказаць гэтай дзівакаватай пані аліцыі, што вунь той... што дзеліць цукерку, і ёсць ... мой сусед... гаспадар... але ж ці яе ... Мікола?..
Зокі, як заўжды такою парою, былі буйныя, ясныя. Яны так і зазіралі ў вочы... І год, і стагоддзе здаваліся адзіным уздыхам.
Фантасмагорыя
Ён сустрэў нас у восеньскім парку. Мы з суседскім Лёшкам ішлі катацца на кацеры.
Пакланіўся. Салодкая. Прытарна-салодкая, як усё на паўднёвым усходзе ўсмешка. Міргнула бліскаўка і фатаапарат праглынуў разам з Лёшкавым насцярожаным паглядам ягоную заношаную куртачку, падраныя чаравікі, дубчык, якім той збіраўся вудзіць рыбу. Зноў цягучы, гумовы паклон. Яшчэ адна ўдзячная ўсмешка. А Лёшка, здаецца, і н еўцяміў, што яго сфатаграфавалі. За фотаздымкі, як і за паветра, грошай з замежных турыстаў не бяруць. І я бзабылася на гэтага кітайца ці японца 9 якое гэта мае занчэнне!) у бліскучым пінжаку. Але праз нейкі час мне давялося да драбніц аднаўляць у памяці тую сустрэчу, і салодкую ўсмешку, і гумовы паклон.
Праз
І раптам у адной з тэлеперадач мой былы аднакурскік, а цяпер спецыяльны карэспандэнт у Малазіі перадаў надзвычайны рэпартаж:
“У мясцовым друку нядаўна з’явілася сенсацыйная аб’ява: “Усе, хто хоча працягнуць сабе жыццё, памаладзець, вылечыцца ад старэчых хваробаў, звяртайцеся да...” Не будзем называць ягонае імя. Вы ўсё адно наўрад ці выберацеся сюды дзеля сумніцельнага амалажэння. Але, як сведчаць газеты, ужо некалькі дзесяткаў чалавек сапраўды амаладзіліся і вылечыліся. Вось тут, у гэтым шыкоўным доме жыве чалавек, які вынайшаў сродак даўгалецця. Хто ж ён, маг, чарадзей ці шарлатан?..”
Далей я не чула, бо на экране, за спіною карэспандэнта мільгнула і застыла знаёмая прытарна-салодкая ўсходняя ўсмешка. Бліскучы пінжак. Фотаапарат. Ды гэта ж той самы фатограф! Значыць, ён н ез Кітаю, з Малазіі. Далей спрацавала мая падсвядомасць. Гэты фатограф звёз туды, у Малазію Лёшкаў фотаздымак. А што, кал іне проста дзеля цікавасці. Што ён робіць цяпер ля дома гэтаг амага ці чарадзея? Меладычна дзынкнуў шкляны званочак. Фатограф знік за дзвярыма.
Мой аднакурснік, адрас якога я адшукала праз тэлебачанне, зусім нечакана ўспрыняў усе мае прымхі ўсур’ёз.
— Ты не ведаеш гэтае краіны! Я сам ні ў што не верыў, пакуль не трапіў туды, пакуль не сутыкнуўся з такім... Мурашкі па скуры... Але гэта асобная гаворка. Калі ты ўпэўнена, што хлопчыку зрабілася блага пасля таго, як яго сфатаграфаваў гэты чалавек, трэба ўсё праверыць, — даводзіў ён мне па прыездзе ў Мінск. — Самі мы бяссільныя. Ні я, ні ты, на жаль, да яго з’явіцца не можам. Занадта маладыя. Як ні загрыміруйся, ён, чарадзей, адразу спазнае падман. Са мною едзе мама. Можа яна...
Я добра ведала гэтую жанчыну. Высокая, статная, з яснымі, нейкімі проста крыштальнымі вачыма. Настаўніца літаратуры, яна горача, натхнёна цікавілася беларусчынай, не прапускала ніводнае прэм’еры ў Купалаўскім тэатры (там мы з ёю калісьці і пазнаёміліся, і пасля спектакля доўга хадзілі па скверы, курылі і ніяк не маглі нагаварыцца, нацешыцца адна адною).
Я перадала аднакурсніку Лёшкаў фотаздымак і ўжо пад цяжарам нейкае ледзь усвядомленае сваёй віны штовечар хадзіла да суседкі, насіла хлопчыку апельсіны, бананы, нейкія адмысловыя самаходныя машынкі, спрабавала чытаць яму мае самыя любімыя з дзяцінства кніжкі. Усё дарма. Лёшку забралі ў бальніцу.
А праз два тыдні, я гэта добдр азапомніла, роўўна праз два тыдні мяне разбудзіў званок з Малакі.
— Ну, як там Лёшка? — нейкім не сваім, здаўленым, глухім голасам папытаўся аднакурснік.
— Даруй, Я некалькі дзён у яго не была.
— Павінна быць усё нармальна. І... з усімі астатнімі дзецьмі таксама павінна быць усё нармальна. Ты мела рацыю. Гэты фатограф служыў чарадзею. Ён звозіў са ўсяго свету фотаздымкі малых, а чарадзей праз іх перакачваў энергію ад дзяцей старым і нямоглым. І такім чынам лячыў і амалоджваў. І гэты шкляны званочак, ты чула яго у рэпартажы, абвяшчаў канец для адных і пачатак новага жыцця для другіх... але цяпер няма чаго баяцца. Ён больш нікому не нашкодзіць.