Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

— Слухай, а табе б па гэтым замку толькі экскурсіі вадзіць! — Падзівіўся Езавітаў. — Праз што такая абазнанасць: адзіночкі, цэнтралка?..

Аляхновіч усміхнуўся, прыцішыў крок, і, калі дзяжурны крыху прайшоў наперад, патлумачыў:

— Я ж тут ажно дзевяць месяцаў прабыў!

…Езавітаў думаў, што ўжо ўсё ведаў пра сябра — яшчэ ў першую сустрэчу ў Менску на кватэры Ядвігіна Ш. Аляхновіч многа расказаў пра сябе: і пра дзеда-шляхцюка, які меў гаспадарку пад Радашковічамі, добра маляваў і граў на скрыпцы, і пра ягоны пераезд — пасля таго, як «прамаляваў» усю маёмасць — у Вільню, і пра бацьку Караля, які іграў у Віленскіх тэатрах; і пра маці, якая мусіла працаваць швачкай; і пра сваю вучобу — у віленскіх рускай гімназіі (з

якой пасля шасці клясаў быў выключаны) і тэхнічным вучылішчы (якое праз год кінуў сам)… Пасля заканчэння Варшаўскай драматычнай школы — праца ў польскім тэатры, пасля — Вільня, рэпарцёрства ў газэтах і рэдагаванне гумарыстычнага тыднёвіка «Перкунас»…

…- За адзін з артыкулаў у «Перкунасе» мяне паклікалі ў суд — адразу па трох артыкулах! — дарасказваў цяпер — у Лукішках — Аляхновіч. — «За кощунство, стремление к свержению существующего строя, за оскорбление царствующей особы в печати» ды «за возложение хулы на бесплотные силы небесные»… Вось і мусіў я не ў суд ісці, а эмігрыраваць у Аўстрыю. А дачуўся, што — гэта ў 1913-м было — у звязку з трохсотгоддзем дому Раманавых аб'явілі амністыю, — назад вярнуўся. І загрымеў: не ўсе мае «пункты» абвінавачвання падпадалі пад тую амністыю! І цапнулі мяне… — некалькі хвілін прайшлі моўчкі, і калі дзяжурны адамкнуў краты-вароты вузкага цёмнага калідора, Аляхновіч, прапускаючы Езавітава наперад, дадаў: — Вось у гэтай цэнтралцы я «На Антокалі», п'есу-першынца, і напісаў…

З жахам даведаліся, што няволіліся ў Лукішках і сорак юнакоў з Дзісеншчыны, якія ўцяклі ад бальшавіцкай мабілізацыі, перайшлі дэмаркацыйную лінію — і патрапілі за польскія краты. У адной з камер сядзелі дзве дзяўчыны…

Вязні расказвалі, што атрымліваюць палову фунта хлеба ўдзень, а за два месяцы ім ні разу не мянялі бялізны…

Камісія па вызваленні вязняў-беларусаў арганізавала збор ахвяраванняў для арыштаваных. Па яе хадайніцтву справу арыштаваных беларусаў разглядала Надзвычайная камісія — у ліпені і жніўні двойчы на тыдзень яна праводзіла свае паседжанні. Выйшлі на свабоду сто восемдзесят вязняў, а турэмныя ўлады паведамлялі пра змены нормаў харчу. Для незанятых працай вязняў яна склала 1 фунт хлеба, для тых, хто «лёгка працуе» — 1,5 фунта, хто мае цяжкую працу — 2 фунты. Акром таго ўсім выдавалася снеданне і вячэра, а таксама «зупа» на абед.

Можа, пасля тога наведвання Лукішак Кастусь Езавітаў і пачне сваю кнігу «Беларусы і палякі. Дакумэнты і факты з гісторыі акупацыі Беларусі палякамі ў 1918 - 1919 гадох»?

З Пекла — у Радасць?

2 жніўня, чакаючы пачатку паседжання Цэнтральнай рады Віленшчыны і Горадзеншчыны, Аляхновіч узбуджана расказваў пра пазаўчарашні (даведаўся са спазненнем) сход Расійскага праваслаўнага камітэта. На даклад ягонага старшыні аб становішчы расіян у Вільні генеральны камісар пан Асмалоўскі адказаў, што расійскае насельніцтва Віленшчыны не можа разлічваць на матэрыяльную падмогу ўрада, але абяцаў пастарацца зрабіць для ўсіх ахвочых прапускі… на выезд у Расею.

–  Такія заявы я чуў ужо з месяц таму. І вось тады некаторыя з расійцаў пачалі заяўляць сябе беларусамі! — не супакойваўся Аляхновіч. — Больш таго — пачалі ўлазіць у нашыя арганізацыі і нават уваходзіць у прэзідыумы. Гэтыя новыя «беларусы» гаварыць па-беларуску, вядома, не ўмеюць, адно заяўляюць аб сваіх добрых хаценнях вучыцца нашай мовы, а пакуль што, кажуць, не паспелі…

–  То што ж тут кепскага? — адразу не зразумеў сябравага абурэння Езавітаў.

–  Х-ха! Руку блуднаму падаць заўсёды трэба… Але ж трэба быць і асцярожнымі, трэба сцерагчыся ваўкоў, што апранаюцца ў беларускую скуру, ваўкоў, якія могуць апаганіць тыя нашы арганізацыі, куды яны ўшчаміліся…

Беларуская рада пачала сваю працу паведамленнем старшыні Браніслава Тарашкевіча і выбарамі Вайсковай камісіі, якой, як сказаў старшыня, рада даручыць увайсці ў кантакт з адпаведнай

уладай у справе фармавання беларускага войска. У Беларускую вайсковую камісію ўвайшлі Павел Аляксюк, Янка Станкевіч, Аляксандр Галавінскі, Францішак Кушаль і Бондар Нарушэвіч, кандыдатам — Леў Зубец.

