Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

–  Аколышак шапкі ў штабе аксамітны чорны, у пяхоты шэры, у кавалерыі — блакітны. На ім ва ўсіх нашыты бел-чырвона-белы паясок, пасярод яго — у вянку «Пагоня». Ва ўсіх шапках афіцэраў пад казырком — срэбны пераплецены шнурок… — У кароткіх паўзах у расказе штабс-капітана Кушаля было чуваць спешкае шапаценне пёрка: Аляхновіч старанна запісваў пачутае. — Мундзір фасону «фрэнч», з чырвонымі кантамі-лампасамі ў штабе, з чорнымі ў пяхоты і белымі ў кавалерыі. Апроч таго, у кавалерыі блакітны каўнер і манжэты. Эпалет з той жа сукні, на ім ва ўсіх на чырвоным полі вышыта срэбная «Пагоня». У афіцэраў на каўняры срэбная пятля, у жаўнераў — бел-чырвона-белыя нашыўкі, а на іх — срэбныя нашытыя паяскі дзеля азначэння рангаў.

Афіцэрская ж ранга абазначаецца толькі срэбнымі нашыўкамі на рукавах… На гузіках ва ўсіх «Пагоня»… — Кушаль памаўчаў і падагульніў:

— Здаецца, нічога не прамінуў…

–  Можа, пяхоце варта было б канты зялёнымі зрабіць, а то неяк ужо ўсё шэра… — заўважыў Аляхновіч.

–  Зялёнымі? — Кушаль уважліва зірнуў на гаспадара пакоя. — Яно б летам і зручна, а вось зімой, на снезе… Не, будзе дэмаскаваць!

Аляхновіч, калі развіталіся з Кушалем, яшчэ раз перачытаў атрыманыя дакумэнты, адклаў іх для пасылкі ў набор, начыста перапісаў зацемку пра форму беларускай нацыянальнай арміі і, падумаўшы, пад ёй у два радкі размашыста дадаў: «Хай жа пад беларускім мундзірам ня знойдзецца ніводнага не па-беларуску бьючагося сэрца!»

Усе матэрыялы з'явяцца ў № 19 «Беларускага Жыцьця», які аддрукуюць у суботу 11 лістапада 1919 года…

Ці ёсць у гаданнях праўда?

Цягнік моцна хістала: пэўна, звечара пачаў наганяць адставанні. Лескаталі, як енчылі, на рэйкавых стыках калёсы, сустрэчны вецер урываўся ў апушчаную фортку, сушыў прахалодай і няпэўнасцю.

–  Пану не спіцца? — па-руску запытала жанчына.

Азірнуўся: цыганка ў шырокай квяцістай сукенцы, што ледзь месцілася ў праходзе між купэ і сценкай вагона; на маладой шыі ў некалькі столак — вялікія пацеркі з бурштыну, доўгія зіхоткія завушніцы… Агледзела ўважліва, вочы пад доўгімі веямі — як светлякі, з карычневым водбліскам.

–  Бачу, пан смуткуе… — і сама спахмурнела, дохгія падмаляваныя бровы выгнуліся; крутнула галавой, перакінуўшы тугую касу на другое плячо. — Усё бачу наперадзе… Дарога твая далёкая, але са зваротам… І канец яе дома… — Цыганка памаўчала, яшчэ раз зірнула — як апякла — у вочы. — Дзіўна, бачу пана на белым кані ў генеральскім мундзіры…

Нахмурыўся ўжо Езавітаў: «Ці ёсць у гаданнях праўда?»

Падбег вымазаны ў павідла крываногі хлапчук, пачаў тузаць цыганку за спадніцу, штось прасіць.

–  Джа дацір, сыгэ! Джа-джа… [28] — і яна нібы агоўталася, паківала галавой. — Вось і ўсё. А боль твой залечыцца… Ты ж яшчэ малады, прыгожы… Дзевак шмат вакол будзе! — зноў абнечаканіла-здзівіла.

Езавітаў дастаў кашалёк, каб аплаціць «варажбу», але цыганка павольна пахітала галавой і, прыемна ўсміхнуўшыся, крутнулася і пацокала доўгімі абцасамі…

Ён заснуў адразу — нібыта супакоены цыганчыным позіркам. Вагон хістала яшчэ больш, а яму трызнілася, што гойдаецца на хвалях Дзвіны… Потым, малым хлапчуком, бяжыць поймай рэчкі. Цёпла. Трава казыча босыя ступакі, і раптам — ажно жоўта ад кветак, маладых вясновых дубровак-ведзьміных ножак… Яму захацелася нарваць з іх букет — а кветкі не паддаваліся… У далонях заставаліся толькі адны пялёсткі.

28

 Ідзі адсюль, хутчэй! Ідзі-ідзі... (цыганскае).

–  Бачыш, як моцна трымае іхнія карані ведзьма! — напалоханы голас Наталлі. Ён — хлапчук, а яна чамусьці дарослая, у той самай сукенцы, у якой убачыў яе на Аляхновічавым спектаклі…

Хапіў за сцябліну мацней, пацягнуў — а з зямлі за тоўстым коранем сунецца рука — ні то цыганкі, ні то якойсьці старой…

Ад жаху абудзіўся… Доўга ляжаў, а пад раніцу — шкло вакна абцягнулася хмурым блакітам — выйшаў у пусты калідор і зноў

апусціў фортку, каб удыхнуць прахалоды.

