Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Прычыны такіх паводзінаў беларускаму палкоўніку адкрыюцца толькі летам — калі да яго ў штаб прыедзе міністр беларускіх спраў у Літве Язэп Варонка.

–  Ты навошта даў ангельцам адрас прадстаўніцтва ў Празе, а не ў Берліне? — спытаў ён Езавітава падчас абеда і горка ўсміхнуўся.

–  Такія былі ягоныя ж указанні… А што? — насцярожыўся Езавітаў.

–  То што… не чуў яшчэ пра той скандал з Вяршыніным? Місія Вяршыніна месцілася ў Празе на добрай вуліцы, у добрым доме з прыгожым пад'ездам. Кватэра невялікая, два пакоі з кухняй. Там і прымалі гасцей… І вось ангельская амбасада ў Празе атрымала тэрміновую тэлеграму: звязацца з беларускай місіяй і пачаць перамовы. Прадстаўнік

амбасады на аўто і выехаў на Венскую, 4, дзе кватараваў Вяршынін. Перад уваходам — шыльда па-французску і чэшску. Ангелец узышоў на ганак, а насустрач яму Вяршыніха з трапкай… Памыла падлогу ў пакоях і цяпер хацела «акультурыць» ганак. Ангелец прайшоў у першы пакой: кухня з «ачагом», на «місію» не падобна… У другім думаў сустрэць служку, каб абвясціў пра ягоны прыход… А там — сціплы кабінецік з пісьмовым сталом, паліцамі, кніжкамі… І ўсё, больш няма куды ісці! А следам за ангельцам Вяршыніха з трапкай. Усчала лямант: «няпрошаны» госць натаптаў гразі, збаёдаў ейную работу… Ангелец у яе пра беларускага дыпламата пытаецца, а тая (мовы не разумела) на пол тыкае і яшчэ большы гвалт усчыняе… Адпаведны даклад і пайшоў у Англію… Ангельцы як анекдот пераказалі французам. А ковенскія французы — мне. — Варонка ўбачыў, як нахмурыўся і скамянеў сябар. — Што скіснуў, ты ж не вінен у тым. А з французамі мы адно пасмяяліся… Ёсць дамова накіраваць ангельцаў у наш Берлінскі цэнтр.

–  Ты ж ведаеш, што яны свой адрас засакрэцілі. Хоць чаго хавацца — Matzstrasse, 21. Так? — Езавітаў двума пальцамі пацёр лоб (так рабіў, калі хваляваўся), уздыхнуў: — Значыць, тупік?

–  Ну… чаго так адназначна… Пабачым.

2 лютага Эстонія падпісала з Расіяй мірную дамову і мусіла расфармаваць усе антыбальшавіцкія злучэнні, сярод іх — і Асобны атрад БНР у Прыбалтыцы пад камандаваннем Булак-Балаховіча. Генерал пачаў дасылаць Езавітаву цыдулкі з адзіным запытаннем «Што новага?» А добрых навін у Езавітава не было, і Булак-Балаховіч пачаў злавацца і піць. Спрыяў таму і польскі ваенны аташэ, які «выпадкова» пазнаёміўся з генералам — і пачаў пераманьваць яго на свой бок: адразу ж прапанаваў аванс, падахвочваў узначаліць беларускія атрады, што ствараліся ў Менску. Ад яго ж Булак-Балаховіч дачуўся пра непаразуменні паміж беларусамі за мяжой і Белнацкамам у Менску і запрасіў у свайго прадстаўніка пры місіі БНР у Латвіі падпалкоўніка Мінгрэльскага тлумачэнняў.

«У Рызе пасля вызвалення з польскай турмы жыве кіраўнік беларускага ўрада Вацлаў Ластоўскі, які пацвердзіў, што ў Менску замежных беларускіх дзеячоў лічаць здраднікамі», — паведаміў Мінгрэльскі.

8 лютага Езавітаў мусіў рабіць «апераджальны ўдар» — пісаць ліст Пілсудскаму:

«Пане Галоўнакамандуючы! Як Вам, пэўне, вядома, у складзе Эстонскай арміі вёў барацьбу з бальшавікамі Асобны атрад БНР пад кіраўніцтвам генерал-маёра Булак-Балаховіча. Замірэньне эстаў з бальшавікамі прымушае Асобны атрад знаходзіцца ў спакоі ў той момант, калі яшчэ не ўся наша Бацькаўшчына-Беларусь ачышчана ад бальшавікоў.

Каб не аставацца без баявой працы, Асобны атрад зьвярнуўся да мяне з просьбай перавесьці яго на Беларусь.

<…> прашу, па моцы загаду Вашага аб фармаваньні Беларускага войска на Беларусі, прадаставіць Асобнаму атраду БНР кавалак фронту на левым флангу Польскай арміі і ўзлажыць на польскае інтэнданцтва павіннасьць адпускаць усё яму патрэбнае. Канчатковыя ўмовы па гэтьім пытаньні маюць быць зроблены паміж Вамі, Галоўнакамандуючым Беларускімі войскамі палкоўнікам Канапацкім і Урадам БНР, якім я, адначасна з

гэтым, пішу належныя рапарты…».