Напрыканцы паседжання разглядалі школьныя і культурніцкія справы. Францішку Аляхновічу рада даручыла арганізацыю беларускага тэатра…

…Якой п'есы гэта была рэпетыцыя — ён ужо не помніў. Помніў ахутаную змрокам залу, два пражэктары, што зверху асвятлялі невялікую сцэну, невыразныя — пэўна ж, на скорую руку зробленыя — дэкарацыі. Перад сцэнай — Аляхновіч, рэжысёр:

–  Так-так, а цяпер, хлопцы, вы знікаеце за гэтым шчытом-дрэвамі… А Наталка… — ён стукае па далоні затухлай люлькай. — А Наталка выходзіць — павольна — вось адсюль… — Сам ускоквае на сцэну і паказвае, кудой ісці акторцы. — Святло сюды, на сярэдзіну… — Апускае галаву і заўважае ў зале адзінокага гледача. — Спявай, Наталка, а я з залы паслухаю. — Заліхвацкі саскоквае са сцэны і садзіцца побач з Езавітавым. — Вось гэта правільна! — і пыхкае халоднай люлькай. — Не пабыўшы на рэпетыцыі, спектакля не пасмакуеш.

Езавітаў хацеў пацвердзіць, але тут заспявала акторка — і ён застыў, баючыся нават міргнуць: яна сарамліва і грацыёзна, як палахлівая лань, ступала па сцэне. Голас, пяшчотны, мяккі, наплываў з пералівамі, зачароўваў…

Аляхновіч заўважыў перамены з сябрам:

–  Гэта нашая будучая зорка! — усміхнуўся і схаваў люльку ў кішэню пінжака.

Наталля скончыла спяваць, а Езавітаў, як і не чуўшы Аляхновіча, спытаў:

–  Хто гэта?

–  Наша будучая зорка, — паўтарыў Аляхновіч. — Наталля Якота. Старэйшая дачка бацькоў-беднякоў. Скончыла семінарыю, беларускія настаўніцкія курсы. Настаўнічала ў Сакольскім павеце. А калі ў сілу ўвабраліся палякі — іхні інспектар хацеў прызначыць яе выкладчыцай польскай мовы. Яна адмовілася і з месяц галадала, пакуль вось да нас не патрапіла… — А потым яшчэ раз хітравата агледзеў Езавітава і спытаў: — Можа, пазнаёміць?

І Езавітаў нібыта прачнуўся:

— Зрабі ласку!

Вільня рыхтавалася да новых зменаў — у назвах сваіх прамянёў-вуліц. Магістрат прыняў адпаведнае рашэнне ў сярэдзіне ліпеня. Беларускі нацыянальны камітэт прасіў гарадскія ўлады пераназваць Малую Пагулянку ад Віленскай да Зактэтнага леса на праспект або вуліцу доктара Францішка Скарыны, а былую Андрэеўскую (Аўгусціянскую) на Мамонічаўскую [24] вуліцу, і — да ўсяго, — «каб на табліцах з найменнямі вуліц на другім мейсцы былі памешчаны назовы вуліц у беларускай мове рускімі літэрамі».

24

 Браты Мамонічы заснавалі ў Вільні першую дзяржаўную друкарню Вялікага княства Літоўскага і ў 1588 годзе выдалі ў ёй першы Статут княства - па-беларуску. Тая друкарня, як сцвярджалі віленчукі-беларусы, месцілася ў квартале паміж касцёлам Казіміра і царквой Святога Міколы.

Больш месяца віленскі Магістрат апрацоўваў прапановы па пераназове вуліц і аддаў матэрыялы на зацвярджэнне камісару горада. Арэнбургская, Бухарская, Каўказская, Полацкая, Суздальская, Цараградская ператварыліся адпаведна ў Сміглава-Рыдза, Слізкую, Славацкага, тракт Баторага, Кракаўскую, Слуцкую; Віцебскі завулак стаў Свянцянскім, Сербская — Касцюшкі, Юрская — Міцкевіча, Булгарская — Сыракомлі, Гогаля — Крашэўскага, Радунская — Пілсудскага; Біскупская пераўтварылася ў Мокрую, Жыдоўская ў Школьную, Карная ў Пустую, Суздальскі завулак — у Сляпую, Пекла — у… Радасці. На былой Фабрычнай з'явілася шыльда «вул. Ф. Скарыны», а на былой Яснай — «вул. Мамонічаў»… Толькі віленчукі яшчэ доўга будуць блытаць новыя назовы са старымі, адчуваючы, што іхні горад нечакана ўдвая пабольшаў…

Поделиться:
Популярные книги

Лекарь Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 2

Свет горизонта

BlackRaven
1. Свет горизонта
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Свет горизонта

Последний Паладин. Том 8

Саваровский Роман
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8

Тринадцатый IV

NikL
4. Видящий смерть
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IV

Звездная Кровь. Экзарх II

Рокотов Алексей
2. Экзарх
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх II

Седьмая встреча

Вассму Хербьёрг
Проза:
современная проза
4.00
рейтинг книги
Седьмая встреча

Меняя маски

Метельский Николай Александрович
1. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.22
рейтинг книги
Меняя маски

Наемный корпус

Вайс Александр
5. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Наемный корпус

Товарищ "Чума" 10

lanpirot
10. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 10

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Наследник

Назимов Константин Геннадьевич
3. Травник
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Наследник

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Эммануэль

Арсан Эммануэль
1. Эммануэль
Любовные романы:
эро литература
7.38
рейтинг книги
Эммануэль