* * *

У Коўне — новыя змены. 2 кастрычніка кабінет Слежэвіча, які склаўся пасля Вальдэмарысавага, падаў у адстаўку, — праз няўдачы ў замежнай палітыцы і кепскае фінансавае становішча ў краі. У новым кабінеце Гальваноўскага міністрам беларускіх спраў застаўся Варонка. Праз дзесяць дзён на агульным паседжанні ўрада Літоўскага Гаспадарства Варонка зачытаў заяву:

–  Паны міністры! Лічу патрэбным сказаць вам… — Зрабіў паўзу, агледзеў урадоўцаў. — Ад папярэдніх кабінетаў засталося многа няскончаных спраў, датычачых беларуска-літоўскіх адносін і ўмоў… Беларуская тэрыторыя занята ворагам, усё, што было адважнейшага з нашай інтэлігенцыі — сядзіць у польскіх турмах у Варшаве, у Вільні, у Горадні, у Беластоку. Сябры Тарыбы — беларусы — таксама там жа ўжо болей трох месяцаў. Беларускае войска ў Горадні аддадзена на здзек праз неагляднасць старога кабінета. Які лёс салдатаў і афіцэраў-беларусаў, за што яны церпяць? Тутака ніводзін міністр краёвай абароны не парупіўся выдаць закон аб беларускіх частках літоўскай арміі. Беларуская школа — загінула, ідзе паланізацыя беларусаў па ўсёй акупацыі… Гэта ўсё прапаную новаму кабінету мець на ўвазе, каб памылкі мінуўшчыны запраўды далі нам магчымасць працаваць разам у адбудове нашага супольнага Гаспадарства. Прэтэнзіі ж мае няхай стануць у праграме маёй з вамі цяжкай працы [29] .

29

 Заява Язэпа Варонкі была надрукавана ў «Часопісі» (1919, № 2 (кастрычнік)).

А тым часам на «занятай ворагам тэрыторыі» абуджалася нацыянальнае жыццё, сэрцам якога стаў менскі Часовы беларускі нацыянальны камітэт. Друкаваным органам камітэта зрабілі газэту «Звон», якую 21 кастрычніка пераназвалі «Беларуссю». Колькі дзён да таго для ўсіх менскіх газэт скасавалі папярэднюю цэнзуру. 25 кастрычніка Другія беларускія настаўніцкія курсы скончылі 233 слухачы. Дырэктарам Настаўніцкага інстытута ў Менску зацвердзілі Вацлава Іваноўскага, настаўнікамі, сярод іншых, — інжынера-электрыка Трэпку і прыват-дацэнта Пецярбургскага універсітэта Тарашкевіча. Рыхтавалася да склікання сесія Рады БНР, а 28 кастрычніка адбыўся сход ЧБНК, на якім назначылі двух прадстаўнікоў у Галоўны камітэт па выбарам Гарадской рады — замест Міцкевіча і Пуроўскага «пастанавілі прасіць стаць памянёнымі прадстаўнікамі» Алеся Гаруна і Аркадзя Смоліча; Лёсіка і Фарботку зацвердзілі прадстаўнікамі Школьнай рады пры Настаўніцкім інстытуце…

Толькі ў Коўне менскаму абуджэнню не давалі веры. Язэп Варонка непахісна нагадваў у «Паштовай скрыні» кастрычніцкага нумара «Часопісі» Луцкевічу-Навіне і, канешне ж, і ягоным «прапольскім» аднадумцам:

«Антону Навіне. Напамінаю вам, што рэзалюцыя Першага Усебеларускага кангрэсу ў Менску (5-18 снежня 1917 г.) адносна да палякаў была такая: «Каб абараніць народнае багацьце і абясьпечыць край, Урад павінен прыняць меры аб вывадзе польскіх легіёнаў з межаў Беларусі ці расфарміраваньні іх у самы кароткі срок»…

«Мы ўсе яшчэ ў няяснай мгле»

Езавітаў жа Варонкаўскую непахіснасць ужо не падзяляў. Папрацаваўшы ў Коўне, ён выказваў — дыпламатычна — шмат нязгодаў і літоўскім урадоўцам, асабліва ў замаруджванні фармавання беларускага войска, — і, урэшце, перад ад’ездам у Латвію папрасіў адстаўкі з літоўскай арміі.

«Літоўскі бок пакуль не выканаў падпісаных Віленскай беларускай радай і Тарыбай дамоў, - сказаў ён на развітанне міністру краёвай абароны Літоўскага Гаспадарства. — Спадзяюся, што ўсё ж вы паправіце становішча»…

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Телохранитель Генсека. Том 4

Алмазный Петр
4. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 4

Меткий стрелок

Вязовский Алексей
1. Меткий стрелок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Меткий стрелок

Неведомые дороги (сборник)

Кунц Дин Рей
Фантастика:
ужасы и мистика
8.00
рейтинг книги
Неведомые дороги (сборник)

Солнечный флот

Вайс Александр
4. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный флот

Одержимая (авторский сборник)

Дяченко Марина и Сергей
Фантастика:
фэнтези
научная фантастика
7.80
рейтинг книги
Одержимая (авторский сборник)

Поход

Валериев Игорь
4. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Поход

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Двойник Короля 6

Скабер Артемий
6. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 6

Родословная. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 2

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Катриона

Стивенсон Роберт Льюис
Приключения:
исторические приключения
8.62
рейтинг книги
Катриона

На границе империй. Том 10. Часть 7

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 7