Калі эшалоны з атрадам Булак-Балаховіча спыняцца ў Бярэсці, Менск зноў зойме Чырвоная армія. Польскае вайсковае кіраўніцтва вылучыць атраду ўчастак фронта на Палессі і прапануе распачаць арганізацыю новых беларускіх аддзелаў…

«Мы к волі йдзем»

Яны нечакана сустрэліся на Пляцы Волі — на ўзвышку, перад касцёлам. Янка Купала — у доўгім паліто, мяккай аблавушцы — узіраўся ў высокія званіцы, мружыў павекі, - з зіхоткіх купалкоў мякка ападалі матылькі-сняжынкі. Жылка, заўважыўшы Купалу, не адважыўся яго патурбаваць — і азваўся толькі тады, калі Купала падаўся да пухматых елак, яшчэ ад Калядаў выстаўленых перад уваходам у касцёл:

–  Добры дзень, дзядзька Янка!

–  Уладзік? — Купала абрадаваўся. — Што гэта знік некуды — ні чуваць, ні відаць было?

–  На Случчыне ў родзічаў папраўляўся…

–  А на Новы год, значыцца, да бацькоў прыехаў? — Купала спытаў асцярожна — ведаў, што хлопец «папраўляўся» ад сухотаў.

–  Ды з тыдзень ужо ў Менску. Хутка зноў паеду…

–  І вершаў з сабой мех прывёз?

–  Мех не мех, а некалькі маю.

Купала ўсміхнуўся, кіўнуў галавой:

–  Цудоўна! То, можа, складзеш «кумпанію» ў шпацыры?

–  Ахвотна!

Дзень таму мароз апаў, недалёка было і да адлігі. Мяккі снег амаль на пядзю накрыў пляц, пасля святаў яго яшчэ не ўтапталі…

–  Ну і як там слуцакі жывуць? — пацікавіўся Купала.

–  Жывуць. — Жылка наструніўся, пасур'ёзнеў. — Абуджаюцца, асабліва моладзь.

–  Ты пра «Папараць-Кветку»?

Жылка ад нечаканасці нават стаў, здзіўлена зазірнуў Купалу ў вочы:

–  То вы ўсё й самі ведаеце?!

Пра існаванне на Случчыне культурна-асветніцкага таварыства «Папараць-Кветка» Купала — і насамрэч — даведаўся ўжо даўно, і паспяшыў патлумачыць:

–  Хлопцы са Слуцку яшчэ летась да мяне прыязджалі… Вершаў для сваёй часопісі папрасілі.

–  «Нашай Каляіны»?

–  Так. Ці выходзіць яна далей?

–  На трэцім нумары палякі перапынілі…

Яны ад Ратушы дайшлі да рэчкі і няспешка вярнуліся. У скверыку заўважылі старога лерніка — жоўтыя даўно не мытыя валасы былі сцягнуты чорнай стужкай, аблезлая шапка з заечага футра ляжала перад ім на снезе, з яе нясмела вызірвалі — як птушаняты з гнязда — некалькі скамечаных пяцірублёвак.

–  Змёрз, бацька? — Купала болесна агледзеў жабрака і паклаў у шапку царскую дзесятку.

Лернік прашамкаў штось незразумелае, пакруціў сляпымі мутнымі зрэнкамі і зайграў — таксама штось няпэўнае.

–  Даражэнькі, а ты што-небудзь нашае сыграй, — перапыніў яго Купала.

Лернік неўразумела нахмурыўся і, узняўшы галаву (напэўна, уяўляў Купалу высокім), спытаў:

–  Што… што сыграць?

–  Ціскані «Лявоніху», хай пляц парадуецца!

–  Не… Не. Гэта не тое.

–  Як не тое?.. — Купала аніяк не чакаў такога адказа. — А іграць яе ўмееш?

Лернік нервова кіўнуў галавой:

— Умею, толькі ж не сённяшняя яна…

–  Як не сённяшняя?! — яшчэ больш загарэўся Купала. — Зайграй сёння, і хай усе слухаюць!

Але лернік як застыў…

Тады Купала дастаў яшчэ грошай — паперкі бадзёра захрабусцелі — і паклаў на снег. Лернік нагнуўся, абмацаў іх сінімі парэпанымі рукамі, падняў адну, павадзіў пальцамі, здзівіўся:

–  Пяцісоценка… царская?

Ён абстукаў свае заброджаныя снегам і граззю нагавіцы, паклаў пяцісоценку ў зашмальцаваную кішэню, ускінуў леру, утуліў у плечы галаву — і раптам па скверы паплыла, закружыла неўтаймоўная «Лявоніха»…

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 12

Орлов Андрей Юрьевич
12. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 12

Варяг

Мазин Александр Владимирович
1. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.10
рейтинг книги
Варяг

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Вернувшийся: Посол. Том IV

Vector
4. Вернувшийся
Фантастика:
космическая фантастика
киберпанк
5.00
рейтинг книги
Вернувшийся: Посол. Том IV

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Дважды одаренный. Том IV

Тарс Элиан
4. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том IV

Печать пожирателя 2

Соломенный Илья
2. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 2

Законы Рода. Том 4

Мельник Андрей
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Родословная. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 1

Первый среди равных. Книга V

Бор Жорж
5. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга V

Курс 1. Сентябрь

Фокс Гарри
1. Маркатис
Фантастика:
аниме
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Курс 1. Сентябрь

Я царь. Книга XXVIII

Дрейк Сириус
28. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я царь. Книга XXVIII

Неучтенный элемент. Том 8

NikL
8. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 8

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8